• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Дзеля паказу дынамікі выкарыстання Язэпам Лёсікам псеўданімаў у каментарыях па кожнай публікацыі ёсць дакладная на тое звестка. Разам з тым яны зведзены дзеля нагляднасці ў табліцу каментарыяў, куды ўключаны ўсе вядомыя псеўданімы і подпісы перыяду 1912—1920 гг. Гэта вынікае з таго, што публіцыстыка 1917—1920 гг. цесна звязана паміж сабою і дае — як адзінае цэлае — ключы да разгадкі аўтарства (не толькі Лёсікава). На жаль, кніга абмежавана 1918 г. і тым самым пазбаўляе магчымасці прыдзірлівага чытача проста па кнізе бачыць сувязь паміж рознымі псеўданімамі і крыптанімамі Язэпа Лёсіка. А паколькі творчасць аўтара сістэматызуецца ўпершыню, то ўкладальнік лічыць даць і неабходныя тлумачэнні.
    М. Кепскі. Аўтарства пацвярджаецца М. Багдановічам (гл.. прадмову).
    I.	L. (Apalczenniec). Гл. прадмову. Па матэрыялах Інстытута літаратуры БАН.
    Смутак. Аўтарства пацвярджаецца артыкулам «У Выканаўчым Камітэце», які з’яўляецца водгукам пэўных падзей вакол публікацыі «Вялікая Беларуская Рада» Я. Лёсіка.
    Смутны. Варыянт псеўданіма Смутак. За Лёсікава аўтарства выступаюць такія аргументы:
    Табліца псеўданімаў і крыптанімаў Язэпа Лёсіка (1912—1920 гг.)
    Поўны подпіс або псеўданім
    Варыянты подпісу і скарачэнняу
    Язэп Лёсік
    Язэп Лесік, Язэп Лосік, Язэп Ліосік, Я. Лесік, Я. Лесік, Я. Ліосік, Я. Лосік, Язэп Л-к, Я. Л-к, Я. Л-н, Яз. Л., Я. Л., Л-к, Л.
    Павал Ксяневіч
    П. Ксяневіч, П. К., К-ч
    Язэп Ксяневіч*
    Я. Ксяневіч, Я. К-ч, Яз. Кс., Яз. К., Я. К., К-ч, К-н, К.
    Язэп Ліхадзіеўскі
    Яз. Ліхадзіеўскі, Я. Ліхадзіеўскі
    Іншыя
    М. Кепскі, J. L. /Apalcze'nniec/, Смутны, Смутак, Nemo, N.
    1.	Жанравае падабенства. «Бусел і бусляняты» Смутнага — «Геркулес і селянін» Я. Лёсіка;
    2.	Біяграфічнасць. Змест публікацыі «Хто я?» Смутнага ў асноўным нагадвае жыццяпіс Я. Лёсіка (у асноўным, бо вядомыя нам факты жыцця Лёсіка перыяду 1902—1908 гг. супярэчлівыя);
    3.	Тэматычнае падабенства. Артыкул «Праціўнікам беларускага руху» Смутнага характэрны для публіцыстыкі Я. Лёсіка.
    Павал Ксяневіч. Прыналежнасць псеўданіма Лёсіку згадваецца ў публікацыі «1917 год у люстры газэты» («Беларуская газэта». Менск, 1942 г., № 92(112), 10 снеж.). Аўтар артыкула невядомы, але цалкам верагодна, што інфармацыя пра псеўданім належыць Антону Лёсіку, брату Язэпа, які ў той час жыў у Менску. Існуе яшчэ адзін важны доказ: у газ. «Беларусь» 1920 г. у № 42(98) за 26 лют. пад псеўданімам Я. Ксяневіч быў надрукаваны артыкул «У справе тэрміну «Літва». Фрагменты гэтай публікацыі пазней былі выкарыстаны аўтарам у рабоце «Літва-Беларусь». Гістарычныя выведы. («Школа н Культура Советской Белорусснн. Менск, 1921 г.) за подпісам Я. Лёсік.
    Псеўданімам Ксяневіч у розных варыянтах (гл. табл.) Язэп Лёсік шырока карыстаўся (асабліва ў 1919—1920 гг.), але невядома яго паходжанне. Магчыма, гэта дзявочае прозвішча маці або імя дзяўчыны (Ксенія?), якую кахаў Лёсік і якая памерла ад сухотаў (са слоў Алесі Лёсік).
    К-ч. Вытворны ад псеўданіма Ксяневіч. Сустракаецца ў газетах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь» 1918—1920 гг. У «Вольнай Беларусі» ім упершыню падпісаны вельмі востры на той момант артыкул
    * У поўнай форме псеўданім не зафіксаваны ў літаратуры.
    «Крывавая падзея ў г. Мінску», які адзіны са ўсяго нумару пакінуў на сабе сляды цэнзурных правак. На такую рызыкоўную публікацыю мог пайсці, на нашу думку, толькі сам рэдактар. Вядомы яшчэ «Ліст у рэдакцыю» («Звон», 1919 г., № 6, 5 вер.) К-ч(а), адкуль бясспрэчна вынікае аўтарства Лёсіка (Лёсік — заснавальнік адноўленага Беларускага Настаўніцкага саюза).
    За тым жа подпісам ёсць публікацыі ў 1920 годзе:
    «Славяна-беларускія слоўнікі». Беларусь, № 13(69), 22 студз. (Падаў К-ч);
    «Спектакль для дзяцей Менскіх беларускіх школ і прытулкаў». Беларусь, № 53(109), 10 сак. (Пад крыпт. К-н (памылка друку).
    Язэп Ліхадзіеўскі. У тым, што гэта псеўданім — няма ніякіх сумненняў. Яго геаграфія абмежавана менскімі газетамі «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь» (выключэнне — «Беларускі Шлях») і дакладным перыядам: 1918—1920 гг. Болей нідзе не сустракаецца. Ці належыць ён Я. Лёсіку? Пераканаўча адказаць на гэта дапаможа сам Ліхадзіеўскі. Дэбют яго ў «Вольнай Беларусі (N° 5, 17 лют. 1918 г.) адкрываецца публікацыяй «Мінск». 3 тэксту вынікае, што змест цесна звязаны з папярэднім артыкулам К-ч(а) «Крывавая падзея ў г. Мінску», з’яўляецца водгукам на змену палітычнай абстаноўкі і напісаны інфармаваным чалавекам, які блізка стаіць да спраў рэдакцыі «Вольная Беларусь».
    Вядомы яшчэ публікацыі Язэпа Ліхадзіеўскага за 1919—1920 гг.: «Даўнейшая гутарка». Звон. 1919 г., № 8, 10 вер. (Пад псеўд. Я. Ліхадзіеўскі);
    «Пасмяяўся кацёл з гаршка, што абое чорныя». Звон, 1919 г., № 8, 10 вер. (Пад псеўд. Я. Ліхадзіеўскі);
    «Марная надзея». Звон, 1919 г., № 11, 17 вер. (Пад псеўд. Я. Ліхадзіеўскі);
    «Урадавыя абвесткі па-расійску». Звон. 1919 г., № 17, 1 кастр. (Пад псеўд. Я. Ліхадзіеўскі);
    «Чаму ім не падабаецца Беларуская незалежнасць?» Беларусь. 1920 г., № 86(142), 24 крас. (Пад псеўд. Яз. Ліхадзіеўскі).
    /7. К. Вытворны ад псеўданіма Павал Ксяневіч. На сягонняшні момант публікацыі II. К. у «Вольнай Беларусі» прыпісваюцца Паўлу Каравайчыку (гл. Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI — XX стст., Мн., 1983 г. С. 97) па наступных меркаваннях:
    1.	У №№ 8—13 «Вольнай Беларусі» за 1917 г. змешчана хроніка «З’езд дэлегатаў 8—10 ліпеня ў Мінску», якая падпісана крыптанімамі П. К. Вывад такі: паколькі Павел Каравайчык быў на з’ездзе сакратаром (а гэта вынікае з тэксту хронікі), то ён мусіў весці стэнаграму з’езду і, натуральна, апублікаваў яе пад крыптанімамі, утворанымі з ініцыялаў свайго імя і прозвішча;
    2.	У №№ 23, 26 «Вольнай Беларусі» за той жа год надрукаваны «Лісты з Петраграду» П. К. Выснова такая: Павел Каравайчык да гэтага часу перабраўся жыць у Петраград і адтуль дасылаў свае «лісты» ў «Вольную Беларусь».
    На падставе гэтых двух аргументаў усе публікацыі П. К. у «Вольнай Беларусі» прыпісваюцца Каравайчыку. Большых доказаў аўтарства няма.
    Цяпер разгледзім, у якой ступені гэта зможа аспрэчваць Павал Ксяневіч.
    1.	Я. Лёсіку ўласціва скарачаць свае псеўданімы, утвараць з іх крыптанімы (гл. табл.);
    2.	Што да стэнаграмы з’езду, то — улічваючы адлюстраваную ў ёй дыскусійнасць і аб’ём інфармацыі — напрошваецца выснова: яе цяжка
    было б зрабіць аднаму чалавеку (да таго ж невядома, ці валодаў ён навыкамі стэнаграфіі). На нашу думку, дыскусія стэнаграфавалася агульнымі сіламі рэдакцыі «Вольная Беларусь», а потым сам рэдактар рыхтаваў матэрыял да друку;
    3.	Аналіз публікацый «Лісты з Петраграду», «Петраград» («Вольная Беларусь», 1917 г., № 23, 25, 26) паказвае, што аўтар іх не жыве стала ў Петраградзе, а прыехаў туды на кароткі тэрмін і ўсю тую інфармацыю, што паспеў назапасіць за час побыту, адлюстраваў у кароценькіх нататках. Прычым бачна, што яго хвалюе справа продажу газет «Вольная Беларусь», і ён у Петраградзе (як і Я. Лёсік) другі раз. Адсутнасць далейшых карэспандэнцый з Петраграду і яўна састарэлая інфармацыя аб петраградскім беларускім руху ў № 25 «Вольнай Беларусі» — усё гэта не на карысць Каравайчыка як «уласнага карэспандэнта»;
    4.	Існуюць іншыя публікацыі П. К.:
    «Беларускі тэатр». Вольная Беларусь. 1917 г., № 6, 7 ліп.
    «Беларускі тэатр». Вольная Беларусь. 1917 г., № 9, 26 ліп.
    «Выбары гласных у Мінскую Гарадзкую Думу». Вольная Беларусь. 1917 г„ № 13, 11 жн.
    Напрошваецца выснова:
    Першыя дзве публікацыі характэрны для публіцыстычнай тэматыкі Лёсіка. Вось бібліяграфічныя прыклады за 1920 г.:
    «Беларускі тэатр». Беларусь, № 41(97), 25 лют. (Пад крыпт. К.);
    «Беларускі тэатр». Беларусь, № 52(108), 8 сак. (Пад крыпт. Я. К.);
    «Тэатр і мастацтва». Беларусь, № 91(147), 30 крас. (Пад псеўд. Nemo).
    Сабраныя разам, яны выяўляюць лучнасць паміж сабою, паколькі напісаны адным і тым жа чалавекам, для якога вобраз, сцэна і, падкрэслім, чысціня мовы мае вялікае значэнне.
    Трэцяя з пералічаных вышэй публікацый 1917 г. мае нават непасрэднае дачыненне да самога аўтара: Язэп Лёсік выстаўляў сваю кандыдатуру ад блоку нацыянальных сацыялістычных партый (спіс № 12), як сябра БСГ але, відаць, не прайшоў на выбарах.
    ЛІТАРАТУРНЫЯ ТВОРЫ
    Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю (с. 16) Друкуецца паводле газ. «Наша Ніва», 1912 г., № 28—29, 19 ліп., дзе ўпершыню апублікавана пад псеўданімам М. Кепскі.
    Гэркулес і селянін (с. 20)
    Фотакопія тэксту з газ. «Наша Ніва», 1912 г., № 30, 26 ліп., дзе ўпершыню апублікавана. Перавыдавалася:
    I.	36. «Нашай Нівы». Вільня, 1912 г.;
    2.	Беларускі каляндар на 1916 г. Вільня, 1915 г.;
    3.	Зб. «Наша Крыніца». Ч. II. Менск, 1919 г.;
    4.	36. «Наша Крыніца». Берлін, 1922 г., выданне 2-е;
    5.	36. «Наша Крыніца». Рыга, 1927 г., выданне 3-е;
    6.	Газ. «Знамя юностн», 1989 г., 26 ліп.;
    7.	Час. «Беларусь», 1990 г., № 8.
    «Не ўсе ж разам, ягамосці!..» (с. 21)
    Упершыню ў газ. «Наша Ніва», 1912 г., №№ 43, 44, 2, 9 лістап. за подпісам: Я. Лёсік. Перавыдавалася:
    1.	Лёсік Я. He ўсе ж разам, ягамосці!.. Вільня, 1914 г.;
    2.	Лёсік Я. He ўсе ж разам, ягамосці!.. Вільня, 1924 г.;
    3.	Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вып. IV. Вільня, 1927 г. (змешчаны ўрывак);
    4.	Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927 г. (змешчаны ўрывак);
    5.	Час. «Беларусь», 1990 г., № 8 (змешчаны ўрывак).
    Друкуецца паводле віленскага выдання 1914 г.
    Winszawannie z saldatau (с. 36)
    Фотакопія верша з газ. «Bielarus“, Wilnia, 1914 h, 18 snieznia, дзе ўпершыню апублікаваны за подпісам: J. L. (Apalczenniec).
    Першынка (с. 37)
    Друкуецца паводле газ. «Наша Ніва», 1914 г., № 13, 27 сак., дзе ўпершыню апублікавана за подпісам: Язэп Лёсік.
    Апавяданне без назвы (с. 44)
    Было напісана аўтарам з 19 лютага па 25 чэрвеня 1914 г. Упершыню друкавалася па частках у 1917—1919 гг. наступным парадкам:
    Раздзел «Яўхім-Плашка».. Газ. «Вольная Беларусь», 1917 г., № 1, 28 мая за подпісам: Язэп Лёсік;
    Раздзелы «Наша гаспода», «Каля карчмы», «Дома» (часткі I—III).
    Газ. «Вольная Беларусь», 1918 г., № 25, 6 ліп. за подпісам: Я. Лесік;
    Раздзел «Падарож да навукі» (часткі I — II). Газ. «Вольная Беларусь», 1918 г., № 28, 11 жн. за подпісам: Я. Ліосік;