• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Газета «Нова Рада» вуснамі свайго публіцыста К. Мацыевіча, разбіраючы практычныя вынікі зямельнага маніфесту, паміж іншым, піша: «Маніфест рашуча касуе ўласнасць на зямлю ўсіх непрацоўных гаспадарстваў, і касуе яе ў такіх выразах, што не можа быць жаднага вагання, што ўласнасці на гэтыя землі ўжо не існуе. He будзем гаварыць пра тое, ці мела Рада права выдаваць такі маніфест. 3 погляду праўна-рэвалюцыйнага, пэўна не мела, бо гэта сапраўды-такі прэрагатывы Устаноўчай Рады. Нават Ленін на гэта не адважыўся. Пытанне пра гэта мае вялікае практычнае значэнне цераз тое, што калі Устаноўчая Рада касуе ўласнасць, то яна мае паўнамоцтва знайсці для зямлі і «новага гаспадара». Універсал, адмяніўшы ўласнасць, такога гаспадара знайшоў ва «ўсём працоўным народзе», якога волі мы не ведаем і каторы не мае органу для яе выяўлення і распараджэння». Такім чынам, на моцы універсалу, зямля нікому не належыць. «I калі сяляне разумеюць гэта так, што яе можа браць усякі, хто бліжэй, калі яны пачынаюць бойку за зямлю, варачаючыся да часоў захватна-зямельнага перыяду, то не яны вінны ў такіх учынках і падзеях».
    Падкрэсліўшы яшчэ колькі болып-менш цікавых уваг, ягомасць К. Мацыевіч зазначае, што ў маніфесце аб зямлі адбіліся гукі тых ідэй, «якія ніколі нашымі роднымі не могуць быць — мы канстатуем нахіл да тых пануючых цяпер расійскіх тэндэнцый механічнага агульнага ўраўнен-
    ня зямлі з яе прымусовай сацыялізацыяй, каторая нам саўсім чужая і ўяўляе з сябе прадукт іншых зямельных умоў і іншага сельскагаспадарскага ладу. I ад таго, ці пацягнемся мы ў хвасце гэтых чужых нам (расійскіх) тэндэнцыяў, ці пойдзем сваім уласным шляхам індывідуальнага працоўнага гаспадарства, з’яднанага праз кааперацыі, залежыць успех развязання зямельнага пытання. Я пэвен у тым, што калі б усялякія вольныя парадчыкі нашага народу не мудрылі над яго думкамі і воляй, для нас магчымы толькі наш шлях, толькі яго прыме жыццё, але тым часам шмат шкоды нашаму краю, шмат няшчасця нашаму народу прынясе гэтае мудраванне, гэтае адрыванне роднага грунту дзеля ўдыгання чужой і прытым старой, аджыўшай ідэалогіі».
    Апошняя ўвага цалкам адносіцца і да тых беларускіх дзеячаў, каторыя перанялі сваю зямельную праграму ад расійскіх с.-р. і думаюць прышчапіць прынцыпы велікарускай абшчыны нашаму народу. Дарэмна думка, марная трата працы і захадаў! Што добра расце ў адным месцы, то можа згінуць дазвання ў другім. Ды і тое сказаць, расійская абшчына, на каторай будуецца эсэраўская сацыялізацыя зямлі, да гэтага часу выяўляла сябе толькі тым, што народ на Маскоўшчыне галадаў амаль не кожнае дзесяцілецце. Гаспадарка нашага селяніна пабудаваная на прынцыпе індывідуалізму, на грунце асобнай, незалежнай гаспадарнасці, не гледзячы на пясчанасць беларускага поля, ніколі галадоўлі не знала, і не было такога здарэння, каб дзяржаўная казна прыходзіла на дапамогу нашаму селяніну. Толькі на грунце звыклага для беларуса карыстання зямлёю можа быць прадуктыўна развязана зямельнае пытанне.
    «Антось Лата»
    («Сцэнічныя творы» Тараса Гушчы)
    Шмат каму даводзілася чуць, як скардзіліся беларусыартысты з вялікіх расійскіх сцэнаў, што яны ахвотна б працавалі для беларускае справы, пашыраючы беларускую сцэну і граючы беларускія п’есы, каб сцэнічная літаратура наша здавальняла запатрабаванні іх «артыстычнага ста-
    жу». На жаль, трэба прызнацца, што скарга іх мела падставу. Да гэтага часу ў беларускай літаратуры не было сталых сцэнічных твораў. Тое, што было, насіла характар шаблоннасці, а анекдатычны змест іх перашкаджаў не толькі іх пашырэнню, а нават таму, каб яны з’явіліся ў друку. 1 толькі з выйсцем у свет сцэнічных твораў нашага найвялікшага пісьменніка ў прозе, Тараса Гушчы, гэты прабел у нашай сцэнічнай літаратуры папоўніўся, і сцэнічная літаратура наша можа вытрымаць самыя густоўныя запатрабаванні.
    «Сцэнічныя творы» складаюцца з двух рэчаў: «Антось Лата» — сцэнічны твор на два акты, і «На дарозе жыцця» — п’еса на адну дзею.
    «Антось Лата» напісан дапраўды мастацкі і выхвачаны з самае гушчы сялянскага быту. Аўтар так жыва і вобразна малюе сваіх простых, няхітрых герояў, што яны становяцца ўваччу як жывыя. Яны гавораць, жартуюць, спяваюць, смяюцца Т— здаецца, што не ў кніжцы гэта чытаеш, а бачыш жывых людзей. Такую ўжо сілу мае талент!
    Карчма — звычайны мястэчкавы патайны ў цяперашні час шынок. Двое сялян, Габрусь і Рыгор, выпіваюць у карчме і скардзяцца на сябе і на сваё цёмнае жыццё, пацяшаючы сябе прыспеўкамі. Каб уцячы ад свайго жыцця, яны гатовы зараз жа паехаць да Амерыкі, дзе ўвесь народ панаваты, працаваць не любіць, а таму заработкаў там колькі хочаш,— «лапатаю агрэбай дзенюшкі». Стары шынкар заўважае, што покі яны заедуць у Амерыку, то да «Рыгі» напэўна трапяць. Так яны п’юць, спяваюць ды жартуюць то з шынкаром, то з шынкаркаю.
    З’яўляецца постаць Антося Латы — горкага прапойцы. Праз п’янства ён увагнаў жонку ў дамавіну, пакінулі дзеці яго, і застаўся ён адзін у сваёй, патыхаючай пустэляй, хаце. Ён разумее, што гэта гарэлка згубіла яго, і гэтае адчуванне згубы свае яшчэ горш штоўхае яго па той сцежцы, з каторай сысці ён не можа. «Губляў я гарэлку многа раз,— кажа ён,— але яна не прападала, а гарэлка згубіла мяне адзін раз, і я не знайду сябе». Думка аб згубе сваёй не дае яму супакою. Нават саўсім ап’янелы, ён ані на момант не можа забыцца аб гэтым. Ён зайздросціць усім, хто лепшы за яго, зайздросціць жыду-карчмару, што можа сядзець над Бібляю. «Эх, Бэрка, Бэрка! Святым хочаш быць, законы талмудаў спаўняеш, а Антосю шпількі запускаеш. Ну, што ж?!» Ды, адабраўшы Біблію, шпурляе яе вобземлю, а схамянуўшыся, перапрашае: «Выбачай, Бэрка,— я не са злосці — натура мая такая... Эх, каб я быў пісьменны!
    Напісаў бы пра нашае жыццё, ды як напісаў бы: слязьмі і кроўю!»
    Думка пра горкую, п’яную долю сваю агнём паліць сэрца яго. Як гвозд,засела тая думка ў голаў і не дае яму тхнуць. А людзі... людзі смяюцца, дзеці на вуліцах пальцамі тыцкаюць. Няма, нікагутка няма, хто б усцешыў ласкаю і добраю радаю, даў супакой змучанаму сэрцу яго. Адзінадзінюткі, як той крыж сярод поля.
    Канчаецца тым, што па дарозе з карчмы, уночы, сярод лесу, яго хворы, зверадаваны розум уяўляе зданні — П’янства і Цвярозасць, каторыя прыйшлі на суд да яго. Сцэна са зданнямі набірае вялікай трагічнасці. Толькі чытаючы, не кажучы ўжо пра сцэну, аж скура шорхне ад жахоцця. Свае хваравітыя спрэчкі са зданнямі ён канчае так, звярнуўшыся да П’янства: «Ты забрала маё сэрца, паліваючы вантробы мае гэтаю атрутаю. Чуеш ты?!.. Будзь ты проклята! На вечныя вякі праклінаю цябе, чортава служка! У апошні мой час прыйшлі вы насміхацца з мяне. Вам мала насмешак над цэлым маім жыццём». (Як пружына, кідаецца на здань і падае на дол мёртвым.)
    «На дарозе жыцця» — пекны, прыгожа напісаны абразок пра Беларусь, каторая шукае раскіданых па свеце дзяцей сваіх. Дзеці пакінулі яе, і нават тыя, якіх выпадкова знаходзіць яна, адракаюцца ад яе,— старой, беднай, у парванай вопратцы. Сцэна канчаецца тым, што Беларусь, у постаці старой кабеціны, кленчыць перад прыдарожным крыжам ды моліцца, каб Бог дапамог ёй сабраць дзетак сваіх. «Божа, распяты на крыжы! Знімі з мяне цяжкі крыж мой і пакажы мне дарогу ў сэрца маіх дзетак!»
    Вайна і мір
    3 таго часу, як улада ў Петраградзе перайшла да бальшавікоў, вайна фактычна скончылася. Фронт разрушан, і Расія перастала быць ваеннай сілай.
    Бальшавіцкі ўрад рахаваў на еўрапейскую рэвалюцыю, а кончыў тым, што пайшоў на згоду з нямецкімі імперыялістамі. Рэвалюцыі няма — еўрапейская дэмакратыя маўчыць, і становіцца ясна, што бальшавікі дзеля захавання сябе і свайго палітычнага становішча прымушаны будуць пайсці на такі мір, які дадуць ім немцы. Пачынаючы замі-
    рэнне, яны цешылі думку запаліць пажар сацыяльнай рэвалюцыі ў Еўропе, а сталася так, што мір без захватаў і грашавых выплат застаўся пустым летуценнем на паперы.
    Паўстае пытанне, што станецца з нашым краем, напаўзабраным немцамі? Што станецца з Беларуссю, на грудзях каторай адбывалася вайна і паўсталі перагаворы аб замірэнню? Ці не паложана ўжо на шалі збаўлення доля нашае бацькаўшчыны? Ці не мечется жребйй о рйзах ея?
    Бальшавіцкі ўрад, каторы мы прызнавалі і прызнаём, як урад велікарускай дэмакратыі, не зацікаўлен захаваннем цэльнасці тэрыторыі быўшай Дзяржавы Расійскай. Ён затурбаваны думкамі, каб усчыніць сацыяльнае паўстанне там, дзе фатыгі іх не патрабуюць. Гэта яго дзела — «большому кораблю большое плаванне». Урад маскоўскай дэмакратыі можа рабіць на Маскоўшчыне ўсё, што яму забажаецца. Які non, такі і прыход, а па Сеньку й шапку. Але калі бальшавікі гадаюць купіць сабе мір за кошт нашай бацькаўшчыны, коштам раздзелу Беларусі,— мы павінны рашуча засцерагчы, што тут гаспадарыць мы не пазволім.
    А што бальшавіцкі ўрад вядзе гандаль з немцамі нашаю зямлёю,аб гэтым лёгка дагадацца па той таямніцы, з каторай вядуцца перагаворы аб замірэнні. Бальшавікі, з такім зларадствам апублікаваўшыя таемныя ўмовы старога расійскага правіцельства, упарта маўчаць аб тым, за які кошт немцы згаджаюцца аслабаніць бальшавікоў ад вайны, бо кожнаму зразумела, што на мір без анексіяў і кантрыбуцыі немцы не прыстануць.
    Украіна здолее абараніць сваё дастаянне, і немцы гэта ведаюць. Недарма ж яны пагражаюць парваць міравую, калі не будзе на перагаворах украінскага прадстаўніка.
    Для велікарускай дэмакратыі цэльнасць нашае зямлі, на лепшы выпадак, пытанне гонару, а для нас — гэта пытанне жыцця і смерці. Настаў час, калі трэба рашуча стаць на абарону сваіх правоў і перастаць быць прыдаткам да тых, хто распачаў гандаль нашаю айчынаю. Трэба ўжыць усіх заходаў, іначай край наш раздзеляць, і станецца тое, што мы, беларусы, заплацім за ўсю ваенную крываўніцу. Вайна адбылася на нашай зямлі, яна знішчыла наш край, заліла яго слязьмі і кроўю нашых сыноў, братоў і дзяцей — яна ж вымагае ад нас і нашае смерці.
    Няхай не будзе гэтага!
    Беларускі народ уваскрос, Беларуская рэспубліка на чарзе дня. Мір павінен быць, але не цаною нашага раздзелу. Няхай не будзе гэтага! Да мінуе нас чаша сія...
    Кручаныя
    Открывшійся в Мчнске белорусскій сьезд, на котором Белоруссмю предполагается обьявйть республнкой, не пользуется прнзнаннем многйх белорусскйх округов, счйтдюіцйх йнйцйаторов сьезда слйшком склоннымй в сторону польской орчентацій, что усматрйвается между проччм в том, что йздаваемая ймй в Мйнске белорусская газета печатается на таком йскусственно-полонйзованном языке, который совершенно непонятен крестьянам-белоруссам, а так же в желанйй включйть в будуіцую Белоруссйю Вйленскую й Гродненскую губернйй.