Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
I ў водбліску згасальнае заранкі Апошнім промнем, як лязо нажа,
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ
77
Пайсьці ральлёю, мною узаранай Для руні, невядомай і жаданай... Пайсьці да вас...
I да свайго крыжа.
1965
ПАВЕШАНЫМ 1863 ГОДА
Калі ідуць на абардаж,
I поўніць полымя прасьцяг Да верху мачты — экіпаж Цьвікамі прыбівае сьцяг.
Даўно здалася — нават сталь, —
I толькі зараз — мы памром Пад сьцягам, што ў прадоньні хваль Зьнікае разам з караблём.
Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час сьмяротных сноў, I нашай волі карабель, — Няскораны, — ідзе на дно.
I сёньня ў вечны наш працяг, У неба на сьвітаньні дня Уздымуць нас, як волі сьцяг, Якому й Богу нельга зьняць.
1980
АЛЕСЬ КАСКО
1862 ГОД.
СЛОВА КАЛІНОЎСКАГА
Ты, народ мой,— не слабы.
Дзецюкі!
Сьлязу сатрыце, да вялікае касьбы свае косы навастрыце.
Біце ў звон ва ўсе канцы ў непахіснасьці і веры. Сёньня вы яшчэ касцы, заўтра вы — касіянеры.
Заўтра — з крыўдай змагары, ганьбаю, жыцьцём ярмовым I, Бог дасьць, гаспадары і зямлі сваёй, і мовы.
А не дасьць... He зьнікне сьлед. Жыць надзея застанецца, Гулкім рэхам пойдзе ў сьвет, 3 хаты ў хату, з сэрца ў сэрца.
1986
КАРАТКЕВІЧ Уладзімір (1930—1984) — нацыянальны геній, класік беларускай літаратуры. Таленавіта й праўбзіва адлюстроўваў гістарычнае мінулае, усьвядоміўшы: Нацыя павінна сталець на Нацыянальных Легендах, якія ўзвышаюць Народ, а акупантаў пазбаўляюць магчымасьці пачувацца пагаспадарску на захопленых абшарах. У творчым кабінеце Караткевіча вісіць вялікі фотапартрэт правадыра Паўстаньня (падараваны Зянонам Пазьняком), перад якім штогод 22 сакавіка гаспадар дбайна запальваў зьніч — у дзень страты Каліноўскага расейскімі карнікамі.
КАСКО Алесь (1951) — паэт.
78
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
Аркадзь Куляшоў
ХАМУЦІУС Драматычная паэма (Урыўкі)
Ствараючы аблічча сьвету новага, Ствараелі л/ы і новае аблічча Тым, хто загінуў. М. Бануш
* * *
Каліноўскі: Нябожчыкам не трэба дараваньня Былых грахоў. Калі ім сьніцца сон, To сьніцца ім не тытул, а паўстаньне Наступнае. Яго набатны звон.
3 марудных дыліжансаў на чыгунку Час перасеў і ў тым імчыць кірунку, Якога час мінулы не дасяг.
Паўстаньне ўжо не за гарамі, вашаць... А выбухне, што тытул будзе важыць, Пазбаўлены мінулых пераваг?
Што граф? Што князь?
Старжыцкі: Прашу вас, дзеля Бога, Цара хоць не чапайце!
Каліноўскі: Засьцярога?
Старжыцкі: Так. Я ж — маршалак. Каліноўскі: Вас мы не чапаем. Але ж і вы і я хіба не знаем, Што ўвесь наш бедны край прыйшоў у рух, Цара і канцылярыю ўсім краем Клянуць... А мы тут баімося ўдвух. Старжыцкі: Вам лёгка. Вы ад царскіх слуг далёка.
А я? Я — знатны лёкай для паслуг, Нядрэмнае за каркам чую вока. Дзе ні ступлю, хлусьню на слых лаўлю, Ліхія чуткі, быццам я зямлю хачу раздаць...
Каліноўскі: Я чуў. Але не верыў. He веру ў філантропію намераў. Калі б намер сур’ёзны быў у пана, To зьдзейсьніў бы яго ён нечакана У зручны момант, улічыўшы ўмовы, А не для слоў пустых.
Старжыцкі: Сьвятыя словы!
Ніхто не стане жартаваць зь пятлёю намыленай.
Каліноўскі: Аднак я чуў другое... He знаю, ці казаць?
Старжыцкі: Чаму б і не?
Каліноўскі: Пра нейкую наяўнасьць запавету...
Нібы яго пакінуў брат ваш. Старжыцкі: Мне?
Каліноўскі: Хто кажа вам, хто кажа — Камітэту Паўстанцкаму.
Старжыцкі: А хіба ёсьць такі? Каліноўскі: Ды рознае гавораць дзецюкі Пра камітэт той самы і пра справу. Нібыта граф Старжыцкі ў пэўны час, Паўстанцабрата помнячы наказ, He стане спадзявацца на Варшаву Зь няпэўнасьцю яе, ні на Парыж, Сам панясе пачэснай справы крыж. Яму, — гавораць, — наш давер і зброя. Ён — сам герой, не толькі брат героя!
(3 ліста Юрася Старжыцкага) «Мой родны брат! Я пакідаю сьвет, Пішу табе не ліст, а запавет...
Узьняўшы бунт, народужабраку Мы камень падалі, а не руку. Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ні цалі, Калі затрубіць новай бітвы рог, Паўстанец пакладзе на твой парог Мой запавет, аўім — зямлю магната: Тваю, маю... Раздай жа долю брата Тым, хто яе арэ. На гэта права He я табе даю, а наша сгграва».
* * *
Марыська: (уваходзячы) Прашу вас. Калі ласка! Заклапочаны граф ідзе сьледам за Марыськай і Каліноўскім. Паступова настрой яго ўраўнаважваецца. I вось ужо Старжыцкі — ранейшы маршалак, задаволены госьць і гаспадар. Ён падыходзіць да стала і налівае па поўнай чарцы спачатку дамам і пляменьніцы Марысі, а потым — Каліноўскаму і сабе.
Старжыцкі: Я ўсьцешаны за ціхі дом, які Сабраў нас тут, між сьцен сваіх
79
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ утульных. Мы ўсе з яго гасьціннае рукі, — Хто выразаў кійкі, хто плёў вянкі, — Адна сям’я... Па родзічах агульных... А з Кастусём — па думках сваякі.
Рагнеда: Чаму па думках толькі? Ён жа госьць Марыські.
Старжыцкі: Знаю. Густ у пана ёсьць! Да гэтага ж і хіліцца гаворка, Каб тут жаданы госьць не быў гасьцём. За шчасьце!
Рагнеда: За Марыську з Кастусём.
Усе выпіваюць.
Старжыцкі: Ну, што ж вы, маладыя... Горка!
Рагнеда: Горка! Рашайцеся.
Сьмялей, такой бяды!
Каліноўскі: He згодны мы. Старжыцкі: Між вамі нелады?
Каліноўскі: Казаць, Марыська? Марыська: Так.
Каліноўскі: Раскрыем карты.
Мы гэты тост, які не жартаў варты, Адтэрміноўваем на два гады. Рагнеда: Вар’яты вы!
Каліноўскі: Для тых, хто сэрцу люб, He тэрмін нават вечнасьць.
Рагнеда: Глупства вечнасьць!
Для шчасьця асьцярожнасьць — недарэчнасьць. Каліноўскі: А можа, шлюб?
Рагнеда: Хто зганіць шчыры шлюб? Яе пасаг — зямля, а ваш — асьвета. Каліноўскі: У нашы дні так мала значыць гэта!..
Рагнеда: Дзе пан Кастусь вучыўся, не сакрэт?
Каліноўскі: У Пецярбургскім універсітэце.
Старжыцкі: Пан скончыў юрыдычны факультэт.
Рагнеда: Ёсьць служба?
Каліноўскі: Ёсьць — бадзяюся
па сьвеце.
Рагнеда: Ну як то можна жыць бяз пэўных спраў? Ах, дарагі, бацькі вас білі мала. Як можна так?
Каліноўскі: Спытайце генерала Назімава. Прашэньне падаваў. Адмовілі.
Гелена: Бяз жаднае прычыны?
Каліноўскі: Адна прычына — патрыёт айчыны, Якіх цяпер — лічыць і не зьлічыць У Вільні, Гродні, тут.
Старжыцкі: Ах, паважаны, Я разумею вас. Нялёгка жыць, Калі і чалавек адукаваны
He мае дзе свой талент прылажыць... За жарт прабачце, маладыя, нас. Забаве час, але і справе — час. Чакаюць коні, гасьне ў небе дзень, Чырвоны сонца кідае прамень, Даўжэе цень, глыбее ў лесе рэха, Пара і нам. Дык вып’ем стшэменнэго!
* * *
Допыт
Дом Гелены Ямант. Пакой, дзе жыве Каліноўскі. Вокны ў сад. За сталом жандарскі афіцэр. Ён вядзе допыт. Каля дзьвярэй узороены салдат. Капітан удакладняе пратакол.
Капітан: Завуць вас Каліноўскі Канстанцін, з дваран.
Каліноўскі: Дробнапамесны дваранін.
Капітан: Сюды вы з Ваўкавыскага павету прыехалі... Якую мае мэту Прыезд? Каліноўскі: He разумею капітана: Спачатку арышт, потым пратакол, Хоць для каго — такое нечакана.
Між тым мне не належыць тут ні стол, Hi гвалтам распатрошаная шафа. Капітан: Што гэта дом сваячаніцы графа, я ведаю, аднак...
Каліноўскі: Вы ні ў стале Нічога не знайшлі, ні пад падлогай. Прыстойны дом такою мерай строгай Вы крыўдзіце.
Капітан: He крыўдзіў бы... Але, На жаль, мы маем факт найдакладнейшы, Што чалавек прыезджы, не тутэйшы, Чытаў лісток крамольны на млыне.
Па справе сьледства строгае вядзецца. Ёсьць сьведкі адпаведныя ў мяне. Каліноўскі: Пры чым тут я?
Капітан: Лісток, які завецца «Мужыцкай праўдай», кліча дзецюкоў Ісьці з касой, зь сякерай на паноў.
80
ПАЭТЫЧНАЯ КАЛІНАЎСКІЯНА
He ўсё так нечакана, як здаецца.
Вы ў ролі бунтара, а я — судзьдзі. Каліноўскі: Дзе ж сьведкі?
Капітан: Тут. Гаўрылаў, прывядзі.
Ды не марудзь!
Салдат: Ёсьць, ваша благародзьдзе! Салдат казырае і выходзіць з пакоя.
Капітан: He апазнаюць вас — вы на свабодзе. Хаджу пад Богам, пад царом жыву. Нікому не раблю я выключэньня. He вінаваты — дом бяз прабачэньня Я не пакіну. Пратакол парву.
Уваходзяць салдат і сяляне. Тут і мападыя дзецюкі і сталейшага веку людзі.
Капітан: Хто тут старэйшы?
Арцём: Я. Арцём Яцына.
Капітан: Уважліва глядзі на гаспадзіна. 3пад Вільні Яська? Той? Арцём: He той. Дзяцюк: He той.
Другі дзяцюк: Чарнейшы той, з калматай барадой, у сьвітцы быў.
Капітан: А што чытаў з лістка Вам Яськагаспадар?
Арцём: Пра мужыка.
Дзяцюк: Аб вольнай волі.
Другі дзяцюк: Аб сярмяжнай долі.
Капітан: I не змаглі зьвязаць бунтаўшчыка?
Арцём: Збаяліся.
Дзяцюк: А раптам пры пістолі. Яшчэ нам пра цара казаў...
Капітан: Даволі. Вы вольныя.
Салдат адпускае сялян і ўсьлед за імі выходзіць сам. Капітан ірве пратакол на дробныя шматкі і кідае іх у кошык.
Капітан: Раблю, як абяцаў.
Жадаю вам прыемных сноў і спраў.
Даруйце... Ёсьць яшчэ адно пытаньне: Марыся Ямант запрасіла вас у госьці? Каліноўскі: Так.
Капітан: Знаёмства ці каханьне?
Маўчыце. Красамоўней за адказ Мужчынскае маўчаньне.
Каліноўскі: Новы допыт?
Капітан: Паверце, не. Хутчэй — службовы клопат, Міжвольная даніна пекнаце Марысі Ямант... круглай сіраце...
Вы зьдзіўлены? Так, так, не ў гэтай хаце Яе, а ў лесе нарадзіла маці, Сама ж памерла. Круглай сіратой расло дзяўчо.
Каліноўскі: Гелена Ямант ёй не маці?.. Глупства нейкае.
Капітан: Ну што вы!
He мог архіў сакрэтны спудлаваць.
3 прычыны гэтай — клопат мой службовы:
Я вам не раю масла падліваць У той агонь, што выбухнуць гатовы. Палітыка, дальбог,
не для каханьня, Яна — цяжкі ланцуг
для сьветлых мар. Ёсьць прыклады...
Трагедыі паўстаньня... Каліноўскі: Пры гэтым досыць так шматзначна ў твар зірнулі мне.
Капітан: Што зробіш,
я — жандар. Каліноўскі: He...
Гэтак на нябожчыка трунар Глядзіць, калі з яго здымае мерку Для справы: на чарзе — труна і дол.
Капітан: Шкадую я. Каліноўскі: Каго?
Капітан: He вас. Паперку, што ў кошыку... Парваны пратакол.
Шкадую я, што выканаў фармальна Свой доўг. Усіх не вычарпаў да дна Магчымасьцяў. А сьледчага віна, Як правіла, канчаецца фатальна. Баюся я, што і для вас яна
Так скончыцца... Прызнайцеся мне шчыра, Прадухіліце горшую бяду. Каліноўскі: I што далей?
Капітан: Паклічу канваіра, На год, на два за краты адвяду. Год альбо два і нават тры — не кара, Грашок юнацтва спішаце ў архіў. Дзеля Марысі, не дзеля жандара, Вы вернецеся зноў да гэтых ніў. Вам не зашкодзяць строгія парадкі: Лепш змрок турмы, чым чорны гвалт пятлі. Хіба не так?.. А горкія выпадкі
ТВАРАМ ДА ШЫБЕНІЦЫ