Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Уся Вільня пад гарой.
Як некалі, прасьцяг: Касьцёл сьвятога Яна, Ня наш лунае сьцяг.
Загіблая сталіца, Наш зрабаваны сьвет.
Хацеў бы памаліцца, Марыськіна краса, Над неадпомшчанай магілай Героя Кастуся.
2002.
ЗЯНОН (сапр. Пазьняк Зянон, нар.
1944) — палітык, грамадзкі дзеяч, ідэолаг і заснавальнік айчыннага Руху Супраціву «Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» (1988; цяпер КансерватыўнаХрысьціянская
Партыя — КХП БНФ), археолаг (адкрывальнік Курапатаў — месца масавага расстрэлу беларускага народу расейскімі карнікамі), пісьменьнік, паэт. 3 1996 г. у вымушанай эміграцыі (ЗША, Польшча), дзе, апроч здабыцьця хлеба надзённага, працягвае актыўную палітычную і культурную працу («Глёрыя Патрыя», 2000; «Беларускарасейская вайна», 2004; «Прамаскоўскі рэжым», 2005; «Добрая фатаграфія» (2012 ) і інш.
Міхась Кавыль
ВІЛЬНЯ
На захад з торбай суму, гневу Ішоў я Гострай Брамы міма.
Абрушваў вечар зор улеву На Вільні шэрыя кілімы. [...]
Ў абдыме стомы і самоты Ня я адзін, прагнаны рыцар, Схаваўся ў могілак цянёты Пра незабыўнае забыцца.
На грудзях прашчураў далёкіх — Няхай даруюць: бязь іх згоды — Адчуў я зноў спакою дотык, Ліствы зялёнай цёплы подых.
Ды сон ня йшоў. Блукаў ён дзесьці Па Менску вогнішчах, руінах.
А тут, у гэтым ціхім месьце, Вадзіў яго Франціш Скарына.
Ішоў ён думны па Антоклі
I мерыў літарамі зоры.
Вунь там, дзе хмары ў сіньцы змоклі, Няпоўны месяц цяў вузоры.
Першадрукар рукой умелай За словам клаў сьвятое слова...
Мой сон, як сьвечка дагарэла, Пайшоў па пляцы Мураўёва.
He затрымаўся каля «шышкі»: Абрыдла з бронзы морда ката.
Сьпяшаўся трапіць на Лукішкі, Дзе адбывалася расплата.
I валасы ўзьняліся дыбам: На склютам зраненыя дошкі Ўзышла нязьмераная глыба — Кастусь Сямёнаў Каліноўскі [...]
КАВЫЛЬ Міхась (сапр. Язэп Лешчанка, нар. 1915) — паэтэмігрант (ЗША), «аўтар першага ў беларускай паэзіі вянка санетаў», ад 1999 г. зь ім няма кантакту ў дасьледчыкаў ні на эміграцыі, ніўметраполіі» (М.Скобла).
74
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Уладзімір Караткевіч
НЯВЕСЬЦЕ КАЛІНОЎСКАГА
Нейдзе поруч ляжалі дарогі, Кліч каханьня ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага у сьвеце каханьня, Рана скончыў мужны палёт, Русы хлопец золкім сьвітаньнем На высокі ўзышоў эшафот. Плач людскі барабаны крыюць, I ад пошчаку глухне зямля, На высокую гордую шыю Ўспаўзае змяёю пятля.
3 плачам жоравы пралятаюць. Курганы і магільны жвір, He палітая ніва сьвятая, Плач жанчын, эшафот і Сібір. Нікне гожаю галавою, Па нязнанай страце ўздыхай. Дарагая, ты стала ўдавою, He пабачыўшы жаніха.
Вашы кветкі ў лугах завялі, Месяц марна згарэў над ракой, Ты чакала яго, а стала
I нявестай і жонкай чужой. I чамусьці ў сэрцы як рану, Я нясу твой нязбыты лёс, He даруючы ўсім тыранам He пралітых табою сьлёз.
1960
3 трагедыі
«СЬМЕРЦЬ I НЕЎМІРУЧАСЬЦЬ» Я Беларусь... Я чорная зямля... Я маці ўсіх дзяцей маіх.
I ўсіх гасьцей, што прыйдуць з добрым словам На берагі маіх празрыстых рэк. Нямнога, пэўна, знойдзецца такіх, Што злом мяне успомняць.
Толькі тыя, Што сьмерць прыносілі ў мае палі I зараз спяць на дне маіх курганаў. Я перад вамі... Паглядзіце... Рукі... Стагодзьдзі працы шрамамі на іх.
Я ў чорным. Але быць бы мне ў барвяным
Ад рэк крыві, што працяклі па мне... Якой была я сьветлаю дзяўчынай! Ў каралах арабін, ва ўборы ясным Зь зялёнага атласу і ў сапфірах Маіх азёр бязмежных і крыніц.
I цар прыслаў мяне ў рабыні сватаць Сваіх паноў зь мячом, сьвінцом, агнём...
I вось я скінула свае уборы
I чорны плашч усклала. Ў соты раз. Але ў бясконцых, страшных гэтых бедах He апусьціла я сваіх вачэй....
Вы, што глядзіце зараз мне ў зяніцы, Вы, сьветлыя, вы, добрыя, вы, дзеці Вялікія мае, павінны ведаць Паданьні краю.
Вось, вазьміце крылы, Якія Вас туды перанясуць...
I уявіце, што якраз сягоньня Рассыпаліся вёскі і палацы Чырвоным жарам. Шыбеніцы страшна На раздарожжах стогнуць па начах... Па жылах рук маіх ідуць салдаты I валяць родны лес наўсьцяж дарог, I паляць пушчы, каб ніхто не здолеў Схавацца там са зброяй і страляць Па карніках. Яны ж паўсталі, дзеці, He вытрымалі рабства і цяпер Ляжаць, забітыя рукой варожай, Між зрынутых калон маіх лясоў. He будзе дрэваў і мяне не будзе... Паслухайце... Вось... Вось яшчэ... Яшчэ.
I уявіце, што сягоньня, зараз, Выходзяць лепшыя сыны змагацца.
I рог гучыць. I раўкаюць гарматы.
I мужыкі, што верылі спачатку Ў цара, цяпер за лепшымі ідуць. Узьняўшы вілы ў зарыва... I гэта Зрабіў адзін з сыноў маіх... Кастусь. Сын той зямлі, што несла крыж пакуты...
Натоўп кіпіць. Гудзе, віруе горад, А ты, прыкуты да яго цясьнін, 3 трывогаю няўлоўнай адчуваеш Няўмольны лёс, што абступіў цябе.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
75
I побач сьветлая мая, сьвятая, Якой не сьмерць сусьвет бы падарыў... Прыслухайся да шуму: горад спіць. Прыслухайся да шуму: спіць Зямля. Спіць воля ў турмах, праўда
ў катавальнях, I людзі спяць, абпіўшыся хлусьнёй... Нічога... Ёсьць такія, што не дрэмлюць. Такія не даюць сабе дазволу Любіць штонебудзь, акрамя свабоды. Няшчасна закаханыя ў яе, Адрынутыя ёю ў сьмерць і ў турмы, Яны пажнуць найлепшых закаханых Праз трыста год. У новы вольны час, Калі прамовіць нейкая дзяўчына: «Чаму я не жыла тады, матуля? Чаму не йшла на бітву сярод іх?» Ты будзеш жыць і танцаваць, дзяўчына, Кахаць... А ў нас крык гневу рвецца
з вуснаў... Сланечнік мой, прамень мой сьветлы,
добры... Гляджу усьлед, і ад пяшчоты сэрца Спыняецца. А ты, мая зямля, Глядзіш мне ў вочы змрочнымі вачыма, I нема замірае мой язык.
Паўза.
Ідзе... 3 Дамініканскага завулка, Дзе мураўёўскі, чорны той засьценак, Сьвятло касое падае пяшчотна На плечы, твар і золата касы...
О, як ты будзеш танцаваць сягоньня, Якім жывым і цёплым захапленьнем Заззяюць вочы мілыя. I руку Адчую я ў сваёй руцэ. I вочы Ніжэй сваіх вачэй убачу я.
I вусны мне раскрыюцца насустрач, Як кветка цёплая насустрач сонцу... А потым... Што казаць аб тым,
што потым...
Дадому з балю разам не паедзеш... I я ў сьвятле бягучых ліхтароў He буду цалаваць тваіх вачэй... Ідзі далей, маленькая вясёлка, Сьвяці над добрай, змучанай зямлёй, Што ў нетрах цёплых парасткі раджае. Жывую рунь апошніх нашых дум.
Паўза.
Ідзі далей, маленькая вясёлка, Гары над сьветам. Я не пазаву.
Пусьціце зоры ў мой пакой шырокі! Пусьці ў пакой сузор’і, чалавек! Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсьць толькі ты і сьветлыя сузор’і. Нічога, акрамя цябе і іх.
Каханьне, зорка чыстая, ў глыбінях Бязмежнага сусьвету ты гарыш Сьвятлом далёкім, цёплым, нездрадлівым.
О колькі год я да цябе ляцеў, Раскрыліўшы свае слабыя рукі, I сек сваім мячом мячы камет!
Я зьнемагаў, я паміраў у муках, I ты пачула мой апошні крык. Сама прыйшла, наблізілася, ўпала Ў маю далонь. I стала ўсім на сьвеце. Ўсё ты. Маё чаканьне гэта ты, Маё змаганьне, і душа, і вочы, Любоў, нянавісьць, вера і сумненьне Ўсё гэта ты. I праўда, і дыханьне, I... нават сьмерць. Нічога не баюся. Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы, Бо космас не зао еш. I я лячу, Лячу ў сусьвет.
Зоры паплылі назад, і чалавечая фігура нібы сапраўды ляціць між іх. Мінаюць ночы, дні.
Гады мінаюць. Дзе зямное гора? Дзе кроў, пажары, сьмерць?
Адна свабода Пануе на зямлі, пабраўшы ў жонкі Багіню шчасьця. I зямныя людзі Зьвярнулі вочы да далёкіх зор.
Я вас люблю, браты! Люблю! Люблю! Лячу ў сусьвет.
I сотні мангальф’ераў,
I караваны зорных караблёў, Пад ветразямі сінімі, ў сусьвет Лятуць за мною. Гэта ты, планета Любові запаветнай? Божа! Божа! Якое шчасьце ўсім, якая мара, Які гарачы, радасны, вясёлы, I залацісты, і бязмежны сьвет!!! Зямля маўчыць. Яна ў пажары ўся. Парваліся на ліры сонца струны, Застрашлівай не даспяваўшы руны
76
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Пра сьмерць і неўміручасьць Кастуся... (Яна не можа стрымаць сябе. Яна тужыць, яна вяшчае.')
О, мой народ, зачаты для бяссьмерця Так, як і ўсе народы на зямлі. Мужайся, ў кулаку зацісьні сэрца I рабства ў ім навекі спапялі.
Варухнуўся Кастусь. I тады яна, глушачы словы і рыданьні, вядзе калыханку далей.
Над зямлёйбалесьніцай Тонкі чоўнік месяца.
У хвалях месячык скакаў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, Князя ціха калыхаў...
Натаміўся жывучы, Нахадзіўся уначы, Столькі стрэл параскідаў, Столькі нівак заараў.
(I зноў вырваліся глухія словы).
Бо сонца шчасьця немінуча ўстане, Калі яго чакаць і зваць, як мы, Сярод цямноцьця і сярод рыданьняў, Сярод бязьлітаснай, як сьмерць, зімы.
Вялікі мой народ, зямля мая. Гняздо пакут, змаганьня і свабоды, Зямля маіх нябёс, маёй каханай, Маіх сяброў, маёй спявучай мовы... Я толькі што памёр. I ў гэты час Аддаў табе, зямля, сябе самога, Каб ведала, як я цябе люблю.
Аддаў азёрам вочы, чуб ільнам, Сьмех ручаінам, песьні цёмным пушчам,
Закатам кроў, мужыцкім бунтам гнеў.
А душу кожнаму з братоў сапраўдных, Каб кожны меў хоць трохі ад мяне. Што бачу я ўдалечыні? Пажары. Паўстаньні, сечы, зарыва, нашэсьці. Меч ворага амаль ля сэрца пройдзе, Ты будзеш паміраць. Ды толькі ведай, Бяссьмертны ты, як фенікс, мой
народ...
1965
ПРАРОК
(Маналог Кастуся з Ш акта трагедыі «Кастусь Каліноўскі»)
Генадзю Кісялёву
Далёкіядалёкія дарогі
Пад хмарнай лебядзінай чарадой... Іду... He веру ў д’ябла, ані ў Бога. Былі б, дык не паднесьлі б чары той: Пакутваць цяжка гневам і журбою, У пустыні марна да пяскоў гукаць За край, даўно адвучаны ад бою, Ад мовы, гонару і языка.
I жыць, як тыя што восьвось сканалі, Але яшчэ не ўпалі ў вечны сьмерч, Мозг шле навокал клічы і сігналы, А цела — у мёртвы лёд закула Сьмерць. У распадзе клетак мозну, бы ў магіле, Чуць, як лікуе крумчакоў імша, Усе словы чуць у гневе і бясьсільлі, Пакуль не вернецца ў Нішто душа. I з горыччу, бы ў сполаху зарніцы, Убачыць раптам дальнія гады, Калі нашчадкі ўзьвядуць грабніцы Усім тым, каго распялі іх дзяды, Каго пабілі на стагнах каменьнем, Каго на плаху валаклі з турмы...
Вы, людзі ўсіх наступных
пакаленьняў, Ці будзеце ў роспачы, як мы, Сваёй апошняй ледзяной калыскі Чуць мозг, што марна растае ў агні? He трэба. Што нам славы абеліскі?!? Што нам, памёрлым, зьнічы і граніт?! Калі жадаем мы адной кароны: Пачуць, як лёсу валяцца муры, Пачуць, хаця і ў першы дзень па сконе, У згасаньні мозгу ярасны ваш крык. I зразумець, што Вы ўзламалі краты, Апошняй думкай, цяжкай, як сьвінец, Што блізкі ён, вялікі ваш пачатак, Што блізкі ён, вялікі мой канец.