• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Мы, беларускія сацыялісты, як шчырыя і верныя служкі свайго народу, павінны напружыць усе свае сілы і далажыць усіх захадаў, каб вытлумачыць працоўнай беднаце свайго краю, што яна глыбока памыліцца, калі даверыцца абяцанкам надворных людзей, усіх тых сваякшталтных сацыялістаў, у каторых там айчына, дзе тлуста жывецца. Абяцанка-цацанка і толькі аднаму дурню радасць. Мы павінны цвёрда памятаць незабытныя словы Бебеля, каторы сказаў, што ён перш за ўсё сын сваёй бацькаўшчыны, а потым — сацыяліст, і памятаючы гэта, несці святло нацыянальнай свядомасці ў сёлы, вёскі, мястэчкі — пад чорную страху селяніна, у цёмны куток пралетарыя. Мы павінны зрабіць гэта, мы павінны ўсвядоміць іх, што наша збавенне — у нацыянальным адраджэнні, у адбудаванні жыцця свайго на грунце ўласнага, нацыянальнага істнення. Ніхто нашых патрэб не разважыць і не мае права разважаць, апроч нас самых. Нашым Устаноўчым Соймам павінна быць наша Беларуская Краёвая Рада. Тым мы выкажам думкі свае, выллем боль сэрца свайго і паломім дашчэнту тыя праклятыя ёрмы нацыянальнай няволі, што вякамі трымалі нас у здзеку, пакуце і паняверцы, выцяг-
    ваючы з нас жылы нашы. Там, на сваім Устаноўчым Сойме, вольна загамоніць Беларусь на цэлы белы свет — разважыць свае справы, апрацуе план будаўніцтва, уложа статут свайго незалежнага нацыянальнага істнення і вынесе яго дзеля ўзаемнай ухвалы на Устаноўчы Сойм усіх народаў Дзяржавы Расійскай.
    Петраград
    (Ад нашага карэспандэнта)
    На дэмакратычнай парадзе, адбыўшайся ў месяцы верасні ў Петраградзе, прадстаўнікамі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый былі: Варонка*, Душэўскі**, Жылуновіч***, Сабалеўскі****, Мамонька***** і Фаль£ pz I * * * * * *
    Ад імені Бел. Цэнтр. Рады грамадзянінам Варонкам была прачытана дэкларацыя, глаўнейшыя пункты каторай такія: абвяшчэнне Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі з забеспячэннем правоў меншасці; утварэнне Рады па нацыянальных справах, якая выбірала б спаміж сябе міністра нацыянальных спраў; абвяшчэнне раўнапраўнасці ўсіх моваў у судзе, школе, упраўленні; прызнанне права за ўсімі народамі Расіі склікаць свае нацыянальныя Устаноўчыя Соймы; нацыяналізацыя войска; неадкладная патрэба зрабіць самыя энергічныя захады да дэмакратычнага міру і некаторыя другія.
    Прадстаўніком Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у прадпарламенце будзе грамадзянін Варонка і прадстаўніком Бел. Сац. Грамады — старшыня яе Цэнтральнага Камітэту — Жылуновіч.
    * Варонка Язэп Якаўлевіч (1888—1943) — адзін з лідэраў БСГ, старшыня першага ўрада БНР.
    ** Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч (1891 —1959) —бел. культурны і грамадскі дзеяч.
    *** Жылуновіч Зміцер Хведаравіч (1887—1937) — беларускі пісьменнік (Цішка Гартны) і грамадскі дзеяч.
    **** Сабалеўскі Дзмітрый Міхайлавіч (1886—1961) —■ выкладчык беларускіх школ Петраграда, аўтар «Схемы автономной Белорусснн в составе обіцеросснйской федерацнн».
    ***** Мамонька Язэп — дзеяч. бел. нац. адраджэння. У 1917 г.— член ЦК БСГ, у 1918—1919 гг. займаў розныя пасады ва ўрадзе БНР.
    ****** фальскі Усевалад Сцяпанавіч (1886—?) —у 1917 г. член Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску.
    Совет Россййской Республйкй
    Хто цешыцца кемкаю памяццю, той, напэўна, памятае, што ў Петраградзе існуе «предпарламент», або Совет Республнкн. Гэты Совет Республнкн мае сваім заданнем замяніць Устаноўчы Сойм да яго склікання і будзе замяняць Устаноўчы Сойм, калі ён, дзеля тых ці іншых прычын, не будзе склікан. Гэта вышэйшая расійская інстытуцыя, каторую ўтварыла «ўсерасійская дэмакратычная парада» ў Петраградзе і каторая з’яўляецца вышэйшым прадстаўніцтвам і нават у дзе-якіх выпадках заканадаўчым ворганам,— пазваляе нам судзіць аб тым, чаго мы маем спадзявацца ад той установы, каторую яна цяпер замяняе і каторая мае сабрацца ў Маскве або ў Петраградзе. Совет Республнкн — гэта роднае дзіця расійскай (маскоўскай) дэмакратыі, і чыннасць яго паказвае ўсе тыя карты, каторыя будзе трымаць так званы ўсерасійскі Устаноўчы Сойм. Нават больш за гэта, бо да Устаноўчага Сойму трапяць і прадстаўнікі цэнзавых элементаў і можна будзе думаць, што воля расійскай дэмакратыі не магла як след выявіцца, як яна можа выявіцца цяпер, у Совет Республнкн, дзе ёй ніхто не замінае і нават сам Урад прад ёй адпавядае. Вот і цікава — як жа ставіцца гэта расійская дэмакратыя да спраў нацыянальных дамаганняў, да патрэб недзяржаўных нацый?
    Шмат хто песціў надзею, што дэмакратыя, каторая ў сваіх адозвах да ўсяго свету абдарае ўсіх чыста ўсялякімі аўтаноміямі, у першую чаргу, як атрымае ўладарства, зверне ўвагу на сваіх суседзяў — на ўкраінцаў, беларусаў, і патурбуецца знішчыць цяжкую спадчыну маскоўскага царызму. Усе вуглы на вуліцах, камення ў бруку даволі наслухаліся, што расійская дэмакратыя нясе права на самаадзначэнне ўсім народам і не дазволіць, каб адна нацыя ўладала другою. Тым часам, напіс на чырвоным сцягу лгаў, абяцанка засталася цацанкай, і расійскі дэмакрат, ласкава пашыраючы сваю дабрату на тых, каму яна не патрэбна і хто фатыгі яе не патрабуе, стрэла дэкларацыі беларусаў, украінцаў і інш. у Совете Рэспублмкн крыкам, шыканнем і выскаляннем. А калі расійскай дэмакратыі паказвалі на чырвоны штандар, дык яна тыкала пальцам у пустапарожнае месца ды казала: «Пачакайце — вось будзе Устаноўчы Сойм!..»
    Мы ніколі не пакладалі надзей на маскоўскую дэмакратыю, мы не чакалі падмогі ад расійскіх сацыялістаў і заўсёды клікалі парваць зносіны з тымі, хто сам сябе парадзіць
    не можа. Мы заўсёды казалі, што маскоўскі сацыяліст цяжка хвор на самадзяржаўны цэнтралізм і што там, на Маскоўшчыне, разбой, анархія і несцалёнае разгільдзяйства. Хворага трэба лячыць, але перш забяспечыўшы сябе ад заразы. I цяпер, поўныя веры ў творчую сілу сваёй нацыі, мы звяртаемся да сваіх чытачоў, прыхільнікаў і спагадачоў ды кажам: хіба вы не ведаеце, што наш край пазбаўлен свайго права ў сваёй хаце і не зможа паслаць да Устаноўчага Сойму таго, каго б ён хацеў паслаць? Хіба вы не бачыце, што ў нашай хаце пануе маскаль-цэнтраліст, каторы, абвязаўшы свой твар чырвонай хусткай, пройдзе ад нас і да Устаноўчага Сойму? I працаваць ён там будзе не для нас, не на карысць той нацыі, коштам каторай гадуецца. Хіба мала вам прыкладаў з нашымі меськімі думамі? Пара кінуць вясці кампанейства з безнадзейна нядужым і заразліва хворым: настаў час упэўніцца, што там Масква не дасць нам палёгкі. Наша будучына ў нашых руках, і наш Устаноўчы Сойм павінен быць на нашай слаўнай Беларускай зямлі. Продкі нашы заўсёды цураліся Масквы і змагаліся з ёю і наказалі нам жыць сваім уласным беларускім жыццём, справуючыся праз свой беларускі Краёвы Парламент.
    Вялікая Беларуская Рада
    Беларускі нацыянальны рух набірае сілы стыхійнасці. Нацыянальная свядомасць раптоўна абуджаецца не толькі сярод арміі, але і ў сёлах, вёсках і засценках. Адчуванне гэтай магутнай сілы нацыянальнага пачуцця моцна адбілася на чыннасці другой сесіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый, каторая, апіраючыся ўжо на рэальную сілу вайсковых арганізацый, абвясціла сябе Вялікай Беларускай Радай і выдзеліла з паміж сябе Выканаўчы Камітэт, каторы ў поўным зборы будзе складаць так званую Малую Раду. Пабудаваная на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы зямлі працоўнаму народу і абароны інтарэсаў работнікаў, Вялікая Рада можа сапраўды назваць сябе адпавядальным кіраўніком і. прадстаўніком усяго беларускага руху і беларускай справы. I сама цяпер, калі анархія і гаспадарскае бязладдзе разліліся руйнуючай навальніцай па ўсяму цэнтру расійшчыны, беларускі народ утварыў
    сабе грунтоўны цэнтр, моцную, непарушную падвалу і, згуртаваўшыся ў адну згодную дэмакратычную сям’ю, здоляе захаваць сябе і свой край ад бязладдзя, калатні і заняпаду. Ён здолее зрабіць гэта — у гэтым парукай нам яго здаровы грамадзянскі інстынкт, гістарычнае мінулае і гаспадарнасць нашага хлебароба.
    Многа перажыў беларускі народ, многа чорных дзён бачыла наша многапакутная старонка, але нішто не магло зламаць нашага народу. Ён заўсёды заставаўся самім сабою — цвёрдым, дужым, працавітым і гаспадарным. Здолее ён і цяпер абараніцца і захаваць сябе ў гэтым моры расійскай калатніны і руйнавання. Шмат ад чаго ўжо не можна ўхіліцца, паднявольнае суседства з Масквою не прамінулася для нас без шкадлівага ўплыву, але шмат што магчыма паралізаваць, калі кіраўнічыя Рады здолеюць стаць на пэўны грунт і ўтрымаюцца на высокасці свайго прызначэння. На жаль, сярод сябрукоў Выканаўчага Камітэту пападаюцца элементы саўсім выпадковыя, не разумеючыя вялікіх заданняў нацыянальнага адраджэння і зацікаўленыя больш дэмагагічным уплывам або няздольныя да рэальнай палітычнай і культурнай працы. I калі яны самі не сцямяць свае непатрэбнасці і нікчэмнасці там, дзе ўсё павінна гарэць святым агнём ахвярнасці ідэі адраджэння, дык час выцісне іх сам, як здаровы ачуньваючы арганізм выціскае з сябе ўсё шкадлівае і недарэчнае, што трапіла туды пад час яго кволасці і безбароннасці. Мы пэўны ў гэтым — мы пэўны, што кіраўніцтва Беларусі ачысціцца ад выпадковага, наводнага элементу, адшпурне яго прэч ад сябе і, набраўшыся аднастайнасці, згоднасці і святога закахання ў гвязду нашай айчыны, знойдзе сабе і адпавядальных, шчырых, з дзяржаўнай мудрасцю людзей і кіраўнічых. I будучы пракананыя ў дзяржаўнай здольнасці нашага народу, мы вітаем Вялікую Беларускую Раду і зычым ёй добрай параднасці на пачатку яе вялікай працы і ўсклікаем: «Няхай жыве вольная Беларусь!»
    Паўстанне і нашыя заданні
    Карыстаючыся з агульнадзяржаўнага бязладдзя і жадання ў салдатаў неадкладнага міру, «бальшавікі» распачалі ў Петраградзе паўстанне, арыштавалі Часовы Урад
    і забралі ўласць у свае рукі. Яшчэ змаганне за ўладарства ў дзяржаве не скончана — па гарадах ідуць бойкі, льецца кроў, руйнуюцна гістарычныя помнікі і культурныя здабыткі, і трудна, права, упэўніцца, чым гэта скончыцца, але адно ясна, што ні «бальшавікі», ні згодна складзенае міністэрства і ні жадны іншы ўрад з Масквы ці з Петраграду ўстанавіць парадку не можа. He ўстановіць яго і той агульнадзяржаўны Устаноўчы Сойм, на каторы дзе-хто пакладае надзеі і да склікання каторага так млява і нядбала гатуюцца. Падзеі апошняга часу засланілі Устаноўчы Сойм, і калі нават ён і не разаб’ецца а скалы палітычнай бурай і сабярэцца ў тэрмін, дык кожнаму відочна, што ён нікога не здаволіць, парадку не ўстановіць і нічога не зробіць, як нічога не зрабіла т. з. Рада Рэспублікі, пабудаваная па прынцыпу вялікадзяржаўнага цэнтралізму.