Апавяданні Язэпа Лёсіка — гэта не проста ўмела скампанаваныя сюжэты, эпізоды з сялянскага жыцця. Гэта ўспаміны, успаміны са свайго маленства і юнацтва, замалёўкі з жыцця роднага сяла Мікалаўшчыны (так любоўна клікаў Лёсік сваю радзіму). Усім мастацкім вобразам адпавядаюць канкрэтныя прататыпы, усе месцы дзеяння маюць канкрэтную геаграфію. Маленькі хлопчык, што прыходзіць за татам у карчму («Не ўсе ж разам, ягамосці!..»), шчаслівы Анцік са сваёю першынкай, шаляніца Юзік («Апавяданне без назвы») і семінарыст Адась («Па-валачобнаму») — гэта ўсё адзін і той жа чалавек. Гэта — аўтар. 1 тут шмат можна * Антон Лёсік. 3 жыцьця Язэпа Лёсіка. Новы Шлях. Менск, 1944, № 4(40). знайсці дзеля раскрыцця ўнутранага свету і характару будучага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, навукоўца. Творчасць Лёсіка абыдзена ўвагай крытыкі, бо напісанае ім ніколі не выдавалася асобнай кніжкаю, а тое, што пабачыла свет, распарушана ў газетных варыянтах. Але не гэта галоўная прычына — разам з імем аўтара ягонай спадчыне наканавана было забыццё, цемра глухіх скляпенняў. Толькі цяпер можна прывесці каштоўныя меркаванні М. Гарэцкага (1919), сучасніка і шырокавядомага пісьменніка-літаратуразнаўцы: «Лёсік дужа талентны апавяданнік і напісаў выдатную ў нашай эпічнай поэзіі рэч «Апавяданьне бяз назвы». Асабліва ўдаецца яму маляваць беларускіх дзетак (Анцік, Юзік). Творчасць Лёсіка вельмі нацыянальная, народна-беларуская. Нейкі захаваны надлом свае душы адбіў ён у вядомым «Не ўсе ж разам, ягамосці!..»... Гэтага слаўнага пісьменьніка чакаець яшчэ слаўнейшая будучына»*. Надоўга зацягнулася рэабілітацыя Язэпа Лёсіка. Гэты «нацыяналіст», «нацдэм» ніяк не ўпісваўся ў рамкі існаваўпіай афіцыяльнай гісторыі. «У сваіх літ. творах і навуковых даследваннях дапускаў памылкі нацыяналіст. характару»**,— сведчылі партыйныя «кампетэнтныя эксперты». Пра публіцыстыку яны нават і не згадвалі. Барані Божа — для тых «экспертаў» яна была самая-самая небяспечная і крамольная. Асабліва тая яе частка, што ўключана ў гэтую кнігу... У публіцыстыцы Лёсіка адразу відаць перыядычнасць. Кожнаму этапу характэрны свае творчыя прыёмы. Пачаткам жа яе будзе сібірскі перыяд, тыя вядомыя карэспандэнцыі ссыльнапасяленца і палемічныя нататкі, што друкаваліся ў «Нашай Ніве» на працягу 1912—1914 гг. Спадчына невялічкая, але цікавая інфармацыяй аб быце «палітыкаў», іх нялёгкім лёсе. Асобна вылучаецца год 1917-ты. Адсутнасць якой-колечы цэнзуры, агульны творчы ўздым і спрыяльныя ўмовы працы — гэта накладзе значны адбітак на творчасць Лёсіка. А яна тут аб’ёмная і разнастайная па тэматыцы. Але самае істотнае — перад намі не раздушаны цэнзурнай кувалдай, не прычасаны рэдактарскім грэбенем аўтар са сваімі перакананнямі, духоўнымі каштоўнасцямі і жыццёвымі прынцыпамі. Перыяд 1918—1920 гг. ужо будзе рэзка адрознівацца ад папярэдняга. Гэтым гадам творчасці Лёсіка яшчэ можна было б даць агульную, ёмкую назву «акупацыйных» і падзяліць на тры асобныя часткі (па формах акупацый) — на бальшавіцкую, нямецкую, польскую... Ад ліпеня 1920 г. пачнецца новы, адмысловы этап. Яго можна назваць савецкім. Язэп Лёсік — паважаны вучоны, аўтар шматлікіх падручнікаў і публікацый, але адначасова — сталёвыя кайданы цэнзуры, недавер і падазронасць. 20 ліпеня 1930 г. Лёсіка арыштуюць. Няўгодны, небяспечны вучоны будзе высланы з БССР. А выгнанніцкае жыццё абарвецца фізічнай расправай увесну 1940 г. Публіцыстыка Лёсіка — не толькі думкі, разважанні. Гэта светлыя і сумныя, яркія і пакутныя старонкі гісторыі твае, любая Беларусь. * М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. Вільня, 1920. С. 203. »* БелСЭ. Т. 6. 1972. С. 351. «Все ссыльные полнтнческне нмеют право свободного передвнження, возвраіцення роднну. Обьявнте. Точка.»* — тэлеграмы з такім зместам на пачатку сакавіка 1917 г. абляцяць усе воласці Іркуцкай губерні. 3 думкамі пра Беларусь, пра яе лёс вяртаецца Язэп Лёсік з сібірскай ссылкі. У красавіку ён ужо ў Мінску. Палітычнае жыццё тут віруе, набірае моц. He стаяць убаку і беларусы: актывізуюць сваю дзейнасць партыйныя групоўкі, грамадскія і вайсковыя згуртаванні. 25—27 сакавіка** праходзіць першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Для каардынацыі іх працы абіраецца Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). Сацыял-дэмакрат яшчэ сібірскай загартоўкі, Лёсік уступае ў мінскую секцыю Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Патрэбна праца, і ён знаходзіць яе: БНК кааптуе Лёсіка ў свой склад і даручае яму рэдагаванне газеты. Першы нумар «Вольнай Беларусі», органа БНК, выходзіць 28 мая. У «сваю» газету Лёсік шмат піша — фактычна кожная перадавіца належыць яму. А колькі ж тут публікацый не падпісаных? Недахоп карэспандэнтаў, абмежаванасць сродкаў, тэхнічныя складанасці і нізкая нацыянальная свядомасць мас прымушала працаваць за дваіх, за траіх... «Выдаваць беларускую газэту акуратна і нормальна вельмі цяжка. На гэта ў нашых заможных людзей «шкада грошы». Нашые газэты хутка родзяцца і хутка паміраюць, бо фактычна нашые главары імі мала цікавяцца,— прызнаецца Змітрок Бядуля.— Штодзённую газэту прыходзіцца пісаць як бы колечы двум асобам ад першага да апошняга радкоў. А выдаваць беларускую газэту ў 5 разоў цяжэй, чымся расійскую або польскую. Тут ножніцы нічога не дапамагаюць. Нават і абвесткі прыходзіцца перапісываць па-беларуску. А калі хто дае матар’ял хоць па-беларуску, дык у большасьці прыходзіцца перапісываць і выпраўляць. Потым новая бяда з карэктурай — добрага карэктара трудна знайсьці»***. «Вольная Беларусь» не памёрла — яна выжыла, стала на ногі. Шмат у чым дапамог менавіта Змітрок Бядуля. Ён не толькі прытуліў Я. Лёсіка ў сябе на кватэры па Мала-Георгіеўскай, 12****, але і стаў верным яму памочнікам, сябрам. Вершы, прозу, артыкулы Змітрака Бядулі мы часта сустракаем у «Вольнай Беларусі». Архіў рэдакцыі не захаваўся. Ён быў вывезены і знішчаны бальшавікамі ў снежні 1918-га. 1 мы ніколі не будзем ведаць імёнаў тых, хто спрычыніўся да выдання гэтай першай мінскай беларускай газеты. Гаўрыла Гарэцкі незадоўга перад смерцю згадваў пра Ванду Лявіцкую, карэктарку і машыністку рэдакцыі «Вольная Беларусь». Што ж, магчыма. Гэтая дзяўчына, дачка вядомага беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш., пакарыла Язэпа Лёсіка сваім розумам і сціпласцю, ціхім, але рашучым і цвёрдым характарам. Увосені 1917-га яны бяруць грамадзянскі шлюб, а наступнай * Іркуцкі абласны архіў. Ф. 466, воп. 1, адз. 96. С. 10. ** Тут і далей стары стыль. ♦*♦ 3. Бядуля. Беларускі рух і беларуская літаратура. Беларусь, 1919, № 50(77), 21 снежня. **** ЦДГА Беларусі. Ф. 24, воп. 1, адз. 3666. С. 36. вясною, у маі, злучыць іх лёсы вянчальны абрад у касцёле на Залатой Горцы. He толькі газетнымі справамі заняты рэдактар. Без нацыянальнай свядомасці, культуры і асветы не будзе поступу і росквіту Беларусі — Я. Лёсік, як прыроджаны педагог, адчуваў гэта. Ён — адзін з першых арганізатараў бясплатных беларускіх курсаў у Мінску восенню 1917-га. Пад час працы другога з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый — ініцыятар аднаўлення «Беларускага вучыцельскага хаўрусу» (9.VII. 1917), адзін з аўтараў яго статута. Мацнее аўтарытэт Я. Лёсіка. Сябры па партыі вылучаюць яго кандыдатам у гласныя Мінскай гарадской думы*, а неўзабаве — і кандыдатам на выбарах ва Устаноўчы сойм на Міншчыне. На другім з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (8—10.VII.1917) Лёсіка абіраюць старшынёй Выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. У пачатку жніўня ён займаецца падрыхтоўкай першай сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА) і ўдзельнічае ў яе рабоце (5—6.VIII.1917). Уваходзіць у Вялікую беларускую раду, створаную на другой сесіі ЦРБА (15—17,24.Х. 1917). Прымае ўдзел у Беларускім навуковым з’ездзе (15.XII.1917) і ў працы Усебеларускага кангрэсу (15— 17.XII.1917). I ўсё ж газета, гэтыя чатыры старонкі вялікага фармату, застануцца асноўнай работай Язэпа Лёсіка. Цяжкія ўмовы выдання адымаюць шмат часу, не даюць продыху (ён нават увосень перабіраецца жыць у рэдакцыю па Захараўскай, 18). Толькі ў кастрычніку, як выключэнне, Лёсік з’ездзіць у Петраград па справах партыйных. А так ён нават не можа вырвацца на радзіму, у любую Мікалаеўшчыну: да сваякоў, да бацькоўскіх магілак... I такі складзецца лёс, што не давядзецца гэтага ўжо ніколі. Тэматыка і жанры артыкулаў Язэпа Лёсіка ў 1917 г. самая разнастайная — гэта палітычныя агляды, гістарычныя нарысы, працы па мовазнаўстве і пытаннях культуры. Усе яны розныя, аб іх цяжка гаварыць — трэба чытаць. А чытаць іх цікава нават цяпер: настолькі актуальныя многія публікацыі, столькі ў іх прарочых, прадбачлівых выказванняў. У пачатку 1918 г. «Вольная Беларусь» мяняе сваё аблічча. Вялікая і не вельмі зручная, яна становіцца цяпер удвая меншага фармату, на 8 старонках са скразной нумарацыяй. Мяняецца не толькі знешні выгляд, але і накірунак газеты, яе змест. Палітычная хроніка ўсё болей саступае прыгожаму пісьменству і працам па гісторыі, мовазнаўстве, эканоміцы, краязнаўстве. Мяняюцца і ўмовы працы. Уначы з 17 на 18 снежня 1917 г. быў разагнаны бальшавікамі Усебеларускі кангрэс (з’езд). Лёсікава газета выступіла тады з рэзкай крытыкай ганебнага ўчынку і прызвала да «рэвалюцыі»**. Гэта яўна не спадабалася бальшавікам, якія да таго моманту цал- * ЦДГА Беларусі. Ф. 24, воп. 1, адз. 3666. С. 42. ** Вольная Беларусь, 1917, №№ 35, 36. 21, 31 снежня. кам кантралявалі сітуацыю ў Мінску. Вось чаму першыя нумары «Вольнай Беларусі» за 1918 г. выходзяць пад пільным вокам «загадчыка народнай прасветы» бальшавіка Рэзаўскага, таго самага Рэзаўскага, што разам з Крывашэіным разганяў Усебеларускі кангрэс. Але ўплыў гэты доўжыцца нядоўга, слабее. Ужо № 5 «Вольнай Беларусі» за 17 лютага* скідвае тое апякунства. 19 лютага 1918 г. бальшавікі пакідаюць Мінск. Насоўваецца нямецкая акупацыя. Язэп Лёсік усё болей цяпер заняты справамі палітычнымі, грамадскімі — вырашаецца лёс Беларусі. Ён удзельнічае ў працы Народнага сакратарыяту Беларусі і абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі, уваходзіць у склад яе Рады і выступае адным з ініцыятараў акту незалежнасці БНР. Ад 14 мая 1918 г. абіраецца старшынёй прэзідыума Рады БНР.