• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Наш Крэчка, як ведама, быў добрым хлопцам, але як зрабілі яго начальнікам, то Прануся, яго жонка, цяжка ўздыхуўшы, сказала:
    — ...Глядзі ты, Міхась, ну!
    У яе недакончанай думцы так і чулася нейкая бяда. Але хто слухае бабы? Смяяўся і Міхась са сваёй кабеты. У судзе ён убачыў, што дзела не саўсім проста: яго сябры без гімароў кроку не зробяць, ды і земскі нос суне ў мужыцкія справы і цісне суд. Адна бяда. Сядзі ўвесь дзень без падмоскі — аж галава круціцца.
    Дзякуй Богу, халера пайшла і такі выйшаў прыказ: «Халоднай вады не піць». Тады пажылі. На судах стаяў самавар, як бы з пераваранай вадой, а налівалі яго спірытусам. Адзін раз сядзеў на судзе земскі, а наш галава-прадсядацель звяртаецца да яго і кажа:
    — Вашэскародзіе, ці можна напіцца?
    — Кіпячонай вады?
    — Так точна.
    — Ідзі,— кажа,— гэта можна.
    Пацягнуў ён, а за ім і ўсе мы.
    I рэвізіі гэта — абрыда... А па-нашаму, самы большы фэлер, калі прадсядацель гарэлку з півам мяшае — ну, але, бо мала вып’е і ўп’ецца.
    III
    Службу сваю выпаўняў Крэчка, як зносіла яго галава. Глядзеў ён аднаго, каб як-небудзь ад таварышоў не адстаць, да рабіць, што яны робяць. Гэтак служачы, мы ўжо думалі, што да самай смерці не расстацца Крэчцы са сваім
    суддзёвым медалям, але выйшла саўсім іначай і гэтак, як, мусі, жонка Прануся спадзявалася. Ды яшчэ як! Згубіў чалавек не аднаго сябе, а ўвесь Пустоўскі валасны суд. Гэта было, як усе пустоўскія суддзі за мястэчкам у гаі гулялі «лета». Усё б добра абышлося, каб не адна бяда. Нялёгкае якраз прынясло ў гай і земскага. Ходзіць ён памаленьку па лесе, чуць ногі цягне, і, якраз, нічога не ведаючы, ідзе на тое месца, дзе сябры, зарабіўшы на судзе грошы, гуляюць. Ён бы найшоў на самую бяседу, каб не прадсядацель, каторы адлучыўся на бок. Убач прадсядацель земскага перад пачаткам выпіўкі, ён бы не скеміў, што рабіць у гэткім страшным часе і, як акамянелы, стаў бы, пакуль земскі не ўзяў бы за вуха і не адвёў бы за рашотку, але цяпер ён зразу рвануўся з месца і, як страла, паляцеў да падводы. Усе кінуліся за ім і, штоўхаючы адзін другога, як-небудзь паўлазілі на воз; адзін толькі Крэчка, найгорш спалоханы, як непрытомны, круціўся каля калёс і ад страху ніяк не мог сесці. Сабраўшы апошнія сілы, ён гэтак скакануў, што, не зачапіўшы пятамі ваза, пераляцеў на другі бок фурманкі, а сябры яго, думаючы, што ўсе на возе, маланкай панясліся ад благога месца. Тым часам выйшаў земскі на дарогу, а там і Крэчка...
    Цяпер можаце дагадацца, які быў канец: злосны земскі ў тры мігі раскасаваў увесь пустоўскі суд.
    I што ж вы думалі?
    Ізноў наш Міхась Крэчка, катораму ўсміхнулася доля і абула ў боты, надзеў пракавечныя лапці і па-стараму топае на сходзе перад панам пісарам, дабіваючыся чаркі гарэлкі.
    Гэркулее і еедянін.
    {Даунейшая грэцкая казка).
    Селянін уграз з возам у балоці. Як ня біў ён свайго каня, як не катаваў яго, але воз ні з мейсца!
    Што тут рабіць?!
    У вялікай турбоці, звярнуўся ён з малітвай да Гэркулеса:
    — Божухна мой, моцны Гэркулесе! Ты дужы і табе лёгка выратаваць мяне. Памажы, злітуйся!..
    I пачуўся голас с хмары:
    — Я памагу табе, бедачэ, толькі ты павінен слухаць мяне.
    — Кажы, Божухна, слухаю!
    — Перш-на-перш вось што: ачысьці гразь с кол... Цяпер — выймі рэмень с пад кол, засып і зараунуй каўдобіны.
    Селянін зрабіў усё, што загадаў Гэркулес.
    — А цяпер і я табе памагу,—сказаўГэркулес: бяры лейцы у рукі ды гукні на каня.
    Селянін падняў лейцы, гукнуў і—не агледзіўся, як конь лёгка і ёмка вывез воз з гразі.
    — Дык вот-жэ дзякуй!—гукнуў у неба селянін.
    — Дык вот-жэ дурэнь!—атказаў ямуГэркулес.
    Я. Лёсік.
    «Не ўсе ж разам, ягамосці!..»
    I
    Дзеля прынады ў карчму людзей, а мо і дзеля сваей уласнай уцехі трымаў шынкар заморскую птушку, папугая. Клетку з птушкай пачапіў ён пад столлю, якраз каля тае шафы, дзе стаялі ўсялякія пляшкі з гарэлкаю. Падчас гарачавата крыху дый нават чадна было пад столлю, дык затое не халодна і супакойна. Але не гэта меў на ўвазе шынкар, як вешаў так клетку. Ён ведаў натуру папугая, робячы гэтак, меркаваўся з тым, каб яму зручней было бачыць, што дзеелася ў карчме. 3 гэтага боку лепшага месца нельга знайсці, і папугай добра разумеў выгаду сваёй «пасады». Дык ён часу дарэмна не бавіў, але пільна ўсім цікавіўся, шчыльна да ўсяго прыглядаўся, і нічагутка не магло выслізнуць ад яго прагавітага вока. Сачыў ён гэтак шчыра ды сумленна, што іншы раз — не трэба таіцца — не пад густ прыходзілася самому шынкару. Трапіцца там штоколечы прыкупіць тайна або, напрыклад, закрасіць гарэлку вадой, дык хоць ты да склепу хавайся: утаропіцца, бестыя, як немаведама на што. Яно, ёсць ведама, птушка — не чалавечае вока,— бачыць, але не скажа, а ўсё ж неяк нядобра робіцца, калі дужа прызіраецца ды назаляецца: здаецца, пакруціць галавою ды скажа: «Ну і шэльма ты, Моўша». А Моўша — што Моўша? Моўша надзіва чалавек сумленны! Круцельства, ашуканства альбо якога шальмоўства ні разочку ніхто ад яго не бачыў. Ён і з простым чалавекам, як з панам, заўсёды прыветны, ласкавы; усім паслугуе, наровіць усім роўна дагадзіць і заўсёды чалавеку раду падасць. Няхай людзі скажуць, калі сказаў ён што кепскае каму ці зрабіў якую прыкрасць каму, а калі трошкі разводзіў гарэлку, дык — вада ж не атрута, дый рабілася гэта, спагадаючы людзям, дзеля іх жа ўласнае карысці: і больш вып’юць, і не прудка ўп’юцца. А колькі ён дабра людзям зрабіў — дык, каб яму гэтулькі рублёў, даўно б, пэўна, карчмарства пакінуў... Вунь Шлёма — крыжам расцягніся,— ані на грош нічога напавер не дасць...
    Але папугай, як і людзі, і нічога не казаў, а толькі цікаваў. Гэткім чынам не ў доўгі час ён з усім чыста азнаёміўся, спазнаўся і ўсё чыста ўкеміў, што датычыла гаманлівага карчомнага жыцця, яго нораву і цікавых звычаеў. Урэшце стаў, падла, пазнаваць у твар карчомных «жыхароў» ды налажыўся «дзень добры» даваць і кожнага
    клікаць па імені і па прозвішчу. Скончылася тым, што яму ўжо не трэба было турбаваць вачэй, каб даведацца, што першы зранку, як толькі адчыняцца дзверы, уходзіць ваўкалаты Сёмка. Сёмка пастаянна без вопраткі, у шарачковых, з чырвонымі латамі на каленях, портках і ў чорнай, як зямля, зрэбнай кашулі. Шапка на ём бадай ці не кожны дзень была іншая, але заўсёды — улетку зімовая, а ўзімку летняя.
    Цікавасць брала папугая, дзе ён іх даставаў? Ці не краў, як часам даводзілася і яму, калі што кепска ляжала або здавалася занадта прынадным?.. 3 зубоў у Сёмкі заўсёды стырчала даўжэзная, накшталт кульбакі, люлька. Яна вымалася з губы ласне ў той момант, як трэба было высмаркацца або выпіць чарку гарэлкі, бо ён спаў з ёю ў зубах, заліхвацкі ўмеў пляваць, не вымаўшы люлькі, адкапыліўшы лупу, і калі не брахалі, дык аднакраць, на хаўтурах сваёй жонкі, прыпёрся ў царкву, пыхкаючы з яе, як з кадзіла. Колькі часу назад папугай прыкмеціў, што раней меў Сёмка іншую люльку. Тая, як ён памятае, была невялічкая ды з маленькім, як у імбрычку, рыльцам, касцяным цыбуком. Зваў яе Сёмка «гарнушкам». Забрамны маскаль шкіліў, што той «гарнушак» Сёмка страціў у бойцы з туркам. Шкада гнявіць, але нічога не зробіш; прыйшлося дарэчы, дык трэба, мусі, сказаць, з якім гэта туркам была бойка ў Сёмкі. Няхай ласкава выбачае; сам, здароў, ведае, што з песні, кажуць, слова не выкінеш.
    Страх, як не любіў Сёмка сварыцца і да таго здарэння хваліўся нават, што і завядзення таго не мае, каб лаяцца з Антоляю. Дзе там! Спрэчак, гневу жаднюткага ў іх не траплялася, хоць спытайце ў людзей. Але не брэшуць, мусі, людзі, калі кажуць: май ды не выхваляйся. Вось зухаўства гэта і ўздрантавала чорта; дзеля таго ён і прыстаўлены, каб зводзіць добрых людзей на сваркі ды на бойкі. He чорт, кажа — не. Дык хто ж гэта назвадыяшыў, хто ж, як не чорт, адвярнуў розум ды засланіў яму вочы? Нешта думаеце, што сам ён завёўся? Дык ён памятаў бы, як гэта і за што пачалося, a то, хоць забі, нічагутка не ведае. Памятае толькі, што нябожчыца, ухапіўшы з качарэжніку чапялу, як шалёная, рынулася на яго, калі ён выбіваў аб стол попел з «гарнушка». Ведама, выцяць сябе ён не даўся; чапялу адабраў ды шпурнуў пад лаву. Тады Антоля ўляпілася аберуч за валасы, а не здолеўшы пакаціць, вырвала з зубоў люльку ды ўмомант здрабязіла яе таўкачом на калодцы на малюсенькія друзгі.
    — Ось як табе, булава, памятай! — засопшыся, як мех,
    крычала яна, паказваючы пальцам на чарапкі ад «гарнушка». Слова на гэта не прамовіў Сёмка; пайшоў ды маўчком лёг на тапчане. Мо брыдка было ў вочы людзям паказацца ці надта ўжо зазлаваў ён на жонку — няведама, а толькі тры дні нікуды не сходзіў з тапчана. Спалохалася Антоля ды кінулася шукаць рады. Святым Духам надало ёй забегчы да Чылінавае Пранцэлі. Тая паслухала, пабедавала ды, дзякуй ёй, нараіла: «Купі, нябога, новую люльку: ці не паможэ?» Дык не йсці ж блізкі свет дзеля люлькі на рынак?! Яна абегала ўсю вёску і нейдзе-такі расстаралася. He самавітая гэта была люлька, шчарбатая, без цыбука і без вечка, але зрабіла цуда: Сёмка ўстаў. Ён зараз жа вышмаргнуў з-за пояса капшук, набіў люльку, прыціснуў крыху кіпцем, каб не сыпалася табака; Антоля выгарнула ды падала яму вугаль, а ён, прыпаліўшы, аддаў назад вугаль ды задыміў, як з коміна, трымаючы люльку ў жмені. Антолі і яму, абаім, мусіць, адлягло і пасвятлела ўваччу, бо хутка пачалася лагодная размова.
    — Мо б ты, мой саколік, капустачкі або скварачку з’еў? — ласкава пыталася Антоля, лісліва зазіраючы яму ў вочы.
    — Дык дай, калі ёсць,— казаў Сёмка, сядаючы за стол.
    Узіму на вячорках, каб чым-колечы аддзякаваць Сёмку за тое, што заўсёды ахвотна і лэпска бубніў на ігрышчах, хлопцы высмалілі яму цыбук даўжынёю з локаць. Яны спадзяваліся, што ён адрэжа колькі трэба на звычайны цыбук, а рэшту схавае на ўсялякае здарэнне. Але Сёмка паглядзеў на справу з другога боку: каб не псаваць, дык ён цаліком насадзіў яго на люльку.
    Вось гэтым цыбуком, калі не было чаго рабіць, Сёмка меў звычай штурхаць пад бок папугая, і папугай добра ведаў, што канец яго абсуслены і слізкі, так што дужа непрыемна робіцца.
    Хоць і крычаў папугай «дзень добры, Сёмка», але той не звяртаў на гэта ўвагі: абрыдла бо штодня здароўкацца з птушкаю. Ці ён, няхай Бог крые, блазан які, або што, каб патураць усякаму глупству?! Ды агульна Сёмка быў негаваркі чалавек. Ён моўчкі садзіўся за доўгі карчомны стол, аблегаўся ды нешта, мусі, рахаваў. Потым азіраўся, мармытаў, пазяхаючы, ды раптам, грукнуўшы кулакамі, сіпата гукаў праз цыбук: