• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    В вйду этого, склоняюіцйеся к велйкорусской йлй украйнской орйентацням, многве округа (!), напрймер, Могалевской губ., прнслалн на сьезд представйтелей не в полном чвсле, нсключйтельно с ннформаціоннымй задачамй, й созывают на 15-е декабря в Мйнске второй сьезд по той же программе, который й будут счйтать йстйнным выразйтелем волй Белоруссйй.
    (3 газет)
    Шалёная, або кручаная, сабака баіцца вады, а «белорусс» маскоўскай гадоўлі — польскай інтрыгі.
    Вадабоязь — гэта страшная, цяжкая хвароба; захварэўшае на гэтую хваробу стварэнне круціцца, траціць прытомнасць і кусае ўсіх, хто трапіць насустрач.
    Польская інтрыга — гэта атрута; атручаны ёю чалавек гэтаксама вар’яцее і робіцца шалёным, але кусае не ўсіх, а толькі здаровых. Стрэўшыся, напрыклад, хворыя на польскую інтрыгу не кусаюцца, як гэта робяць кручаныя сабакі, а, нашаптаўшыся, пачынаюць вышуківаць тых, каму па тых ці іншых прычынах не прышчапіўся яд абрусіцельства і маскоўскага цэнтралізму...
    Хіба гэта не хворы на розум распусціў па газетах плёткі, што калі людзі ратуюць свой край ад раздзелу і дамагаюцца прылучэння свае роднае беларускае зямлі, як Віленшчына і Гродзеншчына, да аўтаномнай Беларусі, дык праз гэта яны трымаюцца «польскай арыентацыі»? Хіба ж гэта не шалёны той, хто, не ўмеючы ні чытаць, ні гаварыць па-беларуску, бярэцца судзіць наш родны язык і называе яго паланізатарскім толькі праз тое, што яго хвораму розуму ўсюды мігціцца «польская інтрыга»? Хіба гэта не вар’ят той, хто думае, што калі кніга напісана па-беларуску, дык яе павінен разумець кожын цёмны, бязграматны селянін, каторы зроду кнігі ў вочы не бачыў? I хіба гэта не вар’яцтва — думаць і другіх упэўняць, што калі беларускі друк, дык яго павінен кожын дурань разумець?
    Вучыцца трэба, маскоўскія прыхвасні! Вучыцца трэба,
    а не разносіць заразу царскага дурману па глухіх кутках цёмнага сялянства. Памятайце, што самадзяржавія няма і не паўстане яно ніколі, дык хто ж вам заплаціць за вашую Каінавую работу? Хіба так трудна адвыкнуць лекаю ад лекайства?! Прэч, каты! He лезьце са сваімі бруднымі языкамі ў святую справу адраджэння нашага народу! Хіба хто вінен у тым, што ваш хворы глузд усюды бачыць «польскую інтрыгу», хіба мы вінны, што яна трасе вас, як трасца? Гэта маскоўскі пан атруціў ваш бедны розум, гэта ён прымушае вас раўці, як раве вол ад чырвонай анучы. Да яго і звяртайцеся!
    Што вас магнусам цягне да Маскоўшчыны, гэта вядома кожнаму, і толькі вар’ят можа хваліцца вар’яцтвам. Але што вы маеце да «ўкраінскае арыентацыі»? Хіба ж гэта не вы ўпэўнялі, што там «аўстрыйская інтрыга»? Пашкадуйце сябе і прыгледзьцеся — увесь свет утыкан інтрыгамі...
    Шалейце, вар’яты,— выдумывайце «польскія інтрыгі», але памятайце, што для шалёных людзей у нас заўсёды маецца цэбар халоднае вады...
    Аўтаномія Беларусі
    1
    Магутным рухам народаў Расіі зруйнаваны муры маскоўскага царызму. Апалі кайданы пякельнай пакуты, паламаны ёрмы няволі й нядолі, і ўсе народы Расіі выйшлі на вольны шлях жыцця. Празваніў звон волі, і ўстае з руін заняпаду наша айчына, наша бацькаўшчына Беларусь. Заруніцца яна жытам-пшаніцаю і заквітнее цветам-калінаю!
    Але не ўсе яшчэ разумеюць у нас, на што здаліся нам новыя парадкі. He кожнаму зразумелы інтарэсы народу. He ўсім відна выгода ад самабытнасці і аўтаноміі. Шмат ёсць і да гэтага часу прыхільнікаў адсталасці і русіфікацыі Беларусі. Шмат каму не пад густ наша адраджэнне, і часта можна чуць, як верадуюць ворагі нашы і крычаць фальшывыя заступнікі долі народнай, пратэстуючы проці нацыянальнай незалежнасці нашай і асветы народа ў яго роднай, спрадвечнай мове. Але гісторыя сведчыць, што не было той справы, не было такой ідэі, якая б не нажыла сабе ворагаў.
    Гэта яны, гасіцелі праўды, распіналі Хрыста, палілі Гуса і білі прарокаў...
    Заўважыўшы гэта, мы павінны памятаць і заўсёды трымаць на ўвазе, што беларусы — народ асобны і непадобны ні да расійцаў, ні да палякаў, а значыцца, і патрэбы мы маем асобныя, свае беларускія, адметныя і нават нязгодныя з патрэбамі расійцаў, палякаў ці якога іншага народу. Кожны разважае свае справы па-свойму, на карысць свайго ўласнага жыцця, дзеля гэтага і мы павінны меркавацца з тым, што вымагаецца варункамі нашага жыцця, што карысна нам і што спрыяе нашаму нацыянальнаму, культурнаму і гаспадарскаму дабрабыту.
    Але што ж будзе, калі мы забудземся аб сваіх беларускіх патрэбах і сапраўды згодзімся з тымі, каторыя кажуць, што ў Дзяржаве Расійскай трэба зрабіць адзін парадак, аднакі для ўсіх народаў Расіі? А будзе тое, што маскоўцы пабудуюць гэты парадак на свой густ, дапасуюць яго да патрэб свайго жыцця і зямлю, напрыклад, падзеляць так, як яны звыклі карыстацца ёй спакон веку. Усё гэта трапіцца з намі, калі мы станем слухаць тых «дабрадзеяў», што не прызнаюць нас за асобны народ, не лічаць нас за беларусаў, каторыя кажуць, што ў нас свае мовы няма і нам непатрэбна яна, што мы павінны парабіцца расійцамі або палякамі, дзеля чаго, моў, будуйце ў сябе школы расійскія ці польскія, а не свае, беларускія. Іншыя кажуць гэта наўмысля, а другія проста па недавумству і глупству. A то бывае і так, што чалавек, як расійскі сацыяліст, напрыклад, не ведае ні нас, ні жыцця нашага. Ён нават і шчыра хацеў бы зрабіць нам дабро, дык не можа і сваёю фатыгай толькі псуе нам і нарабляе шкоды, бо, не ведаючы ні нас, ні жыцця нашага, шые абутак для нас на свой уласны, маскоўскі капыл. Разумеецца, такі абутак будзе заўсёды муляць нам і дапякаць пры ўжыванні.
    Ніхто лепей не ведае нашых патрэб, як мы самі: ніхто не завядзе лепшага парадку ў гаспадарцы, як сам гаспадар. Калі мы папусцімся і аддамо развагу сваіх патрэб у рукі чужынцаў або сваіх вырадкаў, што адракліся і нас, і мовы нашай, дык яны ўсё зробяць так, як гэта добра для жыцця на Маскоўшчыне або дзе-небудзь у Польшчы. Канец-канцом мы сцямім і схамянёмся па часе, што нарабілі сабе бяды, але будзе позна. Нас заўсёды запыняць і скажуць: «Не верадуй, васпан,—скачы, уража, як пан кажа!..»
    Вось дзеля таго, каб ухіліцца ад усіх гэтых прыкрых з’явішч, каб не папасціся пад загад і кіраўніцтва чужынцам,
    каб потым не скардзіцца, не верадаваць, праклінаючы жыццё сваё па часе, каб не клялі нас дзеткі нашы, апынуўшыся праз нас, праз недавумства і нядбаласць нашу, у нацыянальным палоне ў чужынцаў—маскоўцаў або палякаў,— дзеля ўсяго гэтага мы і павінны дамагацца аўтаноміі для свайго краю, аўтаноміі Беларусі. У вольнай дзяржаве ніхто не мае права забараняць жыць так, як народ сам таго хоча, абы не перашкаджала гэта вольнаму жыццю другога народу, бо кажуць, што кожны народ мае права на самаадзначэнне, г. зн. мець свае парадкі, вучыцца і гаварыць сваёю моваю, словам, жыць уласным жыццём, развіваючы сваю культуру і свой гаспадарскі дабрабыт. I калі народ ў дзяржаве жыве сваім уласным жыццём, калі ён мае свае парадкі, свае законы і ўстановы ў сваім родным краі і ніхто яму не перашкаджае, дык і кажуць, што гэты народ жыве аўтаномна. Аўтаномна жыве Ірландзія, Трансваль (буры) у Англіі, на грунце аўтаноміі пабудавана жыццё ўсіх краёў у Амерыцы. Усе культурныя, асвечаныя людзі дамагаюцца аўтаноміі, а гэта знача, што і мы, беларусы, не павінны прыставаць ад іх, каб не заблудзіць ды не згінуць у цемры. Хто хоча сабе дабра, той не скажа, што яму непатрэбна аўтаномія. Толькі цёмны, забіты народ можа гэта сказаць...
    Нашы сяляне на з’ездах выслаўляліся ў тым сэнсе, што ім не трэба аўтаномія, але ж рабілі яны гэта па недавумству і цемнаце сваёй, а найбольш па падашуканству, бо разам з гэтым яны казалі, што і мова іх ім непатрэбна. Ніхто на свеце не адракаецца ад сваёй мовы — і немцы, і французы, і палякі, і расійцы, чэхі і балгары шануюць і любяць сваю мову, а нашы сяляне — адракаюцца. Значыць, робяць яны гэта па недавумству і цемнаце. Ведаючы, што наша сялянства забітае і цёмнае, ворагі Беларусі карыстаюць з гэтага і кажуць: «Запытайце ў народу». А хіба, спытаем мы іх, рэвалюцыянеры пыталіся ў народу, як усчыналі рэвалюцыю? Хіба яны не ведалі, што народ па цемнаце сваёй мог спалохацца ды выславіцца за тое, каб цара не чапалі? Яны гэта ведалі і рабілі так, як яно па разумнаму даследу выходзе лепей і карысней.
    Яшчэ ворагі беларушчыны кажуць: нашто будаваць беларускія школы, калі народ іх не хоча? Народ... Як жа народ запатрабуе сваіх беларускіх школ, калі ён іх ніколі не бачыў і нічагутка ў гэтай справе не цяміць? Дзіўная гэта звычка ў людзей пасылацца на народ там, дзе яно саўсім недарэчы. Ува ўсіх іншых пытаннях мы звяртаемся да знаў-
    цаў і спецыялістаў, а вот пры дзяржаўным адбудаванні здавальняемся думкамі такіх майстроў, як цёмны, некультурны народ, каторы ў халерны год забіваў дактароў, а ў час рэакцыі лавіў ды выдаваў царскай паліцыі рэвалюцыянераў, паламаўшы ім рэбры... Народ добрая рэч, але яму трэба расказаць, растлумачыць, яго трэба спачатку асвяціць, навучыць, а ўжо потым клікаць да сябе на параду...
    II
    Да гэтага часу Расія была і покі што застаецца дзяржаваю не хаўруснаю, або, як кажуць, не федэратыўнаю. Ніводзін народ у Расіі не меў аўтаноміі, а жыў так, як загадвалі яму з Петраграду цар і яго служкі. Манархічная Расія ўяўляла з сябе вялізарную казарму, дзе павінны былі жыць адным парадкам, слухаць аднае каманды. Усе народы і краі Расіі былі цесна звязаны паміж сабою, але не добраахвотным перавяслам братэрскага пачуцця, а прымусам і прынукаю, ланцугамі царскага самадзяржавія, накшталт таго, як звязвалі колісь катаржнікаў, заганяючы іх у Сібір.
    Няма чаго казаць, што такое супольнае жыццё народаў не мае жаднай вартасці і пры першай прыгодзе рвецца, як гнілая нітка. Толькі добраахвотная, палюбоўная супольнасць моцна звязвае людзей і стварае грунтоўную і магутную дзяржаву. Гэта мы бачым на прыкладзе Англіі, Амерыканскіх Злучаных Штатаў і самой Германіі, з каторай мы цяпер ваюем. У гэтых дзяржавах не толькі кожны асобны народ, але і кожная асобная па жыццёваму ўкладу частка дзяржавы мае свае парадкі, свае законы і ўстановы. Раней за ўсіх зразумела патрэбу і няўхільнасць аўтаноміі Англія. Праўда, дорага гэта ёй каштавала — за сваю навуку яна заплаціла стратаю багатае калоніі — Паўночн. Амерык. Злучаных Штатаў, але раз дасведчыўшыся, што сіламоц нікога ўтрымаць нельга, яна павярнула на іншую дарогу і цяпер сама спрыяе і дапамагае завядзенню аўтаномнага ладу. Сваёю разумнаю палітыкай яна ўтрымала за сабою Канаду, частка якой хацела прылучыцца да суседніх Злучаных Амер. Штатаўд ўмацавала прыхільнасць прылучаных да сябе вайною бураў у Афрыцы. За цяперашнюю вайну гэтыя калоніі многа дапамагалі Англіі грашмі, людзьмі і ваеннымі прыладамі, хоць маглі і не рабіць гэтага.