СПАДЧЫНА Язэп Лёсік "ІВфбі АПАВЯДАННІ КАЗКІ АРТЫКУЛЫ Мінск «Мастацкая літаратура» 1994 ББК 84(4Бен) Л 51 УДК 882.6 Серыя заснавана ў 1989 г. Укладанне, прадмова і каментарыі Алеся Жынкіна 8820600000—131 Л 102—94 М 302(03) — 94 ISBN 5-340-01250-6 © Укладанне, прадмова, каментарыі А. У. Жынкін. 1994 Змагар за вольную Беларусь Жыццё чалавечае можна параўнаць з кнігаю. Бывае яна часам і вялікім тоўстым фаліянтам, і непрыкметнаю адразу, танюсенькаю брашураю. Па-рознаму лёс распараджаецца кнігамі. Адны забываюцца, другім наканавана доўгае жыццё. Але здараецца і так, што нейкая злая рука наўмысля выдзірае многія старонкі, хавае кнігу ў сутарэнні, a то і паліць, бязлітасна паліць у агні... На працягу трох гадоў, радок за радком прыйшлося збіраць распарушаную спадчыну Язэпа Лёсіка (1883—1940). Многае незваротна страчана, зніштожана, многае, відаць, застаецца яшчэ нявыяўленым. Тым не менш назбіралася багата матэрыялу — нават тэхнічна цяжка аб’яднаць яго ў адну кнігу. Вось таму першы зборнік ахоплівае творчую спадчыну Я. Лёсіка пераважна з 1912 па 1918 гг.* Іншыя матэрыялы перыяду 1919—1938 гг., а таксама цікавыя дакументы і перапіска розных гадоў, спадзяюся, яшчэ ўбачаць свет. Усё разам гэта не проста спадчына Язэпа Лёсіка. Гэта — ягонае жыццё. «Родныя вобразы». Невыпадкова дадзена такая назва раздзелу прыгожага пісьменства Я. Лёсіка. Яшчэ ў далёкім 1921 годзе сам аўтар апрацаваў свой багаты архіў і ўклаў зборнік апавяданняў менавіта з гэтай назвай. Сведчыць аб тым цудам захаваны «Протокол № 1 Сходу НавуковаЛітэратурнай Колегіі пры Комасьвеце Беларусі ад 15 сакавіка 1921 г.»**, на якім прысутнічалі Д. Жылуновіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, В. Тэпін і Ільючонак. Тады абмяркоўваліся выдавецкія планы і па 8-й пазіцыі, дзе гутарка йшла пра «Родныя вобразы» Я. Лёсіка, было прынята рашэнне: «Выдаць у ліку 10 000 экз.; заплаціць аўтару гонорар за 12 друкаваных лістоў 2.000.000 руб.». Праз два дні высокі чыноўнік накладзе рэзалюцыю: «Не возражаю прн условнн согласня РабК. ннспекцнн». I, мусіць, «ннспекцня» таксама не «возражала», бо ўжо 22 сакавіка Лёсіку быў выплачаны аванс. Праца ж па выданні вялася Беларускім кааперацыйна-выдавецкім таварыствам «Адраджэньне» і да 1922 года была амаль скончана. У перавыдадзенай гэтым часам першай частцы «Практычнай Граматыкі» * Усе выяўленыя літаратурныя творы, што ўключаны ў кнігу, датаваныя 1912—1919 гг. ** ЦДАКР. Ф. 101, воп. 1, адз. 76. С. 31. Тут і далей захоўваецца правапіс арыгінала. Язэпа Лёсіка было рэкламнае паведамленне аб хуткім з’яўленні «Родных вобразаў». Але гэтага не адбылося. Прыгожае пісьменства Я. Лёсіка так і не знайшло тады свайго чытача. Галоўлітам, а папросту цэнзурай маладой таталітарнай сістэмы выданне «Родных вобразаў» было забаронена з-за «нацыяналістычнага», «рэлігіёзна-дагматычнага» характару. Сумны лёс спаткаў і выдавецтва «Адраджэньне» — яно было расфарміравана і спыніла сваё існаванне. He ацалелі, відаць, машынапіс, карэктура ў «12 друкаваных лістоў»; спаленыя ў 1930 г. рукапісы... Якімі ж былі першыя літаратурныя спробы Я. Лёсіка? На гэта цяпер ніхто не зможа даць адказу. Першы вядомы нам твор быў надрукаваны толькі ў 1912 г. У «Нашай Ніве» за 19 ліпеня (ст. стылю) было змешчана маленькае апавяданне «Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю». Яно цяпер і адкрывае літаратурны раздзел гэтай кнігі. Але ці ж гэта — пачатак творчасці Язэпа Лёсіка? Ці не сам ён адказвае на гэта ў вершаваных радках «Апавядання без назвы» (раздзел «Гаронім-ляснік»), калі з далёкай халоднай Сібіры звяртаецца ў думках да маці? «I цяпер усё ходзе глядзець, «ці ня гоне ён быдла із лесу?» А мо с кніжкай у руццэ, у чорным плацці, адзін, пахаджае на сьцежцы ля лесу,— кветкі-зельля ірве, у паперы кладзе ды, нагнуўшыся, нешта ўсё піша?» Што піша ў тыя паперы маленькі Юзік-Язэп, а мо і падлетак, семінарыст? Відаць, вершы. Хараство ваколіц роднага сяла, не кранутая яшчэ бязглуздай гаспадаркаю прырода натхнялі да творчасці. 1 тут няма нічога надуманага, бо менавіта на гэтай глебе ўзгадаваны быў і Якуб Колас. Лёсік пісаў вершы. Пісаў, але рэдка адкрываўся, дзяліўся напісаным. Лічыў гэта не вартым, не патрэбным, сам ніколі сябе да паэтаў не залічаў. Вядомыя ўсяго тры ягоныя вершаваныя спробы. «Мой ты краю, родны, мілы...» друкаваўся ў газеце «Звон» № 1 за 25 жніўня 1919 г. Гэты вершык-аднадзёнка носіць публіцыстычны характар — ён апошні з вядомых. У 1914 г. надашле Лёсік у рэдакцыю газеты «Bielarus» каляднае віншаванне. Яму, праўда, больш адпавядала б назва «Віншаванне з ссылкі», чым «Віншаванне з салдатаў». Але, мусіць, таго вымагала цэнзура, ды й доля салдацкая была не лепшай тады за долю ссыльнапасяленца. Газета надрукавала верш лацінкай 18 снежня (ст. стылю) 1914 г. пад крыптанімамі Я. Л., дадаўшы ў дужках слова «апалчэнец». Але толькі першыя вядомыя па часе паэтычныя радкі з «Апавядання без назвы» (канец раздзела «Гаронім-ляснік»), напісаныя вясной 1914-га, можна лічыць сур’ёзнай працай. Гэта — споведзь душы ў выгнанні, у далечыні ад радзімы. Так мог напісаць толькі паэт, і каб яе не было, дык пра Лёсіка-паэта наогул не прыйшлося б гаварыць усур’ёз. Радкі з той споведзі ўзяты эпіграфам да «Родных вобразаў». Але не вершы прынясуць Лёсіку вядомасць. Сібірскае выгнанне зро- біць яго таленавітым пісьменнікам і вядомым публіцыстам. Самыя значныя ацалелыя апавяданні-замалёўкі напісаны менавіта ў той час. ...Падпісчыкі «Нашай Нівы» не маглі не адзначыць дэбют у газеце невядомага аўтара. Жартаўлівы і лаканічны аповяд пра пацешнага рабога Міхася Крэчку, што быў за суддзю, гэта маленькая, але такая змястоўная гісторыя была падпісана псеўданімам М. Кепскі, і толькі рэдакцыя ведала, што гэта Язэп Лёсік. У кастрычніку 1912 г. апавяданне перакладзена М. Багдановічам для перавыдання ў кіеўскім зборніку разам з творамі С. Палуяна, Власта, Ядвігіна Ш., Тараса Гушчы, Ф. Багушэвіча, Алеся Гаруна і інш.* «Ці выйшла гэтая кніжка? Аб гэтым ніякіх інфармацыяў ня маю»,— прызнаецца Антон Луцкевіч **. Няма іх і ў нас. А неўзабаве на старонках «Нашай Нівы» з’явілася гісторыя пра карчомнае жыццё — «Не ўсе ж разам, ягамосці!..» — апавяданне невялічкае, але шматпланавае. Рэальныя чалавечыя лёсы і будзённыя карчомныя з’явы пададзены захапляюча і павучальна. Невыпадкова ў 1914 г., праз два гады пасля друку ў «Нашай Ніве», гэты твор выходзіць асобнай кніжкай. На вокладцы і шмуцтытуле, праўда, пазначаны аўтарам Антон Лёсік, брат Язэпа. Але гэта невыпадковая памылка — усё з тых жа цэнзурных меркаванняў подпіс аўтара хаваецца ў самым канцы апавядання, на апошняй старонцы. Тым не менш менавіта праз гэтую кніжачку — «Не ўсе ж разам, ягамосці!..» — пашыраецца прызнанне і вядомасць Лёсіка-пісьменніка. Да гэтага часу належыць і апавяданне «Першынка». Маленькі Анцік са сваімі запаветнымі жаданнямі, дзіцячай непасрэднасцю і прыгодамі тут галоўная дзеючая асоба. Саступаючы хлопчыку, аўтар толькі зрэдку ўмешваецца ў яго справы. Высока ацаніў «Першынку» Максім Гарэцкі. Але самай маштабнай работай таго перыяду будзе «Апавяданне без назвы». Сталася, праўда, так, што гэты буйны і найлепшы літаратурны твор Я. Лёсіка аказаўся найменш вядомым. Напісаны ў лютым — чэрвені 1914 г., ён рыхтаваўся ў «Нашу Ніву». Закрыццё ж газеты расійскімі вайсковымі ўладамі перад нямецкай акупацыяй Вільні надоўга адсунула выданне. Ужо пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917-га «Апавяданне без назвы» не без перашкодаў на працягу ажно трох гадоў друкуецца ў газетах «Вольная Беларусь» і «Беларусь». Плённымі ў літаратурнай творчасці Язэпа Лёсіка будуць гады сібірскай ссылкі. Асабліва тут вылучаецца перыяд 1912—1914 гг. «Предоставляю Господнну Кнренскому Уездному Ясправняку на распоряженне н доношу Его высокородню,— піша прыстаў 2-га стану Кірэнскага павета 31 мая (ст. стылю) 1913 г.,— что с. поселенец Носнф Лоснк холостой, оседлостн н домообзаведення не нмеет, поведення удовлетворнтельнаго, занятнй постоянных не нмеет н пропнтывается поденнымн заработкамн, образ жнзнн ведет средннй, в Мельннчном выселке жнвет около года»***. Жыве не адзін — амаль год, як зарганізавалася тут невялічкая камуна ссыльных палітыкаў, беларусаў. Сярод тых, з кім звёў * Ант. Навіна. 3 недрукаванае спадчыны па М. Багдановічу. Гадавік Бел. Нав. Тав-ва. Кн. 1. Вільня, 1933. С. 165—166. ** Тамсама. С. 166. *** Іркуцкі абласны архіў. Ф. 34, воп. 1, адз. 11365. С. 9. выгнанніцкі лёс Язэпа Лёсіка, вядомы імёны Янкі Усціновіча і трох Алесяў: Прушынскага (Алесь Гарун), Капусціна і Толпінскага. Сябры разам жывуць і працуюць. А інакш не выжывеш, бо нялёгка даецца сібірскі хлеб, фунт якога каштуе тут 7 капеек. Работы ў выселку часовыя і цяжкія — гэта раскарчоўка дзялянак, нарыхтоўка дроў далёка ў тайзе, касьба на параскіданых у лесе невялічкіх галявінах. Проста шчасце, што некаторыя з ссыльных ведаюць рамяство і знаходзяць заробак у самім выселку па вырабе або рамонце немудрагелістага сялянскага рыштунку. А калі ўжо зусім прыціскала, дык недалёка — праз рэчку — Кірэнск. На прыстанях гэтага горада-выспы яшчэ можа пашчасціць адшукаць якую-колечы работу. Сябры рэдка бяруць Лёсіка з сабой на заработкі, бо ведаюць, што мала толку будзе ад настаўніка там, дзе ў першую чаргу патрэбны фізічная сіла і спрытныя рукі. Усё болей ён увіхаецца па гаспадарцы, здабываючы прадукты і гатуючы ежу. Менавіта да гэтага перыяду можна аднесці радкі з успамінаў Антона Лёсіка: «У ссылцы Язэп жыў разам з сябрамі ў няшчасьці — з іншымі палітычнымі. Аднаму з такіх сяброў удалося нелегальна прыехаць у Ноўгарад-Северск, дзе была ягоная радня. Апавядаючы мне аб жыцьці Язэпа ў ссылцы, ён, між іншага, дабавіў, жартуючы, што Язэп ужо атрымаў мэдаль... бульбяную, бо ён добры кухар»*. Але «кухару» больш за ўсё хацелася вучыць дзяцей. Ен, настаўнік па прызванні, з болем зазначаў, што ў многіх сібірскіх сёлах няма нават пачатковых школ. Спроба ж арганізаваць прыватныя ўрокі і вучыць чалдонскіх дзяцей грамаце адразу была прыпынена, калі даведаліся аб гэтым жандары. Афіцыяльна настаўнічаць у ссылцы да 1914 г. забаранялася. На некалькі гадоў выселак Мельнічны стаў родным домам, маленькаю выспаю ў акіяне таежнай Сібіры. Тут былі сябры, была падтрымка. Тут гучала роднае беларускае слова і не так тужліва было на сэрцы. Выпісвалі беларускія газеты і кнігі, дзяліліся заробкам і дапамагалі адзін аднаму — ладзілі нават вечарыны. Для Лёсіка ж гэты перыяд з 1912-га па 1914-ты будзе асаблівым творчым этапам. А знаёмства з Алесем Гаруном, якое прыпадае менавіта на 1912 год, вырасце ў шчырае сяброўства і значна ўзбагаціць абодвух.