Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
Над маей галавой!
I як зьлічыш над Нёмнам, над быстрай Дзьвіной?
I дароў мне тваіх, цар, не трэба: Маю шапку я — сіняе неба. Шубу — лесу зялёнага цень, А зямлі — сонца нат не абойдзе за дзень. I нямала чырвонцаў, багацьця: На папялішчах панскіх, магнацкіх палацаў, Як дыхне толькі вецер — жар, як той самацьвет, —
He адзін бы і сёньня насыпаў кісет...»
Бярэма пылу вецер на плечы ўскінуў, У поле панёс, дзе шумела лаза;
Пасьля вярнуўся, пачаў на нітках сініх Буйныя пацеркі дажджу нізаць. Піла сухая зямля, фыркалі коні.
Шляхамі, дарогамі гул расплываўся вясёлы. Па касагорах, авеяных звонам зялёным, Заскрыпелі калёсы, развозячы песьню па сёлах.
1938
Мікола Трафімчук
КАСІЯНЕРЫ КАЛІНОЎСКАГА
Нібы вульлі, абуджаны вёскі, Нібы сьвечкі, маёнтка гараць... Супраць гнёту падняў Каліноўскі Мужыкоў гарапашную раць.
Дзецюкі! Час тастаў!..» — плыне рэха.
У сякерах і косах зямля.
Зьдзекі й путы вялікім грэхам На галовы ляглі маскалям.
Гармат ядры аруць узьлескі, Коні ўланаў скапыцілі рунь...
На памдогу ідзе Ўрублеўскі! Зьзяюць косы маланкамі ўкруг.
Апустошаны ў вёсках гарышчы. Хіба сьніла такое каса?
He мурог яна косіць і сьвішча, Як заўжды, зпад яе не раса...
3 візантыйскай і рымлянскай верай Згуртаваныя праўдай адной, He касцы цяпер — касіянеры За жыцьцё сваё сталі сьцяной.
Дзён тых слава яшчэ не зачэзла!
...I каб бачылі людзі ўсе, Б’ю паклоны я двойчы пачэснай, Старамоднай сялянскай касе.
1978
Максім Танк ( сапр. СКУРКО Яўген; 1912—1995) — народны паэт Беларусі, шматгадовы старшыня Саюза пісьменьнікаў Беларусі.
Трафімчук Мікола (1950) — паэт, выдавец.
118 ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Галіна ХінкаЯнушкевіч
АДЗІНЫ ВЕРШ
Стаптаны Край, дзе гвалт і сьмерць. Зьнішчэньне родаў...
Паўстаньне лепей, чым цярпець Зьняваг з Усходу!
Званы склікалі маладняк
3 усіх палеткаў, I Каліноўскі быў юнак Сярод падлеткаў.
Адзін фасон, адзін памер Шляхетных строяў.
А Каліноўскі быў жаўнер Сярод герояў.
Ўсе дзецюкі прынялі бой За нашу Веру.
А Каліноўскі быў герой Сярод жаўнераў.
Адліга. Холад. Боль ад ран.
Штыкі. Параза...
Усе кулі — ў грудзі дзецюкам, Палеглым разам.
Над цэлым Краем — ночы змрок, Стогн разьвітаньня...
А Каліноўскі не ўцёк Для ратаваньня.
Ахвярай здрады стацца лепш, Чым здрадзіць Веры.
3пад шыбеніц напісан верш Ад Касінера.
Хто гэтку мужнасьць меў калі — Сьпяваць так звонка?!
Зь пятлёй, чырвонай ад крыві На шыі тонкай...
Адзіны верш — як Запавет
I шлях да мэты...
Вы, Каліноўскі, ёсьць Паэт Сярод паэтаў!
МАЛІТВА КАЛІНОЎСКАГА
3 таго самага
Сьветлагасьветлагасьветлага
Сьвету
Я малюся, малюся, малюся
За вас
I прашу прабачэньня
Дагэтуль
За Паўстаньне ня ў час.
3 таго самага
Белагаз чырваньнюбелага
Сьвету
Я сумую, сумую, сумую Па вас.
I прашу прабачэньня
Дагэтуль
За палеглых ня ў час.
РУЖЫ НАС КЛІЧУЦЬ
Як бы там ні было — Ня ўсё травой парасло. Нашыя ружы нас клічуць — Паліце!
Як бы там ні былі —
Ня ўсе травой прарасьлі. Нехта яшчэ жывы!
Дрыжыце!!!
2012
ХінкаЯнушкевіч Галіна (1962) — мастакграфік, іпюстратар кніг, у тым ліку твораў класікаў (Ф. Багушэвіча, Р. Барадуліна, В.ДунінМарцінкевіча, Л.Геніюш, У.Караткевіча, Я.Коласа, А. Куляшова, В.Ластоўскага, У.Някляева, С.Пясэцкага, М.Танка і інш.)
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
119
Кастусь Цьвірка КАЛІНОЎСКІ АПОШНЯЕ СЛОВА
Бываіі здаровы, мужыцкі народзе. Яськагаспадар зпад Вільні
Такі іскрысты сёньня сьнег!
Такія белыя аблокі!
Тут, на зямлі, — не ў сьне, не ў сьне! — Апошнія лічу я крокі.
Да перакладзін чорных тых (Чаму бялеюць іх сукі?) Ўсе дваццаць шэсьць гадоў маіх Вядуць сталёвыя штыкі.
Даруй мне, тата, і бывай: Я не вярнуся ў нашу хату.
Больш не адчуць рукою, знай, Тваёй далоні вузлаватай.
Даруй, Марыська, родны птах, Я і цяпер, нібы дарункі, На збітым твары, на губах Нясу твае ўсе пацалункі.
Даруй, даруй: б’е час разлукі
I тую шыю, што твае Так моцна абвівалі рукі, Вяроўка сёньня абаўе.
Даруйце мне, што ў час юначы Сябе я гэтак не бярог.
Паверце вы: я жыць іначай He мог, не мог, не мог, не мог.
Вы знаеце: ні канакрадам, Hi казнакрадам я не быў
I казытлівы пах улады, Паверце, ў ноздры мне не біў.
Я не таму йду паміраць:
Мне напляваць на тыя троны,
На каралёў усіх кароны, На крык іх скарбаў — напляваць!
Пячэ мне сэрца боль другі:
Як ластаўку, на згубу Няшчасны край мой дарагі Дзярэ арол двухдзюбы!
Мужык, у крук сагнуты, тут — Ці спёка, ці разводзьдзе — Валочыць паншчыны хамут 3 стагодзьдзя у стагодзьдзе.
Цар толькі прывід волі даў: Па ўсіх палях наўкольных Адзін бізун, як і гуляў, Ізноў гуляе вольна.
Ды што цару народа енк, Што сьлёзы паланянкі: Абы ён толькі піў ды еў Ды ладзіў пагулянкі.
Цары ж са смакам хочуць жыць, Жыць з сэнсам і бяз сэнсу!
Народ ім трэба, каб давіць, Народ ім трэба, каб даіць.
Ну, а каб лёгка клаўся ён Пад царскія падэшвы, Вылазяць зграі халуёў Для «апрацоўкі грэшных».
О, я вас знаю, халуі, Пасобнікі разбою! Адна ў вас мара — на чаі Вам кінулі б паболей.
Перад дваром вы — бараны, Угоднікі, маўчальнікі — Вам хоць бы выбіцца ў чыны, Пралезьлі б у начальнікі.
Што праўда вам, што вам народ, Што Бацькаўшчыны гора!
Вам свой напхаць бы толькі рот, Сваё здаволіць горла б.
Вы ўміг тупы цара дэкрэт «Правесьці ў жысьць» гатовы.
3 усіх амвонаў і газет Нам «чысьціце» галовы.
А пікні вам — як чорны зброд, Вы ўсіх распяць ахвочы.
Заткнулі вы народу рот Iзавязалі вочы.
О так! 3 народа можна ўсё рабіць: Масты масьціць, вяроўкі віць,
120
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАУСКІЯНА
Гнуць дугі, круціць атосы, Калі ён нямы, безгалосы! Вось так, народ, ты ланцугі I цягнеш век, нябога.
Табе убілі у мазгі, Што гэта ўсё ад Бога.
Ты за цара ў агонь прывык Ісьці, хлусьнёй аглушаны, А цар тваёй рукой, мужык, Цябе ж самога й душыць...
Калі на край мой крумкачы Ляцелі хіжым роем, Вучыў ты, бацька: лепш маўчы Ды беражы здароўе.
Я не паслухаў, выоачай: Безабаронны, клікаў край.
I я пайшоў у навальніцу, У бой зацяты — нож на нож. «Мужыцкай праўды» бліскавіцай Я расьсякаў нямую ноч...
Цяпер — бывай, бывай, народ. Дарун за мой канец такі. Зрабіў я ўсё — на эшафот Вядуць сталёвыя штыкі.
Усё маўчыць, за небакраем — Палёў засьнежаных абрус. Мая прыгнутая, глухая, Мая льняная Беларусь.
Там да сяўбы — мне добра бачна — Ўжо ладзяць новыя плуп.
Ты знай, жандар: не ўсё ў нас страчана — У далях спее бой другі.
На скатаванае зямлі
Зьбірай жа, люд мой, новы гром. Я знаю: прыйдзе час, калі Тут станеш ты гаспадаром.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасьці, жыві у свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.
1969
Цьвірка Кастусь (1934) — паэт, празаік, фалькларыст, выдавец (з 1996 нязьменны кіраўнік залатой сэрыі «Беларускі кнігазбор»).
Алесь Чобат
«ЧОРНЫЯ КАСІНЕРЫ»
Primo Дождж над мястэчкам... Бясконцы, як смутак Бога. Вечнай дарогай сьцякае свая праклятая гліна. Масток над рэчкай. Закутак даўняга і былога. Жыве, працуе, здыхае моўчкі гэта краіна. Постаці з мокрых магілаў кружаць па навакольлі — нашыя, і чужыя, і тыя, хто сам не знае... Краіна не мае мужа. 3 панам жыве ў няволі — і ёй непатрэбная воля ні з чужакамі, ні з намі. Лепшыя польскія курвы з нашых растуць пакаёвак. Лепшыя рускія блядзі з нашых растуць каханак. Бывай! мы ўсе паміраем — ніхто не схаваецца ў словах. Тут нават Цябе не будзе, у кожны крык цалаванай...
Secundo
Вось міма чорных вокнаў губернскага месца ляціць генерал Мураўёў, тутэйшыя скачуць за сьвітай — падпанкі, падафіцэркі, падбрэхі з дарогі цеснай праціснуліся, пралезьлі мала не да міністраў.
Пан губернатар спаўняе прысягу цару і Расеі. Свайго не мае нічога — нічога й тут не пакіне. А мы? Калядныя дзеці, зробленыя з пахмельля... А мы? Яшчэ хутаране — і страшна служыць Айчыне... Слухай, дык хто ж мы такія?
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
121
Усіх халуёў праблема, усіх падшыванцаў мука, усіх слабакоў пакута... Схіляюцца лёгкія цені, падаюць на калені, робяць з Расеі Эўропу — не прападае мінута... Чэсьць вам, героі гною! Бог вас крыератуе! Дзеткі вашыя пойдуць на стэпы ды акіяны служыць імперыі гіблай, якая ўжо ванітуе, якая нават ляніцца каваць для дурняў кайданы...
Тегсіо
Кінуў мужыцкі анёл Храм На Крыві, Беларусь. Яна пад сынкамічыноўнікамі, як пад казачым харунжым... — Вешаць, вешаць і вешаць!!! — кулакі сьціскае Кастусь.
А дзе ж іх усіх павесіш! Народ гэты просты і мужны.
«Ну што вы яго шпыняеце, гады вы, саплякі?!
Якой вам яшчэ свабоды?! Вы ж рускія, праваслаўныя! Ну што вы хочаце, сволачы? Каб край існаваў такі?!. Шкадаа... He даў Мураўёў над вашаю доляй права нам...»
Cvadro
Арышт. Нарэшце канец. Бяззбройнаму — гэта рай. Самотны змоўца й герой заўсёды памрэ спакойна. Бывай, «Росссня, ты матушка!» Бывай, «nadniemenski kraj» — Вешаць, вешаць і вешаць!!! — і гэта зусім не бойня.
He бойня гэта таму, што вы на зямлі ніхто.
He бойня гэта таму, што вам нічога не трэба. А той, хто вешаць хацеў, зашпільвае паліто і сам, як Ісус Хрыстос, празь пятлю ўзыходзіць на Неба...
Allegro
На могілках танцуе з крыжам крыж. Ты на Айчыне дарагой стаіш. Спакой. Дарога. Ноч і цішыня. Адзін народ друтому не раўня.
Няхай падох бы, хто прадаў свой край?! — А хрэна! — кажа. —
Сам ты памірай...
Andante
Панны пад пудрай адною ды ў тонкіх сукенках.
Баль пачынаецца...
Грошы, распуста і ноч. Дзесьці далёка блукае Хрыстос
па засьценках, як арандатар, — і долі інакшай, апроч дымнай царквы і халоднага вечна касьцёла, зноў не знаходзіць. А словы дарэмна ляцяць...
Бо ж у народзе і краі такога памолу вечную дур не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Панны пад пудрай адною...
Завязаны вочы...
Схованкі, піскі ды шлохі па ціхіх кутах... Тое ж у простых сялянаў ды простых рабочых — толькі што горшая выпіўка.
Цяжкі іх шлях... Што паміж ножак у файных і тонкіх паненак — тое ж і ў гэтага краю адно ў галаве. Вось і Хрыстос, абмінуўшы
апошні засьценак, нас пакідае і ў краі суседнім жыве...
122
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Scerco
Эх ты наш рабочы клас дарагі!
Як ты спраўна стаў
пад белчырвонабелыя сьцягі! Як ты ў адзін голас за іх галасаваў! Калі табе ЦК заробку не даваў...
Эх ты наш калгасьнік дарагі!
I ты пайшоў пад гэтыя сьцягі! Калі твой старшыня й народны дэпутат за гэты сьцяг быў змушаны падняць й свой мандат...