Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Каго ж сёньня вядуць на парад? Першы мешчанін: Чуў, здаецца, студэнт зь іх адзін, Пецярбургскі... так... нейкі Ігнат...
3 Каліноўскім атрады вадзіў. Вось ідуць... Барабанная «дроб» Зараз сыпне, мяцелючы сьнег... Клім Іваныч, плячмі — праз народ! He відаць за галовамі мне. Выбачайце! — ступіў на нагу?.. Вось жанчынам не варта глядзець. Сьлёзы... што ж гэта я не магу Бачыць, дзе наш стаіць Вітажэнц?..
Каліноўскі: Вядуць... Нядаўна гутарыў зь імі...
Апошнюю ноч сядзелі
ў смалярні да дня, — Раіліся, каб вясной зноў штыкамі стальнымі
Над краем штандары паўстаньня узьняць...
3 натоўпу: — Пастараніцеся!
— Дайце глянуць!.. Маладыя, А, нябось, пасівела, глядзі, галава...
— Эх, пацягнуў іх чорт нейкі за шыю — Захацелі з царом ваяваць!..
— Цішэй там, — чытаюць!.. Каліноўскі: Шукае вачыма знаёмых. Бачу, брат, слаўна ідзеш!
He зламалі цябе
у засьценках сьцюдзёных, He зальюць каты кроўю народнай мяцеж! Ды ідзеш не на сьмерць ты, здаецца! Даўна, помню, калісь ты так
бодра хадзіў, Пецярбург... вечары... а за пазухай Герцэн, У сэрцы «Копакала» калыхаўся прызыў, Пра Уладзімірку песьню любіў ты I Някрасава сумны напеў... Прашумела жыцьцё
прыдарожнай ракітай, Рана дзень твой зарой адзьвінеў...
3 натоўпу: Вось паднялі!
Мешчанін: А мы вас шукалі... Бачыце, вецер калыша, тварам глядзяць на раку.
А можа, з такой вышыні відаць ім зарэчныя далі.
Выбачайце, я зноў бы у вас
папрасіў аганьку. Бачыце, сьвет ужо новы, іншыя людзі. Што такім шыоеніца, катарга, сьмерць? Вось ці на добрае толькі народ яны будзяць, — Як ваша думка, гаспадзін Вітажэнц?.. А мяцель іх калыша... атуліла,
бы ў саван сьцюдзёны... Вы ідзяце?
А я пастаю, недалёка мне.
Ці не плачаце вы?
Мо' хтоўодны загінуў, знаёмы? Каліноускі: Што вы?..
Гэта толькі на твары растаяў сьнег...
114
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
5. Дзецюкі
Кабрасталкаваць людзям, у чым праўда, я пішу пісьмо...
Яська Гаспадар, «Мужыцкая Праўда»
Паўстанец: Лепей ляж; адпачынь. Ужо высока выплыла Сітца.
Чуеш, з стрэх ночы капае сінь I адліга б'е ў акяніцы.
Каліноўскі: Сон мяне ўжо даўно не хмарыць.
Толькі сплюшчу вочы гарачыя; — Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары:
Бачыш тое, што хацеў бы не бачыць — Адных шыбеніц гай.
А загледзішся ў сьнежнаўзмяцелены дым, Бачыш, катаржнікаў за Уралам сьляды Замятае пурга...
He хутка мяне зморыць сон
I пяро пакіне рука.
Народ яшчэ дрэмле, маўчыць, бьшцам звон Без стальнога свайго языка.
Трэба закінуць пабоцні, Ударыць гулкую медзь.
Ты не ведаеш, як трывожна і моцна Патрапіць звон гэты гудзець...
Можа, кончу да дня напісаць. Трэба шчырае слова народу, Ды такое, якое б заўсёды Пад сярмягай магло б запалаць. Паўстанец: Чуў я, грамату цар прыслаў, Паны сілу разводзяць па хатах.
Усюды сельская стража пільнуе дарогі сяла. Як народ ты разбудзіш, дыктатар? Чуеш — сёньня адліга, Вясна.
Вецер ў Нёмане зоры купае.
Толькі днямі, начамі ад нас Вырай ў сінюю даль адлятае. Малахоўскі дзе твой?
Шмат каго страх за межы суседнія гоніць Горш, як сівер асеньняй парой Залацістае лісьце клёнаў.
Каліноўскі: Хай бягуць баязьліўцы ад слоты,
Гром пачуўшы і шолах траў.
Усе, хто гэтых барознаў потам He паіў і не засяваў.
Вецер іх размяце і раскіне, Быццам лісьце сухое з гальля, Па дарогах чужых і краінах, I забудзе іх хутка зямля.
Можа, зьлягуць засевы, і дымам Вораг пусьціць стрэхі сёл.
Але што ж — каранямі ўрасьлі мы У гэту гліну, пясок і падзол.
А мінуць навальніцы і цені Хмараў шэрых, і ўбачым да дня, Як на пасеках нашых з карэньня Зашуміць, зацьвіце маладняк. He заплюшчваюцца мае вочы, Сам ты мо' адпачыў бы лепш. Трэба заклік да раніцы кончыць, — Ты па сёлах яго разьнясеш. Апранешся ў торбы, лахмоцце, Можа, возьмеш цымбалы і кій.
Хутка золак заззяе на плоце, Хутка... Трэба пісаць...
«Дзецюкі!..»
6. У карчме []
Падарожны: Ходас! Ты гарнец яшчэ мо' паставіш адзін, Трохі закускі? Хутчэй варушыся!
I ты, падарожны, зайграеш нам потым, хадзі!
Здаецца, цябе ужо бачыў, —
знаёмыя рысы? Кажаш — блудзіў па кірмашах.
Лепей было 6,
Каб граў ты «лявоніху» тую, што скачуць у бітвах, Або вясельле.
А то ў цябе хіба столькі і слоў, Колькі змясьцілася ў торбе тваёй ці ў малітвах.
Дзед: Прайшоў я ўдоўж, папярок Беларусь і Літву.
Людзей бачыць усякіх прышлося. Адны любяць пад песьню схіліць галаву, Зажурыцца, як неба увосень, А другія, — дужэй, маладзей, — Ім дай песьню, каб сыпала цьветам, Сьмехам вуснаў дзявочых — каб ад сонца было весялей, Але я заспяваю вам гэту:
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
115
«Калісь Кастусём яго звалі ў Мастаўлянах,
У Гарадзеншчыне клікалі Сьвіткай сяляне, 3пад сіняга Бугу па горны Уральскі стром Цар ахрысьціў яго — Бунтаўшчыком. Галавы яго царскія слугі шукаюць, Па дарогах хітрыя петлі стаўляюць, Праклінае кат Мураўёў
I папы медным гулам званоў...»
За акном сьнежныя ўсхліпы сіліцца вецер узьняць.
Яснай усьмешкай дзяцінства пад пальцамі дыхаюць струны, Часам ўздымаючы накіп з песьні крыштальнага дна, Лашчацца яркімі хвалямі шумна. Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць...
Гурбяцца звонка загоны...
Нат чуваць, як на струнах хвалюецца сьнежная гладзь,
Як трывожна ў мяцелі званы, праклінаючы, звоняць.
«А ён полем шырокім на коніку едзе. Празь лясы прабіраецца шэрым
мядзьведзем; Праз азёры і рэкі плыве шчупаком, А над хмарамі кружыць арлом. Ходзіць ён па шырокай
зямлі і склікае, Малайцоў і дружыну сабе выбірае; Усе асілкі — сасонкі ў бары — Сілы ў кожнага столкі у тры.
Ходзіць ён па дарогах, загонах, Сілу царскую крышыць і гоніць, А як царскіх змяце наймітоў, — Дабярэцца да панскіх двароў».
I здаецца, што у прыдарожнай карчме
Вецер сьвежы смалісты павеяў;
Пругкіх струн перабор, песьня ў дыме — ў сасновай імгле;
Звоніць крыльлямі ў шыбы завея. Агонь крыецца — белы кажан — ў залатыя карчы, Раз, другі бліснуў, ціха залопаў.
Цемень павуціньнем з выгнутых
бэлек карчмы
Зьвісла нізка на плечы, на струны, на шопат.
«Прыйдуць дні, аб якіх вякі варажылі, Пра якія у казках адно гаварылі: Дзе задумаў, — свабодна пайшоў, Hi равоў, ні гранічных капцоў.
Ці з сахой па бязмежнай старонцы, Ці зь сяўнёй, даганяючы яснае сонца, He абойдзеш і песьняй ўсяго — Колькі шчасьця, багацьця таго.
Кожны лірнік блізкіх і далёкіх суседзяў Зможа песьняй пачэснай адведаць, — I народзяцца песьні шмат раз Весялейшыя ў іх і у нас.
Ходзіць Сьвітка і ходзіць па краю, Дзецюкоў і дружыну склікае За сталы, на вясельле хутчэй.
Гэй, зьлятайцеся, сокалы, гэй...» Падарожны: Слухай, Ходас, Нехта стукае ў дзьверы. Ідзі адчыні... Першы гандляр: Сьнегам дарогі плывуць. Змарыліся коні.
Час і так неспакойны, а тут уночы Яшчэ сівер у вочы сьнег гоніць. Другі гандляр: За дзесятым слупом верставым
Усе вазы растрасьлі нам казакі ўчора. Кажуць, арыштавалі караля Літвы, Пыталіся, ці не вязём з сабой порах. Падарожны: А куды гэта ты выбіраешся, дзед?
Думаў тут начаваць, ці ў дарогу так пільна?
Дзед: Ужо гадоў маіх даўна асыпаўся цьвет, Дык хацеў бы убачыць канец
сваёй песьні і Вільню.
7 Пад звон шыб
Каліноўскі: I падумаць, каб гэтак рана Мяне ім удалося зьвязаць, Калі дома за нізкім парканам Толькі што залаціцца лаза;
116
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Быццам сон... Толькі путы цяжкія, Што ад Нёмна зьвіняць па Байкал, Кажуць, буры шумелі якія, Хваляў грозна ўздымаючы вал Над прыгонам, няволяй і тронам. Так нядаўна... прыпомніць каб... Калісь з камітэта чырвоных Дзюлерана выводзіў за карк. Барацьба за зямлю, за свабоду, I пуховыя мары паноў, Каб, здабыўшы рукамі народу, Усе правы загарнуць сабе зноў. Але страх перад хмарай сялянскай, Страх за скуру сваю паваліў, — I пакорна дарогаю гразкай У цень двуглавы арла папаўзьлі. Яны думалі — згасьне паўстаньне. Што ён зробіць, пакінуты, сам, Гэты ў шэрай сярмязе паўстанец — Яська, Сьвітка, Кастусь, гэты хам? Але сёньня ўжо добра пазналі, Як не лёгка ў народзе згасіць Нашу праўду, калі яна пала Іскрай бунту у стрэх каласы.
Ужо заўтра за віселіц цені Мы агнём адказаць бы маглі... I падумаць, падумаць — сьцены У гэткі час чалавека ўзялі!..
Цяпер недзе на плёсах далёкіх Мыюць пер'е зарой жураўлі... Можа, я з рыштаваньня убачу Блізкіх, родных, сваіх сяброў: Раз апошні прыйдуць разьвітацца 3 сёл, лясоў, з баявых шляхоў. Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй.
Крокі зноў... Б'е другая гадзіна... Стражнік: Каліноўскі!
Выходзьце хутчэй!
8 Канец песьні
I працяжна па натоўпе шумным Чутна песьня лірніка плыве;
Задуменна ўтораць перагудам струны, Песьня ўсё мацнее, да сябе заве.
«Калісь Кастусём яго
звалі ў Мастаўлянах...»
3 залатой царкоўнай званіцыцыбулі Плёснула басам медзь у гарачы шум і пыл. Шэрая сетка хмар
захад імглой зацягнула. Кружачы, тонуць угары галубы.
I далей па пясчаных абшарах Пойдзе скуты народ пад ярмом, Пакуль гнеў зноў зьбярэцца у хмару I не ўдарыць з маланкаю гром. Край дарогамі рознымі зрэжуць, Будуць крыжам і мовай дзяліць, I ўзьвядуць палыновыя межы Папярок здратаванай зямлі. Нават памяць магіл нашых голых Гандляры будуць красьці не раз. Напішу... хоць зпад шыбеніц голас Да народа мо' дойдзе у час... — Звоняць шыбы пчаліным гулам. Дзень рассыпаў праменьняў пясок. Пакідае апошні прытулак, 3 сьцен сплываючы кроплямі, змрок. За дзьвярмі атупелыя крокі. Мы ужо!.. не, мінулі... пайшлі...
«Кажа цар цівунам:
«Вы паноў падкупіце, А мужыцкага мне атамана злавіце!» I паны за наш пот, мазалі нашых рук Прадалі Кастуся ў рукі катуцару...»
Нехта крыкнуў: — Пець не давайце! — У лёне чубоў бліснуў пагон і брылёк. Кругом гусьцей сталі плечы, ногі, абутыя ў лапці.
Недзе заціснуты стражнік у натоўпе змоўк.
«Прывялі Кастуся. Сядзіць цар з сваёй сьвітай,
Кажа так Кастусю: «Дзецюкоў ты мне выдай, 3 кім чырвонае піва, брагу хмельную піў, 3 кім ты лётаў між хмар, з кім зямлю ты будзіў.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
117
Дам бабровую шапку і шубу сабольлю, Колькі вокам акінеш, чарназёмнага поля, На дадатак — чырвонцаў кісет.
Можа, лепей табе на асіне вісець?..» He спужаўся Кастусь, не заплакаў. Зазьвінеў ланцуг, як казаў цару: «Дзякуй!
Там, дзе слаў вецер ніў залатых абрусы, За шырокім сталом хмеліў мёд галасы. Абысьці гэткі стол — праляцелі б гады — Як жа ўспомніць усіх дзецюкоў маладых?
Як успомніць, з кім лётаў свабодны і дужы? Толькі глянь, колькі кружыцца птушак