• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Каліноўскі: Мне дваццаць шэсьць гадоў. Край беларускі, з матчынай калыскі Да гэтых дзён, мне дарагі і блізкі. Я сын яго і ганаруся тым, Што зь ім паветрам дыхаю адным. Я знаю, маюць права ўсе народы На ўвагу праўды, шчасьця і свабоды. Я зычу ўсім дабра.
    Масолаў: А рускім, нам? Каліноўскі: Я прыяцель Расіі, той, якая Дабра жадае нам, а не панам, Сваім і польскім, той, што не жадае Свайму народу згубнага жыцьця, Бурлацкіх стогнаў, катаргі кандальнай. Яшчэ пытаньні ёсьць?
    Масолаў: Не!.. Спавядальнай Размовай, бачу, злоўжываю я. Хто вы — я зразумеў. Вы сацыяльнай Сусьветнай рэвалюцыі дзіця.
    Масолаў выходзіць з камеры. Каліноўскі садзіцца за стол, дзе дляяго патрэб стаіць чарніліца, ляжыць папера. Бярэцца за пяро.
    Піша. Незаўважаны ім, у камеру ўвайшоў капітан.
    Капітан: Дазвольце прывітаць!
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    85
    Каліноўскі: А! Капітан! Капітан: Пазналі?..
    He заслаў яшчэ туман
    Стрэч нашых вольных сьветлыя хвіліны?
    Каліноўскі: Няўжо і ў вас таксама выспеў план
    Пісаць аб днях мінулых успаміны? Капітан: Крый Бог!..
    Славеснасьць, кажучы банальна, Супрацьпаказана са школы мне. Каліноўскі: Прыйшлі ў былой пакаяцца віне, Што скончылася для мяне фатальна? Прыйшлі, каб дакараць? He трацьце слоў. Як і раней, магу я капітану Сказаць, што не прасіў, прасіць не стану У судзьдзяў пажыцьцёвых ланцугоў. Ці, можа, што суду няясна?
    Капітан: Ясна усё. Даўно. Ствараючы зямлю, Бог даў на гора людзям адначасна Дабро і зло, каханьне і пятлю... Прыйшоў, каб вызваліць, пакуль не позна,
    3 астрога Кастуся... Марыся сьлёзна Прасіла. Я адмовіць ёй не мог. Каліноўскі: He веру.
    Капітан (паказваючы прадпісаньне) Што ж, зірніце на паперу. Загад? Каліноўскі: Загад.
    Капітан: Фальшывы... Бачыць Бог, Іду дзеля Марысі на падлог, На крок, недаравальны афіцэру. Я вызваляю вас, мяне яна Ратуе, як злачынца, за мяжою, Паабяцаўшы жонкай стаць маёю. Як бачыце, нас трох бяда адна Зьвязала непазьбежнасьцю адною. Другіх, на жаль, магчымасьцяў няма. Каліноўскі: Узяць Марысю капітан гатовы У рабства?
    Капітан: Папікаеце дарма. He я, яна прадыктавала ўмовы, Я — толькі раб няшчаснай прапановы. He я цяпер рашаю лёс яе, — Заложніцы сьвятой любві свае, Любві, якой не мне даваць парады, —
    Над ёй адказ ваш мае сілу ўлады. Прымаеце свабоду?
    Каліноўскі: He прыму.
    Капітан: Няўжо Марысю кінеце ў турму? Так, так! У манастыр!.. I вам не шкода Красы, якой аздобіла прырода Яе?.. А я — гатоў маліцца ёй, Аб косах марыць, як сьляпы
    аб цудзе!
    Каліноўскі: Зазнаўшы лёс нявольніцы, не будзе Марыся ўжо Марысяю былой.
    А я, аддаўшы глуму і пакуце
    Усё, што сэрца лічыць дарагім, Хіба не стану для яе чужым?
    Не!.. Хай даруе мне высакародны Злачынец, толькі ў час перадсьмяротны
    Я за сваю свабоду не прадам
    Яе свабоду!
    Капітан: Што сказаць мне вам? Я не шкадую, што пабачыў вас, Шкадую толькі — што ў апошні раз!
    Капітан пакідае камеру. Капіноўскі падыходзіць да закратаванага акна.
    Каліноўскі: Там, за акном, — абрыс пятлі мае...
    Жыцьця, што праўдзе я аддаў дазваньня, He шкода.. Шкода толькі ў час расстаньня Мне волі ў полі, як народ пяе, На небе сонца, на зямлі каханьня.
    (Бярэ са стала ліст да Марысі.
    Чытае ўслых.)
    «Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасьце, доля ясная твая? Усё прайшло і не збылося ў часе. Адна страшэнна горыч засталася, 1 каменем на сэрца смутак лёг.
    Калі ўжо нас за нашу праўду Бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў прыўваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем, Чым скардзіцца пачнем на марны л'ёс, Хутчэй ад шчасьця і саміх нябёс Адмовімся, а праўды не пакінем...»
    Каліноўскі зноў сеў за стол. Абапёрся на яго
    86
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    рукой... У камеру, пакінуўшы незачыненымі дзьеры, увайшоу малады чалавек... Але гэта ўжо не ява, а сьненьне.
    Каліноўскі: Тут адзіночка, а не прахадны Двор... Госьць дзьвярэй з падвойнымі замкамі He зачыніў.
    Малады чалавек: Так. Кастуся яны Цяпер з астрога выпускаюць самі. Пайшлі са мной!
    Каліноўскі: Куды? Я не ўяўляю Хто ты такі. Мяне ты знаеш?
    Малады чалавек: Знаю
    I помню Кастуся даўно, з часоў Свайго маленства. Я магупаймённа Пералічыць усіх яго сяброў, Арцёма, і Мальвіну, і Лявона, I іншых... Я па сьцежках тых блукаў Над Нёманам, дзе ён гуляў з Марысяй,
    Вянкі і пальцы, як вянкі, сплятаў. Здзіўляешся? Дарэмна. He дзівіся. Каліноўскі: Адкуль ты можаш ведаць гэта?
    Малады чалавек: 3 кніг. Каліноўскі: А!..
    Малады чалавек: I яшчэ са
    сьледчых пратаколаў. Чаму ты пазмрачнеў ад слоў маіх? Хадзем ад мёртвых продкаў да жывых Патомкаў. He схіляй на грудзі голаў. Каліноўскі: Чакай... Жыцьцё, на жаль, у нас адно...
    Малады чалавек: Бяры пяро, паперу, верш прачуты, Што ты Марысі склаў, а заадно Вазьмі з сабою і яе пакуты, Вынось адгэтуль і цяжкі свой крыж, Нічога тут не пакідай... Ты спіш? Паспі перад дарогай... Заўтра рана, Пад гук трубы і пошчак барабана, Цябе канвой на плошчу павядзе. Натоўп расступіцца і прагудзе Трыццацітысячнымі галасамі. Пасьля, калі яго бязладны хор Пачне сьціхаць, бядзе наперакор, Вясёла страсянуўшы валасамі, Ты сьмела ўзыдзеш на круты памост I станеш перад сьмерцю ў поўны рост.
    Праз мутнае акно сваёй пятлі Зірнеш у вочы людзям, а калі Зямлю асьвеціць сонца, што ў засадзе Таілася да гэтае пары, Ты ўчуеш песьню жаўранка ўгары, Убачыш мужыка на даляглядзе 3 канём і сошкай і шапнеш: «Ары!»...
    КУЛЯШОЎ Аркадзь (1914—1978) — народны паэт Беларусі (1968). ПАЭМА «Хамуціус» (1974) — апошні твор, які выйшаў зпад ягонага пяра.
    Пятро Ламан
    БАЛАДА 1863 ГОДА
    Вось і ўсё. Я дайшоў да мэты. Сеча стала маім каханьнем, Палажыла на дол угрэты, Хутка вып'е маё дыханьне.
    Сярод ночы суняўся вецер.
    Занялося неба пажарам.
    Зоркі, зоры... Мой боль ці месяц Усплывае барвяным шарам?
    I мацнее лучнасьць абдоймаў, Захліпаюцца вусьны шчасьцем. Цьвердзь зямная... Нябёс прадоньне Закалышацца і пагасьне.
    Новы сьвет узарве павекі, На сьвядомасьць абрыне раці.
    Непарушнай будзе давеку, Белакрылая наша Маці.
    Твой вястун, твой ахвярны бусел Ці ўратуе душу сьляпую?
    Чым ты ёсьць? Чым ты заўтра будзеш?
    Чым дзяцей сваіх нагадуеш?
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    87
    Што сягоньня апора праўдзе — Лік, аблічча, сьвіное рыла? Пакаянны крык: «Пакарайце!»? Зло, што пашчу сваю раскрыла?
    Перакручаная прастора Працінае жывое сэрца. Прычасьці мяне, маці, горам, Ля душы тваёй дай сагрэцца.
    Наша сёньня настане потым.
    Па зьнявечаных нашых гонях Сеем заўтра крывавым потам, А за намі ляціць пагоня.
    Меч на доле. Памру пад небам.
    Чую, зноў груганы гарлаюць. Прарастаю духоўным хлебам. Хлеб і воля не паміраюць.
    Што нашчадкам да нашай сьмерці? Іх маланка жыцьця цікавіць.
    Быць паходнямі нашым сэрцам. Хай жа поле сваё шукаюць!
    Ураган пад радном прасторы.
    He парваць векавую повязь.
    He замкнуць на замок прастору. Род не згасьне, пакуль ён помніць.
    Боль дыханьня ніхто не верне, Вось і вочы мае застылі.
    Быў ахвяраю — буду зернем, Узмахні, мая маці, крыльлем.
    1988
    ЛАМАН Пятро (1949)  актор, паэт, ггразаік. I калі напачатку ў тэатральнай дзейнасьці за П. Ламанам лічылася нягуста вобразаў (пачынаў актор з масоўкі, выконваючы ў слынным «Несьцерку» ролю «пятага куста за сёмым дубам» — дык у паэзіі П.Ламан — голас адметны, непадкупны, таленавіты.
    Юрка Лявонны
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    ...Слухай, вёска, запечная, цьмяная! Вестку волі Кастусь прынёс...
    — Тваё цела ў нязьлічаных ранах, Ланцугамі акован лёс...
    — Выхадзіж на паўстанак, жытнёвая, Час памерацца сілай даўно! Засьпяваеш тады песьні новыя, Як прагоніш зь зямлі паноў.
    Нікне ў цьвецені рань цёмнашэрая. Шмат загінула там, на масту...
    Беларусь Кастусю паверыла — I пайшоў на паўстаньне Кастусь...
    Бізуны... Бізуны... Зорка бліскае.
    А ў лясох — для паўстанца прастор!.. Ой, крывавы туман на Лукішках I над Горадняй крыўды стон...
    Да змаганьня прызыўныя тоны Строфы коўкія ў сэрцы выбілі... ...Беларусі палеткі звоняць Шэрагам шэрых шыбеніц.
    I надоўга, надоўга замоўклі Кастуся агнявыя словы.
    I праводзілі белыя воўкі Мураўёўскія прапановы...
    Разгуляліся ветры па полю, Але памяць аб тым не замесьці, Хто аправіў мужыцкую волю У паўстанцкія, сьмелыя песьні!..
    За чырвонай мяжой — шал і лёскат. Але стануць і там у калёны — He адзін Кастусь Каліноўскі, А такіх, як ён — мільёны!..
    1928
    Лявонны Юрка (сапр. Лявон ЮРКЕВІЧ, 19081937) — паэт, у 1936 г. арыштаваны і, праз год расстраляны (у Курапатах?). Ягоную жонку, Яўгенію, саслалі на 8 гадоў, адарваўшы ад маленькай дачушкі.
    88
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Васіль Макарэвіч
    АПОШНЯЕ СЛОВА КАЛІНОЎСКАГА
    — Мне у вочы, каты, пільна гляньце!
    Там гнеў бушуе, нібы сьмерч. Гуляў на панскай пагулянцы я, нібыта у бітве голы меч.
    Удзень і ноччу, калі вёскаю праносіліся важакі, чапляліся за Каліноўскага, нібы дзядоўнік, мужыкі. Храплі дарогі ад галоты, і ля палацаў на зары блішчалі люта і галодна наточаныя тапары!
    Хацеў не вершам і не словам, кап'ём, што узьнімае раць, удоўж і упоперак саслоўі як чарназём, пераараць. Каб, уцякаючы ад кары, гублялі хіжыя паны свае маёнткі у пажарах, як з плеч уласных — жупаны. Каб селяніну бяз прынукі, нібы слухмянае цяля, з даверам торкнулася у рукі яго карміцельказямля...
    Густое віленскае неба, будзь слову сьведкай, што з касьцей, калі зямлю укорміш гневам, меч на магіле прарасьце. I гнеў падасьць яго ў рукі, каб за сабой павесьці у бой, калі не сыну, то унуку у сьвітцы шэрай ільняной. ...Бывай, народзе мой!..
    1971
    МАКАРЭВІЧ Васіль (1939) — паэт.
    Валеры Маракоў
    ЧУЕШ, БЕЛАРУСЬ?
    Кастусю Каліноўскаму Былі імкненьні, мары, барацьба, Былі пажары бацькаўскіх палеткаў. Ўзьнімала сьцяг свой
    Галыцьба  іх пачуцьцё і радасьці іх Сьведку.
    Кляпалі косы, плавілі сякеры, На панскі чэрап плавілася сталь.
    Ў разгары іх вялікай веры Ён на чале, павадыром іх стаў.
    Любоў і вера...
    Мары й маладосьць...
    Хто іх стрымае прагнаю рукой,
    Дзе зьдзек,
    Дзе каштаваньне ёсьць 
    He можа быць там ціша і спакой.
    Кіпела сэрца над нядоляй краю, Ўздыхаў наш край балотнымі грудзьмі.
    Тут пад пятой расійскіх генералаў Душыўся ён крывёю і сьлязьмі.
    Ішла стыхія... Воля... I адплата... Палаў касьцёр ў расхрыстаных грудзёх.
    3 любоўю сына, Друга, Брата Ён аддаваў юнацкае жыцьцё...
    О, Беларусь! Ці чуеш ты, ці чуеш?.. Твой лепшы сын распяты за цябе.