• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Лісты з Петраграду
    (Ад нашага карэспандэнта)
    I
    Учора апоўдні прыехаў я ў Петраград. Толькі выйшаў з вакзала, як адразу жа ўбачыў, што з Піцерам творыцца нешта недаладнае, не паходзіць ён на даўнейшы Піцер. Пагода стаіць ясная, але народу на вуліцах не шмат; з непрывычкі здаецца, што нікога няма, што горад вымер. Трамвай ходзіць, але паціхеньку, як які стары дзядок або як людзі ў пакоіку, гдзе ляжыць хворы. У параўнаванні з Піцерскім трамваем Мінская конка лётае, як маланка. Народ не вісіць ужо на ём такімі гірляндамі, як даўней; пападаюцца вагоны напалавіну пустыя. Няма мітынгаў на кожным рагу вуліцы, мітынгі забаронены, і ў дадатак людзі страцілі ўжо ахвоту малоць языкамі і абмяркоўваць паслання «да народаў усяго свету». Чуецца нейкая апація да палітычных пытанняў: абрыдлі яны. Затое амаль на кожным рагу вуліцы стаяць бязногія і бязрукія калекі — ахвяры цяперашняй вайны — і просяць злітавацца над іх калецтвам, надарыць іх.
    Падыходжу да ізвозчыка: «Сколькі на Знаменскую вуліцу?» — «Сем рублікаў, паночку!» — «Што ж. так дорага? Яшчэ вясною я плаціў тры».— «Ну што ж, вясною за авёс мы плацілі 12 р.— 15 р. пуд, а цяпер — 30 р., сена сеянае — 20 р. пуд». На такія аргументы што-небудзь адказаць цяжка. Бяру сваю валізку, саджуся і еду. Ізвозчык вядзе далей сваю гутарку: «Калі я за дзень не выезджу 40— 50 рублёў, дык і займацца ізвозам няма сэнсу. I так ужо шмат народу кінула гэты промысел. Даўней было 30— 40 тысяч ізвозчыкаў, а цяпер ледзьве набярэцца якіхнебудзь 10 тысяч. А далей — яшчэ менш будзе. I гэта не гледзячы на тое, што цяпер мы бяром разоў у 10 больш, чым раней. Бярэш грошаў шмат, а карысці з іх няма. Бяда на свеце, ды годзі...»
    Выязджаем мы на Неўскі. Божа! Ці ж гэта той самы Неўскі, што быў у марцы і апрэлі? Народу таксама мала, як і на другіх вуліцах, шматпавярховыя камяніцы глядзяць неяк страшна на чалавека, як быццам хочуць цябе з’есці. Людзі, што пападаюцца насустрач, пазіраюць на цябе так, як бы ты забіў іх бацьку альбо каго другога з іх блізкіх. Няма той прыветнасці, што была ў першыя дні рэвалюцыі.
    Піцер мае цяпер яшчэ больш злы выгляд, чым калі бы то ні было,— выгляд галоднага ваўка...
    Ізвозчык застанаўліваецца проціў дому, гдзе кватаруе беларускі камітэт. Разлічваюся з ізвозчыкам, бяру валізку і падымаюся на пяты паверх. Адчыняю незамкнёныя дзверы і заходжу ў кватэру камітэта. Заходжу ў адзін пакоік, другі, трэці... Вокны расчынены, холадна, у кутках валяецца смецце. Вее ад усяго пусткаю... Аж недзе ў другім канцы кватэры ляпнуў нехта дзвярыма, і зараз паказаўся адзін з маіх таварышаў, каторы цяпер жыве тут. Пытаюся ў яго, што гэта азначае, і даведваюся, што цяпер тут заўсёды гэтак. Вясною (я сам памятаю) народ аж кішэў тут. Штодня прыходзілі дзесяткі і нават соткі людзей, то папытацца аб чым-колечы, то пагаварыць аб Беларусі, то купіць кніжку або газету, то даведацца, калі будзе мітынг і т. д. А цяпер — усіх як памялом вымела. Раз у тыдзень, як праз абмылку, забрыдзе які-небудзь прапаршчык альбо салдат. Расчыніў я шафу ў «чытальні» — апошнія №№ «Вольнай Беларусі» ляжаць цалкам нераспраданымі. Прайшоў я ў залу; на лаўках ляжыць слой пылу; відаць, што на іх даўно ўжо ніхто не садзіўся. Пакоік, гдзе была кнігарня і гдзе даўней прадаваліся беларускія кніжкі, зачынены на замок. Пустка... пустка... Рэвалюцыя заставіла нашых беларусаў у Петраградзе трохі заварушыцца. Схлынулі першыя хвалі, і беларусы ізноў пачалі драмаць, нават не прадраўшы яшчэ як мае быць сваіх вачэй. Ды і ўсё цяпер у Петраградзе неяк прыціхае, не адны толькі беларусы. Усюды раздор, развал, адцвітанне ўслед за росквітам... Нейкі жаль і смутак агортваюць душу...
    II
    «САМААДЗНАЧЭННЕ НАРОДАЎ»
    Як ведама, расійская рэвалюцыя парушыла нацыянальнае пытанне, выгаласіла прынцып самаадзначэння народаў. Памятаю, якім былі мы ўсе напоўнены энтузіязмам і радасцю ў першыя дні рэвалюцыі. Тагды нам сапраўды здавалася, што вот мы пакончылі з абрыдзеўшым нам старым жыццём, паставілі над ім крыжык і пачынаем новую пекную страніцу гісторыі. Тагды ўся наша жыццёвая практычнасць неяк забылася, і моцна тагда верылася ў шчырасць і дабрату людзей. Так мы верылі і так мы спа-
    дзяваліся. Але хутка надзеі нашы былі аплёваны і ўтоптаны ў балота. Далей голай фразы справа не пайшла. Выгаласілі пекную формулу, выкінулі штандар з пекным напісам і ... супакоіліся. Пацешыліся і кінулі надаеўшую цацку. А для нас, недзяржаўных нацый, справа ішла не толькі аб пекных лозунгах, але аб нашым жыцці і нашай смерці. Мы не маглі так жыва нацешыцца пекнымі словамі «права народаў на самаадзначэнне» і кінуць іх. Наадварот, ідэя гэтая расла і крэпла сярод нас. Многамільённыя народы, стогнам стагнаўшыя праз цэлыя вякі царскага панавання, не маглі здаволіцца аднымі пекнымі абстрактнымі формуламі. Ім патрэбна было праўдзівае лякарства, якое б прагнала смагу і залячыла болькі ад царскага самаўладства. Нацыянальны рух выбухнуў з новаю, неспадзяваную сілаю. Пачаліся пробы спраўдзіць, правясці ў жыццё даўно наспеўшыя патрэбы, якія былі санкцыянаваныя выгалашанай у часы рэвалюцыі формулай самаадзначэння народаў. Пачалі расці, як грыбы, нацыянальныя арганізацыі, пачалі яны гатавацца да будавання новага жыцця.
    I вось тут прыйшлося спаткацца са старай праўдай, што словы — гэта адно, а справа — гэта другое. Рэвалюцыйны Урад Расійскай Рэспублікі не ішоў насустрач наспеўшым патрэбам недзяржаўных нацый, але ўсякімі спосабамі стараўся ўвільнуць, ухіліцца ад адказу, а калі бываў прыпёрты да сцяны, стараўся даць як мага менш, таргаваўся з усіх сіл, як старая таргоўка на рынку. На ўсё ён меў гатовы адказ: «Цяпер у нас вайна, цяпер не час займацца грунтоўнаю ломкаю вякамі зложанага ўкладу жыцця, не час займацца перабудаваннем Расіі, калі непрыяцель ломіцца ў дзверы. Трэба спачатку супольнымі сіламі адкінуць ворага, а тагды мы парахуемся».
    Так-то яно так, але калі рабілі рэвалюцыю, ніхто не думаў, што цяпер не час займацца грунтоўнай ломкаю. Ламалі, бо далей у гэтым укладзе было немагчыма жыць, бо людзі ў ім задыхаліся. Чаму ж там было можна, а тут раптам — не? Чаму там было па часе, а тут не па часе? Чаму ўрад не падумае аб тым, што калі пасылаць людзей на бітву, калі вымагаць ад іх найболывай ахвяры, якую яны могуць даць, ахвяры жыцця, дык трэба сказаць ім аб мэце, дзеля каторай яны павінны ахвяроўваць сваё жыццё; трэба, каб гэтая мэта была варта той страшнай ахвяры, якая за яе вымагаецца. Даўней недзяржаўныя нацыі Расіі, падганяемыя казацкімі нагайкамі, ішлі ваяваць за веру і за цара. А цяпер за што ім ісці? Можа, за Керанскага? Можа,
    «за велнкую, неделммую Россню», за права насіць і надалей ярмо ўціску, здзеку, паняверкі і русіфікатарства? Чаму нічога не гаворыцца аб далейшай долі народаў, якія насяляюць Расію? Чаму нічога не гаворыцца аб тым, што правы недзяржаўных нацый цяпер не будуць так таптацца ў гразь, як гэта было за царом? Чаму нічога не гаворыцца аб пэўных гаранціях, што гэтага больш не будзе?..
    Адной абяцанкі «парахуемся пасля» нам мала. Трэба быць пэўнымі, што нас на гэты раз не ашукаюць, як ужо не раз ашуквалі. Ахвяр ад нас вымагаюць вялікіх, а аб тым, што мы атрымаем за іх,— маўчок. Нават самая формула самаадзначэння народаў неяк шчэзла ўжо з памяці рускіх (велікарускіх) людзей: нешта не чуваць яе, нешта выйшла яна з рахунку. Формула гэтая была добрая і харошая тагды, як яе меркаю думалі вымераць Нямеччыну і Аўстрыю, калі думалі аб тым, як «самаадзначыць» Чэхію, Боснію, Трансільванію, Трэнціна, Познань, Галіцыю... Нават «Новое Время» тагды спявала гімны новай формуле, складала хвалебныя дыфірамбы расійскай рэвалюцыі. Але калі прыйшлося «самаадзначыць» Польшчу і калі на чаргу дня стала пытанне аб доле Літвы, Украіны, Беларусі, Фінляндзіі, Латвіі, Грузіі, Арменіі і т. д., калі прыйшлося падумаць аб іх «самаадзначэнні»,— хараство новай формулы ўтраціла сваю даўнейшую вагу ў вачах рускіх людзей.
    Разуменне «велнкой еднной матушкн-Россін» «от Фннскмх хладных скал до пламенной Колхвды», разуменне, з якім яны зжыліся ад самага свайго дзяцінства, аніяк не ўкладалася ў галаве разам з нейкімі там аўтаноміямі нейкіх хахлоў, каторыя ядуць галушкі, пінскіх лапацонаў, што ходзяць з калтуном на галаве і нейкіх, ужо зусім нечуваных, літоўцаў, эстонцаў і «міфічных летгальцаў»*.
    Урад не клапоціцца аб напаўненні абстрактнай формулы самаадзначэння народаў якім-небудзь рэальным зместам, а ўсе «нстннно русскіе» людзі стараюцца як-небудзь схаваць, засунуць як мага далей і самую ненавісную цяпер ім формулу...
    Але «шыла ў торбе не схаваеш» — яно ўсё ж такі вылазіць наверх на злосць і рускім людзям, і рускім газетам. Лямантуюць цяпер яны, аж страх, злуюць на «ніпамеркоўныя трэбавання» недзяржаўных народаў. Як гэта можа быць, каб якіясь там «хахлы» маглі трэбаваць — вучэнне
    * Як выславілася вячэрняя газета «Русская Воля» № 235.(Заўвага Я. Лёсіка.)
    ў школах альбо царкоўныя службы адбываліся ў іх пахахлацку? Гэтага ж быць не можа і не павінна!..
    I чаго-чаго толькі буржуазна-расійскі друк не гавора аб недзяржаўных расійскіх народах? Якім толькі брудам не стараецца абліць іх нацыянальныя ідэалы? Дзеля прыкладу перапішу некалькі радкоў з газеты «Русская Воля» (вячэрні выпуск, № 235), гдзе грамадзянін Борух Гіршэвіч Міркін-Гецэвіч (падпісваецца: Борнс Мнрскнй), узяўшы на сябе роль абаронцы вялікарасійскага нацыяналізму, так піша аб прамовах прадстаўнікоў нацыянальнасцей на Дэмакратычнай Парадзе:
    « ... Однако самое тягостное н пойстнне трагйческое впечатленйе пройзводят не большевнкн, а представйтелй нацнональностей. Характерно: все этй велйкодержавные агенты малых народностей выступают только с требованнямн. Онй не просят, онй не жалуются,— онй требуют... «Мы требуем от Временного Правйтельства» — вот почтй шаблонное начало всех косноязычных декларацйй нацйональных представйтелей...», «... все этй латышй, эстонцы, лйтовцы, украмнцы, латгальцы (есть й такве) назойлнво выступают вперед й только требуют, требуют й требуют...», «... чмтая шерійавыя речй всех этйх йнородческйх завоевателей, чнтая йх требованвя, йх воплй о правах, без едйнаго указаняя на обязанностй, невольно подумаешь, что это не представйтелй Россйй сьехалйсь,— а полувраждебныя государства послалй свойх делегатов на предмет обьявлення Россйй войны...»