• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    — Вакансіі няма!
    Барочны дом на праўды старане.
    Цянёк знаёмай постаці ў акне.
    Сьвітальных думак
    льняное прадзіва... Паўстаньне тчэцца
    ў «Мужыцкай праўдзе»...
    Дасьвецьцем зпад пакатае дахоўкі Падстрэхаўкі зьвястуюць навіну:
    — Вы, сэрцыптахі, пакідайце схоўкі! Ляціце на паўстанцкую вайну!
    Грымотаў грукат у нябыт не кане, Абудзіць сьвет і даляціць да зор.
    Вядзе Ўрублеўскі агонь
    паўстаньня.
    Гарматаў горлы цэляцца ва ўпор.
    Ускалыхнуцца пушчы, далягляды. Ахопіць бітвы жар глухі абшар.
    На абуджальны бой вядзе атрады Бунтоўны беларускі камісар.
    Нахлыне вал змаганьня трапяткі Паводкавай стыхіяй... А пасьля Тугім бяздушным вузьляком рукі Абніме шыю царская пятля.
    ЗДАЛЕЧА
    Вецер адхланьня мяне ў край прыморскі прынёс.
    Мора не бачыць мяжы. Бы зямлі нашай лёс.
    Мора, бы рана, якую наносіць
    палаш.
    Уроіцца ж раптам —
    Кастусь Каліноўскі ды пляж!
    Грэецца ў промнях. А побач
    пацеха адна.
    Колькі начэй ухапіў, каб паспаць давідна?
    Лапці на ногі мазольныя —
    сівер ці сквар — Пехам прастуе на шляху лясны
    камісар.
    Гоніцца ў промнейка траўка, сьпяваюць шпакі.
    А па запыленых трактах —
    шпікі ды шпікі.
    58
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Зьбеглася гадаў на болю спажыць лёгкі хлеб.
    Толькі «Мужыцкая праўда» — сякера і цэп.
    Чуе — касьсё ціха дзінкнула ў пуні старой.
    To падаюць камісару паўстанцы пароль.
    Сама што вострыя косы дасьвецьцем кляпаць.
    Будзем касіць не пракосы — царскую знаць.
    Вёска Валілы, дзе кожны мужык — касавік.
    Стрэлы  грымоты. Семнаццаты дзень. Красавік.
    Падаюць пушчы Сакольскае дрэвы на дол,
    Моўчкі таймуючы націск, глушачы боль.
    Але грабельнікаў нойме царліхадзей.
    Скопам на катаргу, ў турмы, ў Сібір павядзе.
    Нашы галовы адчайныя скосіць пятля.
    Костачкі ў белым пясочку пагрэем пасьля.
    Але ўжо ў начной прасторы Бледным месяцам засланай Стукачыць, імчыць палянай Прывід волі  конь буланы.
    Да душы даходзіць чутка Незалежнасьці пабудка.
    Хутка, хутка, хутка, хутка...
    Хутка буду я адна.
    Ды са мною Матка Боска.
    Абмініце дом наш хлусы!
    Калі толькі на імгненьне
    He засьнём апошні раз, За табою пойдзе войска Незалежнай Беларусі...
    Выйграць, выйграць, выйграць мусім!
    А інакш  не будзе нас.
    Ноч стагодняя мінула, Сонца межы адамкнула.
    3 трэскам, грукатам і гулам Час паплыў, бы ў мора лёд.
    Ты выходзіш на змаганьне У засмужанае раньне, За табой вясны дыханьне, Наш абуджаны народ!
    АЛЕ ЎЖО
    Маладыя кавалеры
    Ціха ладзяць інструменты Скрыпкі, флейты і сякеры, Косы пікі і багнэты.
    Шчэ манкуртаў дахалеры! Спяць ізгоі, інсургенты. Шчэ няма ні ў кога веры, Шчэ далёка да відна.
    БІЧЭЛЬЗАГНЕТАВА Данута (1937) — народная паэтка, адна зь вядучых й плённых творцаў XXI cm. Данута Янаўна, бясспрэчна, ужо ў гісторыі нашай куяьтуры ў ганаровым шэрагу ад Еўфрасіньні Полацкай, Уршулі й Магдалены Радзівілаў, ЦЕТКІ (Алаізы Пашкевічанкі) да Ларысы ГеніюшМіклашэвічанкі.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    59
    Віктар Гардзей
    КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
    Равы, гарадзішчы, курганьне — Далёкіх падзей галасы...
    He раз прашумелі паўстаньнем Палескія нашы лясы.
    Асінавым лісьцем магнаты Дрыжэлі пры слове — Кастусь! Паўстаньне гуло, як пачатак Свабоды тваёй, Беларусь.
    Ты лёсы людскія зьвязала — Нібы перавясла снапы...
    Паўстанцы ішлі бяз прывалаў.
    Курэў над калонамі пыл.
    Пад сховаю пушчы да раньня Палалі іх помстай кастры...
    Таму і шумяць, як паўстаньне, Па ўсёй Беларусі бары.
    1975
    Ларыса Геніюш
    ЗВЫЧАЙНЫ ДЗЕНЬ, ШЛЯХІ I РАЗДАРОЖЖЫ
    Звычайны дзень, шляхі і раздарожжы, і мэты ўзьлёт за ценем простых слоў, і падае маленькі, дробны дожджык, як жменя сьлёз па тых, хто адыйшоў...
    Ты ўсё маўчыш, ўсё думкамі наперад. Лепш агляніся: ніва, як абрус, і шлях стрункі, і хочацца мне верыць, што йшоў сюдою ён якраз, Кастусь.
    Хвала таму, хто вылецеў на волю, хвала таму, хто праўду ў сэрцы нёс, хвала таму, хто зь пекла, з мукаў, з болю у цёмных сілаў вырываў наш лёс...
    Ты кажаш мне — нічога я ня маю, глянь, той жа вецер, што, як бард, пяе, ён мой ўвесь боль, ўсе казкі майго краю, і дрэваў шум, і васількі мае.
    Мой пушчаў цень, сьляды зуброў, аленяў, магільнікі зьняволеных дзядоў, і мова — скарб наш, дарагі, нятленны, і мой змагар, што вось сюдою йшоў.
    О юны ўздым, зямлі пакутнай сілы! О шчодры дар духовых светлых вех!
    I словы падалі ў дзірван і каласілі, і змагары выходзілі зпад стрэх.
    Які быў сьмелы, родны чалавеча, адкінуўшы шляхоцкі свой жупан, ён сьвітку шэрую, як мы, злажыў на плечы, каб боль прыкрыць народных нашых ран.
    1964
    ГАРДЗЕЙ Віктар (1946)  паэт, празаік.
    60
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    Калі ў бой на змаганьне з царамі Йшоў адчайна славуты Кастусь, Мала вёснаў ён меў за плячамі А ў сэрцы — адну Беларусь.
    Меў яшчэ свой адвечны, сярмяжны, Прагны шчасьця працоўны народ.
    Яму волі хацеў недасяжнай Нагароды з усіх нагарод.
    Боль і путы. Чужацкая цемра.
    Чужы лад. Чужы зьдзек. Чужы пан. Толькі ў сэрцы, бы вогнішча, вера, Справядлівасьць народных змагань.
    Толькі сіла у Яські зпад Вільні Палымяных, адвостраных слоў Ды пад шэраю сьвіткаю крыльлі I размах, бы вясной у арлоў.
    Хацеў волі, народнае волі, He раздумваць, не цьміць, а гарэць. За сабою меў — зьдзекі й нядолю, Прад сабою — Свабоду ці сьмерць.
    О свабода! Твой подых  як вёсны! Уваскрашаеш з адчаю, з тугі! Падымаеш сялянскія косы
    I куеш змагара са слугі.
    Крышыш Праўдаю, у прах разьбіваеш
    Паднявольна ярмо на гарбе.
    О, Свабода — той не памірае Хто загінуў ў баі за цябе.
    Ён жывучым памостам кладзецца Праз багно паднявольных пакут, Перамогай запальвае сэрцы, На змагарны выводзіць іх грунт.
    He, не шляхціч, а роўны з усімі Адыходзіў сурова ад нас Пакідаючы прыклад і імя
    I змагарны арліны наказ:
    Быць сынамі Айчыны, Народа, Каб нам сэрцаў зламаць не змаглі, Бараніць для нашчадкаў Свабоду й пядзю кожную роднай зямлі.
    «БЛАГАСЛАВЕННЫ КРАЙ НАШ АД АЗЁРАЎ СІНІ...»
    Благаславенны край наш, ад азёраў сіні, лугоў раздольле, як шырокі стэп, сынам даючыя жыцьцё жанчыны і нівы, родзячыя смачны хлеб!
    Адвечныя шляхі маёй Айчыны, мячы і кнігі Белае Русі
    і гарады, дзе родзяцца Скарыны, сялібы, скуль выходзяць Кастусі.
    Благаславенныя лясы нашы і рэкі, наш белы сад, блакітныя ляны.
    Благаславенныя заўсёды і навекі краіны нашай верныя сыны!
    Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы і роднай мовы найсьвяцейшы скарб, старой зямлі спрадвечныя напевы і нашы продкі, што ў курганах сыіяць.
    1960я гг.
    ГЕНІЮШ Ларыса (19101983) — паэтка, празаік. У сакавіку 1948 г. разам з мужам Я.Геніюшам была выкрадзена расейскім МГБ і перавезеная з Прагі ў Менск; яе дапытваў сам Цанава, патрабуючы выдаць дзе захоўваецца архіў БНР (паэтка нейкі час была сакратаром Рады БНР). Улютым 1949 г. засуджаная на 25 гадоў папраўчапрацоўных лагераў, вярнулася й жыла з мужам у Зэльве. Успаміны паэткі (надрукаваныя Міхасём Чарняўскім; 1990) — праўдзівы белараскі «Архіпелаг
    Гулаг». Верш «Кастусь Каліноўскі» друкуецца паводле магітофоннага запісу (пададзены М.Скоблам).
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    61
    Ніл Гілевіч
    СЬЦЕНЬ
    На дасьветнай вярсьце,
    У ваколіцы золку, Дзіўны волатны сьцень Нам адкрыўся на ўзгорку.
    Чый ён — нам не відно — Гэты сьцень нерухомы.
    Хоць паставай — даўно
    I да болю знаёмы.
    Мы ідзём і глядзім, Пілігрымы Айчыны.
    Морак нікне, як дым, I сплывае ў лагчыны.
    Шлях не ўходаў круты.
    He адолела стома.
    Скора, скора, браты, Мы пачуемся дома.
    Скора, скора ўжо дзень, Блісьне сонечны промнік.
    Каліноўскага сьцень Ператворыцца ў помнік.
    1993
    ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ
    Запраданцы і зноскі!
    Прадавайце, ды знайце, сычы: Прыйдзе час — Каліноўскі Вас аднойчы падыме ўначы.
    He, ён вас не павесіць, Нават пальцам ён вас не кране.
    Толькі ў вочы пасьвеціць: На каго вы падобны — зірне.
    1996
    БАЛАДА ПРА ПАСЛАНЬНЕ АД КАСТУСЯ
    Чакалі год, чакалі два — На абяцанках трынтрава.
    Чакалі тры гады, чатыры — Да торбы торбу прычапілі.
    Чакалі пяць, чакал і шэсьць — Ужо смыліць, курыцца шэрсьць. Чакалі сем, чакалі восем — Ужо на латах латы носім...
    Так плача й плача Беларусь, I гэты плач пачуў Кастусь I ў Божы Храм ва ўрочны час Прыслаў з архангелам наказ:
    «Канчайце хныкаць, дзецюкі! Калі вам здзек і глум такі He пранізаў душу наскрозь За гэтых восем год — дык вось: I дзевяцьдзесяць праміне, I дваццацьтрыццаць праміне — I ўсе вы дойдзеце ў ярме I згасьне долі вашай зьніч,— Калі забудзеце мяне
    I мой зпад шыбеніцы кліч».
    2002—2003
    ЗВАРОТ
    Пакладзіце, братцы людзі, вы руку сабе на грудзі, пакладзіце! —
    і сабе ж, насупраць ночы, у душу, як Богу ў вочы, паглядзіце!
    I скажыцеадкажыце на адзінае пытаньне адназначна: бачна вам дарога ў жыце, на якой — выратаваньне, ці ня бачна?
    Як ня бачна — Божа правы назаве вам прыклад чыну — дзейсны, годны, як ад ганьбы і няславы бараніць сваю айчыну, край свой родны.
    Калі зноскі ў сытым блудзе і апошні трацяць сорам, злыднізноскі, —
    62
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Каліноўскі хай вам будзе чэсьці й гонару узорам! Каліноўскі!
    2008
    ГІЛЕВІЧ Ніл (1931) — народны паэт Беларусі (1991).
    Алесь Гурло
    К. КАЛІНОЎСКІ
    3 агнём ў вачах, з душою брата, На вуснах з клічам
    вызваленьня,—
    Агорнен ўвесь агнём сумленьня Ён з вёскі ў горад, з кузьні ў хату
    Ішоў па землях беларускіх, I, як прарок, прарочыў людзям— Сваім братом, што шчасьце будзе, Што на шляхох на гэтых вузкіх,
    Дзе ўсё застыгнула ў тумане, Няма прастору дзе для волі, Дзе чутны стогны, енкі болю,— Вялік прастор дзеля змаганьня.
    I сам, узяўшы меч ваяцкі, 3 дружынай вернаю па працы Пайшоў зь няволяю змагацца, Здабытак палячы магнацкі...
    I зацягнулась бойка доўга, Бо вораг моцны быў, трывалы; Але што далей — раць дрыжала — Расла варожая трывога.
    — Браты! за намі перамога,— Зычэў той вокліч, нібы рэха;
    I адгукалась шчасьце сьмехам Паўздоўж змаганчаскай дарогі.
    Будзіла веру навальніца, Уліваўшы ў мора сьвежасьць плыні...
    За лепшы лёс сваёй айчыны, Браты, мы далей будзем біцца!— — Ліецца кроў на землях нашых: Забраці хочуць ў нас айчыну Паны, абшарнікі чужыны, і пот і кроў нашу забраўшы!
    — Браты! Ці аддамо— што наша? He аддамо — здабыць павінны!— Так адгукаўся кліч арліны, Да бойкі новай заклікаўшы.
    Але змаганца лёс свавольны Падвёў, а кат адзеў вяроўку, 3 агіднай катняю знароўкай Спытаўшы: «Што, цяпер давольны?»
    — Ужо блізак час майго скананьня, Аддаць адказ я ўжо бязвольны... А вы, браты, далей к змаганьню, Вы быць павінны скора вольны!...