Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Бывай! — скажу. Табе б на полі бітвы лепш узрасьці, дзе зараз груганьнё...
I слухаць абяздоленых малітвы, пялёсткі к небу ўскінуўшы агнём.
Мы косы, мы сьцягі свае ўзьнімалі, крышылі склеп спрадвечнае тугі. Надзею маю, што не ўсе мы палі. Я адыду, і зьявіцца другі...
Засну на міг і ўбачу: за платамі у чорным полі ўюцца крумкачы... Мундзіры...
Пыл...
Палын пад капытамі...
Узьнятыя сялянамі мячы.
1981
БАРАВІКОВА Раіса (нарадзілася 11 траўня 1947 г. на Берасьцейшчыне, у Бярозаўскім раёне). Як слушна адзначаюць пра яе літаратуразнаўцы, «Творчы арыентыр Р.Баравіковай выяўляецца ў разуменьні таго, што «тады ў народа ёсьць паэты, калі ў паэтаў ёсьць народ...» (Г.Праневіч).
52
Язэп Янушкевіч
Рыгор Барадулін
1863 ГОД Бобгарох не малочаны, На ток не валочаны. Рэкі крывавыя — He малочныя.
Дзе дым, Дзе туман, Дзе хіб валоўчыкаў?
Гэта ўжо кульмінацыя Нечуванага ўціску, Калі
Гаворыць кулямі нацыя, Барыкадна
Падклаўшы кулі...
1976
ЯКУШОЎКА
Мемарыяльны камень вырас цяжка, Дзе пасьвіла маёнтак цішыня. Бязважкая
Смугі зімовай дзяжка Сьціскае стан разьлененага дня. Сьнег за беспамяцьце бялейшы зябне.
Прыгледзься лепш — Убачыш Белавеж.
Ніхто не зьвягне, He зяхне, не зяпне.
У каго спытаць: Ці ведаеш? Ci wiesz?
Разгорнутыя над рыпучай цішай Стрэх шыфернае вокладкі відаць. Тут белы страх
гатоў мяняцца нішай 3 зацятасьцю, адчуўшы багадаць. He тоіцца,
Што вырасла на волі Бяроза — Разгалінелася ўся.
Тут сыпалі й на хвост сароцы солі, Хацелі чуць пра белага лася.
Касілі цёмны луг касіянеры Меў моцны дух набытак неслабы.
Зірні:
Няўжо на полі пасінелі Як шыбеніцы
Вольныя слупы?
1992
КАЛІНОВЕЦ
Як п’е гарэлку бедна басота, Згадаўшы
Чульлівасьці грэшнай смак, Сьпяе маркотна Зянон Пазьняк Караткевічаву песьню любімую Ажно засаромелася пяшчота: I я самоту сьлязьмі не вымыю...
Здалося,
Ранішні Каліноўскі Марыську прымроіў Адчуўшы скон.
Зянон —
Беларусьсю сасьнёны сон, Што зноў пачула сябе дзяржаваю. Хутчэй зь плячэй
Чужыя абноскі, Ня колка ісьці маладой атаваю.
Тварыў бы, думаў
Сабе ў асалоду
Паэта, мысьліўца, мастак, Аднак
Пазьняк —
як той перазяблы грак Сагрэцца баразной узаранаю Пан Бог паслаў Каліноўца народу Вярнуць душу
Ў Айчыну забраную.
1992
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
53
КАСАIСЯКЕРА
Muzyk pakul zduzaje trymaci kosu i sakieru, baranic swaho patrapic i u nikoho iaski prasic nie budzie. Jasko haspadar Zpad Wilni. («Muzyckaja prauda», № 1).
Kaca i сякера — Kpaca i вера.
Kpaca тае недаткнёнкі, Якая завецца Воляю
I не зьнікае.
Якая сталець звыкае
Пад перуновы вокліч У поплеч зь вякамі.
Бо не бывае ніколі
Зашмат чаканае волі.
Сякера —
Двайніца цьвярдое веры, Што трывае ў пакутах Трывогай пачутых Нябесны дах.
Сякера на ўзмах
Бароніць для волі шлях
Ад хмызьняку, ад зьнячэўя, Ад тупагалоўя, Ад злога карчэўя.
Сякера —
Паратоўніцы бліскавіцы сястра Народжаная ў кузьні адвагі.
Разьняволеныя абсягі
Слухаюць пільна
Голас
Яські гаспадара
3пад Вільні.
17 сьнежня 2012
БАРАДУЛІН Рыгор (1935) народны паэт Беларусі. Апошні верш напісаны адмыслова для Анталогіі.
Алесь Барскі КАЛІНОЎСКІ
На Плошчы Лукішскай сьнягамі цярушыць, Вецер бясшумна канае ў змроку.
Я бачу, як ціха з далін Беларусі Ідзе Каліноўскі ўпэўненым крокам.
Устала над плошчай у позе фатальнай
Аднарукая, шэрая сьмерць — шыбеніца.
I жэстам бязьлітасным і разьвітальным
Больш не пазволіць ні марыць, ні біцца.
Стаю ў натоўле... надзея канае... Ратунку не можа тут быць
для героя. А сэрца, набраклае чорным адчаем, Аб цудзе стыхійным, гарачае, мроіць.
— Шляхціц Каліноўскі прысуджаны к сьмерці. — Словы на плечы ляглі, як цагліны. — Гэта вы, шляхцічы — прапаведнікі сьмерці,
Я быў і астаўся навек селянінам.
I гэтыя словы, як крэдо, як штандар,
Як кліч запаветны народнае справы,
Узьняў Каліноўскі над царскаю бандай
Над крокам апошнім да сьмерці і славы.
1962
БАРСКІ Алесь (сапр. Баршчэўскі Алесь, 1930 г. нар.) — паэт, літаратуразнаўца (прафэсар), працяглы час загадваў катэдрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
54
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Алесь Бачыла
ДУМЫ КАЛІНОЎСКАГА [Дыптых]
1. У Сьвятаянскіх мурах
Нібыта зоры ясныя ўгары, Пагасьлі спадзяваньні нечакана...
Што вам сказаць, суровыя муры Сьвятога Яна?
Маўчу, нібыта веча гучны звон, Каб, як сябе,
Нічым сяброў не выдаць.
Цяпер я — іх апошні бастыён, За ім маўчаць Сувалкі, Гродня, Ліда.
Цябе, Радзімы мілай карабель, Як капітан, апошнім я пакіну.
Вы, хто ўратуецца, — Сярод чужых зямель He забывайце родную краіну.
Надзець не дайце вечных ланцугоў, Любыя зьбіць рыхтуйцеся аковы.
Няхай шалее ў злосьці Мураўёў — He вечныя на сьвеце мураўёвы!
He век ірваць жывое цела катам...
Калі ж і мой зазвоніць
Сьмерці звон,
Я пракрычу для вас, сябры, зза кратаў:
— Яшчэ настане дзень расплаты — He забывайце іх імён!
He толькі мяне, выроды.
Лопае іх цярпеньне — He дапамог і Лосеў...
Пяліся, а сумленьне Вырваць з грудзей не ўдалося.
Думалі: буду каяцца, Кленчыць душой самлелай. Хутчэй у пятлі захістаецца Вітажэнцава цела,
Чым дачакаюцца каты Прызнаньня царскіх законаў... Нават адсюль, зза кратаў, Буду хістаць я троны.
Буду клікаць краіну He паддавацца спадману
I, покуль пятлю не закінуць, Клікаць не перастану.
Дарэмна яны стараюцца Пазбавіць мяне Беларусі...
I хоць адтуль не вяртаюцца, Я ж да яе вярнуся!
Песьняю, словам, душою, Новай паўстанцкай кагортай. Катам не дам я спакою, Я не памру і мёртвым.
1970
2. Перад пакараньнем
Ці ўдасца апошняе слова Сказаць у наказ народу?.. Згнаіць, задушыць гатовы
БАЧЫЛА Алесь (19181983) — паэт, драматург.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
55
Данута Бічэль
СЭРЦА
Сэрца народа паклалі у дамоўку. Думалі — сьціхла, утаймавана.
Але жывое прабілася зноўку Цераз грудочак у Мастаўлянах.
ЯКУШОЎКА
Якушоўка — супольнай сям'і нашай хата.
Печы падмурак, сіверу ўсхліпы...
У Раманаўцах неба лягло вінавата...
У сям’і Каліноўскіх жывуць толькі ліпы...
Шэсьцьдзесят год жыць хочаш то пасадзіш таполю.
Два стагодзьдзі жыць хочаш пасадзі сабе ліпку!
Раскоша тут быльніку і куколю Ад беспрасьвецьця да куракліку...
Валяюцца тут чарапкі таго кубка, Зь якога выпіты ўвесь наш боль...
Як прынявольнага часу зарубка ў сьмецьці капаюцца куры наўкол...
Пад ліпкамі — статка калгаснага выган.
Ракі Калонкі папростаны выгін, Зажураны вочы нябеснага схілу Над зглішчам супольнай нашай магілы.
Прыціснута сном наша доля, заклята. Агонь нашу долю тут вось дагнаў...
Перакапалі, каб вырасла хата — Ды хата не можа расьці, як сасна...
Ўзрастаюць людскія сынынемаўляткі...
А над калыскамі сумныя маткі
Сваім немаўляткам сьветлагаловым
Пяюць калыханак варожыя словы...
Ад нараджэньня абкрадзены душы, Самі ў сабе ўсё жывое заглушым, Вырвем, як пырнік на агародзе, Родную мову ў зьнямелым народзе...
Як жа так можна плакаць балесна? Так прычытаць?... Ды што я чаўплю?
Хопіць самім ужо лезці ў пятлю! Шчэ Каліноўскі ў нашчадках ускрэсьне!
Змучаныя, але не вінаватыя Шчэ мы адновім дзяцей нашых лёс.
Долю, як сьцены разбуранай хаты, Шчэ адбудуем да ясных нябёс!
Хопіць у хлопцаў мужнасьці, веры. He дачакаюцца трупаў крукі!
Скосім адступнікаў мы касінеры,
Сейбіты долі сваёй, дзецюкі.
ВЕРА
Захавай, Белавежская пушча, Кастуся Каліноўскага сьцежкі, I зубра захавай, каб патрушчыў, Бураломаў зялёныя стрэшкі.
Чарадзейнай валодаюць сілай Лекі зёлак тутэйшага поля.
Над магілай вялікага сына Яшчэ ўзыйдзе высокая доля.
Яшчэ дойдзем да ўласнай навукі, 3пад павек яго позіркам глянем.
56
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Падрастуць Каліноўскага ўнукі, Сакавік іх напоіць змаганьнем.
Шчэ пачуем — сьвітаньнем
з сумежжа Заіржаць Каліноўскага коні...
Ад паўстаньня таго Белавежа He спыніла паўстанцкай Пагоні.
СУПОЛЬНА
Люд вакол абязмоўлены свойскі. Зь кім жа шчырае слоўца замовіць? Ці ў нябёсах на матчынай мове Размаўляеш, Кастусь Каліноўскі?
Ты на вісельню йшоў за Радзіму, Ды яе выракаюцца дзеці.
Дыялект свой — дыямант праўдзівы Выкідаюць з застрэшкаў
на сьмецьце.
Ім наўме толькі скокі ды гулі. Вёскі мруць, не запальваюць печаў. На нябёсы ўзыходзяць бабулі, Хто малітву штораніцы шэпча.
У Мсьціслаўлі, Наваградку, Вільні Шчэ відушчыя словы, як духі.
Пад страхою касьсё і цапільна...
У нябёсы рывок ад задухі.
Бунтаваньне кацілася валам Па збунтованых рэках і пушчах. Кастусю, як цяпер нефармалам. Мала часу паслухаць відушчых...
Калі чуць толькі ўласнае сэрца, Лепш стрымаць яго, каб не грымела. Ды яшчэ Беларусь не памерла!
Шчэ сям’я на Вялікдзень зьбярэцца!
НА ПЛЯЦЫ ПЯТЛІ
Адна ў засьнежаным халодным Краі, Забытая, няма ў мяне нікога.
Ёсьць ты, Кастусь...
Цябе я ўспамінаю Ў малітвах, несьмяротнага, як Бога.
Няпраўду кажуць, што Цябе
павесілі...
А дзе ж тады грудочак надмагільны? He сьцерагуць засьценкі, месты, весі...
Твой мужны дзень пятлі спаткаю ў Вільні.
Зьбярэцца гурт адчайны, гаманкі, Як быцьцам бы з табой інтэлігенты Пакуль не сваякі, не інсургенты,— Зьбіральнікі надзеі, дзецюкі.
У дзецюкоў, сыноў сваіх паверу,
У тых, якія вырастуць яшчэ.
Шчэ не вастрылі прадзедаў сякеры, Ды працінаюць гастрыём вачэй.
Абуджаных і са шляхоў не зьбітых Злучыць высокай доляй паспрабуй! Кастусь, прачніся зноў!
Паўстань зь нябыту, Вядзі нас на ахвярную сяўбу!
Мужыцкай праўдаю загавары Да Беларусі ўсёй з высокіх моўніц!
У Жанаў д’Арк змяні сучасных модніц.
Свабоды крылы простаюць вятры.
Мы не адродкаў племя, мы народ!
Узьнімемся ў нябёсы вольным клінам!
Ускалыхнёмся сэрцам сакаліным! Даволі наблукаліся ўразброд!
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
57
Зь няволі ўзьнімем замчышчы, палі. Скіруем думкі да бунтарскай працы.
У Вільні, на Пятлі Паўстанцаў пляцы Клянёмся вырвацца з тваёй пятлі!
ЦЯБЕ Я ЎСПАМІНАЮ
Так адзінока ў зрабаваным Краі
I за мяжой няма ў мяне нікога... Цябе, Кастусь, у снах успамінаю: На портках латка, нібы ў жывога...
Пакораны народ не чуе болю, He мае абароны, як сьвяты.
Усё прайгралі і здалі бяз бою.
Згубілі Вільню і твае сьляды.
Пайду па гэтай не сваёй сталіцы — Усім гуртом пакінута няхай!
Там буду ціха плакаць і маліцца, А ты зь нябёс мне хустачкай махай...
ВУЛКА ПАЎСТАНЬНЯ
Накоціцца падзей трывожных рэха.
Адхлыне, зьнікне сонная драма.
На пляц гісторыі Кастусь прыехаў — Жандара стрэл: