Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Nr 1. Mytyckafa prauda
Кастусь Каліноўскі (alias Хам, Хамовіч, Хамуціус vel Яська, гаспадар зпад Вільні) і ягоная легендарная «Мужыцкая праўда» — першая беларуская газэтка, нелегальная й непадцэнзурная (1862—1863).
Іпаліт Гараўскі (1828—?). «Ля крыжа. Сьмерць паўспйінца. 1863».
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Друкуецца з дазволу ўласьніка.
■/і’л(і^ жл^е, mu і^ m >'»ii u.jjf. i pah Jiaxbime*] tncn Kcum V n iiJt nff'b't c r^nit 'іа Ыа^ n*'jan'f i ^>wxe >«%, аліпгпі. /Іотк^ fiouCivwe ^i f rm e {k*x 'tocinu^ i '!■ ht '(ала^ rruri ri^t'^eirxic. НхнЬід кл Jkk r\ uc, xnltrlicJfACtpuo tut, zul xAittU^ ЛА i^CLju. ytt^iWJt,..
*7y/>>V5 ^^‘^z/t JlcKfJt^rj(( X'WiW /плрс jArrvo tiledJrtviel L*U^e, ire' Eric jetK t ,’ oAo Jrvieia ^еікс x/a ArvcxKo І)<*Ата. эдххмах *у^Ы. ^^
Vem a, i Ккмчмлх (пгіплм Ji«x iUtt Ha htturn JMtbi /^7: K^dZ
W^AwitK u kj*fa,wxz, ma^t 'ьогй^
faa.ii
m^Ll 1Л J l L^ З^іУПЛЛ.. ^0)1 lAtfy L, tl/ieho,^^ іЛа/йіме ^лйліау YVlum, icLzet^e. ^etcc / ><*<*/>>“ ‘??п jeritorn j'i^lu&i t.
Ya ji*K. Эілем J tvcoXiA nu <1*ож< v^ienv ^*H ^ь rpvu tat**»v naIVKa ^vrcculliWA X, rUcxvw^ rn cu Ho u J K v ^ ju> K n l 11 > mX
Unw f»MbX(t,Vt МЛІ >XttZ4>ko. ^faufrzu k<\ it^^ p,vaui^ buh^cflVA. • tw^^ol 1l^tifH’~
Ca'inv nctftn у’ях JKCrtitvtti /raw tXAC Caaillt >7!« к/&'(ія£гц fl^ tlCi pAhilritf neitzu.
2‘a (>■)4, /t^At^ I ly vw’t Ai/<* Mt*; jk i гасч' № AchapthJi^ zc< jz.A хтоімг.
d ld< Juf л?^^^* , reArj''tw<4.„.1Qr ioj ііы WAj iivadf^ ^rvofecjclc4.viccwjt. І nazizrittvc^z pfaWA, Kx JlVrt|H oenJt» Y^nni*1J^c )ex 1 c* (nit. J p cm »IM kit Mitt» Кйіц lllVioil(£,Jllti /аліч? 7б^Кв 2ДХм
W1MX JtCxttjU'Wo к ' ‘ nab fttlr^m
^іаікаА^ uit ntf бмйгм .
«Бо я made знад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды то.іька зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».
ТастамэнтЗапавет Кастуся Каліноўскага, напісаны ім і перададзены на волю перад ягоным павешаньнем расейскімі карнікамі. Вільня, сакавік 1864.
Аўтограф захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Варшавы.
Вокладка да гістарычнаіі паэмы Міхася Машары «Сьмерць Кастуся Каліноўскага». Паэма напісана ў 1934 г., на 70я ўгодкі павеіііаныія расейцамі правадыра паўстаньня на БеларусіЛітве. Мастак невядомы.
Кастусь Каліноўскі. 1999.
Помнік у мястэчку Салечнікі (Salcininkai; зараз у Летуве). Скульптар Валяр'ян Янушкевіч (брота. камень).
Язэп Янушкевіч з калеіампаплечнікам Генадзем Кісялёвым (1931—2008) — легендарным дасьледнікам й архівістам, найлепшым у Эўропе знаўцам спадчыны Кастуся Каліноўскага.
'і«Кротусам Генка.м»аўтарскладальнік меў гонар 22 гады (19852007) працаваць поруч у мемарыяльным кабінеце Якуба Ко.іаса Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. 2006.
Тым думкам зброю даць — і стануць войскам.
А.Куляшоў
Had народам, над воляй гарбацеў Двухгаловы арол невыносны...
Хто ж ты,
Краю майго Гарыбальдзі?
Каліноўскі.
Віктар Стрыжак
«...беларускія пісьменьнікі ўражваюць мяне сваёй маральнай трываласьцю. У вас занятак літаратурай — сапраўднай літаратурай — патрабуе не толькі таленту, але і мужнасьці.
Олександр Ірванець
ТВАРАМ
ДА ШЫБЕНІЦЫ
48
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
К. Каліноўскі — адзін з самых любімых нацыянальных герояў беларускага народа.
Генадзь Кісялёў
Спатканьне з легендай
1864 год. 22 (пастарому стылю 10га) сакавіка. 11 гадзін раніцы. Пляц на Лукішках у Вільні.
«Быў ясны халодны ранак. Каліноўскі ішоў на кару сьмела; прыйшоўшы на плошчу, ён стаў проста тварам да шыбеніцы і толькі часамі кідаў позірк у далёкі натоўп. Калі яму чыталі канфірмацыю, ён пачаў рабіць заўвагі. Да прыкладу, калі назвалі яго імя: «Дваранін Вікенці Каліноўскі», ён усклікнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя!». Паліцмайстар паківаў яму галавою і прасіў змоўкнуць...»
Гэты малюнак пакараньня Кастуся Каліноўскага пакінуў у сваіх «Віленскіх нарысах 18631865 гг.»> напісаных як «успаміны відавочцы», расейскі чыноўнік Масолаў. Па трапнаму выказваньню дасьледчыка Генадзя Кісялёва, гэтае апісаньне стала «класічным»: без яго не абыходзіцца ніводная манаграфія...
Вясна 1984 года. Мінск. Зайшоў у будынак роднага філфака, што месьціцца на ціхай вуліцы каля Ленінскай бібліятэкі. Прысеў пагаманіць з даўнім знаёмым. Калі ласка, пазнаёмлю і вас: Мікалай Дука, «першы чалавек», хто сустрэне вас у вестыбюлі факультэта (мае пасаду вахцёра). Нарадзіўся на Наваградчыне роўна праз 50 гадоў пасьля пакараньня Каліноўскага, але залічвае сябе ледзьве не ў сучасьнікі легендарнага «мужыцкага караля» Белай русі. Каб пераканаць мяне ў сваёй прыналежнасьці да эпохі, калі выходзілі мяцежныя «Колокол» і «Мужыцкая праўда», з выглядам бывалага, хоць і простага («без граматы вялікай», як кажа пра сябе) чалавека, адно ўзрадаванага ад нечаканай мажлівасьці пагаварыць з незанятым дзецюком, учыніў мне іспыт:
— А ці ведаеш ты, калі Яськугаспадара павялі да шыбеніцы, — яетамна Лукішках у Вільні з паўгода трымалі, стаяла сабе, не паўставала (удакладніў так, між іншым, нібыта гамонка ідзе пра суседскую адрыну, напакаваную з восені сенам і не спустошаную за зіму, бо сусед цяжка занядужаў і збыў скаціну), — дык ці ведаеш, які верш ён прачытаў людзям?
— He. Ведаю адно, што запярэчыў пра сваё шляхецтва.
— Ээ... — нецярпліва перабівае дзед Мікалай. — Дык слухай далей. Народу прыйшло — ні ў які вялікі касьцёл не сагнаць гэтулькі на фэст! (Зноў у вымаўленьні, жэстах натуральнасьць непасрэднага назіральніка,
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ 49
аднаго са сьведкаў з таго далёкага натоўпу, які потым дзесь у карчме перад аднавяскоўцамі імкнуўся ўзнавіць жудасную карціну, пабачаную ім у вялікім горадзе). — Дык вось, калі яму ўжо пятлю ўскінулі былі, ён узьняў кулак і голасна прамовіў...
Тут дзед Мікалай рэзка падняўся, ажно адляцеў ад стала самавіта «вахцёрскі трон», і ў цішы фае залунаў не па ўзросьце трубны голас:
Хай злыдні над намі
Скрыгічуць зубамі, —
Любі сваю ніву, свой край!
I колькі ёсьць сілы
Да самай магілы —
Ары, барануй, засявай!
Першым рухам у маёй душы было запярэчыць старому, маўляў, гэта купалаўскі верш і ўзьнік пазьней.
Але ці выпадала мне, нашчадку касінераў, маладзёну з «навукай за плячыма» абразіць сваімі ведамі 70гадовага старога? Гэта значыць, бязьлітасна разьбіць легенду, з якой Мікалай Дука пражыў доўгае і няпростае жыцьцё і застаўся чалавекам, гордым ад усьведамленьня свайго далучэньня да апошняй хвіліны жыцьця аднаго з выдатных сыноў беларускай зямлі, — які сваім кароткім, але яркім, як бліскавіца, жыцьцём разарваў панаваньне векавой няпраўды над роднымі загонамі, пасеяў у сялянскіх душах усьведамленьне, што яны — не быдла, а роўныя зь іншымі народамі ў праве на шчасьлівейшую долю і волю, што яны ў грамадзе не «племя» са сваім «малоразвнтым наречпем», а нацыя, якая на крутых заломах гісторыі памірала, але не памерла.
1988
Ніжэй друкуецца вялікая тэматычная нізка «Паэтычная Калінаўскіяна», у якую складальнікам адабраныя творы 55 беларускіх аўтараў, прысьвечаныя тэме паўстаньня 1863 — 1864 гадоў і постаці ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага, празванага «апошнім каралём Літвы».
50
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Натальля Арсеньнева
ПЕСЬНЯ КАЛІНОЎЦАЎ
Палыном і быльлём парасьлі нашы нівы, як ні б’ёмся, ні гнёмся над імі у крук, плён адвеку чужынцы зьбіраюць, не дзіва, што канае народ твой і ты, Беларусь!
Але годзе! Мы ўстанем!
Ціхім раньнем, на ўсходзе, ссыплем, згорнем у шапкі залатую зару і ў сталёвым ад кос і ад песьняў паходзе возьмем волю сабе і табе, Беларусь!
Каліноўскі нас кліча і агніста й зацята, на змаганьне за сьвята для мазолістых рук, за зямлю для аратых і за сонца ў хатах, за увесь твой народ, за цябе,
Беларусь!
Дык ударма, як гром, дык лінем навальніцай, дык праб’емся ж крыніцай зпад зямлі угару, каб мядзянай пшаніцай мог зігцецькаласіцца наш загон, і бязмежжы твае
Беларусь!
Гэй, сьмялей, гэй, далей, не лякаймася сьмерці!
Нашы целы і славу сыны падбяруць.
Хоць і зложым на пожнях гарачыя сэрцы, але ты будзеш жыць і расьці, Беларусь!
1942
НАД ПАЎСТАНЦКАЙ МАГІЛАЮ
Кастрою срэбнаю прысыпаны кусты. Кранешся і кураць густым
і белым дымам... Тут пахаваны, кажуць, нехта з тых, што аддалі жыцьцё, каб жыць магла Радзіма.
Зацерлі золь, слата няўзнак імёны, год. Із наспай роўнае ўзьнялося пустазельле.
Ды запыні, спытай, абыкаго.
«Жывыя, скажа ён, хай целы і сатлелі!»
Крыжы стаяць, няхай пакленчылі яны. Ці ж лёгка несьці год важкіх
і чорных ношу?
He ў памяць, пэўна, й ім, каго тут кон спыніў, ні колькі іх зьлягло, вясёлых і
харошых...
Ці йшлі яны у бой із песьняй маладой, ці доўга несьлі боль, аж палі гэтта ніцма, ці на Дзяды мядзяныя, увосені, зь бядой прыходзіць хто па іх паплакаць, памаліцца?
Ці горка ім было, як зьнічкі, дагараць, ледзь да прысягі Бацькаўшчыне ўзьняўшы рукі, ці ведаюць яны, што за народ, за край крывавяць скрозь яшчэ браты, сыны ды ўнукі?
Ці звоняць з года ў год ім звонкія лісты і «памяць вечную», і «са сьвятымі»?
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
51
Ці знаюць не памрэ ніхто й ніколі з тых, што аддалі жыцьцё, каб жыць магла Радзіма?
Ідучы за Яе у немінучы бой, як сьцяг, ахрышчаны крывёю, кожан змагар іх памяць панясе з сабой...
I пераможам!
1952
АРСЕНЬНЕВА Натальля (1903, Баку — 1993, Рочэстэр, ЗША) — паэтка, драматург, аўтарка верша «Магутны Божа», які выконваецца як адзін з незалежніцкіх гімнаў Беларусі.
Раіса Баравікова
КАСТУСЬ KAЛІНОЎСКІ
1
He здрадзь сабе. Фальваркі паліць помста.
Мяцежны дух — істоты ўсёй рывок у бунт або ў сасновы шум пагоста. Ёсьць доўгі век, а ёсьць — жыцьця на крок.
He здрадзь сабе. Склікае пушча вояў. Крывавы месяц. Крумканыны крык.
Гісторыя — для славы і герояў. Здабудзе сабе славу і мужык!
He здрадзь сабе. Падзьме віхура
сечы — пралеска ў пушчы вырасьце з крыві...
Скрыжуй свой лёс з надзеямі галечы, ёсьць кары меч, і ёсьць палон любві. Жыцьцё адно. Ноч за яго абсягам. Катрынка долю выплача ў журбе.
I стане доля ратных дзён працягам — не здрадзь сабе!
2
3за небасхілу выгляне сьвітаньне, як пікі, промні ўрэжуцца ў страху...
Я сьмерць прыму ці ў край чужы выгнаньне — шыпшыны куст ля хаты на шляху.