ка, калі канчаюцца на мяккі галосны гаманок, дзеля таго паміж імі мяккага знаку ставіць не трэба, напрыклад: жаданне, выданне, жыццё, а не — жаданьне, выданьне, жыцьцё, як іншыя пісалі да гэтага часу. § 3. Калі слова азначае сярэдні род, каторы пазнаецца па пытанню маеТ, і не мае на апошнім галосным гаманку націску (дзіця), дык яго трэба канчаць на літару о або е, напрыклад: моро, горо, поле, заданне, полыме. Апрач таго, з напісам гэтых слоў трэба сагласаваць і іншыя, да іх даданыя, словы. Робіцца гэта дзеля таго, каб аддзяліць дзіцячы род ад жаночага, напрыклад: пяро ляжало, кніга ляжала. Таксама словы няпэўнага роду трэба адзначаць літарай о, напрыклад: стало змяркацца, аж уваччу пацямнело, нешта зрабілося. § 4. Чыннікі, або глаголы, у беларускай мове бываюць з кароткімі і доўгімі канчаткамі, напрыклад: нясе — мае кароткі канчатак, нясець — з доўгім канчаткам. Усе глаголы кароткія павінны канчацца на літару е, і толькі пасля шыпячых і літары р трэба пісаць а, напрыклад: чытае, гуляе, піша, гавора. Літару е трэба захоўваць і ў доўгіх канчатках, напрыклад: чытаець, гуляець, хоць бы на апошні склад і не падаў націск. I наогул, усе глаголы ў другой і трэцяй асобе цяперашняга часу павінны сагласавацца ў напісе з правапісам глаголаў з кароткімі канчаткамі, іначай сказаць, у канчатках гэтых глаголаў павінна захоўвацца літара е, напрыклад: чытаейг, гуляегл, пішаш (бо піша, а не пішэ). Але не будзе памылкі ў такіх выпадках замяніць літару е на і, напрыклад: чатаіій, пішыій, гуля/ць, бялеіць. Увага. Чыннікі дзеляцца на два спражэнні. У беларускай мове часта трапляецца, што калі ў адной мясцовасці, скажам, першае спражэнне бывае кароткае, то ў другой — яно бывае доўгае і наадварот, напрыклад: нясе — нясець, ідзе — ідзець, чытае — чытаець. Літару е можна замяніць літараю і толькі ў тым выпадку, калі апошні склад не мае націску. § 5. Прыкметнікі, а гэтаксама заміжіменнікі (местонмен.) у частковым (роднтельн.) падзежы адной лічбы трэба канчаць на го, калі націск у слове не падае на перадапошні склад, напрыклад: добраго, сіняго, беларускаго, нашаго, вашаго, але скупога, дурнога, сляпога. § 6. Усе прыкметнікі мносцвянай лічбы, не гледзячы на род, трэба канчаць на я, напрыклад: новыя сталы, новыя кнігі, новыя вокны. § 7. Калі безгалосны гаманок няясна вымаўляецца, дык яго вымаўляюць, мяняючы слова і ставячы пасля няяснага галосны гаманок, напрыклад: год — годы, хлеб — хлеба, плот — платы. Зрабіўшы гэта, стане ясна, якую літару трэба пісаць. § 8. Гаманок д у беларускай мове ніколі не бывае мяккім, а калі д змякчаецца, то пераходзіць у гаманок дз, напрыклад: дзіця, а не діця, дзякуй, а не дякуй. Гэтаксама ў беларускай мове няма мяккага т, а яно заўсёды пераходзіць у ць, напрыклад: ты — цябе, сьвепг — сьвеціць. § 9. Пасля ж, ч, ш трэба пісаць ы, а не і. § 10. Гаманкі з, с і дз, аддзеленыя ад мяккіх галосных (е, я, і) гаманкоў другімі, негартаннымі гаманкамі, а таксама перад ць, заўсёды змякчаюцца літараю ь, напрыклад, зьмест, зьнік, сьпеваць, але — згінуць, сх/сянуцца, скеміць — пішацца без ь, бо тут маецца гартанны гаманок. § 11. Калі іменнікі (нмена суіцеств.) канчаюцца на ка, то перад складам ка пасля з, с, дз, ц заўсёды будзе стаяць ь, напрыклад: Ктоська, бацька, гразька, цзядзька, або: калі іменнік канчаецца на ь, то ён захоўваецца і перад ка. § 12. Словы, маючыя ў адной лічбе канчатак нне, цце, лле ў мносцьвенай лічбе канчаюцца на і, напрыклад: пытанне — пытаннг, лахмоцце — лахмоцц/, вяселле — вяселл/. § 13. Калі трэба аддзяліць безгалосны гаманок ад галоснага, то паміж імі ставіцца ь, або (’), напрыклад: зьява, зьеў, пад’еў. § 14. Трэба пісаць: перад, прэд, без, чэраз, цераз, напрыклад: перапісаць, прэдстаўнік, безмежны. § 15. У беларускай мове вельмі часта гаманок я без націску пераходзіць у і, напрыклад: міне, цібе, ішчэ, ціпер, заміж — мяне, цябе, яшчэ, цяпер. У гэтым выпадку трэба пісаць так, як гавораць. § 16. Злучаныя словы павінны звязвацца літараю a, напрыклад: добрачыннасць, новагодні. § 17. У словах чужых, небеларускіх, трэба трымацца іх уласнага правапісу, дадаўшы ім беларускую акцэнтацыю, напрыклад: комітэт, соцыяльны, мэльодзія (мелодія) і т. д. Рэшта правілаў беларускага правапісу будзе вылажана ў напісанай праз філолага Б. Тарашкевіча граматыцы, каторая,толькі дзякуючы цяжкім варункам і грамадзянскай нядбаласці беларусаў, не магла з’явіцца ў друку да гэтага часу. Мінск 3 14 студзеня горад Мінск зноў апынуўся ў стане аблогі. 3 10-ці гадзін увечары жыццё ў горадзе «павінна заміраць», як пісалася ў прыказе пра аблогу. У гэты час вуліцы пусцеюць і пачынаецца страляніна. Страляюць па ўсіх канцах горада і, мабыць, з усіх «родовь оружія». Часам здаецца, што горад аблажылі ворагі і бяруць яго прыступам. А гэта салдацкая варта бухае ў паветра, каб палохаць злачынцаў, ці, можа, так сабе, дурэючы. Падчас страшна сядзець у памяшканні і робіцца вусцішна і маркотна. Думкі цягнуцца, як павуццё, і наганяюць сум і маркоту. Тым часам ваенная аблога мала памагае. Няма таго дня і не праходзіць тае ночы, каб дзе не забілі каго ці не аграбілі. Грабяць у самым цэнтры горада, на самых лепшых вуліцах. Залазяць у кватэры і на ваччу гаспадароў забіраюць усё хатняе дабро. Крадзёж і грабежства павялічваюцца. Горад перапоўнены салдатамі з фронту, шмат сартаў, башкіраў, кітайцаў, буратаў і іншых інародцаў, што паварочаліся з ваенных работ. Хлеба ў горадзе няма. У шмат каторых сталоўках абеды падаюцца без хлеба. У продажы за фунт чорнага хлеба плацяць 1 рб. 50 к., але трудна дастаць. Горад выглядае брудна і не прыбіраецца. Каб трапілі сюды немцы, то сказалі б, што тут жывуць не культурныя людзі, а нейкія бушмены ці тунгусы з паўночнай Сібіры. Па вуліцы валяюцца здохлыя коні, і няма каму вывезці. На самай люднай вуліцы, у цэнтры горада, здох конь раніцай, праляжаў цэлы дзень ды так і начаваць застаўся. Цэлую зіму баставалі дворнікі, снег не ачышчаўся, на тратуарах ляжаў гурбамі. Хадзіць было немагчыма. Людзі валіліся, калечылі сабе бакі і ногі, а ўстаўшы, лаяліся ды карабкаліся далей, апіраючыся аб сцены і падаючы на рукі. Цяпер тратуары крыху абчышчаны, але пападаюцца, так сказаць, «нейтральныя месцы» пры перавулках, дзе і цяпер сабакі ногі паломяць. Па гэтых «нейтральных зонах» людзі праходзяць, пабраўшыся за рукі. Гарадская Дума распушчана. Было забурэнне з каталікамі з прычыны опісу інвентара ў касцёле катэдральным. Сабраўся натоўп, падняўся гвалт. Стралялі для страху. Каля Залатагорскага касцёла, кажуць, забілі двух мужчын і адну кабету. Потым казалі, што гэта няпраўда, брахня. Хто яго тут разбярэ... Па горадзе ходзяць розныя цёмныя чуткі. Кажуць, што жыды збіраюцца знішчыць усе цэрквы і касцёлы, а потым прыйдзе антыхрыст. Адозвам мясцовай бальшавіцкай улады ніхто не дае веры. А трэба сказаць, што бальшавікі паперы не шкадуюць. Увесь горад аблеплен усялякімі адозвамі, дэкрэтамі, прыказамі, пагрозамі і ўспакаеннямі. Кідаецца ў вочы вялізная, як дзіцячае прасцірадла, афіша з напісам: «Удержнм лн мы власть?» Гэта камандуючы заход. фронту п. Мяснікоў* заклікаў 25-га студзеня на лекцыю. Кажуць, што п. Мяснікоў зняверыўся ў балывавіцкай уладзе і праводзіў тую думку, што калі іх падтрымае еўрапейскі пралетарыят, то бальшавікі застануцца ў ўласці. «Мы уйдем, но скоро вернемся»,— закончыў сваю лекцыю п. Мяснікоў. Сталічных газет у горад не пускаюць. Газетчыкі ездзяць па сталічныя газеты недзе пад Барысаў, а потым прадаюць крыёма ў горадзе па 1 рб. за нумар. У мясцовых газетах друкуюцца толькі такія весткі, што не пярэчаць і спрыяюць чыннасці бальшавікоў. За весткі іншага характару газеты закрываюцца і пагражаюць друкарням рэквізіцыяй, калі выпусцяць што-кольвек такое, што не пад густ будзе бальшавікам. Так быў сканфіскован першы нумар «Вольнай Беларусі». Потым за весткі аб эвакуацыі Мінску былі закрыты газеты: «Dziennik Minski», «Мінская Газета» і «Placowka». Цяпер яны выходзяць пад інымі назвамі, і «Dziennik Minski» стаў «Goniec Minski», а закрытая польская «Placowka» так і памёрла. 26 студзеня хавалі 3 салдатаў, забітых у баю з палякамі. Труны былі абіты чырвоным палатном. Каля Мінску, на злітай слязьмі і крывёю зямлі Беларускай, зноў гатуецца ваенная крываўніца. Завяліся палякі з бальшавікамі ці бальшавікі з палякамі — з польскімі легіёнамі. Сцягваюць войска. Гатуюцца к вайне. Няма надзеі, што прыйдуць да згоды. Вялікая злосць апанавала споршчыкаў. Былі стычкі пад Воршай, Унечай і Ушой. Ёсць забітыя і раненыя. Пад Унечай бальшавіцкае войска разабрала рэйкі, і цягнік з польскім войскам быў перакулены. Бабруйская фартэцыя ўжо цяперся занята польскімі легіёнамі. Чорныя хмары ваеннай калатніны зноў павіслі над Беларуссю. Уперадзе зноў ахвяры, зноў гора, пакута і слёзы. Беларускаму народу зноў давядзецца перажыць той ваенны жах і страхоцце, каторыя, здавалася, ужо перажыты. Ужо палякі выказалі жу- * Мяснікоў (Мяснікян) Аляксандр Фёдаравіч (1886—1925) —савецкі партыйны дзеяч, са студзеня 1918 г.— старшыня аблвыканкама Заходняй вобласці. дасную думку, што ў разе вайны яны павядуць яе па ўсіх правілах ваеншчыны. Гэта знача, што насяленне мае перажыць новую вайну з усім тым, да чаго яна прымушае. Толькі беларускае войска збавіла б край ад новай патолі, абвясціўшы яго нейтральным. Толькі яно магло б сказаць сваё гаспадарскае слова і прыпыніць распачатую бойню. Але беларускага войска няма, яго забаронена ўкладаць і няма каму заступіцца за наш абяздолены край. Беларусь не мае гаспадара, і няма каму захіліць яе ад новага няшчасця. Тым часам нішчыцца апошняя завязь беларускіх ваенных арганізацый. 26 студзеня а дванастай гадзіне ўночы ў памяшканні Цэнтр. Вайсковай Беларускай Рады арыштаваны намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Рады Езавітаў* і пісар Захарка**. За што — немаведама. Арышт рабілі ўзброеныя матросы по ордэру Мінскага Сав. Р. і С. Дэпутатаў. Пры арышце забралі ўсе паперы, пакінутыя рэчы разбурылі і, паміж іншым, захапілі з сабою двух прыватных людзей, трапіўшых у Раду на той час выпадкова. Кажуць, што пасля роспуску Гарадской думы новы бальшавіцкі загадчык народнае прасветы заявіў, што ніякіх беларускіх школьных падкамісій не трэба. Гэта ўжо фармальны паход на беларушчыну, якога не было і пры самадзяржавіі. Трэба сказаць, што новы загадчык народнае прасветы родам латыш, а па прозвішчу — Рэзаўскі, той самы Рэзаўскі, каторы разам з Крывашэіным разганялі штыкамі Усебеларускі з’езд. Рэзаўскі кепска, з грубым латышскім акцэнтам, гаворыць па-расійску. Ён жа наводзіў цэнзуру на першы нумар «Вольнай Беларусі» і шмат чаго выкасаваў.