• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Але не досыць атрымаць аўтаномію, хоць бы і самую поўную. Трэба яшчэ падбаць аб тым, каб сама дзяржава, у склад каторай Беларусь мае ўвайсці, была пабудавана на цвёрдым федэрацыйным грунце, каб гэта была дзяржава дэмакратычная і федэратыўная. Чаму ж гэта важна і дзеля чаго гэта трэба?
    «Рэч простая,— піша вышэйпамянёны праф. Грушэўскі ў сваёй брашуры «Якой мы хочам аўтаноміі і федэрацыі»,— калі мець нават шырокую палітычную аўтаномію свае нацыянальнае тэрыторыі, але калі дзяржава, з катораю яна будзе злучана, застанецца дзяржавай цэнтралізаванаю, дык хоць бы аўтаномія была забяспечана на моцы канстытуцыйнай хартыі, тым часам становішча яе не будзе пэўнае і адносіны яе да дзяржавы не будуць добрыя. Наша старая гетманская Украіна,— чытаем мы далей,— мела шырокую аўтаномію, была праўдзіваю дзяржаваю, а як звязалася з цэнтралістычнаю Маскоўскаю дзяржаваю, дык яе аўтаномія стала на дрыгвяную плошчу. Да таго часу тая аўтаномія трывала, покі маскоўскі ўрад (Пятра I) не пачуў сябе дужым ды не наважыўся зламаць свой «трактат з Багданам Хмяльніцкім». 1 зламаў». Гэтаксама было і з Беларуссю. На моцы Люблінскай уніі (1569) яна злучылася з Польшчай у адну Рэч Паспалітую (дзяржаву) як роўная з роўнай і вольная з вольнай, а тым часам стрэў яе аднакі лёс з гістарычнай доляй Украіны. Тое самае мы бачым і на прыкладзе Фінляндзіі. Яна мела сваю канстытуцыю, покі расійскі ўрад яе не скасаваў. Нават Кацярына II, прылучаючы прымусам Беларусь да Маскоўшчыны, дакляравала захаваць яе вольнасці і права павэдлуг старых звычаяў і прывілеяў «на
    вечныя часы», але ўсім нам ведама, колькі трывалі гэтыя «вечные времена». Скончылася тым, што паступовая русіфікацыя Беларусі, аб якой Кацярына II пісала графу Разумоўскаму, была ўквечана страшэнным у свеце гвалтоўствам — забаронаю ўжываць беларускую мову.
    На моцы гэтага гістарычнага і палітычнага даследу мы павінны дамагацца, каб усе часткі Расійскай Рэспублікі былі не толькі аўтаномнымі правінцыямі, а і дзяржавамі, злучанымі паміж сабою федэрацыйным (хаўрусным) перавяслам на грунце агульнага інтарэсу, супольнае патрэбы і ўзаемнай дапамогі. I толькі тады становішча Беларусі будзе забяспечана і адносіны яе да Расійскай Рэспублікі будуць шчырыя і пэўныя, калі гэта станецца або калі справы аўтаномнага жыцця злучаць усе народы Расіі ў адзін вольны дзяржаўны хаўрус — федэрацыю. А гэта будзе, бо яно вымагаецца і жыццём, і гістарычным поступам народаў Еўропы. Так, гэта будзе, бо павінна быць, калі хоча таго жыццё, калі ў гэтым — прагрэс і культура ўсяго чалавецтва.
    1918
    Сяло Мікалаеушчына, Мінск. павета
    Сяло Мікалаеўшчына, або Мікалаўшчына,— радзіма Якуба Коласа (Тараса Гушчы). Тут залажыўся ў 1905 г. настаўніцкі хаўрус Мінскага павета. Царская паліцыя шмат каго арыштавала з гэтага хаўрусу, шмат каго засудзіла ў вастрог і ссылку, а некаторыя з сябрукоў гэтага хаўрусу, уцякаючы ад царскага гневу, апынуліся ў Амерыцы і толькі цяпер варочаюцца ў свой родны кут. Гэта пра Мікалаўшчыну і яе ваколіцы Якуб Колас сказаў: «Мой родны кут, як ты мне мілы: забыць цябе не маю сілы!»
    Ужо ў 1905 г. мікалаўцы свядома адносіліся да палітычных падзеяў, а цяперашнюю рэвалюцыю стрэлі як нешта даўно чаканае і добра знаёмае. Залажыўшы свой камітэт, мікалаўцы пагромаў не чыняць, а спакойна і лагодна вядуць свае справы. Да пагромаў і гвалту адносяцца з агідаю і, пачуўшы аб гэтым, кажуць: «Пусці свінню за стол, дык яна і ногі на стол», «Не дай Бог мужыку панства».
    Некія, ім самім невядомыя, мабыць, гістарычныя традыцыі пазваляюць ім усіх ваколічных сялян называць «мужыкамі», а на запытанне, хто яны такія, адказваюць: «Мы? Мы — мікалаўцы». Назваць мікалаўца мужыком — дык ён не абразіцца, а толькі здзівіцца, як бы атрымаўшы знячэўку па патыліцы. Сваю асобнасць мікалавец падкрэслівае і ў песнях. Так, напрыклад, на вяселлі, як едуць з прыданкамі, у Мікалаўшчыне спяваюць: «Шчабячы, салавейка, шчабячы — нам дарожаньку пакажы: ці ў тое сяло крывое, ці ў тое мужыччо дурное?»
    На сходах мікалаўцы, прамаўляючы, велічаюць сябе — «панове-брацця беларусы». На выбарах да Устаноўчага Сойму падавалі голас за беларускі спісак № 13 і другіх намаўлялі. Настаўнік, каторы стаў чытаць дзецям беларускія кніжкі і гаворыць па-беларуску, адразу прыдбаў сабе прыхільнасць. Сталай нацыянальнай свядомасці яшчэ
    не маюць, але востра пачуваюць сваю асобнасць ад расійцаў і палякаў. Разумеюць патрэбу беларускага войска і кажуць, што ад Масквы парадку не будзе. Свой край лічаць забраным і ахвотна згаджаюцца склікаць свой Устаноўчы Сойм у Мінску ці ў іншым сваём горадзе. Расійскіх салдатаў не любяць за тое, што яны лічаць наш край чужым. Украінцаў слухаюць уважна і сярдуюць, што добрым людзям аб’явілі вайну.
    Перад Калядамі ўкраінцы, варочаючыся з фронту на Украіну, прымушаны былі пакідаць вінтоўкі ў вёсках, каб не чапляліся бальшавікі. Мікалаўцы забралі вінтоўкі ў камітэт і ўзброілі ўсіх, хто можа абходзіцца з вінтоўкаю. Устанавілі варту ў сяле дзеля таго, каб бараніцца ад пагромшчыкаў, а калі што, дык і ад немцаў.
    Моладзь і салдаты, прыехаўшыя з фронту, распытваюцца, дзе можна запісацца ў беларускае войска. Усе сярдуюць, што ў Мінску.
    «Ад чужога чалавека дабра не будзе,— кажуць мікалаўцы і рыхтуюцца склікаць дамоў усіх асвечаных людзей, што выйшлі з Мікалаўшчыны.
    Хваляцца і рады, што з іх сяла выйшаў такі чалавек, як Якуб Колас. Ахвотна чытаюць беларускую літаратуру, але скардзяцца, што з непрывычкі кепска разбіраюць свой друк. Настаўніка хваляць за тое, што вучыць дзяцей «нашаму друку».
    Крывавая падзея ў г. Мінску
    2-га студня, у звязку з перажываемым хлебным голадам, у горадзе выбухла дэманстрацыя проціў харчовых камітэтаў і хлебнай манаполіі. Каля 11-й гадзіны ўранку на саборным пляцы стала сабірацца таўпа. Былі сцягі з напісамі: «Дайце хлеба, далоў манаполію, далоў харчовыя камітэты».
    Натоўп рушыў на Губернатар. вуліцу і запыніўся каля харчовага камітэта. Дэманстранты накінуліся на служачых камітэта з кулакамі. Некаторых служачых пабілі. Міліцыя не магла даць рады. Тым часам натоўп пасуваўся да Захараўскай вуліцы, дзе знаходзіцца губерн. харчовы камітэт. Каля першае гадзіны пачуліся выстралы. Гэта салдатытэкінцы, хочучы разагнаць дэманстрацыю, сталі страляць
    спачатку, як казалі, у паветра. Над’ехалі яшчэ тэкінцы. Людзі рынуліся на тэкінцаў і аднаго сцягнулі з каня. Зноў пачалася страляніна. 3 натоўпу аднаго забілі насмерць, а каля 3—4 чалавек ранілі. Страляніна моцна абурыла ўвесь горад. Стралялі галодных людзей пры маскоўскіх царах...
    Г. Мінск — сэрца Беларусі, без хлеба. Горад не прыбіраецца. Па вуліцах прайсці трудна. Тратуары як каўказскія горы.
    О, Беларусь! Ці доўга яшчэ будуць гаспадарыць у нас чужынцы, абярнуўшыя гарады нашыя ў галодныя пустэлі?! Калі ж кончыцца гэты пракляты прыгон...
    Наш правапіс
    Да гэтага часу беларускія кніжкі і газеты друкаваліся так, як хто ўважаў зручнейшым і густоўным для сябе. Дзеля гэтага не дзіва, што аднакія словы ў адным і тым жа выданні пісаліся розна, як напрыклад: чытае — чытая, сэрца — сэрцэ, жыцьце — жыцце і т. п. He маючы пэўнага правапісу, разумеецца, і пісаць іначай нельга было.
    Але, не гледзячы на гэтую няпэўнасць і расходзячыся густам у драбніцах, тым часам усе пагаджаліся на тым, ш то т р эба п іс а ць та к, я к ч у е ш, — што ў аснове нашага правапісу павінна быць ф а н е т ы к a, а не этым а л о г і я. Усе паразумеліся на тым, што слова павінна пісацца так, як яго адчувае вуха, а не так, як гэта вымагаецца будоваю слова па этымалогіі. Напрыклад, згодна з этымалагічным правапісам трэба пісаць: голова, во рон a, а па-фанетычнаму — га ла ва, варона, або гэтак, як гавораць.
    Практыка паказала, што фанетычны правапіс самы просты і для кожнага зразумелы, а таксама анізвання не перашкаджае лёгкаму разуменню надрукаванага, як заўважылі некаторыя, прывыкшыя да этымалагічнага правапісу. Толькі забабоны і нязвыклая навіна прымушалі іншых скрыва пазіраць на наш фанетычны правапіс. Тым часам
    пры этымалагічным напісе трудна сказаць, як жа людзі гавораць — гэтак, як напісана, ці як-небудзь іначай? I толькі дзякуючы нефанетычнаму правапісу ў старым беларускім пісьменстве, нам трудна ўпэўнена сказаць, як жа гаварылі беларусы гадоў 300—400 назад? Іначай кажучы, мы не можам цяпер сказаць, як акцэнтавалі даўней беларусы сваю будзённую гаворку?
    Такім чынам, галоўнае і аснаўное правіла нашага правапісу павінна быць такое: пішы так, як чуеш, як адчуваецца слова вухам, напрыклад: галава, вада, дарагі, дарогі. Але тая ці іншая рознасць гаворак і не аднакае вымаўленне слоў, а таксама бажанне ўхіліцца ад памылковага, a то і своекарыснага (у законах) талкавання напісанага, перашкаджае захаванню гэтага прынцыпу да канца. Практычнасць вымагае адступіцца ў некаторых выпадках ад правапісу ў фанетыцы. Гэтых адступленняў няшмат, а кожны граматны чалавек іх лёгка запамятае. Усе яны маюць на мэце аднастайнасць (аднакасць, однообразіе) правапісу і адначасна мяркуюцца з гаворкаю ў тым сэнсе, што даюць поўную магчымасць чытаць слова так, як дзе прывыклі яго вымаўляць. Напрыклад, калі мы напішам словы: горо, поле, а не гора, поля, то гэтым зазначым род і адначасна захоўваем фанетыку слова, бо ў некаторых мясцовасцях так і гавораць: горо, сэрцо, моро. А што датычыць тых, што прывыклі вымаўляць гэтакія словы на а ці я (мора, гора, поля), то тут трэба зазначыць наогул, што ў беларускай мове галосныя гаманкі (звукі) о і е, калі яны стаяць у слове без націску (без ударенмя), заўсёды вымаўляюцца як а і я, і хто не гаворыць: моро, сэрцо, г о р о, той, чытаючы бордза гэтыя словы ў друку, заўсёды прачытае іх, як мора, сэрца, гора.
    Заўважыўшы гэта, пяройдзем да выкладу тых адступленняў у фанетычным правапісе і некаторых асобных правілаў, якіх карысна трымацца пры пісанні. Яны вымагаюцца практычнасцю і аднастайнасцю ў правапісе і разам з тым надаюць яму стройнасці і ўпэўненасці. Мы прывядзём найбольш важныя сярод іх, што кожнаму кідаюцца ў вочы.
    § 1. У беларускай мове спатыкаюцца траякія адказы: ні, не і ня. Дзеля аднастайнасці трэба ўва ўсіх выпадках пісаць: ні, як у немцаў «nicht», напрыклад: ні пайду, шзграбны, ні трэба.
    § 2. Безгалосныя падвойныя гаманкі ў іменніках (ммена суіцествят.) у беларускай мове заўсёды вымаўляюцца мяк-