Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
У іх пошуме ратныя былі. Гэта вояў тваіх галасы.
Іх забілі, Але не забылі.
Брукаванкаю Вільні іду, Там,
Дзе нашыя сны не збыліся. I аб вечным гамонку вяду 3 Кастусём і Марысяй,
3 Кастусём і Марысяй...
ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір (1943) —паэт, аўтар араторыі «Зорка палын».
ПІСЬМЯНКОЎ Алесь (1957—2004) — паэт.
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
99
Мікола Пракаповіч
ШЛЯХІ
1410 год Коні хрыпяць зьдзічэла, песьня плыве ў прасьцяг... Белачырвонабелы панад харугвай сьцяг. А за спінамі вояў Бацькаўшчына ляжыць, а на іх дзідах — воля гранямі зіхаціць.
А на шляху ў іх — Грунвальд. Сьцішыўся родны край...
He замаўкай, харугва, не замаўкай — спявай...
1863 год
He на сьцяжынку вузкую я клічу вас, дзецюкі,— шляхцічы беларускія, браты мае — мужыкі! He на бяседу стольную,— песьняй будзіць абшар, а за Айчыну вольную,— з ворагам твар у твар. Можа, не ўсе мы вернемся кожны на свой парог, але няма наперадзе іншых у нас дарог. Падрыхтаваны вісельні, і навакол віжы.
Можа, не ўсе мы выстаім, але Беларусі — жыць!
1980я
Гісторыі шлях — пераход па этапу: жыцьцё да жыцьця — вярста.
...О, як гэта цяжка — падняцца ў атаку, калі за спіной — пустата...
1993
ПРАКАПОВІЧ Мікола (1948) — паэт.
Алесь Разанаў
АРЫШТ
КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Аблога... Крокі... Ляск... Прыцемненыя сьцены, і дрогкай сьвечкі бляск, і на парозе цені.
I месяц паўз акно сьлізьне, як паражэнец На схіл усё адно... Як зваць вас? Вітажэнец.
Утойваюць муры, сьцярожкі бор таемны да іншае пары імя яго нядрэмна. Да іншае пары пакінуты сякеры, да іншае пары сышлі касіянеры. I запазычан край, і аціхаюць зьнічы... Хавай,хавай,хавай сапраўднае аблічча! О, наступ нематы нябога... выраджэнец... I ўжо зьнікаеш ты... Няма ўжо... Вітажэнец...
Hi вучняў, ні сяброў... Сарвецца шлях памглёны... Як волю і любоў, дае нам час імёны.
Учэпяцца... зь пятлёй не выбіцца... ажэняць... Па той бок што па той?.. Па гэты Вітажэнец.
Заўжды адзін адказ, утойваньне... змяншэньне...
100
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Але прыходзіць час імя і ўваскрашэньня. Ўсе ніты ў сувой, у заклік пагалоскі зьяднаць і стаць сабой!.. Як зваць вас?
Каліноўскі.
Разанаў Алесь (1948) — паэт. Публікацыя С. Панізьніка: Новы Час, 2003. №2(7)
Іван Рубін
1863
Гулкі ляскат калёс.
Іскры. Цокат падкоў
Патрывожыць здалёк
Скляпяні ўсіх вякоў.
Лёду тоненькі хруст.
Лёсу сьпее прадвесьне.
Беларусь... беларус...
Зачыналася песьня.
Калясіць каляя
Ад павета к павету.
Дзецюкі!
Доля хай жа свая
Прарасьце запаветам
Дзецям вашым і ўнукам,
Дарагою ПАГОНЯМ, Без царовай прынукі, Без расейскіх законаў.
Рубін Іван (1954—1993) — паэт.
Трагічна скончыў свой зямны шлях 28 чэрвеня 1993 г. Публікацыя С. Панізьніка: Новы Час, 2003. №2 (7).
Рыгор Семашкевіч
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
I
Вочы на сьвет закрываць не трэба — Ёсьць у прыроды туманныя дні. Вось і завешчаны далеч і неба. Як праз ваду — вечарамі агні.
Што вы, туманы, у сваім вар'яценьні Так замуцілі вякі і гады на прастор наш барвоваасеньні Зноў нацягнулі далёкай бяды? Зноў я адкінуты вамі, туманы, У перабыты бязьлітасны час. Стук?
Гэта быццам бы бой барабанны. Крык?
Перад сконам, паўстанцы, да нас! Скончана ўсё. Так паспешна ў лёхах Сьвітку мужыцкую зьдзёрлі з плячэй.
Гэтыя ж тут, недзе блізка, патроху Гаснуць бяз жалю любімых вачэй. Воды сьцюдзёныя, гнуткія кладкі — Трэба палотны бяліць.
Я не кравец, не шавец аніякі, Трэба кашулі сьмяротныя шыць. Голас ад гора дрыжыць і нямее — Трэба ісьці галасіць.
Я і магілы капаць не ўмею — Мёртвых жа трэба ў дол апусьціць. Толькі ідзі, ідзі і не падай.
Доўга туман над зямлёю стаіць. Сходзяць туманныя дні з лістападам. Сонца праглянула...
Жыць!
2
Вось далакоп, і шавец я, і столяр... Доўга стаялі туманныя дні, Твар мой зьбялеў ад жалобных застольляў,
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
101
I зьледзянелі пагляду агні.
Столяр, калыскі на шчасьце майструю Для немаўлятаў усіх.
Я і шавец, і абнову любую Шыю для сьвятаў зямных. Вось я рыдлёўкаю грунт наш капаю
Дрэўца, хлапчук, пасадзі.
Вось я і сумную песьню спяваю Там, дзе нядаўна блудзіў.
1966
He! не з нас пачалося, He пры нас прападзе Той саюз — сугалосьсе Дарог і людзей.
Ты, зязюля, накажаш Пра дарогу ізноў. А дарога раскажа Боль вякоў. Боль гадоў. ...Мчалі коньнікі ноччу, Падганяла іх злосьць, He туманяцца вочы, Шлях прапаў. Мэта ёсьць. Хто паўстанцаў, іх, вызнаў, Вывеў боль на расу? Коні цуглі пагрызьлі. Глядзі — разьнясуць!
Леглі хлопцы на грывы, Рукі ў жорны зубоў Конскіх! Толькі маўкліва 3 пальцаў капала кроў. Ціха іскаркікветкі 3 кропель тых прарасьлі, Безгалосыя сьведкі Ля дарог узышлі.
Крыкам лебедзяў раньнім, Сосен стогнам сухім, Курганом безымянным, Нават ценем начным.
Ты, дарога, нам вернеш Іх дыханьне і дзень, Хоць адзінае зерне
3 жыта іхніх надзей. I за тым летуценьнем, Што так хочам знайсьці, Як за сьветлым натхненьнем, Мы гатовы ісьці...
...Зноў зязюля кукуе, Дыхаць стала лягчэй.
Хлопцы, пэўна, пачуюць: Сабяруцца хутчэй.
АПОШНЯЯ НОЧ КАЛІНОЎСКАГА
Заўтра ўсё... Заўтра сьмерць.
Мяне выведуць каты. Сакавік на двары... Яшчэ тыдзень — і птушкі дамоў. О буслы, дзеці сонца! Летучы, адшукайце вы хату, Дзе жыве маё шчасьце, якога ў жыцьці не знайшоў.
У вясновай красе! Ясна чыстая, нібы бяроза.
Вуснаў не цалаваў і яе не насіў на руках.
Птушкі! Людзі казалі... Прашу вас праз сьлёзы —
Укіньце вы ёй праз комін маленькага хлапчука.
Хай ён будзе маім! Тую дзеўчыну вы папрасіце.
У краіне цяпер будуць вісельні, зьдзекі і жах.
Будзе слухаць ён жаль перапёлкі ў стоптаным жыце, Песьні ціхія з прызбаў па вечарах.
Веру — кроў мая ў сэрца яго застукоча.
I калі прыйдзе час новай гнеўнай касьбы, то ізноў, Хай жа пільнымі будуць і ноччу
і днём яго вочы.
I пажары палацам! За мову, за сьлёзы, за кроў!..
Хлопчык мой! Я цябе, дарагі, абдымаю.
102
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
На радзіме маёй здратаванай павінен ты быць.
Крокі ў лёхах! Ужо і сьвітаць пачынае! Беларусь, мая маці! Ты будзеш, адзіная, жыць!
1967
Семашкевіч Рыгор (1945—1982) — паэт, празаік, эсэіст. Праз усю маю вучобу на філфаку быў куратарам нашай групы. Навучаючы, што для студэнта найлепшым універсітэтам зьяўляецца кожная сумленна напісаная кніга, прачытаная замест слуханьня цяхамотных лекцый.
Трагічна загінуў 11 чэрвеня 1982 г.
Тацьцяна Сівец
ДЗЕ ТЫ, КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ?
Хутка Радзіма голасам боскім Зноўку пакліча: «Кастусь
Каліноўскі!» Шмат «абаронцаў», ды сэрцы іх
з воску — Дзе палымяны Кастусь Каліноўскі?
Невінаватых за кратамі мноства — Ты не баішся, Кастусь Каліноўскі?
3 праўдай ідзем на ілжывае войска — Сьцяг утрымай наш, Кастусь Каліноўскі!
Годзе гібець нам у крыўдзе і горы! Час ужо кропкі ставіць — не коскі! Хтосьці іншы ты быў яшчэ ўчора — Сёньня ты — мужны Кастусь Каліноўскі!
2003
СІВЕЦ Тацьцяна (1982) — паэтка, журналіст. У 2011 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосьць», а са сьнежня таго ж самага 2011 г. — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Янка Сіпакоў
ПЯТЛЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Нялёгка быць вераўчанай пятлёю I чакаць тваёй шыі, хлопча...
Лепей з табою я звозіла б сноп’е, — Калёсы аж квокчуць, а мы на возе; Снапы я, вяроўка, ўціснула моцна, Казыча калосьсе — аж хочацца
чыхнуць;
Я — лейцы таксама ў руках тваіх цёплых...
Нялёгка чакаць тваёй шыі, хлопча!
Я магла б нарадзіцца й абрусам, Якія ткаў добра калісьці твой бацька. Мяне б заслалі на стол сьвяточны, Пітвом і ядою мяне б пазаставілі, I ўсе гулялі б да самае раніцы Твае заручыны з чарнабровай Марысяй...
Страшна чакаць тваю шыю, хлопча!
Ці мала на што вам трэба вяроўка,— Спачатку трымала б я вашу калыску, А потым магла б зрабіцца і гушкалкай
Для вашых дзяцей. I яны б любілі На мне гутатацца да самае столі, А вы, іх калышучы, шчыра б сьмяяліся...
Жудасна абвіваць тваю шыю, хлопча...
А магла б я стаць і аборамі Да лапцей тваіх. I з табой тады Мы пайшлі б таптаць небасхілы Гэтым вечным мужыцкім абуткам, Гэтай вечнай мужыцкай праўдаю, — I сьвятло б мы выкралі ў ночы...
Скінь мяне з шыі, хлопча! Памажыце хутчэй яму, выракі... Памажыце хутчэй...
Памажыце...
Кляніце мяне, стагодзьдзі!
Кляніце,
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
103
Мяне кляніце!
Моц маю, людзі, кляніце!
1966
ШЫБЕНІЦА Беларуская балада.
XIX стагодзьдзе
Каго любіш? Люблю Беларусь.
Так узаемна!
(Пароль паўстанцаў 1863 года)
Як вецер над плошчай прагуў кірмашовай, Аж сьнег ад дыханьня, здаецца, растаў. Спакойна прыйшоў пад нядрэмнай аховай I горда самнасам зь пятлёю ён стаў.
Канечне ж, сябры па паўстаньню ў народзе
Стаяць і спакояць бунтоўную кроў.
I сам ён на плошчы таксама прыходзіў,
Калі там каралі вось гэтак сяброў.
Стаяў між людзей, нібы сьмяг ачышчэньнем,
Хоць бегчы ад жуду хацелася прэч, Нібыта ў вачэй ён прасіў прабачэньня,
3 якімі ніколі не будзе сустрэч.
Цяпер і ў самога ўжо доля такая — Ён пойдзе к сябрам, пакарыўшыся ёй...
А вісельня ў Вільні чакае, чакае, Нявернікікаты гуляюць зь пятлёй.
Жывога хутчэй збыць у мёртвыя хочуць, А можа, і ў іх страх знайшоўся на дне? — Мне так замінаюць ягоныя вочы...
— Ты знаеш, яны замінаюць і мне...
Ах, каты! I вам ужо вусьцішна стала. Нялёгка і вам дастаюцца харчы.
He толькі мы кормім вас хлебам і салам, Мы ўмеем і праўдзе мужыцкай вучыць.
Вось так цэлы край узялі і забілі I вырвалі мову з глытніцы жывой,
I памяць забралі, каб казкі і былі Навек зарасьлі бадылём, крапівой.
Са школаў павыгналі роднае слова, У сьвітцы мужыцкай не ўлезці туды. На шчырых, сумленьных наладзілі ловы,
Як воўчыя ямы — царовы суды.
Нянавісьць, што доўга пад стрэхамі спее,
Рабам за жыцьцё нават стане важней. Той жне, хто пасее, той жне, хто пасее,
Хто праўду пасее, той волю пажне.
Мне блізкая цемра выстуджвае грудзі А катам, здаецца, акропна ўдвайне... — Мне так замінаюць сагнаныя людзі. — Яны замінаюць, ты знаеш, і мне.
Бывай, мой народзе! Жыві ж ты, багаты! Спакойна памру я, крывіна твая — Зямлю атрымае, гавораць, араты.
А шляхты паменела як не ўдвая!
Яшчэ не прасохлі паўстаньня скрыжалі
Ад дымнай крыві і няскораных сьлёз. Мяне ж, як асочніка, каты змушалі, Каб я на сяброў па змаганьню данёс.
Вось так маю чэсьць і мой гонар караюць,
Ды к самапавазе і тут я прыйду. Я быў пракуратарам цэлага краю, Ці ж мне апускацца ў такую брыду?!