Хто дбае аб культуры, хто стаіць за грамадскі лад, за дэмакратызм і еднасць Дзяржавы Расійскай, той мусіць адказацца ад надзеі завядзення парадку з цэнтра і рашуча стаць на грунт федэралізму. Палітыка дзяржаўнага цэнтралізму валтузіць поступ грамадзянскага адбудавання, спрыяе авантурнасці, і ніводзін народ Расіі не можа памірыцца з дыктатурай велікарускай народнасці, каторая не здолела яшчэ прабудзіць у сабе пачуцця нацыянальнага самапазнання. Палітыка ўраду Керанскага і «предпарламенту» паказала ясна, што паразумення адтуль чакаць не прыходзіцца. Расійскі «бальшавізм» спрыяе нацыянальным дамаганням і повен жадання здаволіць самыя крайнія дэмакратычныя вымогі, але нядоля яго ў тым, што ён нежыццёвы, не мае грунт і асуджан на знішчэнне. Тут дапраўды справядлівы словы: падняўшы меч, ад мяча і згіне. Становішча з кожным днём горшае, і выйсце з яго толькі адно: як найхутчэйшае скліканне паасобных краёвых устаноўчых соймаў. Украінцы, беларусы і велікарусы, казацтва, Сібір і ўсе аб’яднаныя краі здолеюць кожны паасобку ўтварыць лад і грамадскі парадак, а ўпарадкаваўшы дома, патрапяць устанавіць і агульнадзяржаўны парадак праз сваіх прадстаўнікоў у Маскве ці ў Петраградзе. Краёвыя соймы ў трывожны час дзяржаўнай калатніны з’яўляюцца канечнай патрэбай дэмакратычнага захісту і захавання тых правоў і вольнасцей, каторыя намі здабыты такім коштам і напружаннем грамадскіх сіл. Хваля рэвалюцыйнасці дайшла да астатняй магчымасці і на моцы законаў падзення адхлыне назад з такой жа шпаркасцю, з якой шугалася ўперад. I ніхто з пэўнасцю не можа сказаць, дзе само, у якім месцы, на якой палітычнай камбінацыі яна супыніцца. I толькі краёвыя соймы могуць устрымаць хвалю контррэвалюцыйнасці і захаваць дэмакратычныя заваяванні. У гэтым — ядыны ратунак, ядынае выйсце з таго скрутнага становішча, у якім апынуліся мы, дзякуючы дзяржаўнаму цэнтралізму, прышчэпленаму расійскай дэмакратыі самадзяржаўным панаваннем. Краёвая Беларуская Рада стала на чаргу дня і кліча на работу ўсіх, хто любіць свой край, хто жадае яму лепшай светлай будучыны і не хоча загінуць у моры бязладдзя, калатні і заняпаду. У Выканаўчым Камітэце 31-га кастрычніка адбылося звычайнае паседжанне В. Камітэту Вялікай Рады. На павестцы дня стаялі: даклады загадчыкаў аддзелаў і, паміж іншым, адносіны да газеты «Вольная Беларусь». Усе даклады, якія чыталіся, і прамовы, якія гаварыліся, у большасці вяліся на расійскай мове. За вылучэннем 3—4 сябрукоў Камітэту, рэшта гаварыць па-беларуску не ўмее. Трэба думаць, што гэта з’явіска выпадковае і з часам беларуская мова запануе там, дзе яна павінна горда зычэць і красавацца. Людзі, стаўшыя на чале беларускага руху, павінны навучыцца і чытаць, і пісаць, і гаварыць па-беларуску. На праціўны выпадак, яны, самі таго не бажаючы, будуць руйнаваць адной рукою тое, што пабудуюць другою. Гэта так, і пасылацца на прыклад сіяністаў нам, беларусам, не выпадае... Жыццё нашае злажылася так, што калі беларус прыватна размаўляе па-польску, дык гэта лічыцца безумоўна дрэнным; але калі беларус без канечнай патрэбы гутарыць па-расійску, дык гэта лічыцца звычайным і заганы не выклікае. Трэба быць справядлівым, а гэтай справядлівасці мы дасягнём тады, калі будзем трымацца свайго роднага, беларускага. 3 да кладаў выслуханы быў даклад П. Бадуновай*, за- * Бадунова Палута Аляксандраўна (1885—1938)—настаўніца, у 1917 г. сябра ЦК БСГ, з 1918 — адна з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. гадчыцы па бежанскіх справах і па справах дапамогі ахвярам вайны і страціўшым працаздольнасць. Чакалі дакладаў з другіх аддзелаў, але яны не былі яшчэ падгатаваныя. Кааптаваны ў загадчыкі аддзелу прасветы, Я. Лёсік заявіў, што ён ахвотна згаджаецца працаваць прыватным і звычайным сябруком аддзелу, але адмаўляецца быць яго загадчыкам, матывуючы гэта тым, што ён, як неабраны сябрук, не можа ўзяць на сябе жаднага загаду. Выканаўчы Камітэт мае права кааптаваць карысных для справы людзей,— тлумачыў далей Лёсік,— гэта права яму надана Радаю, але ў самой Радзе дзе-хто голасна выказваўся проці яго кандыдатуры ў В. Камітэт і ніхто з тых, хто цяпер стаіць за яго кааптацыю, не пратэставаў». Такім чынам, яго кандыдатура, сабраўшы толькі 4 галасы, была правалена на Радзе. На моцы гэтага, ён не лічыць для сябе магчымым увайсці ў склад В. Камітэту праз кааптацыю і, тым больш, згадзіцца быць загадчыкам таго ці іншага аддзелу. Сабранне, выслухаўшы гэту заяву, аднастайна ўхваліла выбраць іншага загадчыка аддзелу прасветы. Што датыча пытання аб адносінах Камітэту да газеты «Вольная Беларусь», то з прамоў пагаджаных выявілася, што дзе-хто сярод сябрукоў Камітэту абразіўся перадавым артыкулам, выдрукаваным у № 27 нашай газеты і, як гэта часта бывае, перанёс сваю асабістую абразу на ўсю інстытуцыю. Адзін з сябрукоў Камітэту дык нават вышукаў у нашым артыкуле «сепаратызм», знайшоўшы яго ў выразе «паднявольнае суседства з Масквою». Тут ужо дапраўды, калі хто баіцца, дык з куста зробіць ваўка,— страх і цемра маюць вочы шпаркія. Развіваючы сваю думку, ён, паміж іншым, зазначыў, што Беларусь заўсёды жыла паднявольным жыццём,— то пад Маскоўшчынай, то пад Польшчай (!), і тут нічога ганебнага няма, а калі паднявольнае жыццё з Масквою падкрэсліваюць, дык тут ужо сепаратызм... Маскоўцы могуць спаць спакойна—яны маюць добрых абаронцаў сваіх цэнтралістычных пажаданняў! Рэшта ж тапталася на тым месцы стацці, дзе гаварылася, што «сярод сябрукоў Камітэту пападаюцца элементы саўсім выпадковыя». I за гэта рыхтаваліся пакараць газету. Асабліва горача і старанна ўвіхаліся каля гэтага А. Смоліч і П. Бадунова. Апошняя, дарэчы сказаць, ні чытаць, ні гаварыць па-беларуску не ўмее. Яе-то, мабыць, мала абходзіць росквіт беларускага друкаванага слова, недарма ж яна аднакраць выславілася, што такой бяды, калі не будзе беларускай газеты і, разважаючы па сабе, дадала: «Её всё равно ннкто не чмтает». I цяпер, плаваючы ў каламуце дэмагогіі, яна абражана гукала, што, «надрукаваўшы стаццю проціў нас, не любіць свайго краю. Гэта, гэта...» і т. д. Відаць было, што яна і лічыла сябе тым выпадковым, зацікаўленым дэмагагічным уплывам, элементам, што трапіў у В. Камітэт. Смоліч — дык той ставіў пытанне рубам: мы — або газета, і немаведама, чым бы справа кончылася, каб гэты судовы трыбунал не быў перапынены. Устаў Тарашкевіч і заўважыў, што ніхто не мае права судзіць газету за яе погляды, і гэта пытанне трэба зняць з павесткі дня. Прасілі «дать свон показанмя» і рэдактара. Хтось зацікавіўся псеўданімам прэступнага артыкула. Але цікавасць гэта не была здаволена. Рэшта пасяджэння прайшла ў разглядах бягучых спраў. Чарговая парада В. Камітэту была назначана на той час, калі вернецца са Стаўкі дэлегацыя, каторая паехала туды па справах легалізацыі Цэнтральнай Вайсковай Беларускай Рады і арганізацыі беларускага войска. Сучасны мамент Падзеі адбываюцца з галавакружачай шпаркасцю. На дзевятым месяцы волі Расія, апанаваная руйнуючым агнём анархіі, апынулася ў становішчы новай рэвалюцыі, новага змагання. Улады няма. Ніхто не пэвен сёння, што здарыцца заўтра. Дзяржаўная машына круціцца, тарахціць, як дашчэнту сапсаваны гадзіннік. Разлад расце, разбухае і шырыцца. Разгойданыя хвалі грамадскага руйнавання захлынулі сабою ўсё людское жыццё. Восем месяцаў волі прайшлі ў бязглуздым распальванні злосці, восем месяцаў патрачана на палоханне контррэвалюцыяй. У класавай нянавісці, у руйнаванні здабыткаў рэвалюцыі бачылі мэту рэвалюцыі, ядынае заданне, патрэбу і ратунак дэмакратыі. У цёмныя, забітыя, поўныя гневу масы шпурлялі, як пылаючыя махнушы, лозунгі і заклікалі не да працы, не да творчай работы, а на руйнаванне народам здабытага грамадскага дабра. Расійская дэмакратыя, пад сцягам каторай адбываліся ўсе падзеі рэвалюцыйнага часу, як бы адчуваючы ўласнае бяссілле, мэрам наўмысля, толькі тое і рабіла, каб спраўдзіць словы: хоць дзень, але мой. Ясна, што з цэнтра ратунак не прыйдзе. Украінцы, Сібір, малдаване і ўсе іншыя арганізаваныя народы Расіі парвалі зносіны з цэнтрам і горача ўзяліся за грамадзянскае адбудаванне кожны паасобку. Адна Беларусь маўчыць, толькі яна чагось жджэ, на штось спадзяецца. Усе народы Расіі з жахам адхіснуліся ад таго, што робіцца ў Петраградзе, адна Беларусь не можа парваць з заразным і безнадзейна хворым арганізмам. Прыступіць да захавання свайго краю ад загібелі — яшчэ нё значыць аддзяліцца, і беларускаму грамадзянству пара кінуць старыя забабоны і нябаўна пачаць працу па адбудаванню свайго краю коштам уласных сіл і заходаў. Гэтага вымагае ад нас сучасны мамент, дабрабыт, росквіт і доля нашай айчыны; да гэтага валае нас патрэба ўласнага захавання і страх перад тым горам, слязьмі і грамадзянскім заняпадам, што чакаюць нас у будучыні, калі ў свой час не ўжыць патрэбных заходаў. Гэты час настаў, гадзіна дванастая прабіла... Анархічная зараза, нахлынуўшая на нас з цэнтра, ахапіла ўвесь наш край ад краю да краю. Штодня прыносяцца жахлівыя весткі — што пагромы, гвалт і руйнаванне разліліся па ўсёй шырокай Беларусі. Панскія маёнткі, лясы, сядзібы, усё грамадскае дабро паліцца, крышыцца, нішчыцца або псуецца на вякі. Гіне скарб, пустошыцца край, гарыць народнае дабро. I хто ж дасць ратунак нам, як не мы самі? Хто дапаможа нам, калі кожан затурбован сабой? Украіна гасіць пажар сама і цераз мора бушуючага агніска падае нам раду ўласнага ратавання. Вялікая Беларуская Рада — айчына ў небяспецы! На сцені Белай Русі паўстаў покліч айчыны: паўстаньце ўсе, як адзін — ратуйце свой край ад згінення! Шлях паратунку Расіі няма, і толькі па старай звычцы мы шукаем рэальнага зместу там, дзе засталася фікцыя. Расійская дэмакратыя, якая са сваіх партыяў і грамадскіх арганізацый выдзеліла правіцельства старога і новага ўраду, збанкрутавала, як дзяржаўна-творчы арганізм. Велікаруская нацыя падзеямі апошняга часу выявіла поўнае невуцтва ў справе дзяржаўнага адбудавання. Бальшавізм — гэта культурны і грамадскі барбарызм, а тым часам велікарускае гра- мадзянства, не гледзячы на сваё абурэнне, нічога зрабіць з ім не можа. Грамадскі лад і дзяржаўная гаспадарка зруйнаваны дашчэнту, а расійская дэмакратыя ахоплена смяртэльным паралюшам заняпаду, толькі скардзіцца, ные і сударожна трымаецца за згніўшы слуп маскоўскага цэнтралізму. I калі цяпер не ўжыць усіх патрэбных захадаў дзеля ўстанаўлення сталага ладу і дзеля ўласнага захавання, дык хваля руйнуючай анархіі захлыне сабой усіх і ўсё. Бачачы гэта, усе народы і паасобныя вобласці Расіі горача завінуліся каля адбудавання ўласнага жыцця, маючы на ўвазе зноў аб’яднаць Расію на грунце федэральнага ладу. I Генеральны Сакратарыят Украіны ўзяў на сябе ініцыятыву арганізаваць федэральны ўрад, каторы можа ўтварыцца ў нас, на Беларусі, у г. Магілёве. Гэта ядыны шлях паратунку — іншага і лепшага выйсця з цяперашняга становіска няма. Бальшавіцкі ўрад народных камісараў, каторы не прызнаецца ні сваімі, ні чужымі, правамоцным лічыцца не можа дый не здацен ён на творчую дзяржаўную работу, як і ўся наогул велікаруская дэмакратыя. «Суждены ймь благіе порывы, но свершнть ннчего не дано».