• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Finale
    Божа, калі Ты жывеш на сьвеце, гэтым і прышлым, Божа, калі ты будзеш, памятай: тут нічога не зробяць такія дзеці, калі Ты сам цейкім цудам гэты край не разбудзіш...
    Божа, калі Ты з намі, калі Табе не абрыдла ратаваць нас бясконца ад глупства, хамства і страху, Божа, зрабі каб здохла усё местачковае быдла, — а сэрца мне вырві, Божа, аддай галоднаму птаху...
    Але ніхто не паможа — у рай не адчыніць дзьверы, і Ты прабач мяне, Божа, — позна Цябе я выбраў. Сьмерць падняла ў атаку чорных сваіх касінераў — яны такія ж, як нашы: у мокрых і брудных сьвітках...
    1863 ГОД.
    РАЗЬВІТАНЬНЕ 3 РАДЗІМАЙ...
    Тут шлях адзін у выдуманы рай дае сваім жаўнерам гэты край — на сьнезе запяклася кроў, як хустка,
    і мрояцца ў прабітай галаве ўсе маскі мёртвыя і тыя, хто жыве, а холад, сьлёзы, цемра, час і пустка, як павукі, снуюць паволі ніць, бяздушшам, страхам, здрадаю сьмярдзіць,
    і ўсё, чым жыў, дарэмна прападае,
    і толькі ў небе ёсьць дачка і ты, спакойны хутар, бераг залаты, Айчына вечная, свабода маладая...
    1863
    «2 ноября в Ошмянской сьледственной комйссйй былй спрошены нйжепойменованные лш/а й показалй: 1. Казймйр Носйфов Богушевйч... ймею четырех сыновей... Владйслава, 25 лет, служашего офйцером в Капорском полку, Францышка, 23 лет, ушедшего в мятеж, Валерйана, 22 лет, ймеюіцаго должность землемера в Ойшянском уезде, Аполлйнарйя, 18 лет, занймается дома хозяйством...»
    Са справы Часовага палявога аўдытарыяту Віленскай вайсковай акругі
    Праўды хоча адзін, а спакою другі — кожны сам выбірае пагоні і ўцёкі.
    Прыйдзе сьмерць бяз чаргі, час разгорне сьцягі, і чатыры сыны  як чатыры дарогі.
    Мы ніколі не дзякуем нашым часам: тут умовы не тыя і людзі не тыя, але кожны за зброю хапаецца сам — не схіляецца болей і вечна не ные.
    Беларусы адны будуць век бедаваць, што аднойчы зашмат
    начыталіся кніжак, беларусы другія ідуць ваяваць — Каліноўскі Кастусь,
    Багушэвіч Францішак.
    Іх чакае выгнаньне, турма і пятля, ім праз сотню гадоў не відно абеліскаў — толькі кліча зямля, толькі кліча зямля да Гародні, да Ліды, да Вільні,
    да Мінска.
    Генералгубернатар і граф Мураўёў
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    __________________________123
    на той час быў не горш за Цанаву з Яжовым.
    Біў шляхэцкую дур, піў мужыцкую кроў, спраўных гнаў на Сібір
    зь іх тутэйшаю мовай.
    He прадайце народ, не дзяліце народ на мужыцкія косы і штуцэры шляхты! За няволі жыцьцё варта ўзяць волі год, гэта потым — на крыж, на Амур
    і на шахты.
    Нам цяпер, як раней, валіць здрада пад дых, але мертвыя сораму й страху не маюць, нашы мёртвыя помняць
    пра нашых жывых, нашы мёртвыя нашых жывых
    узьнімаюць.
    КСЁНДЗ ФАЛЬКОЎСКІ ПЕРШЫ ПАВЕШАНЫ
    НА КРЭСАХ У 1863 ГОДЗЕ
    Паўставаць заўжды не той час.
    Зноў ці рана, ці позна.
    Але ксёндз вясковы чытае
    з амбоны адозву гэта ўсё, што паўстанцкі Жонд можа зрабіць пакуль. А далей  толькі сьмерць ад казачых шабляў і куль.
    Імперыя моцна ваюе! Кругом яе перамога...
    Спачатку  ксяндза адвозяць у Вільню, да Мураўёва, потым  на вёсцы вешаюць.
    I закопваюць бяз магілы...
    На тым месцы сорак гадоў камяні ўзыходзяць наноў.
    Мужыцкія рукі тую работу рабілі.
    I ўвогуле  на Беларусі лішніх няма камянёў...
    Людзі, і вы ўспамяніце таго
    сьвятога ксяндза.
    I хай хоць раз у жыцьці пацячэ
    па душы сьляза.
    ЧАС КАСІНЕРАЎ
    Ты цяпер не адзін — да народа вяртаецца вера у другое жыцьцё.
    Прэч маўклівасьць і згоду сваю!
    I да нашых мясьцін набліжаецца час касінераў, і наступіць на горла аднойчы
    мой люд гадаўю!
    Нам не трэба дазволу... Мільёны забітых за намі.
    Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі.
    Iгудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі, а нашчадкі паўстанцаў
    зьбіраюцца зноў на зямлі...
    Зноў нас будуць душыць
    з дапамогай глухіх ды спакойных. Мы яшчэ павандруем
    далёка за Нёман і Сож, калі час касінераў
    заменіцца часам бяззбройных, калі час безгаловых
    цялём папляцецца пад нож.
    Зноў «шалёных» няма!
    Без гарантыі кроку не ступяць і не вераць нікому,
    і слова сказаць не даюць. Гэта наша зямля,
    гэта нашы адданасьць і тупасьць, калі ў зьбітыя душы
    яшчэ дадаткова плююць.
    Толькі нам не канец.
    Мы працяг да другіх пакаленьняў. Грамадзяне з натоўпу
    рабіцца людзьмі пачалі, бо Кастусь Каліноўскі
    застаўся ў душы і сумленьні, а не ў голым граніце
    застаўся на гэтай зямлі.
    124
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    БРАТЫ
    Сасна над магілай рыпіць, як вяроўка над пляцам, павешаны хлопцы за лёс
    быць народам такім Кастусь на Лукішках ля віленскіх дрэў і палацаў, а мой дзядзька Толя у Скідалі
    ў сорак другім.
    Абодва глядзелі цьвярозымі ў неба вачыма, абодва ўсё ведалі — як і на што яны йшлі, абодвух забыла і кінула наша Айчына, а потым успомніла і
    аж узьнесла зь пятлі...
    Патрэбу ў сьвятых на зямлі адчуваюць не тыя, хто плача па мёртвых і
    просіць палёгкі жывым; а моўцы пустыя і дробныя
    блазны сьвятыя, каму нашы хлопцы ўяўляюцца
    ценем пустым.
    Хто спрытны хадзіць то наўкол, то шляхамі крывымі, хто рушыць магілы і помнікі
    ставіць ізноў, вы гэта сур'ёзна сябе
    палічылі жывымі?! А што ў вас жывога, апроч нашпаргаленых слоў?
    Адна толькі праўда за вашым запісана збродам, як сьвет не дзяліўся б па волі сваёй
    і Масквы — вы шчыра й сумленьна быць хочаце разам з народам, каб цэлы народ заставаўся
    шалёным, як вы.
    Спакой і выгода, калі пераціснуты болем астатнія душы за вечнай высокай сьцяной — і болей не чуюць братоў Кастуся
    з Анатолем,
    забітых бяспамяцтвам лепей, чым сьлізкай пятлёй.
    Сягоньня сьвяткуюць, хто выжыў дурным і сагнутым, але не загінуў разумным, прамым, маладым, і зычаць сягоньня чакаць адпаведнай мінуты, а жыць да мінуты нячутным, нябачным, нікім.
    Няхай я не ведаю, чым нашы скончацца віны, і нават няхай не вярнуцца з калымскіх дратоў ды я не загіну і справы
    адвечнай не кіну, а проста ад'еду
    па чорнай дарозе братоў.
    * * *
    Як абрыдлатлумачыць, што ты яшчэ ёсьць, наша соль у крыві, наша чорная косьць, наша спадчына, наша Айчына!
    Што прыблуда адсюль, што заехаўшы гусь — разумею цяпер, каго вешаў Кастусь і за што, і чаму так магчыма!
    Як абрыдла даводзіць, што ты яшчэ тут, наш апошні прытулак і збураны кут, нашай памяці крык на паўнеба!
    Што стагодзьдзе таму, іпто цяпер гадаўё — але кожны яшчэ атрымае сваё, ды не тое зусім, што вам трэба!
    * * *
    У паўстанцаў заўсёды прамы і аднолькавы лёс —
    Касінераў забітых апусьцяць на дол патаемна, А жывым касінерам з пакутай, — ці ўсё недарэмна? —
    Шлях на спёку Тэхаса або на сібірскі мароз.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    125
    Асірочаны край адступае на сорак гадоў, Каб ізноў агрызнуцца халодным і страшным жалезам, Да апошняга хутара біцца
    мужыцкім адрэзам, Тут малая цана на сваю і варожую кроў.
    Апустэчаны край адступае ілыбей і далей, забіваецца ў душы, цураецца
    ўласнае мовы, А ратунку не мае, і цэліць наган у галовы, Аж па ботах у ката сьцякаюць мазгі, як алей...
    О, краіна упартых! Твой парастак толькі падрос, А зубамі скрыжэ, бо пануюць
    чужыя героі;
    Ён спачатку да кніжак, а потым ужо і да зброі — у паўстанцаў заўсёды прамы
    і аднолькавы лёс.
    1992
    GLORIA VICTIS *
    Калі шмат гавораць —
    і ўсе пра радзіму! I людзей прысяжаць бяз ясных намераў, I калі не ваююць, а толькі гінуць, Што рабіць падпалкоўнікуінжынераў?!
    Закладаюць цывільныя пераросткі Камітэт паўстанцкі ў адной Варшаве, Без паняцьця нават пра рускае войска, Без ніякай зброі ў хвале і славе.
    Што рабіць у гэтым пінскім балоце?! У прапітай шляхце з гнілых падворкаў, У чужым і дзікім простым народзе, У адвечным разбродзе Айчыны горкай...
    Так бывае, што выбару не бывае. Таму — gloria victis, Апошні Дыктатар! Так цябе Гісторыя апраўдае.
    Так, як потым напішам, і будзе праўда.
    13 студзеня 2013 года.
    * Gloria Victis — слава пераможаным.
    ЧОБАТ Алесь (1959) — паэт, эсэіст. Самы адметны сучасны творца, які не паходзіць з гуманітарнай галіны (па адукацый канструктар).
    У тлумачэньні да апошняга верша дапісаў: «Паплечніца Траўгута і аўтарка кнігі « Gloria Victis» пані Эліза Ажэшка была хроснай мамай прабабкі Алеся Чобата пані Фэліцаты Паўлоўскай».
    Станіслаў Шушкевіч
    ХАЙ ЛІТВА I БЕЛАРУСЬ ЯМУ ПРЫСЬНЯЦЦА
    Памяці Кастуся Каліноўскага
    Кастуся вялі на сьмерць, на згубу, У вачах сьвяціліся і боль і мука. Камандзір канвою адазваўся груба, Барабан замёр і больш не стукаў.
    Толькі з веек Кастуся сьлязіна На зямлю пад ногі не упала.
    Знаў сваю зямлю і быў ёй сынам, Знаў, што сьлёз на ёй, крыві нямала.
    Глянуў ён на усход, дзе сьветлым пукам Промень сонца выбіўся з туману, I сказаў: — He нам, дык нашым ўнукам Давядзецца на свабоду глянуць.
    Хай Літва і Беларусь яму прысьняцца, Дзьве сястры, дзьве родныя краіны, Што, як волаты, змаглі узьняцца I ісьці дарогаю адзінай.
    1958
    Шушкевіч Станіслаў (19081991) — паэт, празаік, шматгадовы вязень сталінскіх лагераў.
    Бацька палітыка С.Шушкевіча.
    126
    ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Леанід Якубовіч
    КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
    Вяртаюся я ў даўнасьць.
    Прыходжу, як на суд.
    Нясу свае учынкі, і клопаты нясу.
    Трывожныя эпохі...
    Гарачыя крыжы...
    Ці горача я верыў і ці трывожна жыў?
    Распятыя за сёньня, узьнятыя, як сьцяг, —
    Вы верылі да скону у сонечны працяг. Ішлі гады, міналі, ды велічны парыў Нясьлі у сэрцах мужных
    другія бунтары.
    Агнём палае неба,
    і водбліск — у вачах.
    Магчыма, дзень пачаўся;
    магчыма, дзень зачах?
    Заве у даль дарога,
    да строгай вышыні, Пачатак ёй пакладзен ва учарашнім дні.
    ...Вяртаюся я ў даўнасьць.
    Прыходжу, як на суд. Нясу сваю трывогу,
    сумненьні ўсе нясу.
    Якубовіч Леанід (1948—1970) — паэт. Паходзіў зь вёскі Радкава на Салігоршчыне, дзе пасьля заканчэньня школы працаваў паштаром, потым шахцёрам. Загінуў трагічна ў шахце.
    Публікацыя паводле зб..: Якубовіч Л. Яз вамі, вёсны. Менск, Мастацкая літаратура, 1979 (без загалоўка, але з прысьвячэньнем: «Кастусю Каліноўскаму»).
    Язэп Янушкевіч
    НАД МАГІЛАЮ АКУПАНТА
    3 думай пра Кастуся Каліноўскага
    У гэтым сьвеце здэвальваным Няпроста застацца верным Сваёй Айчыне, абрабаванай Праз КГБ — сталінізм мадэрны.
    Ня нашы ўжо рэкі, і неба адвечнае Пілоты ня нашы вартуюць верна.
    А нам — гаркота і боль спрадвечны Угрызаюцца ў сэрцы, ірвуць спрэс нэрвы.
    Бо не пабачыць на ўласныя вочы Сьцяг белчырвонабелы ў блакіце Панад Народам, што горда крочыць 3 паставай годнай, у славе зеніце.