• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Што ж яны блукаюць, што на сэрцы маюць?
    Недзе там у пушчах аж займае дых, Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць, А Пятля шукае хлопцаў маладых.
    I няма спакою у юначых душах,
    I зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць.
    Воля дасьць ім крылы,
    а Пятля задушыць, Ды ўжо лепш зь Пятлёю, чым бяз Волі жыць.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    109
    Над сялянскай хатай, над сялянскім полем,
    Дзе ўздымае колас сьвежая ральля, Над маім народам, над ягонай доляй, Над ягоным лёсам Воля і Пятля.
    * * *
    За спіною прыстанкі і бразгат дзьвярэй у каморах, Мацюкі канваіраў і нары адны на траіх, А наперадзе спяць
    незнаёмыя пушчы і горы У засьнежаных кедравых футрах сваіх.
    Я валюся у сьнег і ляжу
    у халодным сумёце, Паднявольным не жыў і
    памерці такім не хачу, Лепш ад кулі сканаць, зьнерухомець на лагерным дроце, Лепш аддаць сваё цела на зьдзек крумкачу.
    Пахавальнаю песьняй
    завея ахутвае плечы, Вартавыя на вышках
    пра цёплае мараць жытло, I кашуля — на дрот,
    і адчайны скачок у цямрэчу, Мой скачок у цямрэчу сягоньня — скачок на сьвятло.
    Дык ратуйце ж мяне, здратаваныя катаргай ногі, Замятай, завіруха,
    гарачы скрываўлены сьлед. Тут чужая зямля, тут
    чужыя навокал парогі, Тут нямее надзея, сказаў бы, напэўна, паэт.
    Толькі мы не паэты.
    Варожаю чорнаю зграяй Ахрысьціў нас чужынец
    і з пальцамі вырваў пяро, Беларусь мая маці, Ты чуеш
    як мы дагараем?!
    I зіхціць наша кроў на варожых руках, як таўро.
    He спыняйцеся, людзі, зірніце на вашыя рукі, На далоні суседзяў, знаёмых, сяброў і гасьцей.
    Што ж спыніліся вы, мае родныя дзеці і ўнукі?! Што ж спыніліся вы?!
    Ну, вядома, спыніцца прасьцей!
    Брэх сабак за спіной.
    Хто ўратуе і хто абароніць? Друк кядровы, ды глыз, ды надзеі прыцемнены дым, Ды не зьнішчыць пагоняй таго, хто жыве пад Пагоняй, Хто нясе яе ў сэрцы, ў параненым сэрцы сваім.
    РЭКВІЕМ
    За Праўду, за Волю паўстаў ты, мой брат, Ламаючы краты й кайданы.
    I гучна зьвінеў тваёй песьні набат, I болю не ведалі раны.
    Ты сьмела нас клікаў у праведны бой, А мы толькі глуха маўчалі: Закутыя жахам пайсьці за табой, Пакорліва зьдзекі страчалі.
    За Праўду, за Волю паўстаў ты, мой брат, Ламаючы краты й кайданы.
    I гучна зьвінеў тваёй песьні набат, I болю не ведалі раны!
    СОКАЛАЎВОЮШ Сяржук (1957) паэт. Уся прыведзеная нізка твораў узята з выданьня: «КРОЎНА СУМЁТАХ » (Першая кніга паэта). Менск, 1989.
    110___________________ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Віктар Стрыжак
    ПАМЯЦЬ
    Над народам, над воляй гарбацеў Двухгаловы арол невыносны...
    Хто ж ты,
    Краю майго Гарыбальдзі? Каліноўскі.
    Воля прагнула плечы распраміць.
    I зямля мая марыла нашча, Гневам грукала у чорную браму Чорнай волі манаршай.
    Ды пайшоў у рыззі і абносках Край бяз боскай парады
    У пятлю з Каліноўскім
    I «Мужыцкаю праўдай»...
    Толькі петлі згніваюць дачасна, Калі памяць народа, як пойма...
    Толькі подзьвіг за шчасьце Вырастае ў помнік.
    I ступае гісторыя важка.
    А было б праз гады невыносна, Каб сказалі: Няважна, Хто такі Каліноўскі...
    1980я гг.
    Стрыжак Віктар (1955—1995) — паэт, паходзіў зь вёскі Заспа, што ўсутыч з Гарошкавым, адкуль Анатоль Сыс. Нейкі час Віктар быў маім аднакурсьнікам па філфаку; уражаны маімі архіўнымі знаходкамі пра кампазітара Міхала Грушвіцкага прысьвяціў мне верш (1976 г.).
    Здаецца, гэта было ўчора... Потым мне давялося (разам з Алесем Пісьмянковым ды Уладзімірам Маруком) адвозіць яго ў труне ў родную рэчыцкую зямлю.
    Анатоль Сыс
    ВЯЧЭРА ПЕРАД КУПАЛЬЛЕМ
    Вячэра перад Купальлем...
    Мне чуецца, як зьвіняць Пашкевічанкі каралі, на нітцы іх сорак пяць.
    Наўмыснасьць ці супадзеньне: гэты журботны лік...
    Ставілі на калені паўстанцаў амаль жывых.
    Сканалі, ды ўсё ж не сталі, помнілі, як Кастусь ступіў на сьмяротныя шалі з думаю пра Беларусь.
    — Ты з намі, ты з намі, браце! — мне чуецца, як крычаць няскораныя паўстанцы з ратугамі на плячах.
    ВІЛЬНЯ, 1864 ГОД Перад сьмерцю зязюля кувае, перад сьмерцю жыцьця многа зычыць, а паходня, як сонца, палае, ды жыцьця, як агню, не пазычыць...
    Ты адкуль прыляцела, зязюля? Можа, гоніць цябе па ўсім сьвеце, быццам ястраб, шалёная куля, быццам коршак, драпежны вецер.
    Сьціхні ж, сьціхні, дурніцаптушка! Ці не чуеш: гудуць вяругі, вецер шыбенікаў гушкае і, як коршак, ірве харугвы.
    Памаўчым... He збылася воля, толькі лепшых сяброў забрала і пакінула сярод поля кос ды вілаў зламаных джалы.
    Памаўчым, але боль не сьцішым — будуць помніць забойцаў раны. Слоў і клятваў не трэба лішніх, шлях да волі навек абраны.
    Сыс Анатоль (1959—2005) — самы таленавіты наш паэтсучасьнік, які рана пакінуў сваю няўтульную радзіму.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    111
    Тацьцяна Сямірская
    Максім Танк
    АПОШНЯЯ МАЛІТВА
    Я сьмяротнік Кастусь Каліноўскі, Я змагаўся і зваў да змаганьня.
    Гарады паўставалі і вёскі, Віс над катамі біч пакараньня.
    Мы жадалі, жадалі свабоды
    I не ведалі слова «пакора»!
    Быў той час — як бурлівыя воды, Як шаленства кіпучага мора.
    Але ўпэўненасьць у перамозе Была толькі імгненьнем надзеі, I па складзенай з мрояў дарозе Мы прыйшлі да пакуты падзеньня.
    На прастор паланянкідзяржавы я гляджу праз турэмныя краты.
    О Радзіма! 3 прадоньня няславы цябе вызвапіць вершнік крылаты.
    Сёньня — дзень мой апошні, быць можа, I не ўбачу я з катамі бітву.
    Калі ёсьць ты ў сусьвеце, о Божа, Ты пачуеш маю малітву.
    Мая сьмерць хай не стане папрокам Тым, хто жыць застаецца. He трэба Шкадаваць. Я быў дрэнным прарокам — He чакаю спагады ад неба.
    Хай народ, што знёс віхар крывавы, He адчуе яшчэ адной страты.
    О Радзіма! 3 прадоньня няславы Цябе вызваліць вершнік крылаты!
    1998
    Сямірская Тацьцяна (нар. 1979) — паэтка. Выкладае гісторыю роднай літаратуры на філфаку Белдзяржуніверсітэта. Публікацыя паводле: Апошняя малітва // Першацьвет. 1998. № 3. С. 3435.
    КАЛІНОЎСКІ (Урыўкі з паэмы)
    2
    У абозе Гараць агні абозныя. Сьнег кружыцца, вірыць. Пра чуткі — зьвесткі розныя Паўстанец гаварыў: — Над хатамі бяздольнымі Устае дзень для сялян, — Казаў, што будзем вольнымі Сам Сьвіткаатаман...
    Другі, пад елкай стоячы, Пад ветру шум русты, Пярэчыў яму горача, Апёршыся на штык:
    — Эх, штосьці мне не верыцца У байкі для малых:
    Мы б'ёмся за аселіцы, За нечыя валы!
    Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара.
    Прыелася мне ласка іх Горш бацюшкіцара.
    Паны сягоньня «мілыя»...
    Але пільней глядзі, Каб нас пад плечы віламі Хто зь іх не падсадзіў...
    А трэці, шрот сартуючы, Пытаў раз, можа, сто: — Але, скажы, гаруючы, Змагаемся за што?
    Даўно ад раны хворы я — Калі ж прыйду дамоў, — Зноў крывасмоківорагі Загоняць у ярмо.
    Хтось галасы трывожныя, Прыйшоўшы, абарваў.
    Каля агнёў разложаных Сам атаман стаяў.
    — Пільнуйце коней, коньніца, Падсыпце ім аброк, Глядзіце, ў парахоўніцах
    112___________________ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
    Набой каб не замок!
    Пайшоў, заранкі золатам Адсьвечвалі кастры.
    Зноў нехта, чутна, шопатам, Зь сябрамі гаварыў: — Паны сягоньня водзяцца 3 царом за бараду;
    Дасьць костку ім — пагодзяцца, Сялян запрададуць...
    Каб атамана нашага не даць у рукі ім...
    Зноў шопат змоўк, як згашаны, Разьвеяўся, як дым.
    Лес акалотамколасам Шумеў і сьнег вірыў, Знаёмым нехта голасам Пра порах гаварыў.
    3
    Пра сьвітку першы раз чую «Шесть раз его поцеловал — каков, ніі слова не сказал!..» Мосолов, «Русская Старнна», 1883.
    Палкоўнік Лосеў: Сядайце!..
    Так... Я не мог вас паклікаць раней. Гэты мяцеж, бесталковы мяцеж! Шмат невінаватых людзей Часам змушана ў путах сядзець, Пакуль разьбярэмся... Як вас зваць? Арыштаваны: Паўстанец... Пад Няміравым ўзяты...
    Палкоўнік Лосеў: Шляхціц? Арыштаваны: Не!..
    Палкоўнік Лосеў: Усё ж хацеў бы я знаць, Хто вы? скуль? дзе сям'я ваша, хата? Хто ўцягнуў вас, за кім вы пайшлі ў гэты бунт?
    Колькі лічуць паўстанчыя сілы?..
    I ўдалося б ўцячы ад пятлі ці ад пут; Атрымалі б вы царскую міласьць... Пэўна дома ляжыць сіратой паласа... Мне шкада цябе, дружа, як брата, Можа, плача хто над паласою аўса... Конь і той, пэўна, ржэ за аратым... Арыштаваны: Кінь, пан, — ведаў, ішоў я куды, Тапарышча падняўшы рукамі худымі.
    Што казаць? — Каб вы потым малых і старых
    Маім катаржным мучылі імем!
    Людзі памяць у вёску і так занясуць, Мяне зьняўшы з высокай асіны.
    Шкада, пан, што ў руках не ўтрымаў я касу
    I ў лясах у час бітвы не згінуў.
    Палкоўнік Лосеў: Ну і ёсьць жа чаго шкадаваць!
    Можа, гэта ў раз тысячу лепей? Мне, павер, за вас баліць галава, Што йдзяце за панамі вы сьлепа. Цар даў волю, а яны хочуць зноў I на вас, і на вашы загоны Налажыць, як на стада валоў, Векавую нядолю прыгону. Слухай... Будзеш вольным у гэтую ноч, Расталкуй толькі масе шэрай, — Увагналі б у плечы паўстаньня нож, Бо табе яны будуць верыць... Арыштаваны: He, пан, сам я з
    касьці мужыка. Хай ляціць навальніца па нівах!
    He падымецца гэта рука Бунт спыніць за агністую грыву. А што разам — да часу ідзём I не верым панам і іх радам;
    Яны поўзаць гатовы даўно прад царом
    I мо' заўтра нам здрадзяць.
    Важна нам, пакуль з лесу не выйшлі яны, Пакуль плечы прад вамі не хіляць, За Дняпро і за сінія хвалі Дзьвіны Перакінуць агонь і лапцюжныя сілы. Палкоўнік Лосеў: Ці не з Сьвіткі абозу ты будзеш такі?
    Арыштаваны: He, не чуў я ніколі аб гэткім...
    Палкоўнік Лосеў: Дзіўна!
    Песьні аб ім жабракі Разьнясьлі па дарогах, палетках. Мецяжом яго імя гучыць.
    Так... Час толькі я з вамі марную, А хацеў бы душой памагчы...
    Арыштаваны: Усё ж... пра Сьвітку... першы раз чую.
    ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
    113
    4
    Сьнег на шыбеніцах і на твары
    Першы мешчанін: Трэба лепш захінацца ў кажух.
    Настаўляй, Клім Іваныч, каўнер! Гэткі вецер! Табе я кажу: Паміраць не хацеў бы цяпер.
    I за гарнец гарэлкі ніхто He пайшоў бы нат ямы капаць. Бачыш: сьнег, быццам белы патоп, Пачаў вуліцы хваляй змываць, I нясе, і плыве, і вірыць, I чорт ведае рвецца куды; Быццам полымем неба гарыць, Студзень люта узьняў сьнежны дым... Другі мешчанін: Прашу мне дараваць, гаспадзін, Ці не можна ў вас аганьку?
    Вы на плац ідзяце так, адзін?.. Клім Іваныч, а гэта мой кум. Каліноўскі: Вельмі рад...
    Я Вітаўт Вітажэнц. Думаў, сёньня вучыць не пайду. Ды, прызнацца, хацеў паглядзець, Як на сьмерць гэта людзі ідуць. Першы мешчанін: Павучыцельна, што і казаць. Учора — бачылі — гналі ў Сібір, Або як ўскалыхнулі ксяндза? Апісаць бы мог толькі Шэкспір! Мы вось так — Клім Іваныч і я — Ходзім разам заўсёды на пляц... Каліноўскі: А мне школьная праца мая He дае нават часу паспаць.