Пара народу нашаму зразумець, што няхай будзе хто тройчы сацыялістам і дэмакратам, а калі ён не шануе нас і мовы нашай, калі не рахуецца з нашым нацыянальным гонарам, калі топча культуру нашу, калі хоча зрабіць з нас маскалёў (расійцаў) ці палякаў, заклікаючы да Масквы або да Варшавы, дык ён вораг наш, вораг нашае беларускае зямлі і волі. Хто хоча працаваць на карысць народу нашага, той павінен звяртацца да яго на яго роднай мове, дбаць пра развіццё нашай культуры, пашыраць нашу літаратуру і абуджаць у беларусаў яго свядомасць нацыянальную і грамадзянскую. Хто гэтага не разумее або не хоча разумець, той вораг наш і вораг прагрэсу агульначалавечага. Ды адкінем з пагардай няшчырыя парады чужынцаў, будзем цвёрдымі, поўнымі веры і надзеі ў лепшую долю, і які б лёс не спаткаў нас у гэты крывавы час ваеннай калатніны, мы павінны быць спакойнымі і заставацца дома. Там, на непрыветнай чужыне, чакае нас холад і голад, пагарда, здзек і нават смерць, а гэтага, дома, мы мецімем хоць уласны прытулак, свой родны куток і сапачынак. He * Фатыга — клопат, турбота. будзем слухаць тых, хто стане валаць нас да ўцякання, «не давайма веры тым, хто злачынна будзе клікаць пакідаць сваю зямлю». Беларуская Рада На адбыўшымся 8—9 ліпеня з’ездзе ў Мінску ўтворана ІДэнтральная Рада беларускіх арганізацый. Выбранаму на гэтым з’ездзе Выканаўчаму Камітэту было даручана склікаць Раду ў магчыма кароткім часе. Першая сэсія Рады мае пачацца 5 жніўня ў г. Мінску. Па думцы Выканаўчага Камітэта, яна павінна разгледзець гэтакія справы: арганізацыйную, фінансавую (грашовую), сучасны палітычны мамент і адносіны да яго, апрацаванне дэкларацыі або адозвы да ўсяго народу і выбары да Устаноўчага Сойму. Ужо даўно адчувалася пільная патрэба ў цэнтральным, яднаючым органе нашага краю. 3 першых дзён рэвалюцыі пачалі атрымоўвацца весткі, што скрозь закладаюцца беларускія гурткі, хаўрусы, сяброўства і арганізацыі. Параскіданыя па краю, распарушаныя па ўсіх кутках Расіі, яны, не маючы аб’яднаючага цэнтра, не пачувалі пад сабой цвёрдага грунту, слаба выяўлялі сваю чыннасць і не маглі адпавядаць вымогам гістарычнага маменту. Мала таго, параскіданыя, расцярушаныя, за хібнасцю звязваючага пачатку, яны не мелі жадных зносін паміж сабой і нават не ведалі аб тым, дзе і якія існуюць гурткі і арганізацыі. Створаныя імпульсіўна, вываланыя да жыцця кіпучым маментам, працавалі яны без сістэмы, без агульнага напрамку, і праца іх не набірала жаданай скутачнасці, a то проста замірала і марнела ў нерухомасці. Час вымагаў палажыць гэтаму канец і надаць справе болей руху, чыну і жыцця. Першай мэтай Цэнтральнай Рады, першым крокам яе чыннасці і будзе з’яднанне параскіданага, згуртаванне расцярушанага ў адно цэльнае, моцнае і працаздольнае і надаць яму сілы, павагі і аўтарытэтнасці. Цэнтральная Рада і будзе тым светачам, тым склікаючым маяком, каторы згуртуе каля сябе ўсіх, хто жадае свайму краю лепшай долі, хто дбае аб культурным развіцці свайго народа і жадае яму пачэснага і ганорнага месца сярод славянскіх і неславянскіх народаў Дзяржавы Расійскай. Многапакутная айчына наша, перакіданая з боку на бок, ад суседа к суседу, ад дзяржавы да дзяржавы, зазнаўшая гора, як ніводная нацыя на свеце, першы раз па страце сваёй самабытнасці, сваёй палітычнай незалежнасці становіцца на ўласны грунт і праз сваіх лепшых сыноў маніцца ўзяць справу свайго жыцця, дабрабыту і нацыянальнага гонару ў свае ўласныя рукі. He толькі ворагі, але й спагадачы і прыхільнікі гадалі, што Беларусь памёрла, асіміліравалася і не паўстане болей ніколі. Але памыліліся. Яна не памёрла, а спала, не канала, а спачывала. Цяжкім лёсам абдаравала нас гісторыя. Здаецца, уся немач сусветная, уся моц пякельная, здрадзіўшыся, пасталі ўпоперак нам на дарозе. Жахам вее ад нашай гісторыі. Калі кінеш вокам на мінуласць народу нашага, як узірнешся ў мора тых слёз, пакуты і енку, што зазнаў у жыцці сваём народ беларускі, дык грудзі рвуцца ад непераможнага жалю, сціскаецца сэрца смяртэльнай жальбою і хочацца плакаць і маліцца яму, многапакутнаму і доўгатрываламу. Трудна даць веры, што магчыма вытрываць усё тое, што выпала на долю беларускаму народу, а ён вытрываў, перажыў, перамог, хоць і дарагім коштам. Праўда, не стрымаўся ён пад цяжарам крыжа свайго — не ўстояў, паваліўся ды самлеў доўгім, летаргічным сном... Навокала ішлі, гаманілі, дбалі, змагаліся, жылі, весяліліся, а ён спачываў ад цяжкіх гістарычных турботаў. Падарожныя ішлі, рабавалі гаспадарку яго, а ён не меў абаронцаў скарбу свайму, пагубіў вартаўнічых мення свайго, і ўласныя дзеці адракліся яе і параскідаліся па бел-божаму свету, шукаючы новай долі, новай бацькаўшчыны. Яго імём сталі звацца другія, яго скарбам зухуюць чужыя... Але вецер павеяў — неба праяснілася і развіднелася над нашай старонкаю. Дух адраджэння і яснае слонца адвечнага жыцця завіталі й да нас. Народ прачнуўся — устаў, падняў вочы, поўныя жалю і скаргі, ды затрэбаваў сваёй часткі ў агульным жыцці. Тады абступілі яго парадчыкі, наперабой раючы не рабіць драбніцы, не квапіцца на асобнасць, не вабіцца на самабытнасць, бо ён спрадвеку належаў да іх і ніколі не меў уласнай гаспадаркі. 3 навукі ўпарта даводзілі яму, што ён — не ён і мова не яго, гэтая паганая «мужыцкая гаворка», на каторай брыдка пры людзях размову весці, не то што ўвіхацца каля такой запанслівай гаспажы, як навука, асвета, культура. Толькі іх мова здатна і пекна, толькі ім даў Бог права быць самабытнымі, культурнымі і асвечанымі, а ў яго ёсць святая павіннасць пастачаць ім Міцкевічаў, Касцюшак, Дастаеўскіх, дбаць аб іх славе, большыць іх культуру й навуку. Яны бажыліся, што, працуючы не дома, а ў людзях, засяваючы чужыя нівы, карысць будзе большая як для сябе ўасобку, так і для культуры агульна. Але народ, на моцы доследу пасланцаў сваіх, сцяміў, куды кіруюць парадчыкі яго. Ззаду ў іх ён угледзеў кайданы сабе, а на шляху злучэння — смерць сваю. Ды з агідай адвярнуўся ад іх, заспяваў песню сусветнай пакуты ды стаў склікаць дзетак сваіх да вялікай працы на карысць уласнай гаспадаркі. I сталі пакідаць яны службы парабецкія, злятаюцца дамоў, пяюць і шчабечуць, як маладыя птушкі, прабуючы свае, яшчэ не ўмацаваныя, скрыдлы. Жыве Беларусь! Ужо пакрытая буйністай збажыною, шуміць і руніцца нашая маці-ніва. Няхай расце і буйнее, няхай красуе і спее на шчасце й на долю, на карысць ды на спажытак нашаму народу. Каб слонца навукі, культуры й асветы век-векаў свяціла над нашай зямлёй; каб доля шчаслівая, доля ласкавая завітала да нас гаспадыняю ды ўсміхалася ў хатках нашых цветам-калінаю! Каб наша жычэнне кацілася скрозь і ўсюды, дзе чуецца нашая мова, дзе б’ецца беларускае сэрца! Няхай запышэюць нівы нашыя жытам-пшаніцаю, няхай запануюць гасподы нашы дабром ды скарбніцамі! Няхай красуе дзявоцтва наша макавым цветам і ўславіцца моладзь наша талентам, асветаю! Няхай жыве Беларусь! Наша кулыпурнае свята Чатырыста год назад, 6-й, як гадаюць вучоныя, лічбы месяца жніўня (августа) пачала выходзіць у свет беларуская Біблія, надрукаваная і перакладзеная стараннем і працай Францыска Скарыны на тагачасную літаратурную беларускую мову «ку лепшаму», як ён пісаў, «выразуменію люду паспалітага», «людзям простым паспалітым на карысць і размножэніе добрых звычаяў». Чатыраста год назад Францыск, або Георгі, Скарына, вялікі незабутны муж «із слаўнага граду Полацку», доследам свайго розуму і навукі дасведчыўся, што толькі праз жывую родную мову, праз навучэнне ў ёй можна вывесці людзей на ішіях культуры, асветы і дабрабыту. I ўсё сваё жыццё, свой талент, навуку і здольнасць аддаў вялікай працы на карысць і на спажытак свайму народу. У тыя далёкія часы, сярод славянскіх народаў, атрымаўшых веру грэцкага звычаю, панавала ў кнігах і ў навучэнні мёртвая, малазразумелая царкоўнаславянская мова. На ёй адбывалася набажэнства, вучылі ў школках, пісалі акты, летапісы і вялі пісьмаводства ва ўсіх інстытуцыях таго часу. Нежыццёвая, а праз тое нязграбная, падчас незразумела і не да сэнсу ўжываная,— яна не магла спрыяць навучэнню, бо сушыла розум, нішчыла думкі, адбівала ахвоту да кніг і да навукі. Трэ было мець асаблівую цікавасць і надзвычайную здольнасць, каб перамагчы труднашчы кніжнага славянізму. Тым-та й бачым мы, што толькі манахі, ахвяраваўшы жыццё сваё на службу Богу, ускладалі на сябе як ахвяру, як цяжкі крыж працу пісання кніг на ц.-славянскай мове. I калі хто ў тыя часы не толькі чытаў, але й умеў яшчэ перапісваць кнігі, дык ён лічыўся чалавекам надзвычайнага розуму. Чуючы і бачачы скрозь у пісьменстве адну ц.-славянскую мову, людзям таго часу трудна было ўразумець, не то што адважыцца пісаць і вучыцца па-своему. Гэтак цяпер, стыкаючыся ў школах, царкве і розных інстытуцыях з пануючай скрозь велікарускай мовай, малаасвечаным людзям трудна агоўтацца з тым, што можна пісаць, чытаць і вучыцца па-беларуску, як і па-французску. Трэ было з’явіцца чалавеку з вялікім талентам, навукай і асветай і цвёрдай воляй, каб наважыцца перавярнуць старасвецкі ўклад на добры бок ды паставіць яго на ўласны грунт. Трэ было глыбока праканацца ў тым, што родны грунт — ядыная і справядлівая дарога да асветы і гістарычнай паступовасці (прагрэсу), каб пайсці проці векавога быту, проці забабонаў і вякамі ўмацаванага погляду і кансэрватызму. Такім чалавекам на Беларусі чатырыста год назад быў Францыск Скарына. Жывучы доўга за граніцай, дзе ён вучыўся ў вышэйшых навучных інстытуцыях 3. Еўропы, яму не раз успадала на думку параўнаванне культурнага становішча свайго народу з жыццём людзей за граніцай. Закаханы ў сваю далёкую айчыну, вітаючы ў думках у сваём слаўным горадзе Полацку, ён бачыў, нябога, як далёка стаяць ззаду ад тутэйшых людзей нават вышэйшыя станы роднага грамадзянства. Тым часам і ў 3. Еўропе не шмат даўно, як кінулі латынь па школах, звярнуўшы ўвагу на родную мову, на гэты жыццёвы эліксір, на несмяртэльную крыніцу развіцця, культуры і прагрэсу. Напэўна, яшчэ і тагды не раз загараліся спрэчкі аб латыні, аб тым, што толькі яна, а не які іншы язык здацен і здолен да навукі, што толькі па-латыні ёсць вялікія творы краснага і філасофскага пісьменства. Чуў тыя споркі Скарына, як мы чуем цяпер лямант прыхільнікаў маскоўскай або польскай культуры. Але лепшыя людзі таго часу разумелі шкоду латыні, а на лепшы выпадак, бясскутачнасць і смярцьвешчыну латынскай вучобы, і ўсе свае сілы пакладалі на тое, каб запанавала ў навучанні родная мова. Разумеў гэта і Скарына, прычыняючыся да вялікай працы перакладання Бібліі з мёртвага ц.-славянскага языка на жывую і гучную родную мову. I сваёй працай ён утварыў эпоху ў культурным жыцці нашага народу. I мы бачым, што з таго часу прасвета на Беларусі пайшла іппаркім крокам уперад. Чытаючы кнігі да набажэнства ў сваёй роднай, простай мове, продкам нашым не трудна было дасведчыцца, што тым больш можна вучыцца, пісаць і тварыць літаратуру па-своему. I пачалі адчыняцца школы, з’явілася літаратура, начала расці і шырыцца прасвета. Жыццё зацвіло і загаманіла. Толькі цяжкія ўмовы гістарычнай долі запынілі культурны поступ нашага народу.