Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Зь дзяцінства прыстойнасьці знаю прычыны
I сам ненавідзець прывучаны зло. Звычайная шчырасьць — заўжды дабрачыннасьць,
Шпіёнства — заўсёды агідным было.
Усё, што жывецьмець, — навечна мінае, У вочы магільнае цемрыва тхне... — Ты знаеш, а мне цішыня замінае. — Яна замінае, ты чуеш, і мне.
104
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Нялёгка і горка зямельку пакінуць, Але ж, мой народзе, за праўду тваю Дазволь твайму шчыратрывожнаму сыну Памерці на вісельні, нібы ў баю.
А ты не чакай дабрадзеяў, народзе, Ніхто табе волі не дасьць самахоць. Пасейся ў свабодзе, радзіся ў свабодзе I зьдзейсьні сваю векапомную хоць!
I нашых з табой намаганьняў не сьцерці Сказаць я хачу пасьля столькіх нягод, Што большага шчасьця няма, як памерці
За вольную волю і вольны народ.
Марознае, яснахалоднае раньне. Абражаны вісельняй зьлюднелы пляц.
Восьвось, касінеры, змаганца не стане.
Кастусь Каліноўскі...
Вяроўка...
Пятля...
А каты ізноў апусьцілі галовы, Як быццам нявідзежны нехта іх гне. — Ты знаеш, мне чуюцца нейкія словы.
— Яны замінаюць, ты чуеш, і мне.
Над плошчаю — ціша.
На плошчы — маўчаньне.
I ўсё ж, аж, здаецца, хістае зямлю, Маўкліва грыміць, Нібы кліч да паўстаньня: — Люблю Беларусь!
— Узаемна люблю!
СІПАКОЎЯнка (1936 —2011) — паэт, перакладнік. Аўтар арыгінальнай й пазнаваўчай нізкі «Веча славянскіх балад», за якую атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларуст (1976).
Міхась Скобла
БАЛЯДАРЭКВІЕМ.
1864
Пасткі парасстаўляны Па шляхах Беларусі. Зь Вільні на Мастаўляны Шлях не закрыты скрусе.
Карным каваным ботам Грукае ноч у дзьверы.
Роспач.
Трывога. — Хто там?
I — пад страху сякеры.
Зь цемры, як здань, паўстане Родны край занядбаны.
На хаўтурах паўстаньня Грукаюць барабаны...
Помняць людзкія мукі Шыбеніцы на пляцах.
Што ж, Мураўёву ў рукі, Ведайце, як трапляцца!
Быццам у нечым вінны, Вецер, як акружэнец, Ноччу блукаў па Вільні... — Прозьвішча?
— Вітажэнец!
.. .Над анямелым пляцам Шэраг шчыльнеў канвою.
Ды не схаваць паўстанца Сукням чужога крою,
He засланіць прыкладам Родных да болю рысак... Іскрай «Мужыцкай праўды» ЖыцьМе народны прысак.
1987
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
105
КАМІЛА
У1863 годзе ў менскаіі турме, калі паўстаньна Янку Жмачынскага вялі на расстрэл, Каміла Марцінкевіч са свае камеры кінула яму пад ногі букет...
Самотных ляных галубоў турэмная варта карміла... Адкуль да Айчыны любоў у сэрцы дзявочым, Каміла? Адтуль, дзе люцынкаўскі лес дзіцячыя помніць мянушкі? Ці мо ад Агінскага п’ес і сьветлых мелодый Манюшкі?.. Цябе выклікалі на біс і Вільня, і Менск, і Варшава,.. Радзіму ці славу любіць, без бацькі, сама вырашала. Ды лёс на шляху перастрэў не брычкай вясельнай пры белі... ...Паўстанца вялі на расстрэл, і дзьверы працягла рыпелі.
Турэмны суцішыўся пляц. Сачылі наглядчыкі строга. Здавалася, дзьверы рыпяць у кожным расейскім астрогу! А вязьні глядзелі ўсьлед, абняўшы іржавыя краты. I вылецеў раптам букет...
I доўга шапталіся каты: «...адкуль яны кветкі бяруць?. Падзяка ў спыненым часе паролем:
«Люблю Беларусь...» на вуснах яго запяклася.
СКОБЛА Міхась (1966), паэт, адметны аўдыёжурналіст. Склаў дзьве фундаментальныя паэтычныя анталогіі: "Краса і сіла: беларуская паэзія XX стагодзьдзя” (2003) і “Галасы зза небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах XX стагодзьдзя” (2008), якія аніяк не пад сілу аніякім нашым акадэмічным літаратуразнаўцам.
Сяржук СокалаўВоюш
ПЕСЬНІ КАСІНЕРАЎ
Паўстанцам 1863 г. прысьвячаецца
ВЕРШ ЯК УСТУП
Шыхт зважай! Крокам руш!
I углыб бязь меры
Ускалыхнулі пушчаў глуш Песьні касінераў.
I плылі удаль яны, Множыла іх рэха Ад Бярэсьця да Дзісны Па сялянскіх страхах.
* * *
Гэй, вандроўнікпілігрым, Сын касьцельнай брацьці, He ўратуе боскі рым Вастрабрамскай маці, He заменіць дух сьвяты Сьвятасьці Айчыны, Дык хутчэй пазбаўся ты Мірскай аблачыны!
Гэйгалом, лад на злом, Што ж ты ў жальбе — крэпе. Скрыдлы Волі гэйгалом Ад анёльскіх лепей!
Устрыманьне і псалмы He квіток да раю, Калі ў гэткім пекле мы Дома паміраем.
Боль на дзьвюх шчаках нясу: Што падставіць, пане?
Ці сякеру, ці касу? Як там у пісаньні?
Гэйгалом, лад на злом, Што ж ты ў жальбе — крэпе.
Скрыдлы Волі гэйгалом Ад анёльскіх лепей!
106
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
* * *
Зноўку зарніцы у небе Радзімы палаюць, Прашчураў цені з сівых курганоў паўстаюць, Я іх рамёны ля ўласных плячэй адчуваю, Нашыя песьні іх мужныя вусны пяюць! Ты, чарнабрыва, даруй і чакай на узьлеску, Дзе крывічанкі чакалі каханых сваіх, Дзе іх вачамі нас сёньня страчаюць пралескі 3 расою — сьлязінкамі іх.
Кроў на сумётах і гронкі каліны на белі, Як вышыванкі у нашых хлапцоў і дзяўчат... Думкі, і душы, і рукі у нас не зьнямелі, Ведаем: сьмерць — гэта нават паўкроку назад!
Хтось пасьлізнуўся і тварам у тхлань балаціны, Вабяць кагосьці чужыя стугі і крыжы, Толькі упарты шыбуе абранай сьцяжьшай, I вораг кіпіць на нажы.
КРЫНІЦЫ
Былі крыніцы сінімі I ад крыві чырвонымі, А груганы над плынямі Кружлялі натамлёныя, Маўчалі вербы ніцыя I берагі узорныя, Чаму ж цяпер, крыніцы, вы Наўсьцяж такія чорныя?
Ці чорны дзень, ці страшны год, Ці маразы, ці крыгі, Ці тае сьнег, ці тае лёд, А ўсё няма адлігі.
Былі крыніцы сінімі — Была вада халоднаю, За інямі, за стынямі Паіла нас нязгодаю, Былі часіны сонныя I ярыя са смагаю, Была вада чырвонаю, Паіла нас адвагаю.
Ці чорны дзень, ці страшны год, Ці маразы, ці крыгі,
He таяў сьнег, не таяў лёд, Але былі адлігі.
Чаму ж цяпер, крыніцы, вы Наўсьцяж такія чорныя?
Даўно паснулі рыцары, Сышлі часіны зорныя.
Надыдзе раньне сьвежае,
I новы дзень абудзіцца,
I зазьвініць капежамі, I збудзіцца, і збудзецца.
I ясны дзень, і зорны год Са спекаю і стыгаю,
I будзе гэты карагод На ўсе часы адлігаю.
* * *
Хвацкія малойцы, хлопцыкасінеры, Харалужны корд ды песьня на запас. Секлі вам галовы за цара, за веру, Толькі вашы коні ратавалі вас.
Толькі вашы коні, ды ў душы адвага, Ды агонь вачэй, ды матчына сьляза, I зіхцела воля над ваяцкім сьцягам, I жыла надзея на канцы ляза.
I жыла надзея, і лілася песьня,
I гучала рэха хлопцам у адказ: «Калі лёс загінуць — справа уваскрэсьне,
Справа уваскрэсьне, як прыспее час!»
МАНАЛОГ
КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Дзецюкі! Хіба здушылі
ў вашых душах прагу волі? Ці братамі, што ў магіле,
нехта вымаліў патолю? Ці спынілі вас у лёце,
дзідай скінуўшы на травы? Ці на сьлізкім павароце з панталыку зьбіў няправы?
Да вясны дажыць патрэбна,
да вясны, да вясны.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
107
Душы зноўку прагнуць бою, грудзі — вольных вятроў.
Што з таго, што сьвіткай зрэбнай ледзь прыкрытыя яны, Як пад кожнай сьвіткай тою
сэрцы мужных ваяроў.
Хай зьвярэе цар у шале, хай у шале цар лютуе, Мы пазбавім сэрцы жалю, мы сваю зямлю ўратуем, Мы крывёй і мазалямі
зможам іхніх благародзій, Зможам тых, хто маскалямі
называюцца ў народзе.
Толькі шыбеніцы рукі, чорнай шыбеніцы.
Дацягнуліся да шыі і не здрадзілі, не! Упіліся, бы гадзюкі, бы
цярновыя вянцы, Потым войкнулі нямыя і застылі, як у сьне.
Што з таго, што я загінуў?
Касінэрам меней стала, I ўсяго, а над Айчынай не паменшала навала. Дык ухопім разам зброю,
спляжым зьвера, зьнішчым зьвера, Каб зьвінелі над зямлёю
песьні вольных касінэраў.
Беларусь, мая матуля, Беларусь, Беларусь,
Заквітней чароўнай краскай, паланіўшы абшар.
Hi пятлі, ні здраднай кулі не скарыўся твой Кастусь — Касінер адвечны Яська, што зпад Вільні гаспадар.
АПОШНІ БОЙ ВАЛЕРЫЯ ЎРУБЛЕЎСКАГА
Наскок казачы не суняць. Маланкі шабель, куляў град,
Але мы мусім бой прыняць, I я гукнуў: «Назад!».
Нязвыклы заклік супыніў I нацягнуў аброць, А гулкі бор прагаманіў Маё «назад» стакроць.
Назад... Назад... I коні рвуцца ў бой. Назад... Назад, Калі супарат за табой.
Пазаднік сьсечаны ушчэнт, Навокал звон, навокал кроў, Ды не здаецца інсургент, Ён помсьціць за сяброў, За вечны гвалт, за вечны зьдзек, Бо до ўжо моўчкі спаць, Ты — чалавек. Ты — чалавек!
I позна адступаць.
Назад... Назад... I коні рвуцца ў бой. Назад... Назад, калі супарат за табой.
Клінок ударыў у клінок.
Казак ня ўседзеў у сядле.
I я прасунуўся на крок Да вольніцы, але Клінок другога казака Ў маіх касьцях завяз, I я, зьляцеўшы старчака, Гукнуў апошні раз:
Назад... Назад... I коні рвуцца ў бой. Назад... Назад, Калі супарат за табой.
СПОВЕДЗЬ ВІТАЛЬДА ПАРФІЯНОВІЧА САМОМУ САБЕ ПЕРАД АБРАЗАМІ
3 кім я зьвязаўся, чаго я хацеў, Як я дайшоў да няславы астрожнай?
Слушна сказаў мне
палкоўнік вяльможны: «Нізка упаў, бо высока ляцеў».
108
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
3 косамі ў бойку... за кім, для каго, Хіба у нас гэтак блага ў дзяржаве? Людзі — на волі, злачынцы — на лаве, Рэкі не выйшлі нідзе з берагоў.
Жыў бы як трэба, чаго вар’яцець? Мне ж васемнаццаць,
яшчэ васемнадцаць, Вось бы падняцца, хоць раз
ды падняцца, Хай сабе нізка, але паляцець.
Сьвет — гэта чорны узрушаны вір, Я ў ім маленькі, нябачны вандроўнік, Слушна сказаў мне
жандарскі палкоўнік: «Нехта схаваўся, а ты — у Сібір».
Скульля, не выйшла, ніхто не пазьбег Кары суровой, заслужанай кары: Петлі, ці кулі, ці простыя нары Там, дзе адвечныя кедры і сьнег.
Я ж адпрацую, я усё замалю, Новаю верай і праўдай сагрэты. Што вы сказалі, палкоўнік, на гэта? Рады старацца за ваша: «Хвалю!»
ВЫРАК ПАЎСТАНЦКАГА СУДА МУРАЎЁВУВЕШАЛЬНІКУ
Чаму гэтак ціха? Ці тлустая скіба Раты заляпіла, што голас аслаб там? Ці нашыя бабы у родных сялібах Дзяцей нараджаць
развучыліся раптам?
He тлустае скібы кавалак спакусны, He бабы, што іншую долю спаткалі, А выгук зьвярыны
з запененых вуснаў, Што пырскалі сьлінай, ды юхай сьцякалі.
У выгуку тым вынішчэньне народа:
Упартых —фізічна,
астатніх — маральна, Каб мы не згадалі ні племя, ні роду, Hi тут і ні там — у зямлі заўральнай.
I край затаіўся зубром у засадзе, А ведама здаўна, што зубр — не маруда, Вось твар цудатворнай
у цудным абкладзе, Маліся ж, чужак, спадзявайся на цуда!
А цуда не будзе, уласнай крывёю На лёсе Радзімы, што сёньня у кратах, Шыхты касінераў — мужыцкія воі, На сьмерць асуджаюць забойцу і ката.
Калі ж абароняць злачынцу нябёсы Ці служаксабак незьлічоная зграя, У дзецях прадоўжацца нашыя лесы, I вылюдка гэты прысуд пакарае!
ВОЛЯ I ПЯТЛЯ
Гэй, ляці у высі, малады саколе, Быццам на далоні
пад скрыдлом зямля, А па ёй, як глянуць, ходзяць навакольлем, Ходзяць навакольлем Воля і Пятля.