Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Як шабля, узьвіўся ўгару маладзік, Брычка ноч працінае стралой. — Гэй, жандар, уставай!..
Дзе твой шпік?..
Што ж вы дрыхнеце пільнай парой?!
Як іскры, бялеюць усюды лісткі, Узгарацца яны раніцой!..
He патушаць ужо іх жандараў сьвісткі, He прыцішыць шматлікі канвой.
«Мужыцкую праўду» нясуць мужыкі, Голас госьця варушыць спакой: «Мы самі за рукі дружней, дзецюкі, Шукацімем долі другой!..»
Як шабля, узьвіўся ўгару маладзік, Палыхаюць маёнткі зарой.
Ці воля чакае, ці жудасны цьвік, А ў багну назад — ні нагой!..
11. Трыццаць звонкіх у шапку
Сем кашулек шаўковых Згубы целу не клічуць. Толькі трыццаць дармовых Зноў Іуда палічыць...
Трыццаць потам не літых, He мазольная плата;
За цьвікамі прыбітых, За праданага брата.
...Ён і вочы прымружыць, Ён і душу стрыножыць...
Але ў шапку не дужа — Цэлых трыццаць паложаць.
...Сем кашулек шаўковых
68 ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Згубы целу не клічуць.
Толькі трыццаць дармовых Зноў Іуда палічыць...
12. Спатканьне з Марысяй
...A хто ж тое вядзерца дастане, Той са мною на ручнічак стане.
3 народнай песьні
He плач, каханая, не галасі, Дай прытулю цябе да сэрца.
Цябе я столькі перасьніў, I ўсё зь вядзерцам над азерцам.
Даруй, я шчасьцейка вядро Жадаў табе адной дастаці.
Я меў адзіны скарбдабро: Радзіму, любую і брацьцяў.
3 такім бы скарбам жыць і жыць, А не на вісельні матляцца...
He плач, галубка, раскажы Дзяцям, унукам праўду брацтва.
He плач, каханая, не галасі, Дай прытулю яшчэ да сэрца, Цябе я столькі перасьніў
I не дастаў таго вядзерца...
13. Бывай, народзе!..
Грознаглуха гудзе натоўп, Сьнег нагамі стаптаны ў ваду.
Прагнай вісельні гадзінастоўб Працягнуў сваё колкапятлю.
Позірк торапка йдзе па людзях, Хоць бы брата сустрэць пагляд...
Ёсьць!.. адзін... вунь другі ў радах Сэрца з радасьцю б’ецца ў лад.
Час няўмольна сячэ адлік...
Як спяшаюць здушыць мне рот. Вунь у ката нервовы цік,— Аж не ўстоіць спакойна бот...
Скора, скора папоўню рай...
Ды глыбока ужо карані...
— Гэй, народзе, здароў бывай!..
I ў свабодзе мяне спамяні... ...Ціхаціха, замёр натоўп, Сьнег нагамі стаптаны ў ваду. Чорнай вісельні гадзінастоўб Зацягнуў сваё колкапятлю...
14. Слова нашчадка
Кветкі ярка пякуць пліту, He магільную — страты знак. Тут сваю абарваў вярсту Наш з табою Кастусь. Аднак
Жыў такі ад паўстаньня жах, Што рашыла таемна знаць Ненавісны бунтоўны прах У Гедыміна гару схаваць. Вораг думаў, праз час які Там не знойдуць сьлядоў магіл. He ўлічыў, што самы вякі Абяссьмерцілі гэты схіл.
У ГІСТОРЫЮ лёг Кастусь, Больш ніхто ўжо не ляжа так. Сьцеле брацтва сьвяты абрус — Той магілы гарачы знак...
ЗЬ НІЗКІ
«ДУДКА МІЖ КАЙДАНАЎ»
Ад пустых слоў ніва не зазелянее. Усходняя народная мудрасьць
1. Клічуць сыны народ
Зьвіняць праз Расію ў Сібір
кайданы,—
Цар скасаваў прыгон...
Заходняга краю ўдалыя сыны Змесьці клянуцца трон.
Бывай жа, навука, кар’ера, бывай,— Нельга ўбаку стаяць.
Празь меру салодкі імперскі рай, Зубы ажно трашчаць.
Ўсьсеў Беларусі на грудзі арол,
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
69
Хоча ў дзьве дзюбы піць... Устаньма, браты, хто ў лёце сакол, Станьма арла зваліць!
«Бязмоўны, пакорны тутэйшы мужык;
На думкіжаданьні — няўрод»,— Дарма задаволены тронны язык; Клічуць сыны народ!..
4. Змоўклі Лукішкі...
За такія хвіліны ненавідзяць дзесяць гадоў, помсьцяць усё жыцьцё. Гора тым, хто даруе за такія хвіліны.
А. Герцэн
Колькі братоў злажылі галовы, Колькі сатне іх кат!..
Выплыла сьлізкае здраднае слова,— Душыць усё падрад.
Справа сьвятая ў муках канае.
Стаў пад пятлю й Кастусь.
Радасна дзюбы арол трымае.
Дзеліць жалобу Русь.
Змоўклі Лукішкі, чуюцца ўсхліпы, Сьцяліся дзецюкі...
Вунь як настырчылі боязна хібы Штатныя ганчакі.
Сьветлы Кастусь, як апошняя зорка, Зараз ужо згарыць...
Ные нага, і жыцьце агоркла, Заўтра — пятлёй вісіць...
8. Галасы на вадзе
Месяц золатам водбліск на рэку кладзе;
Вільня лепшую долю сьніць.
Галасы на вадзе... галасы на
вадзе...
Хтосьці вяжа размовы ніць:
— Я народу свайму кнігу першую даў, Мова ж наша — цудоўна, брат,
Ты каб новыя кнігі на ёй напісаў Для сьвятых беларускіх хат...
А вось голас другі, так знаёмы да сьлёз.
— Помніш, братка, я верш любіў.
Вось бы ім ты мужыцкую праўду узнёс, 3 думаў цяжар кайданны зьбіў.
Называцца паэтам сьвятой зямлі,— Гонар большы ці можна мець!
Колькі талентаў нашых цямніцы зьвялі...
Ды ўсё роўна мы будзе пець!!!
12. Суд над паэтам
Шкада, ўжо нічога, паэце, не чуеш,— Крышталіць вадзіцу жвіровы
пясок,—
Як вершам крамольным ты цара
муштруеш;
На суд цябе клічуць, Мацей
Бурачок...
Няма там паэта, а судзяць зацята: За кніжкі мужыцкія — вон у Сібір!.. Ты чуеш, паэце,— удзячная плата. Крышталіць вадзіцу
бясконцую жвір...
Ўжо будуць і судзьдзі асуджаны скора.
Ідуць званары пазваніць на мячах. Цяперто гатовы і стрэльбы, і порах, I гнеў набалелы ў ясных вачах!..
I грымнецца долу, каб болей
не ўзьняцца Пракляты двухдзюбы
і «прочая» гнюсь.
I ўпіша імёны ўцалелае брацтва На ўдзячнае дбаньне ў Белую
Русь!..
1987
70
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
БАЛАДА ПРА ЎЦАЛЕЛЫХ ПАПЛЕЧНІКАЎ КАЛІНОЎСКАГА
Зоркі цьмяна высьвечваюць ветах, Як стамлёны у бітвах клінок.
На адвечных арбітах планеты He зматаюць бясконцы клубок.
Над ракою ўздыхае цяпельца На задумлівых тварах сяброў. Хто ж мы вартыя жалю тапельцы На каменных далоняў вякоў?..
Hi кала, ні двара, ні бажніцы; Толькі воблакі вольна плывуць. Зноў чужому па звычцы маліцца; Зноў пакорліва спіны сагнуць?.. ...Ды з туманаў вынырваюць коні, Зброя коньнікаў грозна зьвініць, Старажытная наша Пагоня Да агню на ратунак ляціць.
Весялей уздыхае цяпельца; Праясьняюцца твары сяброў. He астыць беларускаму сэрцу На каменных далонях вякоў!..
1989
ЖАМОЙЦІН Алесь (1955) — паэт. Фенаменальна, што гістарычныя паэмы «Кастусь Каліноўскі» і «Дудка між кайданаў» склалі першы паэтычны зборнік Жамойціна «Азірнуўшыся не скамянею» (Менск, «Першая кніга паэта», 1989).
Васіль Жуковіч
ПРАЎДА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Так, той толькі жне, хто пасее.
He, рукі ў сяўца не дрыжаць, пасеяць ён горкую праўду паспее, каб волю жаданую жаць.
...Пятля абвіла яму горла, у цемры патоплены дзень. Ды чэснае, вольнае слова не ўмёрла, магутнае рэха ідзе,
ляціць над галечай, раскошай, ва ўсе далятае куткі.
...Мужыцкая праўда каштуе пяць грошаў...
Няма ёй цаны, дзецюкі!
1988
...ПЯТЛЮ ЗДЫМАЮЧЫ 3 ПАЎСТАНЬНЯ Аакраверш
Калі прыходзіць верны час змаганьня, А ён у ходзе ўсіхусіх эпох, Любоў вышэйшую дае герою Бог
I з ёй гатоўнасьць да выпрабаваньняў...
Няхай бы ворагаў Ты перамог
О, як наш край расьцьвіў бы!
Неўміручы
Ўладар, прарок свабоды немінучай, Свой дух магутны ў праўдзе ты зьбярог.
Каб волі час наблізіць, бяз ваганьняў Ідзеш, пятлю здымаючы з паўстаньня.
ЖУКОВІЧ Васіль (1940) — паэт.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
71
Янка Золак
1863
Сяргей Законьнікаў
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
Ня звонам зьвініць сьпелы колас, Ня вецер шуміць у траве, — To праўды мужыцкае голас Народ на змаганьне заве.
Ня бурапярун з бліскавіцай Грукоча, грыміць над зямлёй, — Над змучаным краем ірдзіцца Народнае волі узьлёт.
Прыслухайся! Гэта ня громы, Ня дзікі разбойніцкі сьвіст, — У жаху сьмяротным харомы Дрыжаць, як асінавы ліст.
У змучанай катам краіне Вызвольніцкі ўзьвіўся штандар, Да неба пагрозьліва хлынуў Народнае помсты пажар.
Ня зьзяньне на небе віруе, Ня сьвеціць на моры маяк, — To сілай паўстанцаў кіруе Кастусь Каліноўскі — ваяк.
Ён люду свайму і Радзіме Здабыць хацеў шчасьця пару...
Яго легендарнае імя Запомніць навек Беларусь.
26 студзеня 1946 г.
3 агаркам сьвечкі ў лабірынце лесьвіц He быў ён схоплен, а сышоў уніз, Дзе хмары на крыжы касьцёлаў лезьлі, Дзе Вільні разьбягаліся агні.
Паходнямі гарэлі яго вочы Якім не тухнуць доўгія вякі, I толькі вецер выдзімаў праз вокны «Мужыцкай праўды» белыя лісткі.
Нібы зубамі, ляскатаў затворам Жандар зьбялелы змрочна на двары. Русавалосы малады затворнік I кулю ад сябе адгаварыў.
У белай сьвітцы, з палатнянай торбай,
Жывы, як праўда, зьнік паміж людзей...
Ён быў на «ты» з грымотнаю гісторыяй,
Ён сьмела празь вякі на нас глядзеў.
Яго імя мы помнім і ў нягодах, I ў час шчасьлівай, бы вясна, пары, А нашы сэрцы, поўныя свабодай, Гараць, як Каліноўскага кастры.
1969
Янка Золак (сапр. Антось ДАНІЛОВІЧ, 19122000) — паэт, выдавец, эміграцыйны дзеяч.
У «Біябліяграфічным слоўніку беларускіх пісьменьнікаў» ягонага біяграму няма.
ЗАКОНЬНІКАЎ Сяргей ( 1946) — паэт.
72
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Васіль Зуёнак
РАЗЬВІТАНЬНЕ КАЛІНОЎСКАГА
Хто адгадае і хто адкажа, Пакуль маўчыць народ, Якая праўда на сэрца ляжа Мне праз тысячу год?
Адно толькі знаю: Бог нас пакінуў. Страшней пятлі і турмы, Калі мы ўсё яшчэ не краіна: To край, то ўскраіна мы.
Адно толькі знаю: паўстаць за волю — Сваю — павінен народ.
Іначай вольным не быць ніколі.
Рэкі ўзрываюць лёд.
Шляхі не купляюць за пяць капеек — Бяруць іх жыцьцём сваім.
Бунт не на плошчы — у сэрцы сьпее
I памірае ў ім.
Пакуль застаецца з нашага стану Хоць бы адзін жывы, To не лічыце справу прайгранай. Народ прад’явіць правы.
1983
Зянон
ДЗЕНЬ ЖАЛОБЫ
Памяці Кастуся Каліноўскага
Устаньце, браты!
Сёньня 22 сакавіка —
Дзень жалобы нашай.
He кажыце ні слова сёньня.
Слухайма, як крапаюць кроплі са стрэх
За тры дні да Зьвеставаньня У Дзень жалобы нашай.
Слухайма, як рыпяць зьледзянелыя дрэвы пад ветрам
У хвойных лясах
За тры дні да Зьвеставаньня У ноч жалобы нашай.
Слухайма, што прарочаць героі на плошчах
У спутанай цішыні
За тры дні да Зьвеставаньня У час жалобы нашай...
1988
ЗУЁНАК Васіль (1935). Паэт, празаік, літаратуразнаўца. Званьне кандыдата філалагічных навук атрымаў за абарону дысертацыі «Грамадзянская паэзія на старонках сучаснай беларускай перыёдыкі» (1973). Доўгі час «кіраваў» нашай літаратурай: з 1982 г.
— сакратар, з 1989 г. — першы сакратар, у 1990—1998 — старшыня Саюза пісьменьнікаў Беларусі.
ВЕЧНАЯ ВІЛЬНЯ
I вось я зноў
На імгненьне вярнуўся з чужыны.
Як жывецца мне Вільняй!
Сонца заходзіцьза сьветлы касьцёл,
Арганы, імша,
Птушак зграй.
Каўкі лятуць
зпад шыбеніцы
Кастуся...
2001 г. Вільня
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
73
ТАМ, ДЗЕ ЛЯЖЫЦЬ КАСТУСЬ
Я — на гары Замкбвай.
Асеньняя раса.
Там за плячыма, у далінё — Магіла Кастуся.