Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Апошні ўздых — Яго ня стала... Але той першы ўздым адвагі, Што быў збавіцелем ад смагі, Вяроўка, куля не адцялі...
Гэроя памяць заўжды вечна, Яго заветы — сымболь веры;
Народ шануе ўсё бязьмеры, Што жыцьцем поўна, чалавечна.
I вось зь вякоў ад году к году Мацнеў уздым за вызваленьне; Прайшоўшы ў наша пакаленьне, Ён зьліўся з воклічам: Свабода!
1924
ГУРЛО Алесь (1892—1938) паэт, празаік. Улетку 1930 г. арыштаваны й высланы ў Самару, дзе й памёр. Ягоны верш (публікацыя паводле час. «Полымя». 1924. № 2) — адзін зь першыху айчыннай Калінаўскіяне.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
63
Алесь Дудар
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
Беларусі паўстаўшай слава, Беларусі — ў пояс паклоны. Хай мінулае цемра заслала — А змаганьня не забыць ніколі.
Эх, Кастусь... Балоты памераў, А ў лясах, як у бацькавай хаце.
Беларусь табе паверыла — За табою пайшла змагацца.
Беларусь — не царам маскоўскім.
Беларусь — не варшаўскім панам! Зазьвінелі ў лесе бярозкі, Дуб стары галаву падняў.
Забуяніла ў полі рэхам:
— За мужычую праўду — у бой!.. He Ільля па хмарах праехаў, He Пятро зазваніў булавой...
А пасьля — астрожныя краты...
Што з таго, што жыцьця не стане.
Твае сьлёзы важыць на караты: — Залілі, загасілі паўстаньне...
Скалыхнуўся натоўп на Лукішках: — На Беларусі няма шляхты!..
Можа, кат успомніў за кілішкам, Як памёр мяцежнік пракляты.
Маліцца — не наша справа.
Кастуся мы папросту ўспомнім: Беларусі паўстаўшай — слава, Беларусі — ў пояс паклон.
1925
ДУДАР Алесь (сапр. Алесь Дайлідовіч;
190429.10.1937) — паэт. Аўтар слыннага верша «Пасеклі наш край папалам...», за які быў высланы ў Смаленск.
Пазьней расстраляны.
Анатоль Дэбіш
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
(Трыпціх)
«Мы сягодня ўсе ўжо ведаем, што чалавек вольны — гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за каторую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паньшчыны не служыць; калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага народа; калі не ідзе ў рэкруты чортведае гдзе, а ідзе бараніць свайго краю тады толькі, калі непрыяцель надыдзе, калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняго і хвалы боскай; і калі вызнае ту веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды. От што вольнасьць значыць...»
«Мужыцкая правда»
1
Касінеры
Косы зьвіняць і сякеры, Бэман і сьмех ля мяжы.
Хлопцы ідуць, касінеры — У бітве галовы злажыць.
He дзеля нейкай забавы — У бой за свабоду ідуць. Хутка на дол на крывавы Голавы іх упадуць.
I захлынецца гарачай Кроўю сьвятая зямля. Горка матулі заплачуць. Птушкі пяяць у палях
Сьціхнуць... Сялянскія хаты У сінім заенчаць агні.
Сеяць не выйдзе араты У поле ў гэтыя дні.
2
За кратамі
...I сьлёзы — стануць торфам
і каменьнем, Крывёю сок кляновы пацячэ.
64
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Але народ не стане на калені, Народ жывы... Народ жыве яшчэ.
Няхай вы рукі струшчыце і ногі, I вочы, з жаху, выкалеце нам — Мы будзем жыць і са сваёй дарогі He зьвернем... свой народ я не прадам!
3
Мы помнім пра цябе, Кастусь!..
Ёсьць шлях адзіны — Скрозь змрок і жах. Ён да Айчыны — Адвечны шлях.
Шлях празь нядолю, Дзе сьнег, імгла.
Той шлях — да волі I да сьвятла.
Той шлях — з палону...
He, ён не ў сьне... Па ім да скону Ісьці і мне.
Мікола Ермаловіч
Як верыцца цяжка,
Што ў нас Каліноўскі радзіўся, Што нам нашу праўду Ён сеяць аддана пачаў.
Што клічам ягоным
Наш дух змардаваньня будзіўся. Што з воч нашых ён Сьлепату векавую здымаў?
Няўжо разам зь ім
Наша праўда была закавана
I катам бязьлітасным Узьведзена на эшафот?
Няўжо разам зь ім Наша праўда была пахавана, Каб жыў у чужацкай хлусьні Беларускі народ?
ДЭБІШ Анатоль (1962) — паэт «сьхільны ба паяднаньня гісторыі з сучаснасьцю» (В.Смольская), пра што сьведчыць ягоная паэма «Курапаты—37».
ЕРМАЛОВІЧ Мікола (1921—2000) — гісторыкпубліцыст, пісьменьнік, паэт, заснавальнік айчыннай рамантычнай гістарыяграфіі, «якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі».
На самым пачатку 1990ых да гісторыка прыйшло афіцыйнае прызнанне: за кнігу “Старажытная Беларусь” ён атрымаў Дзяржаўную прэмію імя Кастуся Каліноўскага (1992). Загінуў трагічна 4 сакавіка 2004 г. пад коламі таксі, на пешым пераходзе.
Публікацыя С. Панізьніка: Новы Час, 2003. № 2 (7).
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
65
Алесь Жамойцін
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ Паэма
1. Прадзецца нітачка твая... Прадзецца нітачка твая У агульным лёсе тонкатонка. I зорны бляск на ёй здаля Мо будзе ніткайупляцёнкай?..
Яна ў стракатым палатне Струной нацягнецца тугою.
I, можа, Ткальля сутыкне 3 такой жа звонкаю — другою.
Натугай кросны задрыжаць, Заціхне Ткальля у зьняменьні, Імгненна ніткі адзьвіняць, А мо парвуцца ў тым спляценьні...
Прадзецца нітачка твая У агульным лёсе тонкатонка.
I зорны бляск на ёй здаля Хай будзе ніткайупляцёнкай!..
2. Мой ты народзе?!.
Жадаючы даць асьвету народу, неабходна спачатку яго вызваліць.
Тадэвуш Касьцюшка
Жоўтыя летапісы прад вачыма. Крокі крывавыя Белай Русі...
Гонарамкрыўдаю МаціАйчыны Сэрца напоўні і цёмным нясі.
...Вернападданы імперскі гісторык Горды народ апісаў як рабоў;
«Каўтунаваты, забіты і хворы; Лёгка цягае ланцуг кайданоў...»
Багна сьмярдзючая велькай
дзяржавы, Жабы на варце ніколі не спяць.
He, не чапаюць пакорных і
млявых,— Тыя спакойна і ўдзячна сьмярдзяць. Мой ты народзе, ці не задыхнуўся?.. Сына ты зможаш увагай сагрэць?
Сына, што рушыцца сьмела памкнуўся?
Сына, што голас адважыўся мець?!.
3. Падарожжа па роднай зямлі
— Добры дзень, людзі добрыя!
— Добры дзень!
Ты заходзь, чалавеча, апратку зьдзень. Сядзь на покуць, спачынь, наш далёкі госьць.
Выбачай, што не тлуста — заўсюды пост.
Выбачай — невясёлы сустрэчны спеў, Ды такі нашай долі зачынпрыпеў.
Пахавалі заўчасна дзіцяткаў двох, Ды й самім, можа, лепей за той парог...
Мо не трэ было б спіну так цяжка гнуць; Мо не трэ было б крыўды праз
душу пхнуць... Мы б варылі там добра
смалу ў катлох, Так варылі б — курэла б
на ўсіх панох!..
...Сонца коціцца з неба; рукой дастаць... — Кажаш, сынку, каб гэта...
паноў прагнаць?.. Грэблю мосьціш праз багну,
масьці сьмялей, Дай Бог табе сілы і верных людзей!..
4. Людзі накормяць, прытуляць...
Ясна сонейка з неба коціцца.
А мне да матулі ў госьці хочацца.
3 народнай песьні Ласка, увага — у кожнай тут хаце, Ласка зусім незнаёмых людзей. Згадка аб рана адплаканай маці Коціць туманам да сьветлых вачэй.
Людзі чужыя накормяць, прытуляць, Людзі чужыя «сынком» назавуць.
Хоць на хвіліну вярніся, матуля, Хоць бы імгненьне са мною пабудзь!..
66
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Вецер у дрэвах самотна скуголіць, Сьцежка расоюсьлязамі блішчыць.
Родная хата кутамі зьняволіць — Ласкі ў мачахі не дапрасіць...
Людзі чужыя накормяць, прытуляць, Хлеба апошняга ў торбу дадуць.
Вочы сіротнай РадзімыМатулі Клічуць і клічуць, наперад вядуць.
5. Сон
Сьвішча бізун па распятай зямлі, Розгі распісваюць душы і целы...
Але народу майго не змаглі, Душы не ўмёрлі ў целах збалелых.
...Сон падыходзіць, бярэ пакрысе, Мышы са столі цярушаць кастрыцу.
Моцна паснулі стамлёныя ўсе — У хаце сялянскай прарочае сьніцца.
Быццам стаю я на стромай сьцяне, Як на зямлі — гэтак цьвёрда ступіўшы. Зьнізу чынушы, жандары мяне Цягнуць да долу, за полы схапіўшы.
Чуюцца крыкі: «А co to za cham?!» «Это еіце что за самоуправство?!.» Цьвёрда трымаюся, ведаю сам, Што мне патрэбна ў хаце, бяз радцаў!..
Скідваю моўчкі ўніз абразы, Вешаю родны і блізкі, як маці;
Унізе ад злосьці гучней галасы, Цьвёрда трымае сьцяна ў маёй хаце...
6. Спазнай гісторыю Радзімы!
Таму, хто танцуе пад чужую дудку, даводзіцца й спяваць не сваім голасам.
3 народнага Спазнай гісторыю Радзімы, I можа, ў сынавых грудзях Азьвецца мова, што ўзбудзіла Цябе на матчыных руках. Азьвецца, зьдзівіць, захвалюе, Прымусіць пільна паглядзець: Ці твой народ жывепануе?
Ці стогне, кінуты нямець?.. Служыць чужынцам не спяшайся, Паспееш быць паслугачом. Зямельцы матчынай прыдайся I галавою, і плячом.
Калі ты ўспомніў маці словы,— Ёсьць брацтва верная рука, Яна і меч прыняць гатова, I грань пакутнага цьвіка...
7. Грай, іграчу, сып, іграчу!..
Вясельле Зыгмунта Серакоўскага адбылося 30.07.1862 г., a 27.06.1863 г. яго павесілі на Лукішскай плошчы за ўдзел у паўстаньні.
He стаяць коні ў сад галавою, А стаяць коні ў вялікую дарогу. 3 народнай песьні
Хмельнае гудзе застольле, Маладыя — быццам краскі. «Госьці» з рознага вакольля, Усе свае, ніводнай маскі.
Костусь позіркам ласкае Камандзіраў сваіх верных. Зь іх амаль што кожны мае За плячыма гарт Палермо '.
Брацтва выспеліла сілу, Ох, як цар яе адчуе!..
...Зыгмунт горача і міла У вусны любую цалуе.
— Грай, іграчу, сып, іграчу!.. Сёньня цеш братоў іграньнем! Можа, заўтра ўжо закрачуць Чорны птушкі над каханьнем...
Грай, іграчу, сып, іграчу!..
' Ваенныя кіраўнікі паўстаньня праходзілі падрыхтоўку ў спецыяльных школах за мяжою, у тым ліку ў Італіі.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
8. Сухая ігліца спадае на дол...
Прысьніўся мне сон дзіўненькі, Што памёр мой брат радненькі.
Вялю коні закпадаці — Ехаць брата адведаці...
3 народнай песьні
Сухая ігліца спадае на дол, Сухія лісты пакідаюць галіны. Нямеюць калені прад сьвежым капцом,
Як быццам сьлязьмі налілася каліна.
Замнога сіротаў на гэтай зямлі, I любіць іх Бог, ды бяз долі пускае... А шчасьця захочуць — сухоты бяры, Сухоты не возьмуць — турма даканае.
I сьмерць прыбірае заўсёды часьцей Сірот бяз зямелькі, сіротаў бяз маці... I колькі ж патрэбна гаротных касьцей,
Каб з гэтае багны сьмярдзючай узьняцца?!!
Сухая ігліца спадае на дол, Сухія лісты пакідаюць галіны.
Рашучая постаць над родным капцом. Як помста з вачэй — палыхае каліна...
9. Вясна 1863га
Многа лісьцяў зімавала на дубах; Папярэджвае народная прыкмета: Многа душ людскіх паляжа ў далах, I дажджоў амаль не будзе ведаць лета...
Недзе сонца там, за дубам, устае, I гарыць агнём багровая лістота.
Хто крывёй сваёй зямельку пералье;
Хто вітацьме той чаканы дзень свабоды?!.
Вараны канёк падыхвае ў спіну, Сем кашуль шаўковых захінулі цела. Іх Марыська любаму свайму, Як бы замаўляючы, надзела...
Што ж, пара склікаць народ, пара!
Каб і там, у Зімнім, задрыжалі!.. Каб, як гэта яркая зара, Котлішчы агідныя ўспалалі!
10. Як шабля, узьвіўся ўгару маладзік...