• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Прымаючы на сябе ў гэты няпэўны і трагічны час для нашай Бацькаўшчыны абавязкі старшыні такой дзяржаўнай установы, як Рада Б. Н. рэспублікі, я мушу зазначыць, што нашаю мэтай і сьвятым нашым заданнем павінен быць дабрабыт нашага народу,— той дабрабыт, каторы само сабою разумеючы эканамічны росквіт, ні можа зьдзейсьніцца без культурна-нацыянальнаго развіцця і яго нізалежнасьці, а культурнанацыянальная нізалежнасьць і яе поўнае развіццё, у сваю чаргу, ні можа зьдзейсьніцца без дзяржаўнай нізалежнасьці Беларусі. Такім парадкам, культурна-нацыянальная і дзяржаўная нізалежнасьць Беларусі — вот наша мэта, наша сьвятое заданне і той галоўны грунт нашай чыннасьці, с каторага мы ніколі ні саступім»**.
    Але Лёсік усё ж не быў палітыкам. Для гэтага, акрамя належнага вопыту, патрэбна было прызванне. Цвёрды і рашучы па натуры, ён мала падыходзіў там, дзе патрэбны былі дыпламатычнасць, гнуткасць. Усё болей ён раскрывае сябе на культурнай ніве: у красавіку — чэрвені чытае лекцыі на курсах беларусазнаўства, з верасня пачынае выкладаць на педагагічных курсах. Вучыць другіх і вучыцца сам. Перакладае ДунінаМарцінкевіча і рыхтуе школьныя падручнікі, піша.
    «Вельмі цікавай асобай быў грамадзянін Лёсік, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,— успамінае Францішак Кушаль.— Гэты чалавек працаваў, здавалася, дзень і ноч без адпачынку. Удзень ён працаваў у Выдавецтве, увечары пачыналася ягоная праца як старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдаваў газэту, супрацоўнічаў у іншых беларускіх часапісах, працаваў навукова ў галіне пэдагагічнай і, апрача таго, вёў адказную палітычную працу.
    Побач яго працаваў Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі), які адзначаўся гэткай жа самай працаздольнасьцяй. У Выдавецтве гэтыя дзьве высокія й худыя фігуры заўсёды можна было знайсьці схіліўшыся над цэлай гарою рукапісаў і кніжак. Дапаўняла іх Ванда Лявіцкая, дачка ведамага беларускага пісьменьніка Лявіцкага (пісаў пад псэўдонімам Ядвігін Ш.). Пад кіраўніцтвам гэтай тройкі знаходзілася й беларуская кнігарня: беларускую літаратуру там заўсёды можна было атрымаць у якойхаця колькасьці.
    * Тут і далей новы стыль.
    ** Вольная Беларусь. 1918, № 18, 19 мая.
    Аднойчы я, хочучы атрымаць беларускую літаратуру, зайшоўся ў Выдавецтва. Усю тройку засьпеў пры працы. Перш я нават сумеўся, ці варта адрываць іх ад працы сваймі малаважнымі справамі, тым больш, што буду мець дачыненьне і з старшынём Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і з ведамым паэтам. Але якое-ж было маё вялікае зьдзіўленьне, калі яны, убачыўшы мяне, прынялі з такой сардэчнасьцяй і простасьцяй, што я проста быў расчулены. Увечары таго-ж самага дня я бачыў гэтага добрага й простага чалавека на становішчы старшыні Беларускага Парлямэнту. Сапраўды цікавая метамарфоза: з простага, культурнага работніка ўдзень — у паважнага дзяржаўнага кіраўніка ўвечары!
    Калі цяпер падумаць, што гэты чалавек, які так бескарысьліва ўлажыў гэтулькі працы ў беларускую справу і зьгінуў у бальшавіцкай катоўні толькі за тое, што шчыра любіў сваю Бацькаўшчыну й свой народ, дык сапраўды пацьвярджаецца філёзафічная заўвага, што вялікая ідэя вымагае й вялікіх ахвяр»*.
    Немцы не вельмі прыязна ставяцца да беларускай палітычнай чыннасці, але выхаду «Вольнай Беларусі» не замінаюць: іх мала турбуе літаратурны беларускі тыднёвік. Няма асаблівых перашкодаў і ў культурнай, асветніцкай працы. Лёсік адчувае гэта і максімальна скарыстоўвае сітуацыю. Пасля ўздыму 1917 г. ён разумее, што адным прыступам справу не вырашыць: патрэбна нацыянальнае абуджэнне народу, шырокая асветніцкая дзейнасць.
    Нямецкая акупацыя доўжыцца, аднак, нядоўга. У пачатку снежня 1918 г. у Мінск прыходзіць новы «хозямн». Бальшавікі хутка наводзяць свой парадак: разагнаны ўрад БНР і яе ўстановы, радаўцы абвешчаны паза законам, і іх шукае «чрезвычайка». Разграблена Беларуская кнігарня і рэдакцыя «Вольнай Беларусі», што месціліся тады па Захараўскай, 18. Апошні нумар газеты (39—40) выйшаў 20 лістапада. Вось што ўспамінае Язэп Лёсік: «...бальшавіцкія грабежнікі ачысьцілі рэдакцыю да апошняй паперкі. Забралі пішучую машыну, шапірографы, рукапісы, канцэляр. паперу, пячаткі, канторскія кніжкі, рахункі, адрасы падпісчыкаў, пісьмы і г. д.
    ...Гдзе гэта ўсё дзелося — няма ведама. Згінуло навекі, а тым часам там шмат было рукапісаў вядомых беларускіх пісьменьнікаў, каторых ніякімі грашыма аплаціць немагчыма, бо гэта былі аутэнтыкі»**.
    Доўгія гады потым усё «крамольнае», няўгоднае выкрэслівалася, выкідалася з нашага жыцця, з нашай гісторыі і культуры. Расцягваліся, паліліся ці абрасталі рознымі грыфамі архівы, дакументы, рукапісы, знішчаліся сведкі. Таму «Вольная Беларусь» Язэпа Лёсіка, яго публіцыстычная спадчына 1917—1918 г.— унікальная крыніца інфармацыі.
    * 1918 год у Менску. Менская Газэта. 1941, № 15, 2 снежня. Пад крыпт. К.
    ** Беларуская кнігарня. Звон. 1919, № 9, 12 верасня. Пад псеўд. Я. Ксяневіч.
    3 улікам гэтага ў кнігу ўключана амаль усё, што на сённяшні дзень пашчасціла адшукаць і расшыфраваць.
    Вось толькі ніколі не будзе збор твораў Я. Лёсіка поўным, нават калі мець на ўвазе публіцыстыку, што друкавалася і ацалела*. Акрамя неразгаданых, спрэчных крыптанімаў, у газетах шмат непадпісаных публікацый, кронік, аглядаў і т. п. Толькі пры поўным перавыданні «Вольнай Беларусі» можна гаварыць пра поўнае перавыданне твораў Язэпа Лёсіка за 1917—1918 гады.
    Алесь Жынкін
    * Страчаны нумары 37 і 38 «Вольнай Беларусі» за 1918 г. Іх няма ў бібліятэках Менска, Вільні, Масквы, С.-Пецярбурга, Кіева... Апрача таго, у кнігу не ўвайшлі наступныя публікацыі Я. Лёсіка: Выбары гласных у Мінскую гарадскую думу. Вольная Беларусь. 1917, № 13, 11 жніўня (пад крыпт. П. К.); Расійская рэспубліка. Вольная Беларусь. 1917, № 21, 29 верасня (пад крыпт. Я. Л.); Хто такія бальшавікі? Вольная Беларусь. 1917, № 29, 14 лістапада (пад крыпт. Я. Л.).
    ЛІТАРАТУРНЫЯ ТВОРЫ
    ...Беларусь, Беларусь!
    Агнём імя тваё мне гарыць, 3 песні ласкаю маткі нясецца, Ясным слонцам у размове стаіць I грымотай у гнеў раздаецца.
    Бачу смуклую постаць тваю, Як абраз усялюдскай пакуты... Табе песні складаю, вяршую, пяю — К табе сэрцам навекі прыкуты...
    Сібір, 1914 г.
    Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю (Маленькая гісторыя памяці Гіполіка Малчайовіча з Івянца)
    I
    Я як бы ведаў, што вы пацікавіцеся, адкуль наш суддзя, хто яго бацькі, ці мае ён жонку, ці вялікія дзеткі, ці добрыя ў яго суседзі, дык і пачынаю сваю гісторыю з канца.
    Міхась Крэчка, як усе добрыя людзі, жыве ў Пустоўскай воласці. А калі запытаеце, дзе гэта Пустоўская воласць, то я вам параджу вельмі далёка не шукаць гэтага мейсца — яно саўсім блізка каля вас: ідзіце ўсё прама і як толькі спаткаеце многа сабак, а вуліцы крыж-накрыж, то вы ўжо і прыйшлі ў Пустоўку. А калі сабака рване вас за ікру або палатае сярмяжыну і ўсім целам сядзеце ў яміну, так і ведайце, што гэта ўжо бацькаўшчына Міхася Крэчкі. А калі да вас падойдзе карчмар і, скрывіўшы плечы, пакліча ў шынок, то ўжо лічыце сябе ў доме Крэчкі. Цяпер мне здаецца, што дарогу ў Пустоўку добра ведаеце і не заблудзіцеся: ідзіце ўсё прама і глядзіце найбольш у зямлю і па бакох, каб не было з вамі якога злога выпадку.
    А далей, мусі, трэба вас пазнаёміць і з самымі пустоўцамі. Людзі гэта някепскія: аруць, сеюць, носяць сярмягі і робяць усё, чаго іх бацькі навучылі, але калі другі, барані Божа, вымкнецца ў чым ды спракудзіцца, то гэткага доўга памятаюць, ды і сваім дзеткам нават раскажуць:
    — ... вот быў Ігнась разумны і папаўся...
    Але не думайце, што ў Пустоўцы няма людзей з мазгамі. Ого! Тут ёсць такія, што па кусочках разгледзяць, разбяруць вас, а пасля скажуць: «Даруй, Божа, нам нашы грахі...» I ўсё ж у Пустоўцы ніхто двух вякоў не жыве, а пакуль стаіць свет, кажуць яны, і ёсць гарэлка, а суды судзяць, то і піць трэба. «3 панам, з ксяндзом піць не будзеш, а са сваім братам суддзёй як не выпіць?! Кепска, добра судзіў — усё роўна — пі, пакуль не павалішся, і годзе!»
    Усялякія людзі бываюць у Пустоўскай воласці. Адзін,
    як вып’е лішнюю чарку, пачынае плакаць, як бацьку пахаваўшы, а жонкі і дзяцей ні на вочы не пускае і б’е, калі пападуцца пад руку. Другі — лезе цалавацца і — каб білі яго — усё роўна лезе. «Бі, ну, бі,— прычэпіцца ён да чалавека,— а ўсё ж такі дай пацалуемся!» Вельмі дрэнна на сходах з гэткімі людзьмі: крычаць — ажно горлы трашчаць, а толку ніякага.
    Наш пісар — вялікая галава; ён кажа, што мужыку трэба найбольш маўчаць, бо галава ў яго сядзіць так сабе, а ўвесь фундамент у руках! Людзей, што на сходах аказываюцца, называе проста «крыкунамі» і саўсім іх не любіць. Як бывае ў добрым гумары, ён гэтак кажа: «Каб уся зграмада была, як тыя крыкуны, то перш за ўсіх яму, пісару, трэба было б уцякаць з гэтага свету, а пасля і ўсім добрым людзям. Убачылі б тады крыкуны, як жыць без пісара, і ўсе б жывымі ў зямлю палезлі». Але не ўсе ж на адзін капыл роблены. Пісар не нацешыцца з тых людзей, што на сходах другіх слоў не маюць, як «але, паночку», «гэтак трэба», «сагласны, усе сагласны». Добрыя гэта людзі: патаўкуцца, паціскаюцца пасля сходу і ідуць сабе дамоў, калі і нічога пісар не даў на гарэлку,— не то, што «крыкуны». Бывае, прыстане другі: «Дай пан на гарэлку, яй-Богу дай». Пасадзіш яго за рашотку — ён пасядзіць і зноў просіць: «Дай, паночку, дай хоць на чарачку». Дасі яму адчэпнага, і ўсё добра. I гаспадар ты, пісар, як ёсць над усімі ў воласці. Старшыню, старасту, суддзю — усё ты сам выбіраеш. Ведама, «крыкуны» мала дзе патрэбны, а ціхага чалавека чаму не ўзяць для службы: гэткі, брат, што не падложыш — падпіша. Шкоды ад яго нікому не будзе, а што вып’е — яму на здароўе.
    II
    Калі падышоў час выбару суддзі, усе схадзіліся на тым, што не будзе ніякай бяды, абраўшы Міхася Крэчку. Нават мала крычалі, бо пісар, ведаючы ўсегдашнюю прыказку Крэчкі — «язык да дабра не даводзіць», зараз жа прыгаварам зацвердзіў выбары.
    I прычапіўшы медаль, Крэчка не зафанабэрыўся: спаў на печы і еў разам з жонкаю і пастухом. У апратцы ўсё засталося старое, адно новыя завяліся боты, што абуваў на суды. Ніколі ён не хваліўся, як другія яго калегі: «мы прысяжныя, мы прысяжныя», а быў добрым хлопцам і браў,
    што давалі, без усялякай спрэчкі. Ён не быў гэткім мудрым, як сам прадсядацель суда, каторы прыдумаў цацку з дзірачкай. Прадсядацель лічыўся не абы-якім чалавекам: Бога баяўся, спаўняў прысягу. «Усё трэба рабіць па хворме,— казаў ён,— Божэ барані, калі рука мая возьме грош, суд — святая рэч». Але ўсім было ведама, што ў прадсядацеля ёсць у стале скрыначка з дзірачкай, і калі ў яе кінуць што, то пэўна нідзе не прападзе, апрача кішэні прадсядацеля. Хто гэтага спосабу не ведаў і прама саваўся з грашыма да прадсядацеля, ён ад яго ўцякаў з хаты, а ўжо жонка адкрывала сакрэт, што прысяжны не бярэ, а калі чалавек мае што, то можа кінуць у скрыначку — і грэху не будзе, і дзела споўніцца.