• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Такую ўжо ўдачу маюць усе здраднікі і перакінчыкі. Яны ненавідзяць тое, ад чаго адракліся, і вымагаюць гэтага ад другіх. Ім хочацца, каб усе смяяліся і здзекаваліся з таго, ад чаго яны адцураліся, мабыць, дзеля таго, каб супакоіць сваё юдзінае сумленне. Вось гэтак рабілі турэцкія янычары, што набіраліся з хрысціянскіх дзяцей і каторых гадавалі ў духу магаметанскай веры. Яны ненавідзелі ўсё славянскае і былі самымі лютымі катамі для сваіх колішніх братоў. Гэтаксама і жыд-выхрыст ужо ненавідзіць усё жыдоўскае. Былі адвеку ў нас гэтыя каты-янычары. Яны звалі сябе беларусамі і душылі ўсё беларускае. Яны намагаліся з навукі давесці, што беларусаў няма, не было і быць не можа; што іх мова не мова, а мешаніна слоў польскіх і велікарускіх. А другія заходзілі з іншага боку і не казалі, што беларускай мовы няма, а казалі, што трэба кінуць сваё і пераймаць расійскую культуру. Гэтых янычараў памятае ўся Беларусь: гэта Саланевічы, Кавалюкі, Акаловічы і многа іншых.
    Што б вы сказалі на тых дзяцей, каторыя пакінулі б у бядзе і няволі сваю матку, што выгадавала, выняньчыла і выпеставала іх? Што б вы сказалі на іх, каб яны абакралі яе ды сталі б яшчэ здзекавацца ды выносіць імя яе на глум і пасмешышча: закідалі б яе гразёю, тыкалі б пальцамі і насміхаліся б перад людзьмі і перад усім светам? Ці не адвярнуліся б вы з агідаю ад такіх вырадкаў?
    А гэтак робяць усе перакінчыкі і рэнегаты-беларусы. He шкада нам іх, дый невялікая карысць з іх будзе і таму народу, да якога яны прылучыліся. Непатрэбны яны нам, як непатрэбен той брудны шум, што накіпае ў гаршку на страве. Але вялікі жаль бярэ за тых, што паслухалі іх і кінулі свой родны народ; шкада нам тых лепшых людзей, разумных і вучоных, што пераліцаваліся на палякаў і расійцаў і панеслі сваю працу, навуку і здольнасць у чужую хату, на чужую ніву, занядбаўшы сваю родную.
    Колісь, за часоў незалежнасці Беларусі, народ беларускі быў далёка асвечнейшы за маскоўскі. У той час, як на Маскоўшчыне стаяла страшэнная цемра, у нас панавалі навука, асвета, шырока квітнела грамадзянскае жыццё і ў дзяржаве Беларускай існаваў вольны канстытуцыйны парадак. Цёмныя людзі маскоўскага царства грамілі дру-
    карні, гасілі прасвету, баяліся кнігі, не раўнуючы, як чумы ці халеры, тады як нашае грамадзянства, не здавальняючыся ўласным выхаваннем у сябе дома, пасылала дзяцей сваіх да вышэйшых навук за граніцу дзеля большай адукацыі, дзеля лепшага выхавання. I лепшыя, асвечнейшыя людзі Масковіі, як Курбскі, напрыклад, або Мсціславец ці Тодар Друкар, хаваючыся ад раз’юшанага натоўпу, шукалі ратунку ў нашай бацькаўшчыне, уцякалі на т. з. Літву і знаходзілі тут братэрскі прывет і пашану. Відаць, што Беларусь на той час была для Маскоўшчыны, як Швейцарыя ці Францыя нашага часу, куды ўцякалі ад царскага гневу лепшыя людзі дарэвалюцыйнай Расіі.
    Беларускія пісьменнікі таго часу мелі вялікі ўплыў на пісьменства маскоўскае і спрычыніліся нават да выраблення самай літаратурнай мовы на Маскоўшчыне (М. Сматрыцкі, С. Полацкі*, Е. Славінскі і многа іншых вучоных). Праз гэта ў расійскай літаратурнай мове пазаставалася і да гэтага часу шмат беларускіх слоў, як націск, патрэбнасць, абарона, разрушэнне, не гледзячы на тое, што расійцы, пачынаючы з Ламаносава, старанна выкідвалі іх з ужытку ў літаратуры як словы «польскія». Артадаксальныя велікарусы скоса паглядалі на беларускую літаратуру за яе свецкі і заходнееўрапейскі дух і, як агню, баяліся ерэтыцкіх, «латынскіх» думак з «Літоўскай зямлі». Той страх перад беларускім пісьменствам выяўляўся ў тых рэпрэсіўных заходах, якіх дакладалі маскоўцы, каб не пусціць на Маскоўшчыну беларускіх кніг. Першы ўказ проці беларускага пісьменства выдаў яшчэ патрыярх Філарэт году 1627-га, прыказваючы, «что бы впредь нйкто някакнхь кнйгь лнтовскія печата не покупалм». У той жа год на Маскве спалілі ўчыцельнае евангелле Транквільёна-Стаўравецкага** і іншыя творы гэтага аўтара, а «Катехнзясь» Лаўрэнція Зізанія Тустаноўскага надрукавалі толькі пасля цікавага дыспуту з маскоўскімі «спраўшчыкамі» і ў пераробцы. Году 1672-га быў выдан новы ўказ: «Во всех местах всякйх чмнов людям учйнать закон крепкой с большямь подкрепленнем, чтоб те людй польскйя*** м латанскйя печатн кнйг нйкто у себя в домах в тай й явно не держалй, а прыносйЛй бы й отдавалй бы воеводе».
    * Полацкі Сімяон (1629—1680) —беларускі і рускі грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст.
    ** Транквільён-Стаўравецкі Кірыла — беларускі уніяцкі паэт пачатку XVII ст.
    *** Разумеецца, беларускія. (Заўвага Я. Лёсіка.)
    Наогул, нацыянальная культура на Беларусі стаяла тагды досыць высока, існавала рэлігійная вольнасць і не было нацыянальнага ўціску, так што жыды, напрыклад, мелі роўныя правы з усімі грамадзянамі, і не было жадных нацыянальных сутычак з літоўцамі. У 1517 годзе Ф. Скарына ўзяў на сябе справу вялікай вагі — пераклаў і выдаў Біблію на беларускай мове, «ку лепшаму,— як ён пісаў,— выразумленню люду паспалнтаго». Праўда, не надта ўжо проста і зразумела яна перакладзена, шмат мае ц.-славянскіх зваротаў, але гэта была эпоха ў культурным жыцці беларусаў, асабліва калі ўзяць на ўвагу шырокую публістычную літаратуру таго часу на роднай беларускай мове. Пётр Вялікі, маскоўскі цар, калі захадзіўся вучыць свой маскоўскі народ, дык ён набіраў сабе вучоных з Беларусі, з Полацку, і нашыя вучоныя таго часу далі яму азбуку, т. з. гражданку, на каторай і цяпер друкуюцца расійскія кніжкі. Па беларускай граматыцы М. Сматрыцкага расійцы доўга вучыліся грамаце, перакруціўшы, разумеецца, на свой лад, і Ламаносаў, напрыклад, напісаў па ёй першую велікарускую граматыку.
    А калі адабралі ў нас нашую волю і знішчылі нашыя даўнейшыя правы, то народ наш стаў цямнейшы за другіх, бо не стала сваёй уласнай асветы, сваёй школы, сваіх вучоных людзей і пісьменнікаў. Іншыя народы ішлі ўперад, развівалі і мову сваю, і навуку, і асвету, а ў нас, беларусаў, нічога гэтага не было, бо ў нас адабралі нашую мову, у народа нашага вырвалі яго язык... I народ беларускі астаўся адзін, без сваёй навукі, асветы і пісьменства, без сваёй, як гэта кажуць, інтэлігенцыі.
    I гэтак вялося не год, і не два, а цэлыя соткі гадоў. Праз гэта сталася тое, што на Беларусі ўсё роднае, сваё, беларускае, лічыцца простым, а чужое, няроднае — «панскім», расійскім ці польскім. Яно й дапраўды панскае, бо расійцы ў палітыцы, а палякі «тутэйшага родзаю» ў грамадскіх установах панавалі над намі. А за імі, за гэтымі панамі, і сам народ наш перастаў шанаваць сваё роднае і нават саромеецца яго. Француз горда скажа, што ён француз; немец ніколі не зрачэцца сваёй мовы, гэтаксама не зробіць гэтага і паляк ці чэх, або балгарын, а нашыя сяляне нават і не знаюць добра, хто яны, чыіх бацькоў, якога краю. Бывала, спытаеш у селяніна — хто ён? дык ён кажа: «рускі», калі праваслаўны, або «паляк», калі каталік. Бывала, чорная сотня закліча яго запісацца ў «союзь русскаго народа», набрахаўшы, што за гэта дадуць яму зямлі, дык ён
    і туды запішацца. Патураючы панам-перакінчыкам і некаторыя з нашых сялян пнуцца быць «рускімі» або «палякамі», пагарджаюць усім сваім родным, вераць, што гэта ўсё простае, мужыцкае, і пачынаюць перакручваць сваю мову то на расійскі, то на польскі лад — «цокаюць», «какаюць» ды так калечаць сваю і чужую мову, што аж брыдка слухаць. I ўсё дзеля таго, каб падрабіцца пад паноў. Асабліва стараюцца тыя, што вучыліся ў царскіх школах або паслужылі дзе-небудзь у канцэлярыі ў пісцах, а ўжо пра тых, што выбіліся «ў паны», дык гаварыць няма чаго. Яны з родным бацькам гаварыць пры людзях саромеюцца, a некаторыя нават чэснае бацькоўскае прозвішча перарабляюць на чужынскае: так — Каваль — Кавалёвым робіцца, Карась — Карасёвым, Дуброўскі — Дэмброўскім і т. д.
    Гэтак было колісь з чэхамі ў Аўстрыі. Немцы былі саўсім анямечылі чэхаў; там гэтаксама гарадскія людзі сталі гаварыць па-нямецку, а сваёй чэшскае мовы саромеліся. I толькі як настала там воля і сяляне крошку прасвятлелі, то завялі заміж нямецкіх школ свае чэшскія. Цяпер там усе, і гарадскія і вясковыя людзі, гавораць адною чэшскаю моваю. Гэтак было ў Нарвегіі, у Фінляндзіі і ў украінцаў. Таксама пачынаецца і ў нас цяпер на Беларусі.
    Нядаўна яшчэ пачалося беларускае адраджэнне, пачатак яму палажылі нашы пісьменнікі і паэты і многа іншых верных і шчырых сыноў свайго краю. Яны самі скрозь гавораць па-беларуску, пішуць кніжкі, выдаюць газеты, стараюцца ўвясці сваю мову ў школах і ва ўсіх інстытуцыях нашага краю. I ўсім нам трэба вучыцца гаварыць па-беларуску, бо хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. He прынясе ён карысці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябеснага, а бліжняга свайго ненавідзіць,— сказаў Хрыстос,— той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе.
    Трэба нам самім шанаваць сваю мову і гаварыць скрозь па-беларуску, як гэта робяць расійцы ці палякі, тагды і чужыя людзі стануць шанаваць яе. A то як жа яны стануць паважаць яе, калі мы самі не шануем?!
    Дзеля гэтага нам трэба здабыць сабе навуку і асвету
    ў сваёй мове, каб дагнаць іншыя народы, бо мы далёка адсталі ад культурных людзей, дзякуючы таму, што не малі сваіх школ. Асвета наша павінна быць беларуская, бо толькі ў сваёй хаце свая воля і праўда.
    Вялікі ўкраінскі паэт Т. Шаўчэнка сказаў:
    Вучыцеся, браты мае, Думайце, чытайце I чужому навучайцеся, Але й свайго не цурайцеся.
    He цурайцесь таго слова, Што маці спявала, Як маленькіх калыхала, Малых спавівала.
    Трэба вучыцца роднай мове. У нас чамусь думаюць, што калі кніжка ці газета напісана па-беларуску, то яе павінен разумець кожны, нават бязграматны. Каб мова заводзілася толькі дзеля таго, каб лягчэй разумець, то можна было б і не турбавацца: народ беларускі здолен навучыцца ўсялякай мове. Але родная мова мае сваю ўласную цану і значэнне. Перш-наперш, разумееццаг яна дапаможа нам лягчэй і хутчэй пераняць навуку і асвету. Але сэнс у тым, што родная мова — гэта душа народа, яго скарб, багацце і аздоба. Толькі праз асвету ў роднай мове мы дойдзем да лепшай долі, толькі яна выведзе нас із цемры на шлях волі, братэрства і светлага, разумнага жыцця. Быў час, калі ў Заходняй Еўропе ў школах і навуцы панавала латынь. Тагды навука, перанятая ад грэкаў і рымлян, спынілася. Людзі тапталіся.на месцы, ламалі голаў над кабалістыкай і алхіміяй, шукаючы некага «жмзненнаго элексмру». I толькі тады, як трокнуліся яны, што гэтага «жнзненнаго элекснру» і шукаць не трэба, бо яны яго маюць, і што гэты эліксір ёсць іх родная мова — толькі тады пачалася эпоха адраджэння і людзі шпарка сталі пасувацца ўперад па дарозе да навукі, асветы і людскага дабрабыту.