• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Адкрый нам толькі бяз утайкі Ліхіх памоцнікаў усіх,
    I главароў мяцежнай шайкі Літоўскіх, польскіх і сваіх.
    Кастусь: — Такой агіднаю цаною, Жыцьцё сабе я ня куплю.
    Таргуйце вы, паны, сабою — Я кроў братоў не прадаю.
    Судом ня вашым я асуджан, Ад вас я толькі сьмерць прыму, Бо кожны слаб з вас і заблуджан Судзіць мяне — й маю віну.
    Есьць суд патомкаў, ёсьць і Бога;
    За шлях пражыты на зямлі.
    Ня вы, — яны асудзяць срога.
    Вы ж — гістарычныя нулі.
    Ня вам, ня вам судзіць, паверце, Народнай волі змагароў: Авотны мы усе памерці I рэдка хто — прадаць гатоў.
    Вы памылілісь, генэралы!
    Дарма спакусы... Я — ня ваш!
    I вашых «срэбранікаў» мала, Я — барацьбіт, а ня Юдаш.
    94
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Усё прыму... на’т мукаў болі I толькі тутака зьмірусь, Адно — ня здраджу я ніколі Працоўны люд і Беларусь!
    Няхай — памру!
    Вы — сьмерць расславіце маю.
    3 крывавых мукаў у сэрцах ўнукаў, Я ў помсьце жорсткі і багаты, Як агняцьветам расьцьвіту На гібель вашу, каты!
    Судзьдзя: Маўчы! Даволі гэтых думаў! Ня сьмей рабіць нам прыгавор, Мы над судом ня сьцерпім глумаў. За вамі слова, пракурор.
    Пракурор: Я доўга гутарыць ня буду, Высокі Суд, — тут ясна ўсё, Я дамагаюся прысуду Сьмяротнай кары для яго.
    Ён дзіка йшоў супроць улады
    I волі рускага цара,
    Са сьцягам помсты і пагарды, 3 вар’яцкай мэтай бунтара.
    I пакананы — перад вамі Гразіць асьмельваецца тут, I робіць гордымі славамі Усей манархіі прысуд.
    Мяцежнай думаю зацяты, Прыгатаўляў ён гібель нам.
    Няхайжа сяньня, ў дзень расплаты, Высокі Суд! — ён зьгіне сам.
    Судзьдзя: Што скажаш ты на абарону Сваіх сьмяротна цяжкіх він?
    Свой тон, мяцежнага разгону Пакінь! Ты пакананы і адзін!
    Кастусь: He пакананы перад вамі, Ты памыліўся зноў, судзьдзя.
    Паўстануць тысячы за намі, Бо згінем мы — не барацьба.
    Мяне асудзіце, я знаю
    I зьгіну я — няхай.
    Цаной жыцьця распачынаю Я барацьбу за родны край.
    Са мной ня згінуць мае дзеі
    I дух народнай барацьбы;
    He пераможыце ідэі
    Вялікай праўды на зямлі.
    Судзьдзя: Пакінь мяцежныя пагрозы,
    Дарма нас помстаю ня страш. Мы праўду вашу пераможам, Як кожны рух і протаст ваш.
    А лепш, дыктатар разьвянчаны, Главар бунтуючых рабоў, I нашай праўдай пакараны, Спаткацца з сьмерцю будзь гатоў!
    Кастусь: О, я даўно гатоў!... памру... А вам прыпомняць сьмерць маю!
    Судзьдзя: — Маўчы!
    Даволі глуму слухалі твайго! Жандары! — вывесьці яго.
    VII.
    I лёха зноў ў сырой вязьніцы
    I ў ёй Кастусь адным адзін
    I думы зноў яго крынічуць, У сьмяротным ходзе каляін.
    — Памру, памру!.. няхай... ня шкода Пражытых дзён і на’т жыцьця, Бо ёсьць патрэбнай для народа Ахвяра гэтая мая.
    О, Беларусь! — мая Марыська! Каханьне шчырае маё.
    Бывай! — расстаньне надта блізка, Бывай змаганьне і жыцьцё!
    Бывай няволя і пакута, Народ, засьмягшы у паўсьне, Яшчэ няскора скінеш путы I жыць пачнеш сабой сабе.
    Народзе, ўстанеш! — і парукай За лёс твой сёньня сьмерць мая.
    Зь нядолі зьдзеку, крыўд і мукаў Паўстанеш — да жыцьця!
    Ня вер, ты толькі, мой народзе, Hi дабрадзеям, ні паном.
    Куй новы лёс, з сабою у згодзе
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    95
    I вер — сабе і мазалём.
    Спаткае чорны час — ня гніся, У буру моцным будзь — ня трусь! Мяне успомніш — памаліся, А я зза сьвету адклікнусь.
    I не прадам цябе, ня здраджу,
    Hi на гары, ні у лагу,
    Я зблудзіш ноччу — я дараджу, Знайсьці дарогу памагу.
    Бывайце й вы, сябры змаганьня 3пад знаку белага арла.
    Мы разам йшлі аж да расстаньня, Хоць мэта розная вяла.
    VIII
    У Вільні рух маскоўскіх падхалімаў, Лукіскі пляц людзьмі занят.
    I шыбеніца паміж імі —
    Пад шыбеніцай — царскі кат.
    Вячаслаў Міхасёнак
    НАД ПЛІТОЙ, ДЗЕ ТОЛЬКІ ДАТА «1863»
    Калі віхура ў краі стыне, Тады у лютасьці і дыме Паходню першы хто падніме За годнасьць і абраз?
    Быў час, хто пастаяў за нас, Хто ўспомніў раптам аб Айчыне.
    У недаспелы час узьняты Штандар з Пагоняю вар'яты Змаглі ў крыві людской абмыць. А тыя, што не ў час паўсталі, Ляглі на родныя скрыжалі. Ля нашых вербаў і крыніц, Яны зямлю сваю абнялі, Упаўшы крыжам, ніц.
    Зігцяць, блішчаць штыхі жаўнераў, Грыміць сярдзіта барабан, Празь іх паходкай цьвёрдай сьмелай Ідзе наш Каліноўскі сам.
    I зь ім яго сябры змаганьня, Героі Польшчы і Літвы.
    Разьбіткі грознага паўстаньня, Народу верныя сыны.
    На эшафот Літвы дыктатар Усходзіць цьвёрдаю нагой. — Навокал ціш... а прокуратар Прысуд чытае прад таўпой...
    I згінуў ён — ахвярны і вялікі, Пад шум таўпы і буба гук Павіс — змагар Кастусь.
    I з тых ніхто ня чуў каго ён клікаў, У апошні час сьмяротных мук, — Бо спала Беларусь.
    1934.
    МАШАРА Міхась (19021976) — паэт, драматург. Вязень слыннай віленскай турмы на Лукішках (19281932), пасьля
    Стаю у роспачы і крыўдзе I веру: час такі надыдзе — Зірне гісторыя сама, Што вечнага агню няма.
    Ім вечнага агню няма.
    1987
    МІХАСЁНАК Вячаслаў (1941—2002)
    — паэт, краязнаўца. Паходзіў з Пастаўшчыны, але амаль усё жыцьцё яго прайшло на Маладзечаншчыне, дзе настаўнічаўу Дуброўскай школе. Аўтар адзінага прыжыцьцёвага зборніка «Сіняерэха» (Слуцак, 1997).
    Ягоная персаналія ў шматтамовым біябібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменьнікі» не аднатаваная.
    96
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Сяргей НовікПяюн
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА МАЯ
    He пакідайце ж мовы нашаіі беларускай, каб не ўмёрлі!
    Францішак Багушэвіч
    Як пяшчотныя сонца касулі, Што прыносіць з сабою вясна, Мяне цешылі песьні матулі, Што пакрыўску пяяла яна.
    У садку ля маей роднай хаты, Што ўпрыгожыў квітнеючы май, Беларускія хлопцы й дзяўчаты Крыўскай песьняй свой славілі край.
    3 роднай мовай на вуснах змагаўся, Каб свабоднай была Беларусь, I загінуў на пляцы лукішскім Наш герой Каліноўскі Кастусь.
    Ў беларускай мове дзяржаўнай Літоўскі Статут — наш закон — Сваім коштам у Вільні слаўнай Выдаў канцлер Сапега Лявон.
    Мужнай працай праславіў Краіну, Свае кнігі пакінуў нам ў дар, Слаўны доктар Францішак Скарына Першы наш беларускі друкар.
    Роднай мовай сваёй ганаруся, Гэта скарб наш навекі адзін, I ніколі яе не зракуся — Беларусі адданы я сын.
    Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, лагпункт № 4, шахта NO 27.
    Красавік 1946 г.
    НОВІКПЯЮН Сяргей (1906—1994) — паэтпесеньнік, аўтар славутай песьні «Зорачкі». Быў вязьнем трох турмаў: польскіх, нямецкіх і расейскіх.
    Сяргей Панізьнік
    Нямаш браткі, болыйага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлым сэрцам палюбіць. Яська гаспадар зпад Вільні
    Сэрца разьвіваць — не слугаваць, Жыць па праўдзе, не хлусіць нікому, Гаспадарна Беларусідому
    Годнае найменьне набываць.
    Бог пакінуў, ачумелых, нас Адзіноканькіх на раздарожжы Зь вераю, што шлях
    праторым гожы, — Безь ярма ў яшчэ адзін калгас.
    Дзе ты, Яська, з промнямі ў вачох?
    Я стаіўся на глухой паляне: Раптам неба грымне, як паўстаньне, I спытае: «Перамог спалох?»
    Каліноўскі блісьне маланьнёй: — Будуць вашы сэрцы разьвівацца Ў шырыню, каб у радню сабрацца, — Стануць непакорнай вышынёй.
    1988
    ПАНІЗЬНІК Сяргей (1942) — паэт, перакладнік. Сабраў багаты аўдыё і відэа архіў з гісторыі айчыннай літаратуры й культуры. Публікацыя паводле: Панізьнік С.
    Прысьвячэньні...  Вільня, 2004.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    97
    Пімен Панчанка
    ТРОЕ
    Паміж эпох, невыразных і шэрых, Сярод пакутнікаў і герояў
    У Беларусі было найвялікшых трое: Каліноўскі, Купала, Машэраў.
    Цяжка складаць пра найлепшых радкі: Болем працяты ўсе мае строфы.
    Нават шэпату іх не чутно: «Браткі»: Каму пятлю накінулі, Каго скінулі ў прорву, А хто загінуў ў аўтакатастрофе...
    На плошчы каля Лукішак
    На свой народ
    Глядзеў перад сьмерцю Кастусь. I плошча яго апошнім выдыхам дыша: «Чуеш, Беларусь!»
    А дзядзька Янка заўсёды ў турбоце Аб родным народзе, Каб навучыліся землякі Людзьмі звацца.
    Партызаны, партызаны, Беларускія сыны пачалі, як волаты, За волю змагацца.
    Была вайна. Да яго нахлебнікі лезьлі. А ён штодня пра Беларусь думаў: «Новыя вершы напісаць пара»...
    Зь дзевятага паверха
    У пралёт паміж лесьвіц Скінулі нашага песьняра.
    А калі Пётр Міронавіч загінуў, Доўга партызанскія ўдовы плакалі, Бо яму аднаму толькі верылі;
    Прыносілі на магілу кветкі
    I ў спёку, і ў стынь...
    Вуліца Каліноўскага, Вуліца Купалы, Праспект Машэрава
    I яго журботная песьня Хатынь.
    1990
    ПАНЧАНКА Пімен (1917—1999. — народны паэт Беларусі.
    Юрась ПАЦЮПА
    МАНАЛОГ ПАЎСТАНЦА
    Памяці Кастуся Каліноўскага
    Страх на ветры бязбожным спалю... I хоць зоры не зычаць лёсу — бласлаўляю на подзьвіг зямлю, бласлаўляю на вечнасьць нябёсы.
    Далягляд ружавее ад коней, вечар хіліцца ля вады, ціхаціха шарэе над гонямі... боль у сэрцы, як водгук хады.
    Сёньня маю сябе і нічога, барабаншчык здалёку б'е.
    Што знайду? Ноч пустэльняю чорнай...
    Заўтра ты будзеш мець сябе.
    1988
    ПАЦЮПА Юрась (1965) — паэт, літаратуразнаўца. Доўгі час прырабляў на хлеб выкладчыцкай працай у Гародні, потым у сталічным выдавецтве «Мастацкая літаратура».
    Цяпер перайшоў у Беларускую Акадэмію Навук, дзе працуе навуковым супрацоўнікам.
    98
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Уладзімір Пецюкевіч
    КОНЬ КАЛІНОЎСКАГА
    Зямля пад ворагам гарыць — Ідуць за Волю змагары — Касіянеры.
    А перад імі на кані
    Іх палкаводзец малады, Крылатасьмелы.
    — Наперад, з Богам, ваяры! — Кружляе голас угары
    Над полем сечы.
    Конь Каліноўскага ляціць — Цокцокцокцок, дзіньдзіньдзіньдзінь!
    — За Беларусь! — лунае кліч.
    Шугае мужных вояў раць, Грымяць іх стрэльбы і блішчаць Маланкікосы.
    Стаіў дыханьне край лясны — Няроўны бой вядуць сыны 3 навалай грознай.
    О Божа, дай ім устаяць, Свой дух ваярскі захаваць Непераможны!
    Конь Каліноўскага ляціць — Цокцокцокцок,
    дзіньдзіньдзіньдзінь!
    — За Беларусь! — лунае кліч.
    Мне сьніцца сон далёкіх дзён:
    Плыве над краем цокатзвон
    I гул суровы —
    Касіянеры ў бой ідуць,
    Аж навакол лясы гудуць, Барыдубровы.
    Імчыцца конь праз дымагонь, Нясе ён вершніка свайго
    У несьмяротнасьць.
    Конь Каліноўскага ляціць — Цокцокцокцок, дзіньдзіньдзіньдзінь! — За Беларусь! — лунае кліч.
    2004
    Алесь Пісьмянкоў
    КАСТУСЬ I МАРЫСЯ
    He сумуй,
    не сумуй, Беларусь, Панад крыўдай сваёй узьніміся. Імя слаўнае ўспомні Кастусь I адданыя Вочы Марысі.
    Белавежжа паслухай лясы.