• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Няўжо ў грудзёх тваіх начуе Яго вялікіх дум разьбег?
    О, мабыць не, Я чую твае словы... Я чую твой пылаючы уздым Яны, як радасьць песьні
    Новай Даюць натхненьне й веру Маладым.
    1928
    МАРАКАЎ Валера (1909 —1937) — паэт. У19351936 двойчы арыштаваны. Расстраляны 29.10.1937 г.
    Публікацыя С. Панізьніка: Новы Час,  2003. — №2(7).
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    89
    Ніна Мацяш
    МАНАЛОГ КАХАНАЙ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА «...галубка... чарнабровая мая... мая галубка... галубка... чарнабровая мая...
    мая галубка...»
    О Божухна неміласэрны!.. Костусь!.. He па свайму мяне абраў ты росту. He па свайму. Ты дужы. Я слабая.
    Ты сьмерць прыняў за ўвесь гаротны люд. А я адно табой была жывая.
    А мне адзіна ты быў сонцам тут.
    Цябе няма — і сонца мне пагасла. I не сарваць бязьлітаснай пятлі Цяперка з долі і маёй уласнай, Як з долі нашай роднае зямлі.
    Шторанку б’юць па сэрцы барабаны: Я зноў на плошчы думкамі ў журбе, Дзе ў кожным новым
    вязьні зацкаваным Кат зноў і зноў, зноў вешае — цябе!
    Кастусь, Кастусь! Саколе мой адзіны...
    Паглянь зпад зорак на Варшаўскі шлях, Як тысячамі гоняць пабрацімаў На катаржную згубу ў кайданах.
    Ты зь імі, ў іх. Для іх ты быў — як з крыцы. Са мною ж ты... «Марыська, заспявай Любімую маю, што пра ўдавіцу...» Цяпер яе галосіць цэлы край!..
    «Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці:
    Няма майго міленькага, He з кім размаўляці.
    Няма майго міленькага, Няма гаспадара, Каму бы я пасьцелечку Пухаву паслала...»
    Я знала: шчасьце наша немагчыма, Пакуль лютуе самаўладства гнусь. Тваёй любоўю, верай і айчынай Адна была жанчына — Беларусь.
    Кастусь, Кастусь! Няўжо не збыцца мроі,
    Няўжо дарма жывіла люд яна: Каб не ўнямелай наймічкай — сястрою Суседкам стала наша старана?!
    Каб разам зь імі зьнебыла галечу, Нароўні годна свой вяршыла лёс, Каб ані цар, ні пан не сьмеў калечыць Душы яе, асьлеплае ад сьлёз.
    Так прадзірацца праз такія церні, Ускласьці столькі жыцьцяў на алтар Свабоды — і няўжо з такога зерня He ўскаласуе годнай волі дар?!
    Гараць, гараць двары, сялібы, вёскі, Паўсюль балюе царскі глум і зьдзек, Сьціскае грудзі пах крыві і воску, I ўжо няўцям, дзе зьвер, дзе чалавек...
    «Навярніся, мой міленькі, Да з таварышамі, Калатніце міраедаў, Каб яны не ўсталі!..»
    He вернешся. I я ўжо не крануся Твайго крутога, мужнага чала.
    I ласкаю тваёй не загаруся. Адшчыравала радасьці пчала.
    He разамкну няшчаднай скрухі кола. He адбаліць табой душа мая.
    He адгучыць ва мне
    твой сумны голас: «Галубка, чарнабровая мая...»
    Ён мой навекі — скарб пяшчоты гэтай, Што мне ў суцеху ў сьмерці вырваў ты.
    90
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Хай над тваім апошнім запаветам Закаркалі ўжо груганы лухты, —
    Яшчэ не ўсе так подла, нізка ўпалі, Каб слаць цару халуйства адрасы; Яшчэ не ўсіх так моцна закавалі, Каб зноў не ўзьняць сякеры ці касы; Яшчэ твой воблік родны Беларусі.
    Кастусь, мой Костусь, любы мой Кастусе.
    1987
    Нянавідна вашае лганства, Нясьцерпны бізун і аброць!
    Заплача бяроза над намі, Тужліва сасна загудзе, Барвовае сонца на памяць У лёс Беларусі ўпадзе...
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна вашае лганства, Нясьцерпны бізун і аброць!
    1988
    ПЕСЬНЯ КАСІНЕРАЎ
    Заходзіць барвовае сонца, Бы наша скіпелая кроў, Пралітая не за чырвонцы — За край бяз паноў і цароў.
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна вашае лганства, Нясьцерпны бізун і аброць!
    Ёсьць воля і ў лютым прыгоне, Мы маем з чаго выбіраць: ЗЬяднацца пад сьцягам Пагоні Ці тупа, як быдла, канаць.
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць: Нянавідна вашае лганства, Нясьцерпны бізун і аброць!
    Пашчэрблены ўярасьці косы Аб шаблі й штыкі маскаля: Ужо не памрэ безгалоса Пакутніца наша зямля!
    Дрыжы, распадлелае панства, Як рэха паўторыць стакроць:
    МАЦЯШ Ніна (1943—2008) — паэтка і перакладніца (зь нямецкай, польскай, украінскай, французскай). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза Пісьменьнікаў Беларусі імя Аркадзя Куляшова (1984).
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    91
    Міхась Машара
    СЬМЕРЦЬ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА (Урыўкі з паэмы).
    I.
    Паўстаньне згашана, зламана, Надзея згублена ізноў, Па Краю ўсім крывавяць раны Пад дзікі рогат казакоў.
    Гуляюць царскія найміты, Гуляюць каты і прымус!
    Літва і Польшч крывёй заліты, Ляжыць стаптанай Беларусь.
    У замець сьнежную, уночы, I там, і тут сьмяротны крык — Сялян бязьлітасна ласкочыць Крывёй заліты царскі штык.
    I там, і тут — пажары сьвецюць На доўгідоўгі сьнежны шлях. Ідуць па ім паўстаньня дзеці, Ды з ланцугамі на нагах.
    Казак і кат... Пятля і куля, На згашшых вогнішчах — крывёй Спраўляюць п’янае разгульле, Над «усьмірённой» стараной.
    I трупаў, трупаў — Божа слаўны! Хто не расстрэляны — вісіць, Хто не павешаны — сасланы, Або за кратамі сядзіць.
    II.
    Паўстаньне згашана, зламана, Крывавы цешся Мураўёў: Літва і Беларусь — стаптаны Ляжаць памочаны у кроў.
    Усюды пўга і кат маскоўскі Здавілі грудзі ўсім жывым I на’т сам слаўны Каліноўскі Ужо ня страшны болей ім.
    I імя грознае «Дыктатар», Ня страшна болей маскалём. Хаця ня з бою, — а праз здраду,
    За кратай звоніць ланцугом.
    Пануры мур — вастрог... і краты
    У лёху цёмным і сырым;
    Як зьвер затраўлены дыктатар, Сядзіць зьняможаны зусім.
    О лёхі! Як страшна чуць сябе між вамі, I знаць, — што згінеш тут адзін.
    Тады, як сонца над палямі, Прастору шыр і неба сінь!
    Чаргой праходзюць успаміны У сумных думках змагара: — Нястрашна гінуць... Трэба — згіну!
    Але каб згінуць не дарма!
    О, мой народ! О, Край мой сонны, Цябе слабы я — ня збудзіў!
    Ты сьпіш, як спаў душой пакорны
    I сонны блудзіш, як блудзіў.
    I на’т ня чуеш мукаў сына, Якога выдаў сам на крыж. За грэх які? — Якія віны? За што бязьвінны ты цярпіш?
    Дакульжа будзеш спаць, народзе, Дакуль у блудзе й цемнаце, Чужнік ў дзікім карагодзе, Таптацца будзе па табе?
    Душу акутала няволя, У паняверцы зьніч твой згас, Цярпеньне, гора і нядоля У хаце сталі на папас.
    III.
    Маўчаць муры... маўчаць нямыя, — Нічым няўзрушаны вастрог.
    Нядолі сьведкі векавыя, — Ды што ім боль людзкіх зьнямог?!
    Адзін змагар па лёху ходзіць, Зь ім дум яго мяідежны рой, Якбы праверыць шлях свой хочыць, Ці суд трымае над сабой.
    — Кастусь, Кастусь, ты згінеш, братка, Ты лішні стаў ў людзкой сям’е Каму свой сьцяг пакінеш спадкам
    I думкі вольныя свае? —
    92___________________ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    I тыя дробныя зярняты, Што ў ноч кідаў з размаху ты, Ці ўзойдуць там, ля шэрай хаты, Ў Краіне сну і цемнаты?
    I змоўкне кліч «Мужыцкай Праўды», Патухне душ бунтуючых аўтар, Бо вы загінеце абодвы,
    I ты — і ЯськаГаспадар.
    Усіх другіх малую жменю, Як лісьце вецер разьнясе.
    Мо’ толькі ў новым пакаленьню, Пра вас хтось песьню прапяе.
    Прымуусё!... Зьнясупакорна і лагодна!... I нават моладасьць маю Аддам, як дар, Краіне роднай!
    I сэрца жар!.. I ўсю бунтарную душу!
    Аднога толькі ня выбачу, Адно з сабой я панясу, — Табе народ — нярупнасьць нашу, I веру чыстую маю!
    IV.
    Заласкатаў засоў іржавы
    I стораж дзьверы адчыніў:
    — Там клічуць вас на суд дзяржаўны, Ідзём са мной, — прагутарыў.
    На суд, на зьдзек, на глум крывавы! На суд апошні йдзём, Кастусь!
    Алтар дыміцца — трэ’ ахвяры, За сонны грэх твой, Беларусь.
    Літву і Польшч крывавай шматай Пакрые сёньня шмат сыноў.
    Яны ішлі з Табой, дыктатар, — Ісьці за імі будзь гатоў.
    V.
    Пакой вялізны і шырокі, Ў муры панурым і старым Заняў сялібай суд высокі, — Вайсковы суд сабраўся ў ім.
    Тры заслужоных генэралы, «Яго вялічаства», цара,
    У вапалеты яны прыбраны Судзіць сабралісь бунтара.
    Навокал столу селі чынна, Наўзбоччу — грозны пракурор
    I слугі ўсе, як быць павінна, Як увялося з даўных пор.
    А на сьцяне — арол «двуглавы», Карона царская над ім — Сымболь тыраніі крывавай
    I перамогі над слабым.
    Як быццам жартамі над праўдай, Сымболем праўды лёг на стол Перад судзьдзямі — сьмех дапраўды — Хрыста расьпятага сымболь.
    I так вясёлы генэралы, Як бы спаткалісь на піру.
    Ня дзіў — сышлісь крывавай справай Служыць крываваму цару.
    Старэйшы зь іх рукою тлустай Махнуў таўпе пакорных слуг.
    Таўпа варушыцца паслушна, Згадаць яго уладны рух.
    I адчынілі дзьверы з кратай.
    У таўпе жандараўвусачоў Ідзе на суд Літвы дыктатар — Патомак слаўных Крывічоў.
    I скрыжаваліся пагляды Вачэй судзьдзі і вязьняра. — У вязьня думная пагарда, А люта злосьць — ў судзьдзі была.
    Жандары шчыльнаю таўпою, Вядуць і садзяць змагара
    I шашкі выняўшы, канвоем На варце сталі бунтара.
    VI.
    Судзьдзя адкашляўшыся й паважна Вялізну кнігу расхрыстаў
    I тонам срогім і выразным Свой суд пытаньнем распачаў: —
    Судзьдзя: — Зь якога роду? Дзе жыў — I як завуць?
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    93
    Кастусь: — Я з беларускага народу, Яму служыў, А імя — ўнукі ўспамянуць. Судзьдзя: — Ня будзьце вы
    такім упартым, Пазвалі вас тут па загаду Бышэйшай ўлады, — не пара На жарты. — Вы бунтавалі проці ладу I волі бацюшкіцара?
    Кастусь: — Але, я бунтаваў!
    Вы — правы, У гэтым шчыра прызнаюсь!
    Падняў я першы сьцяг крывавы За працы люд! — і Беларусь.
    Ня трэ’ нам ласкі прымусовай!
    Ня трэба нам апякуноў.
    Ваш цар крывавы гнёт вяковы Пад вывескай — славян братоў! —
    Сабраўшы нацыяў бяз ліку, Ў Расеюматушку сваю, Вы аддалі сям’ю вяліку На жор хіжацкі маскалю.
    I кожны рух «самазашчыты» Плямён славянскае сям’і Вы каты — царскія найміты, Ў пажарах топіце й крыві.
    Ўжо блізак, блізак дзень расплаты Для вас — народаў грабары. Штыхамі й петлямі вы, каты, Той ня стрымаеце пары.
    Судзьдзя:— Маўчы!
    Бо дорага заплаціш, Так нас абразіўшы й цара.
    Ты, як вар’ят на сонца скачаш, 3 пустою думай бунтара!
    Ты, ты бунтар! — мяцежнік дзікі!
    Ты — абаронца мужыка?!
    На лад магутны і вялікі Як паднялась твая рука?
    Дык знай: заплаціш нам багата, Дыктатар хамаў і рабоў!
    Ты згінеш марна ў лапах ката, У пятлі вяроўкі між стаўпоў.
    Кастусь: — Так, ізноў вы правы, правы!
    Я ня збудзіў народных мас, Прайграў я справу, генэралы, Заплатай сьмерць прыму ад вас.
    Ня страшна сьмерць і вашы кпіны! Даўно аддаў я справе усё, А сёньня толькі для Краіны Аддам — жыцьцё!
    Пракурор: — Яшчэ ня страчана надзея, Яшчэ ня згублена усё.
    Адкрый намеры нам і дзеі — Даруем мы табе жыцьцё.
    Судзьдзя: Падумай...
    Наш цар ёсьць міласьцівы, А за цябе папросім мы I будзеш ты ізноў шчасьлівы, Вясёлы, вольны і жывы,