• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Патрэб у кожнага народу многа, але ўсе іх можна раздзяліць на дзве часткі — на патрэбы агульныя, каторых дамагаюцца ўсе людзі на свеце, усе народы або нацыі, і на патрэбы асабістыя, каторыя аднаму народу не патрэбны, бо яны ўжо іх маюць, а другому патрэбны, як хлеб і вада. Гэтыя асабістыя патрэбы маюць усе дзяржаўныя нацыі, як у нас расійцы, або маскоўцы, напрыклад, і не маюць іх нацыі недзяржаўныя, як мы, беларусы, і ўкраінцы ці літоўцы ў Расіі.
    Мы — беларусы, нацыя недзяржаўная, а гэта значыць, што мы апроч агульных, супольных патрэб з усімі народамі Расіі маем яшчэ свае асабістыя, беларускія патрэбы. Гэта мы заўсёды павінны трымаць на ўвазе і ў сваіх палітычных і грамадзянскіх дамаганнях павінны кіравацца сваімі інтарэсамі, сваімі беларускімі патрэбамі. Без гэтых сваіх асабістых патрэб трацяць свой сэнс і значэнне агульныя па-
    трэбы. Да агульных, супольных усім народам Расіі, патрэб належаць зямля і воля, а ўсе асабістыя патрэбы можна выславіць адным словам: аўтаномія, г. зн. права самім заводзіць у сябе свае парадкі, права на тое, каб наша родная беларуская мова скрозь панавала ў нашым краі, каб на ёй вучыліся, гаварылі, каб яна ўжывалася нараўне з расійскай ва ўсіх урадавых інстытуцыях, каб развівалася наша беларуская культура, літаратура, навука, умеласць, каб мы, беларусы, сталі нараўне і поплеч з усімі народамі, што жывуць на свеце — з расійцамі, палякамі, французамі, ангельцамі, немцамі і т. д. Усяго гэтага мы прычакаем, калі даб’ёмся сабе аўтаноміі, калі здабудзем аўтономію для нашага краю, аўтаномію Беларусі.
    Учыніўшы рэвалюцыю, мы здабылі сабе волю. Волю мы ўжо маем, але аб зямлі трэба яшчэ падбаць. Маючы волю, лёгка здабыць сабе зямлю. Дзеля гэтага і кажуць, што воля — самая важная і самая грунтоўная патрэба чалавека. Без волі чалавек, як без вады рыба.
    Да гэтага часу мы ўсе жылі для багачоў і правіцельства, дзеля сябе нам некалі было жыць, дый не давалі нам жыць дзеля сябе. Цяпер жа гэта мінулася. Дзякуючы волі, мы можам узяць уладу ў свае рукі і павінны ўзяць яе так, каб потым ніхто не мог адабраць. Бо які народ не возьме ўлады ў свае рукі, дык ён мала таго, што не разжывецца на зямлю, але страціць яшчэ і сваю волю ды зноў пападзе ў няволю да багачоў і цароў. Вот жа каб гэтага не было, каб не апынуліся мы зноў каля разбітага карыта, дык нам трэ падумаць, ад чаго гэта залежыць. А залежыць гэта будзе ад таго, каго мы пашлём да Учрадзіцельнага Сабранія, або панашаму, да Устаноўчага Сойму. Значыць, да Устаноўчага Сойму нам трэба паслаць такіх людзей, каторыя павінны ўстанавіць у Расіі федэратыўную дэмакратычную рэспубліку, або, сказаць па-нашаму, каб кожан народ быў сам сабе галава і каб увесь народ быў сам сабе цар. Вось калі мы ўстановім у нашай дзяржаве гэтакі лад, тагды, напэўна, можам шчыра падзякаваць тым, хто меў многа зямлі: панам, царам і манастырам. I тагды нашы дэпутаты, каторых мы самі выбярэм ды пашлём да Устаноўчага Сойму, напішуць такі закон: «Уся зямля ў нашым гасударстве належыць усяму народу». Пасля гэтага кожны чалавек, мужчына ці кабета, можа ўзяць, калі захоча,роўны з усімі кавалак зямлі ды працаваць на ём, жывучы на карысць сабе і ўсім добрым людзям. Будзе ўстаноўлена «працоўная норма», або, іначай сказаць, колькі дзесяцін або маргоў
    у той ці іншай мясцовасці можна даць на душу. Трэба заўважыць, што кавалак зямлі будзе давацца такі, каб чалавек мог жыць на ём па-людску. Будуць меркавацца з тым, каб хваціла не толькі піць, есці ды хораша прыбрацца, але каб чалавек мог купляць сабе кніжкі, выпісваць газеты, хадзіць у тэатр. Гэтага кавалка зямлі ніхто не мае права ні прадаць, ні залажыць, ані здаць у арэнду. Ён твой, покі ты працуеш на ём, а перастаў рабіць — зямля зноў адыходзіць да народу. Такім чынам, адзін чалавек ніколі не збярэ многа зямлі і не будзе ў вёсках ні вельмі багатых, ні надта бедных — хіба хто будзе занадта гультаіць.
    Гэтак кажуць адны. На іх думку, гэта самы лепшы спосаб развагі зямельнага пытання. Другія ж з імі не згаджаюцца і кажуць: што будзе рабіць удава з дробнымі дзяцьмі? Парабка наняць не можна ды ён і сам не пойдзе, бо будзе мець сваю ўласную гаспадарку, а тым часам есці трэба. Яны, гэтыя другія, гэтаксама кажуць, што зямля павінна належаць да ўсяго народу, але не трэба яе рэзаць на дзялянкі і рабіць з яе арцабную* дошку. Пры такім парадку не павернешся ў полі з вялікай машынай і будзеш поркацца з сахою, як і дзед твой поркаўся. Наогул, народ павялічваецца, а зямля ўсё тая. Каб яна магла пракарміць усіх людзей, дык яе трэба штораз лепей абрабляць і ведаць, дзе, як і што лепей пасеяць. Гэта вымагае агульнай развагі, харошых знаўцаў земляробства і прасторнасці ў полі. А адзін чалавек на сваём невялічкім кусочку хіба ж можа з усім гэтым управіцца? Вот людзі і кажуць, што пасля таго, як зацвердзіцца закон, што ўся зямля пераходзіць да рук усяго народу, дык яе не трэба дзяліць на дробныя часткі, а каму-колечы прырэзаць, а рэшту заставіць у вялікіх, асобных кавалках, каторыя будуць абрабляцца тымі, хто не мае ўласнай гаспадаркі — накшталт таго, як гэта робіцца на фабрыках і заводах. Там кожны работнік не мае нічога свайго, асобнага, а працуюць усе разам, як бы не дзеля сябе, а, тым часам, і робяць яны меней за селяніна ў полі, і жывуць яны лепей за земляроба або за таго, хто мае свай уласны кавалай зямлі. Дзеля загаду ўсёй працай на такіх вялікіх кавалках будуць выбірацца пры кожным месцы мясцовыя «зямельныя рады», каторыя і будуць кіраваць усім гэтым, як загадчыкі, кіраўнічы і інжынеры на фабрыцы ці заводзе.
    Як бачым, на кожнае пытанне людзі маюць свае аса-
    * Арцабная — шашачная.
    бістыя погляды, каторыя яны стараюцца правесці ў жыццё. Кожнаму здаецца, што яго погляд найлепшы і разумнейшы за другіх. Але каб той ці іншы погляд зрабіўся законам для ўсіх, дык яго павінна зацвердзіць Учрэдзіцельнае Сабраніе, або Устаноўчы Сойм, па-нашаму. Значыць, усё будзе залежаць ад Сойму і ад таго дзяржаўнага ладу, каторы ён установіць. А ўсё гэта агулам залежыць ад таго, якіх мы выбярэм ды пашлём да Сойму дэпутатаў. Значыць, першнаперш трэба падумаць аб тым, якіх людзей нам выбіраць за дэпутатаў. Трэба глядзець, каб да Устаноўчага Сойму не папаў вораг простага народу; асабліва ж трэ пільнаваць, каб не выбраць ды не паслаць туды ворага нашай бацькаўшчыны, Беларусі. А гэта можа здарыцца, калі мы будзем падаваць голас за чалавека, каторага саўсім не ведаем, або прадамо свае галасы за чарку гарэлкі ці за грошы, як гэта даўней рабілася пры воласці. Няхай не дажывём мы да гэтага сораму, да гэтакага ганебнага ўчынку. Нам, беларусам, асабліва трэ трымаць вуха востра. Мы народ удвойчы пакрыўджаны, нам мала таго, што хто паабяцае стаяць у Сойме за зямлю і волю. Зямля і воля — добрая рэч, але мала з гэтага карысці будзе, калі мы зноў пападзём у нацыянальную няволю да расійцаў ці палякаў. Мы павінны кожнага, хто дакляруе нам зямлю, яшчэ спытаць, а як ён, пане-дабрадзею, ставіцца да нашай мовы, а ці шануе ён нас як беларусаў, ці хоча ён або ці будзе стаяць у Сойме за тое, каб у нас былі свае беларускія школы, каб мова наша панавала ў нашым краю, каб у нас былі свае беларускія парадкі, каб мы сваёю зямлёю распараджаліся самі так, як гэта нам люба і карысна — адным словам, мы павінны спытаць, ці будзе ён дамагацца аўпіаноміі Беларусі. А калі ён нам гэтага не дакляруе, дык мы павінны прагнаць яго ад сябе прэч, хоць бы ён быў і сацыяліст. Аўтаномія нам патрэбна, як рыбе вада, птушцы воздух, а земляробу зямля. Без аўтаноміі і зямелька не пойдзе нам на карысць. Гэта мы павінны цвёрда запамятаць і пастаянна трымаць на ўвазе. Божа нас барані, каб мы праз падашуканства ці праз што-небудзь другое адказаліся ад гэтага ці згадзіліся з кім, што аўтаномія нам не патрэбна, што з нас досыць і таго, калі мы атрымаем зямлю.
    Што гэта аўтаномія і дзеля чаго, уласна, мы, беларусы, павінны яе дамагацца — аб тым гутарка пойдзе ў другі раз. А покі што трэба памятаць, што той, хто будзе палохаць нас аўтаноміяй і даводзіць нам, што яна непатрэбна і шкадліва, дык ён вораг наш, вораг усяго беларускага народу.
    Аўтаноміі дамагаемся не адны мы, беларусы, а ўсе народы Расіі: украінцы, літоўцы, латышы, фінляндцы і т. д. Ужо з гэтага відаць, што яна штось не кепскае, калі яе так прагнуць людзі. А калі мы, беларусы, адмовімся ад гэтага, дык толькі пасведчым усім людзям на смех, што мы народ цёмны, баязлівы і са^іі не ведаем, чаго нам трэба.
    II
    Як толькі справа паўстане аб тым, як павінен карыстацца народ той зямлёй, што адыдзе да яго па закону, зацвержанаму Устаноўчым Соймам, дык кбжын пачынае разважаць гэта пытанне па-свойму. Прынамсі, адна партыя кажа так, а другая гэтак; адзін народ хоча ўстанавіць свае парадкі, а другі свае. Тут нельга сказаць, што той памыляецца, а гэты кажа праўду, або — што адзін ілжэ, а другі падашуквае. Кожын гаворыць так, як падказвае яму яго сумленне, яго асабістае пракананне або, лепей выславіцца, кожын мае на ўвазе свае інтарэсы — інтарэсы таго стану, таго народу, думкамі і патрэбамі каторага ён пераняўся, на поглядах каторага ён выхаваўся. Калі чалавек пераняўся поглядамі сялянства, дык ён і будзе бараніць яго патрэбы, змагацца за яго інтарэсы. А калі справа паўстане аб інтарэсе ўсяго народу, аб патрэбах цэлай нацыі, дык маскаль або расіец будзе стаяць за свае маскоўскія нацыянальныя інтарэсы, украінец за свае, а паляк — за свае. I напэўна можна сказаць, што ў гэтым змаганні яны рэдка прыйдуць да згоды, бо кожнаму хочацца зрабіць сабе лепш і захапіць сабе больш. Размеркаваць пытанні аб тым, дзе канчаюцца інтарэсы адной нацыі і пачынаюцца патрэбы другой, калі яны жывуць у адной дзяржаве,— можна толькі сілаю, моцнай, згоднай арганізацыяй і разумным, цвёрдым змаганнем.
    Заўважыўшы гэта, мы, беларусы, павінны заўсёды трымаць на ўвазе, што народ мы асобны, не падобны ні да расійцаў, ні да палякаў, а значыцца, і патрэбы ў нас асобныя, свае, беларускія, адметныя і нават нязгодныя з патрэбамі расійцаў або палякаў ці якога іншага народу. Ім бы, як нацыі, напэўна б лепш было, каб мы адракліся ад сваіх беларускіх патрэб ды прылучыліся да іх. У кожным выпадку яны стануць разважаць свае справы па-свойму, на карысць свайго ўласнага жыцця, а мы павінны меркавацца з патрэбамі і інтарэсамі сваімі, кіравацца ў сваёй чыннасці тым, што вымагаецца варункамі нашага жыцця, што Ka-