• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Беларусі, але ўжо гэты падзел прыносіць вельмі прыкрыя скуткі. I ад гэтага трэба ўхіліцца, каб не нарабіць сабе шкоды. Гэта вымагаецца правам, суполызасцю нашых гістарычных традыцый і блізкім сваяцтвам нашых культур, пабудаваных на аднакіх укладах жыцця. Гэта трэба зрабіць як найхутчэй, не чакаючы таго, што выслаўляецца прыказкай: што мы маем — не хаваем, а страціўшы — плачам.
    Рабочы стан пануючых і прыгвалчаных нацый
    Кожны з нас чуў, што «рабочы не мае сваёй бацькаўшчыны», што быццам-та працоўнаму люду ўсё роўна, хто будзе карыстацца працаю рук яго, што рабочаму важна не нацыянальнае адмежаванне, а сусветнае яднанне, а таму нацыянальны рух — гэта хітрыкі мясцовай буржуазіі, каторай нібыта карысна адмежавацца, каб ямчэй гаспадарыць у сябе дома. Асабліва любіла гэта казаць расійская сацыялістычная інтэлігенцыя інтэлігенцыі нацый прыгвалчаных, прадстаўнікам нацый задушаных і занядбалых.
    Ці ж праўда гэта? Каб выясніць пытанне, звернемся да сацыялістычнай інтэлігенцыі культурных краёў і запытаем у іх, як яны глядзяць на гэтую справу. Ці ж праўда бо, што нацыянальнае вызваленне — рэч станаў багатых, а рабочаму люду саўсім непатрэбнае?
    Вядомы дзеяч міжнароднага сацыялізму, нямецкі сацыял-дэмакрат Аўгуст Бебель, каторы па свайму становішчу сам быў работнікам — не толькі з тэорыі, але нават з практыкі разумеў сэнс сацыялістычнага руху, а таму яго погляд на нашае пытанне павінен уважацца за аўтарытэтны. I вось, гаворачы пра адносіны сацыялістычнага руху да нацыі, ён кажа, што «мы не хочам змешвацца ў агульную міжнародную кашу», разумеючы пад словам міжнародны касмапалітызм. «Дзеля чаго мы маем зракацца свае народнасці, нашай мовы, нашых звычаяў?» — кажа ён далем («Ннтеллнгенція н соціалнзм». А. Бебель). На думку Бебеля, «работнік праводзіць сваё жыццё і змаганне за лепшыя варункі жыцця ў тым краю, дзе ён нарадзіўся, дзе ён выгадаваўся, мову ды звычаі каторага ён ведае, у варунках якога ён жыве; ён толькі хоча перарабіць гэтыя варункі павэдлуг сваіх ідэй» (Там жа). Такога пагляду
    трымаўся на зачэпленае намі пытанне выдатны дзеяч пралетарскага руху.
    Дзеля таго каб упэўніцца, што нацыянальны рух не перашкаджае інтарэсам працоўнага люду, а, наадварот, дапамагае і дапаўняе іх, спынімся і выяснім сабе эканамічнае становішча працоўнай беднаты.
    Як вядома, нацыі дзеляцца на пануючых і прыгвалчаных. Найлепшым прыкладам дзеля гэтага могуць быць стасункі між Англіяй і яе калоніямі. Вось што пра гэта кажа Маркс: «Адной толькі Індыі даводзіцца плаціць 5 мільёнаў фун. стэрлінгаў за «добрае кіраванне» працэнтаў і дывідэнтаў на ангельскі капітал» («Капітал», т. III. С. 130). Гэтае самае кажа і Кауцкі: «3 аднаго боку ўсё больш пашыраецца яе (Англіі) калоніі, усё павялічваецца лік ангельскіх чыноўнікаў і шукацеляў шчасця, каторыя абіраюць гэтыя калоніі і пражываюць свае грошы ў Англіі (сярод пануючай нацыі)» («Антнбернштейн»). Гэтакі парадак збоку пануючай нацыі прыкмячаецца скрозь, ува ўсіх дзяржавах, маючых пад сваёй уладай нацыі прыгвалчаныя. Хто пераглядаў дзяржаўныя прыбыткі і выдаткі Расіі, той напэўна заўважыў, што на Беларусь не варочалася і палова тых грошаў, якія плаціла яна ў маскоўскі скарб падаткамі і іншымі аблажэннямі. Значыць, нашыя грошы траціліся сярод пануючай велікарускай нацыі і служылі дапамогай не таму, хто іх запрацаваў, а таму, хто быў дужэйшы іх забраць і па-своему ўжываць.
    Вось чаму між пануючымі і прыгвалчанымі нацыямі ідзе змаганне. Змагаецца, значыць, буржуазія прыгвалчаных нацый з буржуазіяй пануючых нацый і наадварот. Гэта зусім зразумела. Але як стаіць справа з працоўным людам? Ці няма часам і там гэтакага самага змагання?
    Возьмем для прыкладу якую-небудзь пануючую нацыю, хоць, зноў-такі, ангельскую. Моц Англіі збудавана на прыгвалчэнні народаў, што мешкаюць у яе калоніях. Дзякуючы такому панаванню, ангельская буржуазія мае вялізныя прыбыткі, праз што яна лягчэй згаджаецца здавальняць вымаганні рабочых у метраполіі. Такім чынам, на грошы працоўнага люду прыгвалчаных нацый здавальняецца працоўны люд пануючай нацыі. 3 гэтага мы бачым, што інтарэсы работнікаў не згодны з інтарэсамі багатых станаў толькі ў сябе «ў хаце», сярод сваёй нацыі; наадварот, у прыгвалчаных нацый інтарэсы капіталістаў і работнікаў робяцца аднакімі. I, як мы бачым, няпраўда тое, што інтарэсы капіталістаў і рабочых ніколі не сходзяцца. У зма-
    ганні прыгвалчанай нацыі за сваю нацыянальную незалежнасць інтарэсы ўсіх станаў саўпадаюць, і супрацоўніцтва ў гэтым кірунку не толькі магчыма, але й патрэбна. Гэта вымагаецца іх крывавымі інтарэсамі. У дзяржаўнай незалежнасці сваёй нацыі зацікаўлены ўсе станы нацыі, і толькі дружнаю і супольнаю працаю іх магчыма вызваліцца з-пад нацыянальнага, а значыць, і эканамічнага прыгвалчэння. Расійская палітыка цэнтралізму і абмаскалівання была карысна ўсім станам велікарускай нацыі, праз што нават самая ідэёвая велікаруская інтэлігенцыя на дзеле выявіла сябе самым заядлым ворагам нацыянальнага руху. Адгэтуль вынік: працоўны народ на моцы свайго сацыяльнага стану павінен і мусіць быць нацыянальным і поруч са ўсімі станамі сваёй нацыі бароцца за дзяржаўную і культурнанацыянальную самабытнасць свайго народу. Гэта дыктуецца інтарэсамі самаго эканамічнага існавання працоўнага народу. Разлучэння тут быць не павінна, а хто думае іначай, той несвядома для сябе становіцца ворагам таго, каго маніцца бараніць.
    Апрач таго, культурна-нацыянальная незалежнасць, каторая немагчыма без дзяржаўнай незалежнасці, хавае ў сабе незлічоныя культурныя, агульна-чалавечыя вартасці, бо культура і развіццё чалавецтва могуць пасувацца ўперад толькі шляхам нацыянальным і незалежным. Культуру твораць не касмапаліты, а пэўныя народы — немцы, ангельцы, беларусы, украінцы і т. д.
    Алесь Гарун. Матчын Дар
    (Рэцэнзія)
    Алесь Гарун. Матчын Дар. Думы і песні 1907— 1914 гг. Кніга выдана коштам Народнага Сакратарыяту Беларусі. Менск. Стар. 128. Цана 2 рб.
    Вершы, умешчаныя ў зборніку «Матчын Дар», напісаны аўтарам у няволі на працягу 1907—1914 гг., часткаю ў турме, а часткаю ў Сібіры, дзе аўтар адбываў кару за палітычны рух 1905 года. Яшчэ ў 1914 г. зборнік гэтых вершаў перасылаўся з Сібіры да Вільні, дзе яго рыхтавалася выдаць існаваўшае ў той час «Беларускае Выдавецкае Тава-
    рыства», але паўстаўшая тагды вайна ўнемажлівіла выйсце кнігі на цэлых чатыры гады.
    Варункі, у каторых пісаліся вершы — няволя ў турме і разлука з родным краем у Сібіры — налажылі моцны адбітак на паэзію аўтара. Усе творы яго гэтага часу праняты грамадзянскім сумам па зняважанай, падупалай бацькаўшчыне і горкай тугою па міламу роднаму краю, каторага, як тагды здавалася аўтару, не ўбачыць ён болей ніколі. 1, марнуючы сваё маладое жыццё ў цяжкім выгнанні, паэт, як тая Яраслаўна ў «Слове аб палку Ігара», звяртаецца ў горкім суме да ветру:
    Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу! Буду спосаб меці, Аддзякую, другу. Злётай, лёгкі, бордза Ў край, адкуль я родам...
    У краю тым — старонцэ: Брат мой беларусін Гібее без слонца. Там усім паклонам Нізкім ты скланіся, Хай жывуць, красуюць... А потым вярніся. Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыш, Буду спосаб меці, Паглядзіш, аддзячу!
    Ніводзін народ на свеце не выявіў у пісьменстве такога замілавання да сваёй айчыны, як наш беларускі народ! Хто з нас не памятае хвалюючых душу вершаў Якуба Коласа: «Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы»? Гэтакае замілаванне да спакутанага роднага краю мы спатыкаем і ў Алеся Гаруна. Там, дзе ён звяртаецца, пакутуючы ў выгнанні, да радзімай стараны, чуецца нешта стыхійнае, як біблійны плач «На рэках Бабілонскіх»:
    Чаму з маленства, з ураджэнства, У жыццёвы май. Hi ўмеў, як маці, шанаваці Цябе, мой край? —
    пытае самога сябе паэт, а далей гаворыць:
    To ж я с тваёю ключавою, Сьвятой вадой, Напіўся болю аб нядолі, Бядзе людской.
    Я браў, ні бачыў і ні аддзячыў табе нічым,
    Бо счараваны — цябе, укаханы, Hi знаў саўсім.
    Алесь Гарун — паэт самабытны, наскрозь арыгінальны і без жаднага надворнага ўплыву. Верш яго звонкі і чысты, як крышталь. Кожнае слова верша займае сваё месца, і ўсе творы яго напісаны так, што ў іх, дапраўды, словам цесна, а думкам прасторна. «Матчын Дар» — адмысловы падарунак у скарбніцу беларускай літаратуры, каторы надаў бы гонару прыгожаму пісьменству і высокакультурнага народу.
    Нашых пісьменнікаў нельга раўняць з пісьменнікамі іншых народаў. Міцкевіч і Пушкін, Талстой і Гётэ —людзі заможных станаў, для каторых пісьменства было ядынаю працай у жыцці, заданнем і зместам іх жыцця. Іх не турбавала думка аб чорным хлебе, яны не гнулі сваіх спін над цяжкай фізічнай работай. Яны вольна і спакойна аддаваліся натхнёнай творчасці, не баючыся таго, што не будзе чаго есці. Яны не баяліся таго, што літаратурная творчасць адбярэ ў іх час, патрэбны для здабыцця штодзённага хлеба. He тое ў нас. Нашы пісьменнікі — працоўныя, бедныя людзі. Яны не маюць магчымасці пасвяціць сваё жыццё пісьменству, а прымушаны аддаваць свой час цяжкай працы для здабыцця чорнага хлеба. 1 мы бачым, што Алесь Гарун — сталяр па прафесіі,— не разгінаючы спіны ад сталярскай работы, надарыў нас такімі мастацкімі, натхнёнымі творамі, каторыя надалі б славы кожнаму культурнаму народу — калі мы бачым і маем гэта, дык маем права гардзіцца, беларусы! Гэта сведчыць а вялікай здольнасці нашага народу. Вялік беларускі народ і ў рэнегацтве. Міцкевіч, Касцюшка, Дастаеўскі, Сыракомля — дык якія ж шырокія магчымасці адчыняюцца перад намі, калі мы станем на ўласныя ногі, адбудуем сваё ўласнае гаспадарства ды перастанем быць павабным папасам для чужынцаў! Будзь горд, беларус! Перад табою светлая і вялікая будучыня...
    Па хараству выдання «Матчын Дар» можа смела лічыцца першым у нашай маладой, багатай вялікімі магчымасцямі літаратуры. Зграбны фармат, харошая папера, ясны і чытэльны друк, адмысловая вокладка ў старым беларускім гусце работы Р. Зямкевіча*, багаты змест кні-
    * Зямкевіч Рамуальд Аляксеевіч (1881 —1943)—бібліяфіл, бібліёграф і гісторык беларускай літаратуры.
    ri — усё гэта надае кнізе вялікую вартасць і спраўляе прыемнае ўражанне. «Матчын Дар» можа па справядлівасці лічыцца найлепшай настольнай кнігай для інтэлігентнага беларуса. На вялікі жаль, кніга мае адну, досыць значную хібу: яна надрукавана без кароткага нашага «ў» і без «ё». Гэта абцяжае чытанне вершаў, асабліва для малазвыклага чытача. Тым часам хібнасць гэта агульная для ўсіх менскіх беларускіх выданняў, дзе друкарні недапасаваны для беларускага друку і ад чаго пры сучасных варунках ухіліцца немагчыма, не маючы на месцы словалітні.