• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вялікага Княства Літоўска-Беларускага
    (паводле летапісаў)
    ПРАДМОВА
    Канцом Полацкага перыяду беларускай гісторыі трэба лічыць 1230-я гады. К гэтаму часу ўсе беларускія землі былі падзелены на асобныя княствы, або ўдзелы. Удзель-
    ныя князі сталі вадзіцца, сварыцца і ваяваць паміж сабою. Беларусь абяссілела і абяднела. Суседзі карысталі з гэтага. Яны нападалі на полацкія землі, паланілі людзей і грабілі сялібы. Цяжка стала жыць на полацкіх землях. Многа людзей разам з пакрыўджанымі ўдзельнымі князямі сталі пакідаць родную зямлю. Яны кіраваліся на Літву і там, сярод дзікага паганскага племя літоўцаў, сталі шукаць сабе лепшай долі. А на Літве спакон веку жылі і беларусы, як каланісты. Знайшоўшы там прытулак, як прывыкшыя да арганізаванага жыцця, князі-выхадцы сталі гуртаваць каля сябе людзей і заводзіць свае парадкі, а тым часам і самі пераймаліся чужымі звычаямі і бытам. Яны навучыліся чужынскай мове і выпаўнялі ўсе паганскія літоўскія забабоны. Гэта, як на той час, не лічылася дзівам. Кожнаму ведама, як Аляксандр Неўскі дзеля добрых адносін з татарамі добраахвотна пакланяўся ідалам у Ардзе. Каб які татарскі летапісец пісаў гісторыю Аляксандра Неўскага, то, напэўна, сказаў бы, што ён — паганін, як пісалі нашыя летапісцы пра тых князёў, што князявалі на Літве. Няма слова, што іншыя з князёў-выхадцаў рабіліся сапраўднымі паганцамі, мабыць,на той падставе, што з ваўкамі жыць — па воўчы й выць.
    Так і жылі яны на Літве, але думка аб родным краю не пакідала іх ніколі. Умацаваўшыся на чужыне, яны пачынаюць пашыраць сваю ўладу на старыя полацкія, дзядоўскія землі. I народ беларускі ахвотна ім пакараўся, бо бачыў у князях літоўскіх не чужынцаў, а патомкаў полацкіх князёў, сваіх даўнейшых уладароў і гаспадароў, і тым больш, што гэтыя князі былі заўсёды абкружаны беларускім баярствам з выхадцаў. Адзін з гэтакіх князёў літоўскіх, на імя Рынгольд, князь Навагрудскі, зрабіўся вялікім князем на Літве.
    У 1235 г. Рынгольд напаў на беларускія полацкія землі і заваяваў іх. Супраць Рынгольда выступілі паўднёварускія князі: Святаслаў Кіеўскі, Леў Валадзімірскі і Дзімітры Друцкі, і нават паклікалі на дапамогу татар, але былі разбіты дазвання над рэчкаю Нёмнам каля мястэчка Магільнае. Вось як аб гэтым апавядае летапіс:
    «Княжачы Рынгольду ні мало на Ноўгарадцы і на многіх горадзех рускіх, і ўчынят змову межы сябе князі рускія пачаці вальку проціў вялікаго князя Рынгольда, а хацячы яго сагнаці з отчын сваіх гарадоў рускіх... I ўзялі тыя князі рускія на помач сабе ад цара Заволжскаго некалькі тысяч татар. I князь вялікі Рынгольд паткаў іх на рэцэ Нёмне на
    Магільнай, і ўчыніў з імі бой лют, і біліся з сабою вельмі крэпка, пачаўшы ад паранка аж самаго вечару. I паможа Бог вялікаму князю Рынгольду; аж князей рускіх і ўсю сілу іх і арду татарскую на галаву паразіў і сам, звіцяжства адзяржаўшы, з вялікім вяселіем і дабыткам золата і срэбра і з многімі скарбы і вазвраціўся ва сваясі. I прышоўшы да Новагорадка, разнямогся і ўмрэ, а па сабе заставіў сына сваего на княжэнні Ноўгародзкам Міндоўга». Або: «і разнеможэся і умрэ без плоду».
    3 гэтага часу пачынаецца новы перыяд беларускай гісторыі, вядомы пад назваю гісторыі Вялікага Княства Літоўска-Рускага (Беларускага).
    Літоўска-Беларускае княства залажылася на тэрыторыі Чорнай Русі, у цяперашняй Навагрудчыне. Горад Навагрудак быў першаю сталіцаю вялікіх князёў літоўскіх, каторыя ўспамінаюцца ў летапісах. Пачаткам, адкуль пайшло Маскоўскае гасударства, была Суздальская зямля, а тым зернем, з каторага вырасла Літоўска-Беларускае княства, была Літва. Але «Літва,— піша праф. В.-Буданаў*,— як племя не мела амаль што жаднай дзяржаўнасці і змушана была скарыцца і скарылася дазвання пачаткам беларускай дзяржаўнасці» (поместья Лнтовск. госуд., стр. 2).
    Усе вялікія князі Літоўска-Беларускага княства былі роду славянскага, патомкі полацкіх князёў-ізгояў, і само Літоўска-Рускае Княства было ў аснове сваёй не літоўскім, а беларускім. Стоячы на пэўным грунце гістарычных даследзін, мусім ясна зазначыць, што літоўскага элементу ў гэтым княстве было мала, як мала было ўкраінскага ці беларускага ў гасударстве Маскоўскім. Уваходзячы ў склад княства, літоўскі народ не меў ні дзяржаўнага, ні культурнага значэння і мусіў схіліцца перад культурай і дзяржаўнасцю беларускай,тым больш што і па ліку свайму ён быў у меншасці. Гісторыя не мае прыкладу, каб меньшы па ліку народ панаваў над большым. Гэтак беларусы і ўкраінцы, злучаныя з Маскоўшчынай сілаю гістарычных варункаў, не мелі грунтоўнага значэння на дзяржаўны лад і культурны парадак велікарускага народу. У Дзяржаве Расійскай скрозь панавала велікарушчына. Беларускі і ўкраінскі народы выпаўнялі ролю паслугуючую і багацілі культуру велікарускую коштам уласнага нішчэння і заняпаду. Тое, што гэтыя два народы ўваходзілі ў склад Расійскай
    * В.-Буданаў— Валадзімірскі-Буданаў Міхайла Флегонтавіч (1838— 1916), гісторык права.
    Дзяржавы, Расія не стала ад гэтага ні беларускай, ні ўкраінскай. Зважаючы на гэта, аніяк не можна сказаць, што Літоўска-Рускае Княства было літбўскім.
    Памылковы погляд на Літоўска-Беларускае Княства як на дзяржаву літоўскую ўстанавіўся праз тое, што да гэтага часу пра гісторыю Беларусі пісалі чужынцы — маскоўскія або польскія гісторыкі, каторых мала абыходзіла гістарычная доля Беларусі. Разумна глядзець на беларушчыну замінаў ім той памылковы погляд, ці, лепей сказаць, той «гістарычны імперыялізм», па катораму маскоўскія гісторыкі, напрыклад, разглядалі нас і ўкраінцаў як блудных сыноў маскоўскага царства, каторыя ў часы ліхалецця, у гады татарскага іга, адшчапіліся ад яго і, жывучы асобна ад яго, панабіраліся чужынскіх звычаяў і папсавалі сваю «ісконі рускую» (маскоўскую — на іх думку) мову. Гэты «гістарычны імперыялізм» пакрысе адкідаецца, як погляд шкадлівы для навукі і выкліканы да жыцця палітычнымі меркаваннямі людзей, нічога супольнага з гістарычнай навукай не маючымі. 3 погляду «гістарычнага імперыялізму» гісторыя наша рысуецца шэрай і зблытанай і трудна зразумець таго ці іншага гістарычнага з’яўлення. Тым часам гісторыя сведчыць, што рускімі даўней называліся толькі беларусы ды яшчэ ўкраінцы; велікарусы ж зваліся маскоўцамі, а само княства іх — Масковіяй. Велікарускае племя злажылася многа пазней і ўяўляе з сябе помесь славян з фінскімі плямёнамі.
    Як ужо гаварылася, Вялікае Княства Літоўска-Беларускае залажылася ў так званай Чорнай Русі, у Навагрудчыне, у пачатку XIII сталецця. Новапаўстаўшае Вялікае Княства стала шпарка абрастаць з усходу і поўдня заходнерускімі землямі, і перш за ўсё павялічылась за кошт Полацкай зямлі. 3 часам у абшары яго ўвайшлі ўсе ўкраінскія землі па Дняпру аж да самага Чорнага мора. Абкружыўшы сябе цэлым поясам беларускіх зямель, Вялікае Княства Літоўскае прыняло саўсім выгляд і характар гасударства беларускага. 3 XIV веку беларуская народнасць запанавала там і палітычна, і культурна, і духоўна.
    Цяжкія адносіны спачатку з нямецкім рыцарствам, потым з Маскоўшчынай прымушалі Вялікае Княства Беларуска-Літоўскае шукаць хаўрусу з суседняю Польшчай. Першае злучэнне з Гіольскім каралеўствам адбылося ў 1386 г., пры вялікім князю Ягайле. Гэта была так званая вунія 1385—1386 г. Але гэтая вунія фактычнага злучэння Літвы з Польшчай не зрабіла. Беларуска-Літоўскае Княст-
    ва засталося і надалей асобным гасударствам і толькі ў 1569 г. на моцы Люблінскай вуніі яно аканчацельна злілося з Польшчай і страціла сваю палітычную і культурную незалежнасць. Вялікае Княства Беларуска-Літоўскае саўсім непадобнае да Маскоўскага. «Маскоўскае гасударства,— піша праф. М. Любаўскі*,— развівалася ўвесь час у кірунку манархічнага абсалютызму і прыняло нарэшце форму манархіі, на чале каторай стаў наследственны гасудар, неабмежаваны ўладар і загадчык. Ён вольна распараджаўся і жыццём і меннем сваіх падданых, а яны, датычна яго, мелі адны толькі абавязкі і не мелі жаднага права... Літоўска-Беларускае Княства зрабілася гасударствам канстытуцыйным, на чалр каторага стаяў абраны вялікі князь. Ён з самага канца XIV веку звязваў сябе рознымі хартыямі, каторыя ён выдаваў сваім падданым як усяго гасударства, так і яго асобным часткам. На моцы гэтых хартыяў беларуска-літоўскі гаспадар з канца XV веку быў ужо не самадзяржаўны ўладар, а абмежаваны радаю і згодаю паноў-рады, а з часу выдання статуту 1529 і 1566 гг. і ўхваламі ўсіх станаў шляхты, скліканых на вялікі вальны сойм».
    Наш правапіс
    Наш правапіс выклікаў нездавальненне. Мы кажам нездавальненне, бо начай нельга назваць таго, што пісалася ў № 29 віленскай часопісі «Гоман» у стацці п. А. Луцкевіча «Аб наш правапіс». 3 гэтай стацці вынікае адно, што старавіна заўважваецца, а навіна адкідаецца.
    Наш правапіс лёгкі, просты, кожнаму зразумелы і не патрабуе шырокіх тлумачэнняў. Шаноўны аўтар мяркуецца з тэндэнцыямі ў аканні, з некаю законнасцю ў правапісу, а мы маем на ўвазе практычнасць, бо законнасці ў мове няма. Мова мае свой лад, строй, сваю мелодыю, але пэўных і цвёрдых законаў не мае. Правапіс і граматыка — дзве рэчы асобныя, як людзі і іх законы. Граматыка — жыццё мовы, а правапіс — яе законы, дысцыпліна, і як кожны закон, правапіс у пісьме што-небудзь абмяжуе, чаго-не-
    * Любаўскі Мацвей Кузміч (1860—1936) — рускі гісторык, аўтар прац па гісторыі ВКЛ XV — XVI стст.
    будзь не дазваляе. Словам, правапіс у мове — гэта тое самае, што парадак, законнасць і дысцыпліна ў грамадзянскім жыцці і што заўсёды мае тэндэнцыю быць штучным, выдуманым, устаноўленым. Разумны закон і парадак ніколі не перашкаджаюць развіццю жыцця, абы яны не грунтаваліся і не выводзіліся з пачатку штучнага, выдуманага і былі б дапасаваны да жыцця.
    Добра дапасаваны правапіс, пабудаваны на адным прынцыпе, не можа перашкаджаць развіццю мовы, а вот такая ўвага шаноўнага аўтара, што § 15 нашага правапісу «дае лішнюю волю ў пісанні такіх слоў: мяне — міне, цяпер — ціпер, яшчя — ішчэ»,— можа дапраўды «пашкодзіць правільнаму развіццю нашай літаратурнай мовы». Гэта і ёсць тое, што аўтар называе «заковываць нашу мову ў тыя або іншыя штучныя рамкі». Калі мы пішам: моро, сэрцо, сонцо і т. д., то гэта нічому не перашкаджае, бо, з аднаго боку, так гавораць, а з другога — о безакцэнтнае (без націску) заўсёды будзе чытацца як а, г. зн. так, як таго вымагае іншая гаворка, але нідзе ніхто не гаворыць: морэ, сэрцэ, сонцэ дый этымалагічна гэта няправільна.