Адгэтуль відаць, што нам трэба асцерагацца пераймаць што-небудзь з гэткіх інтэрнацыянальных граматык. Нам асабліва трэба трымаць гэта на ўвазе, бо мы самі выхаваны і ўзраслі на старых расійскіх граматыках, і трэба быць вельмі асцярожным, каб не паддацца ўплыву таго, да чаго нас прывучылі з дзяцінства ў старых расійскіх школах. А калі так, то паўстае пытанне — што ж павінна даваць беларуская граматыка, аб чым яна павінна вучыць, на якім грунце давядзецца яе будаваць? Дый дарэчы сказаць — што гэта граматыка, які яе змест? Першай падставай, на якой павінна закладацца беларуская граматыка, гэта будзе навука. Граматыка наша павінна будавацца толькі на навуцы, на навуцы сапраўднай, на моцных навуковых законах. А ўсё тое, пра вошта не даведзена навукай, не павінна мець месца ў нашай граматыцы. I ўсё трухлявае, што даўно асуджана навукай, не павінна мець сцежкі да новай беларускай граматыкі. У нас сталася так, што скрозь проста баяцца навуковасці ў граматыцы, жахаюцца гэтай навуковасці, як страхоцця, як чагось нечуванага і немагчымага. Навуковасці не жануць ані з гісторыі, ані з прыродазнаўства, ані з матэматыкі. Толькі нябога-граматыка мусіць цурацца навукі, як чагось чужога, не роднага і нават шкадлівага. I цяпер па школах пад назваю граматыкі вучаць нешта такое мізэрнае, што з пагляду навукі не мае жаднай вартасці. Усе вучоныя-філолагі даўно ўжо ў адзін голас прызналі, што расійская школьная граматыка набіта шкадлівай бяссэнсіцай, усім, чым хочаш, але не тым, што мае звязкі з сапраўднай навукай. Мы ўсе вучылі расійскую граматыку, але мы вучылі не сапраўдную граматыку, а толькі граматычныя формы і правапіс. Усе мы ведаем, што словы, скажам, «тереть, мереть, переть» праз h пісаць не можна. А чаму? Кажуць — гэта вылучнасць (нсключенне). Далей, кожны з нас ведае, што словы «прежде, втуне, вообіце (наогул)» не маюць на канцы Ь. Чаму? Зноў расійская граматыка адказвае, што гэта вылучнасць. I гэтак на кожным кроку. Бедны вучань прыходзіць да думкі, што нібыта няма закону без вылучнасці. Маскоўцы гэтак і выслаўляюцца: «нет правнла без нсключенмя». Да такой шкадлівай думкі прывучае іх сама іх тхлявая граматыка, тагды як навука нам кажа зусім іншае. Трэба парупіцца, каб беларуская граматыка ўхілілася ад шкадлівых забабонаў. А граматычныя забабоны страшэнна цупкія і вякамі пануюць у школьных граматыках. Напрыклад, возьмем пытанне — аб чым павінна вучыць граматыка? На гэта яшчэ вядомы рымскі граматыст Элій Донат адказаў: «Граматыка ёсць навука добра размаўляць і пісаць». Першыя беларускія (і ўкраінскія) граматысты перанеслі гэтае Донатавае разуменне граматыкі і да сваіх кніжак. У граматыцы Лаўрэнція Зізанія* 1596 году чытаем: «Граматмка есть певное ведане, жэбысь мы добре мовнлн м пнсалм». Гэта самае знаходзім і ў вядомай беларускай граматыцы М. Сматрыцкага** 1619 году. Цікава зазначыць, што гэтая беларуская граматыка амаль не два сталецці служыла падставаю, на якой будаваліся ўсе расійскія (маскоўскія) граматыкі. 3 часу Доната прамінула ўжо не больш не менш як 15 вякоў, а школьныя граматыкі яшчэ і цяпер ставяць сваім заданнем Донатава разуменне граматыкі, хоць навука даўно ўжо давяла, што змест граматыкі не ў тым павінен тоўпіцца. На беларускай граматыцы павінна быць чырвонымі літарамі выдрукавана: «Граматыка — гэта навука пра жыццё беларускай мовы». I з гэтага навуковага задання ў нашай граматыцы мы і мусім паказаць, што граматыка надае законы і кіруе жыццём нашай мовы. Вучні з гэтакай граматыкі павінны дасведчыцца, што мова — гэта арганізм * Зізаній Лаўрэнцій (?— 1634)—беларускі педагог, царкоўны дзеяч, перакладчык. •• Сматрыцкі Мялецій (1572 —1630) —беларускі і ўкраінскі, царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік-палеміст. жывы, які пастаянна трымаецца сваёй уласнай сцежкі і залеж.ыць ад сваіх цікавых законаў. З’явішчы мовы родзяцца, жывуць і канаюць, як кожная жывая істота. Граматыка павінна даць поўны і дакладны малюнак жыцця нашай мовы, павінна вымаляваць яе ад яе пачатку да нашага часу. Яна павінна паказаць, што працэс утварэння мовы ніколі не прыпыняецца. Кожны з такой граматыкі лёгка пяроймецца думкай, што цяперашняе становішча нашай мовы не апошняе: быў свой пачатак, ёсць сваё жыццё, будзе і свой пэўны канец. Мова пастаянна пасуваецца ўперад, асабліва калі маецца добры грунт на яе ўзрост і поступ. Гэтак жыве кожная мова, гэтак будзе жыць і наша мова. 3 гэткай граматыкі кожны навоч пабачыць, як не да сэнсу тыя выгадкі, што нібыта ў беларускай мове не хапае слоў, што выдумляюцца новыя, штучныя словы, што ў нас многа чужых, не сваіх, пазычаных слоў, што мы не пішам так, як гавораць на сёлах. Усё гэта выгадкі нашай філалагічнай цемнаты, скуткі таго, што мы не ведаем, як расце і жыве кожная мова, які яна мае шлях і паступовасць. Кожнаму з нас даводзілася чуць, што кажуць пра чалавека, каторы варачаецца дадому з навукі: «як ён перамяніўся — не пазнаць!» I той, хто кажа, што нашы кнігі і газеты друкуюцца не гэтак, як гавораць на вёсках, не ведае, што кажа; не ведае, што ён прыстаў ад жыцця, што не скардзіцца і выгадваць яму трэба, а вучыцца і даганяць, як мага даганяць, каб не заблудзіць у адзіноце і не загінуць марна. Наша мова — пекная галіна агульнай славянскай мовы, і не дзіва, што ў нас многа аднакіх слоў з палякамі, расійцамі, чэхамі, балгарамі і т. д. Але сэнс зусім не ў тым. Музыкальная гама аднакая ва ўсіх народаў: до, рэ, мі, фа, соль, ля, а тым часам, што ж мы бачым? Кожны народ так умее перастаўляць асобныя часткі гэтай гамы, так іх перарабляе па свайму густу, натхненню і здольнасці, што выходзіць саўсім асобная мелодыя: музыка і песня італьянская, нямецкая, іспанская, польская, маскоўская і т. д. Літаратурная мова — гэта мёд, што збіраецца пчоламі з розных кветак і раслін. Чым больш сокаў з усялякіх кветак уходзіць у склад мёду, тым ён прыемнейшы, салодшы, смачнейшы і пахучы. Літаратурная мова павінна, цвёрда трымаючыся агульнага нацыянальнага грунту, лучыць да сябе ўсе тыпічныя характэрныя словы, прыслоўі, выразы і іншыя асаблівасці тых мясцовасцяў, гаворак таго народу, моваю каторага яна ёсць. I расійцы зрабілі вялікую па- мылку, згадзіўшыся з тым, што тыпічнай мовай іх языка ёсць падмова маскоўская, гаворка вось тых кабет, да каторых хадзіў вучыцца іх вялікі паэт і пісьменнік Пушкін. Гэта іх памылка, што яны, прыняўшы адну гаворку, смяюцца з другіх уласных гаворак, як з брыдкіх, сарамлівых паветалізмаў (правінцыялізмаў). I не дзіва, што просты селянін-расіец, не гледзячы на тое, што іх мова пануе ўсюды, бадай што саўсім не разумее той мовы, на якой пішуцца ў іх кніжкі і друкуюцца газеты. Самі расійцы гэта разумеюць, і вось што, напрыклад, піша аб расійскай літаратурнай мове вядомы расійскі крытык Дабралюбаў: «Ведь у нас язык лмтературы собственно не русскнй, м через сто лет над намн, конечно, будут так же смеяться, как мы теперь смеёмся над языком ассамблей петровского временн». Наогул, як даводзяць знаўцы, народнага языка расійскага ў пісьменстве ніколі не было і няма, іх народная мова цалкам асобная па свайму складу ад мовы пісьменнай, на каторай расійцы пішуць. Заўважыўшы гэта, мы павінны далажыць усіх сіл, усіх заходаў, каб ухіліцца ад гэткага сумнага з’явішча. Мова — гэта душа чалавека, краса і аздоба. Мова, як чалавек, павінна шанавацца, паважацца і прыбірацца з кожным разам у лепшыя, багацейшыя і зграбнейшыя ўбранні. Кожнае адметнае слова, кожны асобісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны з пашанай страчаць і з вялікай любасцю, як надзвычайную вартасць, далучаць у агульную скарбніцу нашай літаратурнай мовы, а не хавацца за паветалізм, не цурацца і не казаць неабачна, што ў нас гэтак не кажуць. Калі, скажам для прыкладу, у адным месцы кажуць яха, а ў другім рэха, калі адзін кажа маланка, а другі бліскавіца, марыць і летуцець — дык і хвала яму, абы яно было наша роднае, беларускае. Наша мова так багата, пекна і гучна, што часам, дапраўды, не ведаеш, якое слова, які выраз лепей ужыць — ажно вочы разбягаюцца. Ужо адно наша кароткае і доўгае у чаго варта, ёсць чаму пазайздросціць. А гэтыя кароткія і доўгія канчукі ў словах ідзе — ідзець, спявае — пяець — гэта цэлы скарб для нашых пісьменнікаў і паэтаў! Усё гэта разам злучанае, разумна і датэнпна ўжытае, дадае багацця, красы, гучнай ёмкасці і далікатства ў літаратуру і людскую размову. Апарт гэтага, мова так узгадаваная, усімі гаворкамі выпешчаная, робіцца здатнай, сардэчнай, усім любай і лёгка зразумелай кожнаму, хто хоць крошку падвучыцца. Ill Усё, што б мы не вучылі ў беларускай граматыцы, усё павінна быць асвечана гістарычным паглядам. Трэба пастаянна рупіцца аб тым, каб вучні, або, як заве іх беларускі народ, студэнты, заўжды пыталіся, чаму гэта так у жыцці мовы, а чаму не іначай. Трэба варушыць у іх думку і заўжды наводзіць на гадку, што ў складзе мовы няма нічога выпадковага. I аніяк не можна завучаць дагматычна таго, чаго мы не разумеем. Дзякуючы расійскай казённай школе, наша грамадзянства гісторыі сваёй мовы не знае. Сярод шырокага грамадзянства пэўны лік, або, як кажуць, мінімум знання па гісторыі, матэматыцы яшчэ патрабуецца, але знання, знаёмства з гісторыяй роднай мовы не вымагаецца. Склалася гэтак, што калі хто знае расійскі ці польскі правапіс, дык ужо і кажуць, што гэты чалавек «граматны», што граматыку ён ведае. Граматыку ў нас падмянілі на правапіс і думаюць, што граматыка — гэта правапіс... У школе расійскай першыя тры гады па сярэдніх школах толькі тое і робяць, што вучаць правапісу. Вот жа ў школе беларускай няхай ніколі не будзе таго, каб правапіс заступіў граматыку. На наша шчасце, правапіс беларускі ўжо й цяпер такі лёгкі, такі просты, што не павінен займаць многа часу і дасць поўную змогу вучыцца таму, чаго вымагае сапраўдная граматыка. Наш правапіс ніколі не зробіцца той недаступнай прамудрасцю той, дапраўды, кітайскай граматнасцю, якою стаў расійскі правапіс. Трэба спытаць у тых, хто прабаваў не вучыць, а толькі паказваць, як трэба пісаць па-беларуску, каб праканацца, як лёгка і скора гэта пераймаецца. Царква і дэмакратыя Як ведама, на Святкі, 15-га жніўня, у Маскве распачаліся пасядзэнні ўсерасійскага царкоўнага сабора. 3 прычыны гэтага ўкраінская газета «Н. Рада» пытае: «Якую пазіцыю зоймуць там прадстаўнікі нашай украінскай — калісь-та аўтакефальнай царквы? Ці напамятае ім дзень Успення лепшых часоў рэлігійнага жыцця, што квітнела ў нашых манастырах і царквах, калі хрысціянства адно што запанавала на Русі? Ці напамятае ім дзень Успення пра слаўныя