• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    81
    У практыцы маёй, на жаль, былі. Пад шыбеніцай, як ратунку, моляць У судзьдзяў — пажыцьцёвых ланцугоў...
    Каліноўскі: Я б не прасіў.
    Капітан: Ну, што ж...
    Ах, моладзь, моладзь, Шкадую вас! Бывайце. Я пайшоў.
    «Ледзь толькі мы склікаць на бой атрады, Варшаву падтрымаўшы, пачалі, Інтрыгамі і коштам чорнаіі здрады Да ўлады ў Вільні белыя прыіішлі. Яны застацца прагнуць на чале Паўстаньня, намі ўзьнятага... Але Хамуціус, хоуь змушаны панамі Пакінууь Вільню, праз сваіх людзей Падтрымлівае з Гродні сувязь з намі, Мы — з вамі. Так і будзе надалей. He трауім мы надзейу абуугі Дваранства ўзяуь. Хамууіус Другі».
    3 ліста Малахоўскага ў атрад Віславуха Змова
    Канец лютага, год 1863. Вільня. Касьцёл. У захрысным пакоі сабраліся на нелегальную сустрэчу прадстаўнікі камітэта «белых» — Гейштар, Аскерка, Яленскі і камітэта «чырвоных» — Каліноўскі, Малахоўскі, Чаховіч. Сход вядзе камісар з Варшавы — Дзюлеран.
    Дзюлеран: Цішэй, сябры! Адну мы варым кашу.
    Малахоўскі: Але ядзім з катла не аднаго. Дзюлеран: Пан Малахоўскі, на сустрэчу нашу Я вас паклікаў не дзеля таго, Каб зноў распачынаць
    старыя спрэчкі.
    Час, ведаеце самі, не такі...
    Пан Гейштар, пан Яленскі не ваўкі, А вы і Каліноўскі не авечкі.
    Паўстаньне ўзьняўшы, вы не свой урад У Вільні абвясьцілі, a — разлад!
    Я вас пазваў... Чаму не ў поўным складзе Ваш камітэт?
    Дзе Длускі Баляслаў?
    Каліноўскі: У Ковенскіх атрадах.
    На пасадзе Начальніка.
    Дзюлеран: Дзе Козел?
    Каліноўскі: Я паслаў у Пецярбург яго
    па ваяводу.
    Гейштар: (да Дзюлерана) Хто ж гэта? Дзюлеран: Серакоўскі. Даў ён згоду Заняць у нас пачэсны свой пасад. Гейштар: Дзяржаўны муж.
    Аскерка: Герой!
    Яленскі: Я вельмі рад..
    Дзюлеран: Дзе ксёндз Мацкявічус? Каліноўскі: У Панявежы.
    Малахоўскі: Адтуль чакаем мы на вецер сьвежы... Пазваў да лесу шляхту і сялян Карэва ў Троках. Круціць завіруха Пад Лідаю. Паўстанцы Віславуха Сутычку з войскам мелі ля Сьвянцян. Дзюлеран: Дык вось...
    Я склікаў вас не для нарады. Малахоўскі: А для чаго? Дзюлеран: Для перадачы ўлады. Каліноўскі: Вам?
    Дзюлеран: Гейштару. Чытайце, ёсьць загад з Варшавы — распусьціць Часовы ўрад, стварыць «Адзьдзел».
    Каліноўскі: (Бярэ загад.) А кіраваць «Адзьдзелам» He нам прапанавана тут, а белым. Дзюлеран: Іначай, Каліноўскі, не магло I быць. I вам лічыцца трэба з фактам. Аскерка: «Чырвонае», ці левае, ці як там Яшчэ — рэвалюцыйнае крыло Для справы адраджэньня —
    костка ў горле. Яленскі: Традыцыі шляхецкія не ўмёрлі, Зноў будзе так, як некалі было. Каліноўскі: He прызнаём!
    Аскерка: Як так?
    To воля ўрада Цэнтральнага. Каліноўскі: To ганьба!
    Малахоўскі: Здрада!
    Чаховіч: Здрада! To гвалт!
    Гейштар: Прашу зважаць на цішыню. Мне загадана — быць за старшыню!
    Каліноўскі: А пану Дзюлерану пры «Адзьдзеле» За камісара. Ён і тут як свой:
    «Чырвоныя» раптоўна «пабялелі». Ці не за вашай, старшыня, спіной Адбыўся цуд сьвяцейшы ў афарбоўцы?
    82
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Малахоўскі: Пан Дзюлеран прыслугачом у іх!
    Каліноўскі: Але, як гаварылі ў
    Якушоўцы, Няма дурных, паны!.. Няма дурных! Заместа Малахоўскага — Аскерка... Вось ваш загад! Бярыце, Дзюлеран! Я чуў, што не здароў на шлунак пан, Яму згадзіцца тонкая паперка. Дзюлеран: Ну, гэта ўжо — нахабства! Аскерка: Крымінал!
    Яленскі: Як слухаць можна, я не разумею! Адступніка аддаць пад трыбунал! Дзюлеран: Аддаць!
    Каліноўскі: Судзіць сабраліся ідэю Братэрства, роўнасьці... Чаму б і не? Любы прысуд ваш — гонар для мяне. Судзіце. За братэрства я гатовы На той памост, дзе кат сячэ галовы. Гейштар: Вы супраць нас?
    Малахоўскі: Мы супраць чорнай змовы. Гейштар: Адступніцтва не сыдзе гладка з рук Адступнікам. Ёсьць жорсткія законы На гэты конт. Пра вашыя імёны Мы знаць дадзім праз наш, замежны друк.
    Каліноўскі, які нешта піша, седзячы за столікам, насьцярожваецца.
    Каліноўскі: Выходзіць, нас — жандарам на расправу, А нашыя імёны — на няславу.
    Гейштар: Выходзіць, так! На гэта ёсьць правы. Мы з вамі памяняліся на ролі: Мы — штаб паўстаньня, радавыя — вы. Закон ваенны парушаць даволі! Што скажа Каліноўскі?
    Каліноўскі: Я не стану адказваць пану. Я на гэты раз Варшаве, не яму, даю адказ.І трапіць ён не вам, а ДзюлераНУ У РУкі> Гейштар!
    Гейштар: Красамоўны жэст! Каліноўскі: Вазьміце, Дзюлеран. Тут наш пратэст! Зь ім разам выпраўляецца ў дарогу Паўстаньня лёс. (Да Гейштара.) А вас прашу к парогу, шаноўныя.
    Яленскі: Вы чулі?
    Аскерка: Што за тон!
    Каліноўскі: Так, так, паны... Я застаюся Богу Маліцца тут.
    Я дзіўны бачыў сон...
    Хто разгадаць яго мне дапаможа, Ды так, каб сон нядобры — не ў руку? Па Вільні ехаў на чацьверыку.
    Хто б думалі? — вядомы ўсім вяльможа. Сядзеў на козлах знакаміты пан... Яленскі з Гейштарам караньнікамі Былі ў яго, і, стрыгучы вушамі, Аскерка — справа, зьлева — Дзюлеран. А ззаду воз жандар штурхаў рукамі. На возе — дамавіна. У труне Ляжаў мужык, даўно знаёмы мне. Ён, бедны, век галеў, зямлі чакаў, А дабрадзей, што коней паганяў, Рашыў яму адмераць тры аршыны. О, Божа літасьцівы мой, адзіны, Перакулі на брук жалобны воз, Зрабі, каб крэўны брат мой уваскрос!
    Абураныя Гейштар, Яленскі, Аскерка і Дзюлеран пакідаюць касьцёл. 3 бакавых дзьвярэй уваходзіць ксёндз і Антанас Мацкявічус, таксама ў адзеньні ксяндза.
    Яны спыніліся, слухаюць Каліноўскага.
    [...]
    Каліноўскі: Уваскрасай, народзе мой сярмяжны, 3 маўклівых курганоў і дамавін.
    Паўстань для новай бітвы, дух адважны, Як з каменю агонь, як дым з агню. Мацкявічус: Амін!
    Каліноўскі: Мацкявічус? Адкуль ты? Мацкявічус: Костас, браце, што за скандал у богаўгоднай хаце? Выходзячы, паны крычалі: — Хам! Хто іх пакрыўдзіў?
    Каліноўскі: Негасьцінны храм. Малахоўскі: He так было. Тут хам самога Бога, Каб выгнаць іх, хаўрусьнікам зрабіў. Мацкявічус: Хамуціусам
    грэшніка такога Я б за кашчунны ўчынак ахрысьціў. Хамуціус і Хам — не проста цёзкі.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    83
    Хамуціус! Хіба не выклік дзёрзкі у гэтым імені?
    Каліноўскі: Яно нашмат гучнейшае. Мацкявічус: Ну так! (Да ксяндза.) Ідзі, мой брат, У спіс касьцельнай кнігі спавядальнай Хамуціуса прозьвішча ўпішы. Ён грэх прызнаў. Здымі з душы апальнай Той грэх. Дай супакой яго душы! Ксёндз: Іду. (Выходзіць.) Каліноўскі: Ты з Панявежы? 3 поля бітвы?
    Мацкявічус: Яшчэ ў нас ціха. Я для пільных спраў Сюды прыехаў... Бог, відаць, малітвы Твае пачуў і вось мяне прыслаў. Я з весткай, што замежныя дзяржавы Рашылі падтрымаць нас і дэмарш цару рыхтуюць. Каліноўскі: Гэты слых?
    Мацкявічус: 3 Варшавы Прывёз такую вестку біскуп наш, што ў Ворні.
    Каліноўскі: Што ж, цяпер мне зразумела Чаму паны спяшаліся ў касьцёл, А Дзюлеран паводзіўся так сьмела. 3 замежнымі дзяржавамі за стол Жадаюць сесьці! He благія планы! Малахоўскі: Стаць на чале паўстаньня, то — разьлік! Каліноўскі: Яны не спадзяюцца, што мужык Для іх пачне цягаць з агню каштаны. Дык вось адкуль — высакародны гнеў, Паток патрыятычных слоў узнёслых! Малахоўскі: А ты, Кастусь, як у ваду глядзеў...
    Каліноўскі: Так... Так... Іх падганяючы, сядзеў Сам граф Старжыцкі на высокіх козлах!
    Канцылярыя Мураўёва Мураўёў і чыноўнік Масолаў.
    Мураўёў: 3 цікавасьцю чытаў я дзёньнік ваш.
    Мне спадабаўся ў ім запал юначы, Жывое слова, бойкі карандаш. Што ж, бласлаўляю і жадаю ўдачы
    Далейшай нашаму карандашу, Каб ён у апісаньні мяцяжу Трымаўся летапіснага настрою, Заходзіў за парадай да мяне. Дзярзайце!.. ІПто, дарэчы, за мяжою Апошнім часам пішуць аб вайне 3 паўстанцамі?
    Масолаў: Зьявілася паэма, Напісаная прозаю. А тэма Яе — пакуты інсургентаў. Кроў, Якая льецца пад выццё ваўкоў, Сьвіст куль...
    Мураўёў: ...I каламбуры Мураўёва. Чытаў. He адмаўляю, пачуцьцёва Напісана. Ніяк не могуць слоў Забыць маіх: што я, хоць Мураўёў, А толькі выпаў гонар мне належаць Да Мураўёвых, не да тых, якіх Калісьці вешалі, а да жывых, Прыбыўшых з місіяй караць і вешаць. Паэма ў прозе... He заціхла бура Ваякпісак у шклянцы каламбура. Паэма — што? Была карыкатура, Дзе над Расіяй я — хто б думаць мог! — Пяньковую пятлю, як німб, трымаю, Мяцеж — апірышча яе! — зпад ног Пакутніцы абцасам выбіваю. Ідэя знамянальная!.. Я знаю, 3 якіх яна пазычана галоў.
    To «Колакал», то Герцэн, Агароў!.. Мяцежных блох набраліся ў іх будцы Тутэйшыя, чырвоныя давудцы, Цяпер вярнуць Расіі хочуць іх. Запомніце. He выпадковы штрых! Ён нарысіста з важнай думкай зьвяжа...
    Уваходзіць ад’ютант. Ад’ютант: Дазвольце патрывожыць? Мураўёў: Што там?
    Ад’ютант: Ваша Правасхадзіцельства, ёсьць навіна,Якой даўно чакалі. Вось яна! (Працягвае тэлеграму.) Зрабіце ласку глянуць, а таксама Рашэньне адпаведнае прыняць па тэлеграме.
    Мураўёў: 3 Мінска тэлеграма, Ад Лосева... Ну, што ж!.. Удакладняць He будзем. Сьвятаянскія муры
    84
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Салдатамі надзейна ачапіце. Бярыце роту, дзьве, а мала — тры. Схапіце Каліноўскага! Судзіце!
    Ад’ютант выходзіць.
    Закончыўся як быццам паспяхова Жандарскага палкоўніка ваяж. Разблытаўся клубок!.. За вамі слова, Масолаў. Навастрыце карандаш, Запісвайце ў свой дзёньнік, літаратар:
    Нарэшце ў сеці трапіў нам Дыктатар, Кароль мяцежны!.. Я яго злаўлю I сьвіты каралеўскае пазбаўлю, I кропку, што падобна на пятлю, Ваеннапалявым судом пастаўлю На аркушы апошнім мяцяжу.
    Што трэба больш? Запісвайце. Масолаў: Пішу.
    Дамініканскі будынак. Камера № 3. Каліноўскі і Масолаў.
    Масолаў: Вы знаеце прысуд свой, безумоўна?
    Каліноўскі: Але.
    Масолаў: Я разумею, нетактоўна, Ды і не час пытаньні задаваць.
    Я скромны нарысіст. Хачу пісаць Пра час наш успаміны.
    Каліноўскі: Мне ўсё роўна. Прывык да сьледства. Можаце пытаць.
    Масолаў: Наш час — арэна боек...
    Як пасьмелі Вы, раб яго, не Бог, а чалавек, Аддаць жыцьцё юнацкае на зьдзек Уладару вядзьмарскай каруселі? Дужэйшыя скарыць яго хацелі, Ды не змаглі. He выйгралі вайну. Каліноўскі: Я ім не стаўлю гэтага ў віну. Яны ляглі ў зямлю, мы сьледам ляжам. Ды нехта ж прыйдзе, стаўшы мсьціўцам нашым,
    I скруціць д’яблу рог, як барану. He раджу адпяваць нас канчаткова. Чакае зерне наша на ўзыход з ральлі. Масолаў: На ўвазе маеце народ?.. Каліноўскі: Яшчэ свайго не вымавіў ён слова.
    Масолаў: Але чаму?!. Пакуль з
    Варшавай вы Спрачаліся за ўладу, за правы Сярмяжнай Беларусі і Літвы, Па вёсках, пад наглядам Мураўёва, Цар касаваў прыгонныя правы. Каліноўскі: Страх касаваў. Тут не цара заслуга: Збаялася сякер мужыцкіх пуга Прыгоньніцтва. Праз мутны Рубікон He цар, паўстаньні страшны сьлед праклалі. Яны крывёю фарбавалі хвалі Ракі пад назвай д’ябальскай — Прыгон. Ён многіх паглынуў. Мы можам згінуць, Кат можа нам заткнуць зямлёю рот, Але сякеры пушчаны у ход, Ужо з крутога берага не скінуць, He сьцерці наш, на ім прыкметны, знак. Масолаў: Яшчэ хачу спытаць. Хто вы? Паляк Альбо літвін? Ці беларус, якога He ведае ніхто, апроч лясоў, Ды лесуноў, ды курнага парога?.. Хто будзеце?