Вось дзеля ўсяго гэтага нам і патрэбна федэратыўная дэмакратычная рэспубліка. Нашыя адносіны да агульнадзяржаўнага Сойму Украінскі публіцыст Я. Маеўскі напісаў дужа цікавую брашуру на тэмат «Загальноросійскі Установчі Зборм». Змест гэтай брашуры паслужыць нам матэрыялам для нашага артыкула. Сам аўтар скрозь кіраваўся інтарэсамі і патрэбамі сваёй бацькаўшчыны, Украіны, а мы з свайго боку, зрабіўшы дзе-якія ўласныя ўвагі, прыстасуем пагляды аўтара да патрэб нашага краю. Апошні перапіс насялення Расійскай Дзяржавы адбыўся ў 1897 г. 3 таго часу агульнадзяржаўнага перапісу не было, але дзе-якія мясцовыя спробы перапісу рабіліся, і вось па гэтых спробах можна рахаваць, што за 20 год у Расіі пабольшылася людзей на 40 %; такім чынам, калі не рахаваць Польшчы і Фінляндзіі, то з 115 мільёнаў душ стала 161 мільён. Разумеецца, паказаную лічбу трэба рахаваць болып-менш пэўнай. Калі ўзяць на рахунак лік людзей павэдлуг апошняга перапісу і дабавіць туды 40 % прыросту, то, мяркуючы, колькі ад якога народу Расіі пойдзе дэпутатаў у Сойм, саставіцца гэтакая таблічка. Невялічкія народнасці, як якуты, самаеды, тунгузы, на рахунак не йдуць. Народы Pacu Лік у тысячах Лік прадстаунікоў у Сойме /1:200000/ Велікарусы 77942 390 Украінцы 31381 137 Беларусы 10240 51 Жыды 7088 35 Кіргізы 5717 29 Татары 5233 26 Немцы 2506 13 Літоўцы і жмудзіны 2321 12 Башкіры 2014 10 Латышы 2010 10 Грузіны 1892 10 Армяне 1 635 8 Малдаване 1570 8 Мардва 1 436 7 п Народы Расіі Лік. у тысячах Лік прадстаунікоў у Сойме /1:200000/ Эсты 1404 7 Сарты 1356 7 Чувашы 1181 6 Узбекі 1017 5 Каўказск. горцы 1528 7 разам 159 368 778 Па рахунку камісіі па справах выбараў да Устаноўчага Сойму ўсіх дэпутатаў павінна быць каля 800 чалавек. Да гэтага ліку трэба дадаць душ колькі ад тых месц, якім (напрыклад, абедзвюм расійскім сталіцам) па тым ці іншым увагам будзе надана права паслаць лішняга дэпутата. Для нас, беларусаў, як і для іншых недзяржаўных нацый, найбольшае значэнне мае пытанне пра тое, колБкі дэпутатаў будзе абстаіваць федэрацыю і колькі за унітарную рэспубліку. Разумеецца, напэўна сказаць гэтага нельга, але, узяўшы пад увагу заявы, зробленыя нацыянальнымі арганізацыямі розных народаў Расіі і іх нахіл у бок федэрацыі ці проціў яе, паскольку ён выяўляўся ў друку — мы даем досыць грунту, каб размежаваць гэтыя народы і іх прадстаўнікоў на тры часткі: 1) народы, каторыя будуць дамагацца федэрацыі, 2) народы, каторыя будуць працівіцца федэрацыі і 3) народы, адносіны каторых невядомы. Працівіцца будуць велікарусы, жыды і немцы; да народаў, каторыя не выяснілі сваіх адносін да федэрацыйнага адбудавання Расіі, належаць мардва, чувашы і, наогул, усе невялічкія нацыі. Усе яны разам будуць мець дэпутатаў у Сойме каля 461 чалавека. Калі вылучыць адгэтуль дэпутатаў ад Сібіры і Казацтва, якія, як гэта цяпер выяснілася, будуць абстаіваць федэрацыю, то рэшта пакажа лік тых прадстаўнікоў, што будуць проціў федэрацыі. Трэба яшчэ дадаць, што не ўсе прадстаўнікі так званых недзяржаўных нацый будуць абстаіваць федэральны лад дзяржавы. Трэба яшчэ рахавацца з тым, што сярод гэтых дэпутатаў шмат знойдзецца такіх, каторыя разам з расійцамі стануць запэўніваць, што мы — не нацыя, а частка, адна столка маскоўскага народу, што ніякай у нас сваёй культуры няма і быць не можа, што мова наша — не мова, а мешаніна польскіх і маскоўскіх слоў, што ўсё нашае дабро патрэбна Расіі і што, адным словам, мы не маем права на самабытнае культурнае жыццё. I вось, калі ўсё гэта заўважыць і падрахаваць, то можам смела сказаць, што, на самы лепшы выпадак, у агульнарасійскім Устаноўчым Сойме прыпадзе 3 антыфедэралісты на 2 федэралісты. А калі так, то агульнадзяржаўны Сойм стане для нас латарэяй, у якой мы выйграем у залежнасці ад таго, якая зложыцца большасць — за ці проці федэрацыі. Паўстае пытанне, ці маем мы права вырашаць долю Беларусі на латарэях? Ці маем мы права наогул ставіць пытанне пра долю сваёй бацькаўшчыны ў залежнасць ад таго ці іншага настрою або ласкі маскоўскага грамадзянства і прыхільных да яго элементаў? Тагды, разумеецца, нам нічога не застанецца, як толькі, прызнаўшы сябе пакорлівымі, паслушнымі падданцамі Масквы, паслаць да агульнадзяржаўнага Сойму душ колькі дэпутатаў і атрымаць ад маскоўскага народу тое, што ён захоча нам падараваць, і, атрымаўшы падарунак — нізенька ўкланіцца, падзякаваць добраму пану ды потым гоцкацца ўсё жыццё з панскім падарункам... Дык не павінна ж гэтага быць! Сапраўдны беларус, шчыры прыхільнік свайго народу, адважны барэц за волю сваёй бацькаўшчыны мусіць шчыра, але цвёрда сказаць свайму брату-велікарусу, які так павабна і салодка заклікае нас да агульнадзяржаўнага Сойму: — Да гэтага часу, мой братка, ты валодаў мной па праву штыка і нагайкі, а цяпер ты, скінуўшы з маёй дапамогай цара і маючы штык і нагайку, хочаш атрымаць у мяне яшчэ і вексель праз Сойм, які дасць табе новае права на маю зямлю і волю,— але я табе гэтага векселя не дам. Ты сам абвясціў на цэлы свет, што ўсе народы маюць права на самаадзначэнне, што ўсе маюць права самабытна вырашаць сваю долю; ты прызнаеш, што чэхі, харваты, познанцы маюць права вольна выслаўляць свае вольныя бажанні на сваіх уласных Устаноўчых Соймах, дзе над імі ніхто не мае права рабіць ніякага прымусу. I толькі за намі і за нашымі братамі — украінцамі, літоўцамі і іншымі — ты гэтага права не прызнаеш; і заміж таго, каб даць спрамогу кожнаму з нас рашаць сваю долю ў сябе дома, у сваіх нацыянальных Устаноўчых Соймах, ты валаеш нас на агульнадзяржаўны Сойм, дзе ты будзеш у большасці і будзеш перамагаць усіх нас сваёй лічбай, сваёй воляй. Але мы не пойдзем да цябе ў падсуседзі, бо наўперад ведаем. што ты гатуеш для нас на сваём Сойме ў Маскве ці Петраградзе. Да гэтага часу мы дзеля славы твайго народу аддавалі, не рахуючы, сваё нацыянальнае дабро і кроў сваіх лепшых сыноў. Ты браў нашае багацтва і па-дурному траціў яго, без карысці для каго б то ні было, нават для сябе. Ты браў нашых дзяцей і заваёўваў усё новыя і новыя землі дзеля «славы русскаго оружія» і для ўтварэння новых пасадаў для сваіх чыноўнікаў, настаўнікаў і іншых начальнікаў-русіфікатараў, для тваёй дэмакратычнай інтэлігенцыі і твайго мяшчанства. Мы, як рабы пад страхам смерці, прычыніліся да тваіх разбояў, мы, як катаржнікі, працавалі на цябе. I што ж мы бачым цяпер, што мы маем за ўсё тое? Гвалтоўства, штыкі, разню, бязладдзе й паругу! Мы былі самым бяспраўным народам у свеце — ты адабраў у нас усё, нават нашае імя, нашую школу, нашую мову. Ты сказаў, што ў гэтым вінават не ты, а правіцельства тваіх цароў. Так! Ну а што даў нам ты пасля таго, як мы дапамаглі табе прагнаць цара і яго кампанію, пасля таго, як ты стаў на Русі справаваць і камандаваць сам?.. Ты не даў нам роўна нічога ды стаў каваць для нас новыя, ямчэйшыя кайданы. Твае міністры-сацыялісты і нават твая лепшая дэмакратыя, сабраўшыся ў рады работніцкіх і салдацкіх дэпутатаў, сталі пагражаць братам нашым, украінцам, штыкамі, калі яны, паверыўшы слову твайму пра самаадзначэнне, сталі самі будаваць сваё жыццё. Мы чулі, мы бачылі, як ты трос кулакамі і запэўніваў нас, што рэвалюцыйная Расія «не откажется оть своего достоянія». I цяпер ты дамагаешся, каб мы паверылі табе ды згадзіліся разам з табой вырашаць сваю долю ў тым сойме, дзе ты, згуртаваўшы каля сябе большасць, станеш гэтаксама трасці кулакамі і пагражаць нам штыкамі!.. Брат, брат — ты вельмі наіўны! Ты ўжо занадта паверыў ў сваё панаванне. Выбары мы зробім, і дзе-хто ад нас пойдзе ў Маскву ці Петраград, але, выбачай, не дзеля таго, каб аддаць на суд твой долю сваёй айчыны, будучыну Беларусі! Мы мабілізуем свае сілы і праз нашую Вялікую Раду склічам сваіх абронцаў у сэрцы Беларусі і тут выкуем дзяржаўную волю свайго народу, а ты, наш любы браце, падбай пра тое, каб прыйсці з намі да паразумення. Мы потым стрэнемся з табой, ужо, дапраўды, як вольны з вольным і роўны з роўным, і падпішам наш палюбоўны дагавор аб нашым супольным, федэрацыйным жыцці, а покі што — да пабачэння. Мы хочам самі быць гаспадарамі сваёй Зямлі і сваёй Волі. Тлумачэнне Украінскі універсал у зямельнай справе выклікаў шмат запытанняў. Як ведама, універсал касуе прыватную ўласнасць на землі памешчыцкія, манастырскія, царкоўныя, кабінецкія, удзельныя і іншыя землі непрацоўных гаспадарстваў сельскагаспадарчага значэння. Генеральны Сакратарыят, каб не было памылковага тлумачэння, уважае конча патрэбным даць паясненне пра зямельную справу. У справе зямельнай, як і ў іншых, універсал толькі абвяшчае агульныя падставы, што маюць легці ў аснову адпаведных законаў, якія павінны вырабіцца ў парадку нябаўнасці. Скасаванне права ўласнасці на зямлю трэба разумець так, што права ўласнасці пераходзіць да народу Украінскай Рэспублікі, а значыць, ад дня абвяшчэння універсалу дацяперашнім уласнікам забараняецца зямлю прадаваць, купляць, закладаць, дараваць ці перадаваць камунебудзь ва ўласнасць тым ці іншым спосабам, бо гэтыя землі лічацца ўласнасцю не аддзельных асоб ці ўстановаў, а ўсяго народу, прытым гэтае скасаванне ўласнасці, як і ўвесь зямельны лад на Украіне, мае пацвердзіць і астатачна ўстанавіць Украінскі Устаноўчы Сойм. Да Устаноўчага Сойму гэтыя землі перадаюцца пад загад выбраных народам зямельных камітэтаў, якія і будуць парадкаваць імі на аснове спецыяльнага закону, каторы будзе апрацаваны. Дзеля гэтага, сцерагучы ўсё народнае гаспадарства: машыны, лясы, будынкі, коні, быдла і інш., дбаючы пра парадак на Украіне, універсал забараняе самавольна захопліваць землі і ўсялякае дабро, сеч лес і інш., бо такія захопліванні і парубкі немінуча зруйнуюць народнае багацтва і выклічуць разрухі і сваркі ў краю і сярод сялянства. Разам з тым бяруцца пад апеку інтарэсы служачых і рабочых, што працуюць на эканоміях і іншых гаспадарках сельскагаспадарчага характару. Таксама, што датыча пытання даўгоў, якія ляжаць на зямлі і сельскагаспадарчых маёнтках, а гэтаксама пытанне пра форму і размер грамадскай дапамогі тым, хто панёс цяжкія страты праз зямельную рэформу,— усё гэта мае быць разгледжана і вырашана на Устаноўчым Сойме. Ва універсале выразна зазначана, што права ўласнасці касуецца толькі на землі непрацоўных гаспадарстваў, а таму ўсе землі працоўных гаспадарак, якія б яны ні былі, ці сялянскія, ці чые інш., застаюцца ва ўласнасці цяперашніх гаспадароў, і што права ўласнасці касуецца на землі с.-гаспад. значэння. Такім чынам права ўласнасці на землі, якія належаць местам, мястэчкам і сёлам або знаходзяцца пад дачамі, сялібамі, агародамі, садамі, пад вопытнымі палямі і станцыямі і гэтаксама пад капальнямі, заводамі, фабрыкамі і інш., не касуецца. Наогул, універсал не толькі не дае права самавольна распараджацца землямі або с.-гаспад. прыладамі, коньмі, быдлам і т. д., а, прызнаючы яго дабро ўсенародным, перадае ўсё пад дагляд і ў распараджэнне павятовых і губернскіх камітэтаў пры дапамозе камітэтаў валасных.