Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Калі і ў XXI стагодзьдзі дэмакратычная Беларусь разьлічвае на дапамогу Эўразьвязу, дык тым больш гістарычна абумоўлена была вера кіраўнікоў паўстаньня 1863 года на Беларусі і Літве ва ўзброеную падтрым
8
Язэп Янушкевіч
ку эўрапейскіх дзяржаў («цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее пранцуза, што за Польшчу ўступіўся... Памог бы пранцуз і нам, як памагае мужыкам у Польшчы...»ў таму што немагчыма было праігнараваць крылатыя заклікі Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789 года «Воля! Роўнасьць! Братэрства!»...
.. .На допыце ў жандарскіх палкоўнікаў у адным са сваіх тлумачэньняў уласных поглядаў Каліноўскі ясна напіша: «Я не праціўнік шчасьця народнага, не праціўнік і Расіі, калі яна нам дабра жадае, але праціўнік тых бедстваў, якія абрушваюцца на край наш няшчасны».
Прызабыты ў XXI ст. палітычны дзеяч У.Ленін у «Прамове па нацыянальнаму пытаньню» 29 красавіка (12 мая) 1917 года адзначаў: «Палітыка Польшчы зьяўляецца поўнасьцю нацыянальнай, дзякуючы доўгаму прыгнечаньню Расіяй, і ўвесь народ польскі прасякнуты наскрозь адной думкай аб помсьце маскалям. Ніхто гэтак не прыгнятаў палякаў, як расейскі народ. Расейскі народ служыў у руках цароў катам польскай свабоды».
А што — нам беларусамліцьвінам было лягчэй у клятай «турме народаў»? Таму належыць цьвёрда памятаць, што існавала Расія Мікалая «Палкіна», Мураўёва — «Вешальніка», Бутурліна — «Цэнзара», Расія з унтэрпрышыбеевымі ды валуевымі. Аднак была і Расія дзекабрыстаў, Чарнышэўскага, Дабралюбава. Менавіта яе, дэмакратычную Расію, спрабаваў падтрымаць Каліноўскі, калі ў сярэдзіне жніўня 1863 года — пад час самай завірухі паўстаньня — па просьбе расейскіх рэвалюцыянераў пасылаў у Пецярбург друкарскі варштат. I не яго віна, што ў Пецярбургу на чыгунцы груз не запатрабавалі і «пасылка» вярнулася назад, у Вільню, дзе выпадкова была знойдзена ўладамі на віленскай таварнай станцыі.
Сваё крэда жыцьця Каліноўскі выказаў у разьвітальных і да надрыву прачулых пасланьнях да народа, вядомых пад назвай «Лісты зпад шыбеніцы»: «Браты мае, мужыкі родныя. 3пад шубеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,— ды ня жаль зьгінуць за тваю праўду...».
Пад аўтографам ліста (захоўваецца ў Адзьдзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве) пасьля вядомага да болю подпісу «Твой слуга, народзе, Яськагаспадар зпад Вільні» (Каліноўскі слова «народзе» потым закрэсьліў), маглі падпісацца тысячы і тысячы паплечнікаўзмагароў. Бо гэта быў запавет усёй тагачаснай дэмакратычнай Беларусі. Сасланай і расстралянай.
Хіба можна разважліва чытаць данясеньні Яго Высокаблагародзьдзя гэнэрала «Вешальніка» зь бясстраснымі зьвесткамі, адрасаваныя Яго Імператарскай Вялікасьці цару Аляксандру II:
1) асуджана на сьмяротную страту — 128;
2) саслана на катаргу — 972;
«Калі над табою маскаля ўжо ня будзе!»
9
3) саслана на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сібіры — 573;
4) саслана з пазбаўленьнем асабістых правоў у менш аддаленыя месцы Сібіры — 854;
5) прызначана ў вайсковую службу шарагоўцамі («рядовымі») — 345;
6) саслана ў арыштанцкія роты — 864;
7) выслана на жыхарства ўнутры імперыі — 1524;
8) выслана з краю для пасяленьня на казённых землях — 4096...
Бясконцы пералік, ад якога і праз стагодзьдзі грудзі застогнуць, забаліць сэрца.
Кастусю Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася 26. «За такі час большасьць людзей паспявае зрабіць мала. А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насеньне народнага гневу, узрасьціць яго і зжаць пасеў»,— адзначаўу артыкуле да стагодзьдзя з дня сьмерці кіраўніка паўстаньня 1863—1864 гадоў на Беларусі і Літве Уладзімір Караткевіч.
Нізкі паклон безыменнаму кургану Кастуся Каліноўскага, павешанаму расейскімі карнікамі сакавіцкім днём 1864 года (у XX стагодзьдзі ў той самы дзень, 22 сакавіка 1943 г., толькі ўжо іншымі карнікамі, будзе спаленая нашая Хатынь).
Так, магіла «апошняга караля Літвы» — невядомая. Нашых продкаў, закатаваных на допытах, пастраляных й павешаных, маскалі рэдка аддавалі сваякам. Засыпаючы месцы страты вапнай (каб хутчэй раскладаліся трупы), і нават — заліваючы чалавечым лайном. Смурод гэтага лайна і цяпер прабіваецца ў некаторых прадажных публікацыях пра постаці тых, хто заплаціў за ВОЛЮ й НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ нашай зямлі найдаражэйшым — жыцьцём. Лічба гэтых ахвяр можа пераканаць кожнага на планэце, што радзіма нашая — у нябёсах.
Бо колькі там нашых сьвятых пакутнікаўзаступнікаў!
I нікому не стлуміць зычны покліч Каліноўскага: «Бо я табе зпад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе». Тут, як кажуць «Фактаў ў нас і ў вас, // А праўда — ў Бога» (П.Панчанка). Проста мы абавязаны памятаць пра папярэднікаў, бо забыць пра іх — сябе забіць. Іначай «I ўсе вы дойдзеце ў ярме // I згасьне долі вашай зьніч, — // Калі забудзеце мяне // I мой зпад шыбеніцы кліч» (Н.Гілевіч). А мы — не самазабойцы. Бо да жыцьця вяртае нас неўміручы пароль Кастуся, «апошняга караля Літвы»:
— Каго любіш ?
— Люблю Беларусь!
Дык — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !
1988, 2013
10________________________КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
№ 1
Дзецюкі!
Мінула ўжэ тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па сьвеце’ Няхай пазнаюць, што мы можам не толька карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваей мужыцкай праўды.
Пыталі і пытаюць усе, што чуваці на сьвеце, хто нам, бед[н]ым мужыкам, дасьць вольнасьць? Но праўду сказаўшы, мала хто хоча сказаці так, як сумленьне кажа — па справядлівасьці. Мы, мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толька слухайце нас!
Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасьця, — яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг.
Шэсьць лет ужэ мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніфэст, што цар з сэнатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, — ніякай у нём няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысьці. Парабілі канцылярыі, зрабілі суд, як бы гэта не ўсё роўна браць у сраку чы з судом, чы без суда. Парабілі пісараў, а ўсё за мужыцкія грошы, і вялікія грошы — чорт іх ведае на што; для таго хіба, каб запісывалі ў ксёнжкі, як многа напішуць на сраках мужыцкіх. А з гэтага то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці.
Праўда, абяшчалі то калісь даць нам вольнасьць, но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсьць лет нічога не зрабілі, то чэраз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і другі маніфэст, яшчэ большы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфэсту нічога добрага, як і з першага, не будзе.
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасьці, а глуму і зьдзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, гдзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны схочуць трымаць з намі, так няхай жа робяць па сьвентай справядлівасьці: бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сакеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.
Гэту Мужыцкую Праўду напісаў і зноў пісаці будзе
' Яськагаспадар зпад Вільні
«МУЖЫЦКАЯ ПРА ЎДА»77
№2
Дзецюкі!
Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?
Кожны пасвойму талкуе, на сваю старану цягне. Цар кажа, што ён добра нам думае, а паны кажуць, што яны добра думаюць нам зрабіці, а мужык бедны ад іх дабросьці як прападаў, так і прападае.
Каб расталкаваць людзям, у чом праўда, я пішу пісьмо, а пісаці буду, як Бог і сумленьне кажа — вы адно мяне, такога самага мужыка, як і вы, паслухайце добра.
Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. He помняць гэтага нашыя бацькі і дзяды, но я вычытаў у старых ксёнжках, што так калісьці бывала. Паншчыны тагды ніякай не было. I няма чаго таму дзіваваціся, бо было лесу шмат, поля колька хочаш, а людзей то мала, так нашто ж служыць паншчыну за зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле.
Но ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы — каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны. Трэба было бараніціся, так Кароль кажа — «хадзем бараніці», а тут не ўсе ідуць, да і мала нашых пайшло. Выгналі то Маскаля і Немца — но каб жэнкі ды і дзеці гэтых, што хадзілі на вайну, мелі чым пражыці, так Кароль наш і напісаў такое права: «Гэтыя, што не хочуць ісьці бараніці сваей зямлі, няхай абрабляюць поле гэтым, што б'юцца за вольнасьць і шчасьце ўсіх». I гэтак было доўга: адне баранілі краю, усё хадзілі па войнах, а другія то гаралі, то сеялі, то касілі, то жалі. 3 гэтуль то і ўзялася гэта паншчына. Судзеце ж цяпер самі, чы можна было зрабіці справядлівей, як зрабіў калісьці наш Кароль Польскі да і Літоўскі? Но калі Маскаль з Немцам хітрасьцею нас падбіў і пайшоў ронд маскоўскі, так і ўсё зрабілася пачартоўску. Стаў зараз маскаль свой ронд уводзіць у нашым краю і кажа: «Мужык давай рэкрута, мужык давай падаткі, да і паншчыну яшчэ служы альбо плаці аброк у казну!» Так якая ж тут ужэ справядлівасьць, калі ўсенька, што цяжка, зваляюць на мужыка, калі з яго дзяруць астатню шкуру, б'юць і плакаць не даюць! Ачунялі то былі мужыкі, угледзелі, што кепска, дай давай бунтаваціся пад Касьцюшкаю, а Касьцюшка то кажа: «Калі мужыкі хочуць ужэ самі бараніці сваю зямлю, так няхай жа не служаць паншчыны да і не плацяць у казну аброку за зямлю». От гэта так справядлівасьць! Но што ж, калі маскаль спыніў Маніхвэст Касьцюшкі, каб не пабунтаваў усіх мужыкоў. Для тагото і пабілі маскале Касьцюшку, бо мужыкі ўсе разам былі збунтаваліся і ўхапілі за сакеры, нажы і косы, так