• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    пазакладаліся арганізацыі нацыянальныя, эканамічныя, a нарэшце і палітычныя. Дзеля характарыстыкі гэтага культурна-нацыянальнага руху можна паказаць на існаванне гэтакіх органаў друку, як «Наша Ніва», «Наша Доля», «Беларус», «Маладая Беларусь», «Саха», «Лучынка», «Раніца», «Гоман», «Крывічанін», «Крапіва», «Вольная Беларусь», «Беларуская Рада», «Беларуская Зямля», «Беларускі Шлях»,— што выходзілі на Беларусі на працягу апошніх год, і — «Сьветач», «Дзянніца», «Бі=>лорусское Эхо», «Б1>лоруссы вт> ОдессЬ», што выдаваліся і выдаюцца па-за межамі Беларусі. Пазакладаліся беларускія выдавецтвы, як «Мінчук», «Палачанін», «Наша Ніва», «Загляне сонцо і ў наша ваконцо», «Вольная Беларусь» і шмат якіх іншых. Дзеля таго, што каталіцкая часць беларусаў звыкла праз касцёл да лацінскага друку, а праваслаўная — да кірыліцы, беларускія кніжкі і газеты друкаваліся і тым і другім шрыфтам. З’явіліся пісьменнікі і паэты, каторыя зрабілі бы славу любой літаратуры, як Якуб Колас, Тарас Гушча, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Янка Купала, Ясакар, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Антось Галіна, Захар Вехаць, Канстанцыя Буйла, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч і інш.
    Але «канстытуцыйная» Расія пасля 1905 г. не давала Беларусі ніякіх іншых правоў, апроч права друкаваць кніжкі і газеты ў беларускай мове. Закон забараняў навучэнне пабеларуску ў пачатковых школах, беларускія бібліятэкі мусілі быць патаёмнымі. Забаронена было чыноўнікам трох міністэрстваў (ваеннага, духоўных спраў і народнае прасветы) падпісывацца на беларускія часопісі або атрымліваць беларускія кніжкі. Пры канстытуцыйным расійскім урадзе прымусовае абрусенне практыкавалась старанна і ўпарта, дзякуючы ўсяму дзяржаўнаму механізму і вялікім выдаткам, робленым на гэта. Беларускія настаўнікі, зрабіўшыя хаўрус, каб адваяваць права ўжываць роднае мовы ў пачатковых школах, былі засуджаны ў вастрог або ў Сібір на засланне, а некаторыя з памянёнага настаўніцкага хаўрусу паўцякалі ў Амерыку.
    Да апошніх часоў вясковая палітыка Расійскай Дзяржавы старалася засяляць Беларусь велікарусамі, выхадцамі з Маскоўшчыны. Беларусам-каталікам забаранялася купляць на Беларусі зямлю, займаць урадавыя пасады і закладаць ананімныя таварыствы. Пры выбарах ў Дзяржаўную Думу беларусы не маглі паслаць туды сваіх прадстаўнікоў, дзякуючы асаблівай выбарнай сістэме, прыдуманай спецыяльна для Беларусі. Калі выбухнула сусветная вайна, то
    расійскі ўрад ухваліў сістэму помачы пацярпеўшым ад вайны па нацыянальнасцях: ён удзяляў значную помач усім іншым нацыянальнасцям быўшай Расіі, выключыўшы толькі беларусаў, а таксама ўкраінцаў. У гэтым жа часе расійскі ўрад эвакуяваў з розных месц Беларусі сотні тысяч беларускіх сялян, нішчыў хлеб на палях, паліў хаты і гумны; адступаючая расійская армія гнала перад сабою людзей, як быдла, у варунках самых цяжкіх і негігіенічных аж у самую паўночную Расію і Сібір. Частка жыхароў засталася ў сваіх сядзібах дзякуючы адно таму, што іх вёскі ляжалі па-за межамі фронту, або дзякуючы таму, што загадзя пахаваліся ў лясах і балотах.
    Калі лютым пераваротам 1917 г. былі зруйнаваны муры маскоўскага царызму і апалі кайданы палітычнай няволі, дык распачаты ў 80-х гадах прошлага сталецця культурнанацыянальны рух беларусаў адразу набраў палітычнага значэння. Пачалі закладацца беларускія палітычна-нацыянальныя арганізацыі як па ўсёй Беларусі, так і па-за межамі яе, куды параскідала вайна беларусаў. Уваскрослі гістарычныя традыцыі, паўстала прамінулая слава і магутнасць Беларускай Дзяржавы, і ідэя аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ў складзе быўшага Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага пачала набіраць характар рэальнасці. Усе палітычныя нацыянальныя арганізацыі злучыліся ўвосень 1917 г. у першым агульным нацыянальным прадстаўніцтве — у Вялікай Беларускай Радзе. Умацаваўшы свае пазіцыі ў сэнсе прыдбання агульнага народнага спачуцця, выяўленага ў многачысленных дэлегацкіх рэзалюцыях з усіх месц Беларусі, Вялікая Беларуская Рада склікала 5—17 снежня (стст.) 1917 году ў м. Менску Усебеларускі З’езд. Гэты З’езд поўнасцю адбіваў волю беларускага народу. На ём было 1167 дэлегатаў з пастанаўляючым і 705 з дарадчым голасам ад валасных, павятовых, губернскіх самасправаванняў і ад розных вайсковых арганізацыяў. Здзяйсняючы права беларускага народу на самаакрэсленне, Усебеларускі З’езд устанавіў у межах Беларусі краёвую рэспубліканскую ўласць і перадаў яе сваёй Радзе З’езду. Збройны разгон З’езду бальшавіцкімі камісарамі не даў магчымасці закончыць работы, а Рада З’езду, меўшая ўзяць краёвую ўласць у свае рукі, прымушана была хавацца ад бальшавіцкага праследавання, каторае тэрарызавала ўсё мясцовае жыццё і асабліва беларускія арганізацыі.
    Нягледзячы на цяжкія варункі бальшавіцкага панавання, работа не прыпынялася. Дзеля правядзення ў жыццё
    пастановаў З’езду, Рада выдзеліла зпаміж сябе Спаўняючы Камітэт, каторы быў папоўнены прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў, мяшкаючых на Беларусі. Камітэт пасылаў сваю дэлегацыю на міравыя перагаворы ў Бярэсце, але яна, па загаду з Петраграду, не была прапушчана цераз фронт. Калі пры надыходку германскага войска к Менску бальшавікі ўцяклі з горада, то Спаўняючы Камітэт, здзяйсняючы волю З’езду, узяў кіраўніцтва краем у свае рукі і ўтварыў 19 лютага 1918 г. урад — Беларускі Народны Сакратарыят, што было абвешчана народу Устаўною Граматаю ад 21 лютага т. г.
    Вайсковая Рада, існаваўшая ў той час у Менску, таксама разагнаная і арыштаваная бальшавікамі, ачысціла Менск ад астаткаў бальшавіцкіх элементаў і ўсю сваю чыннасць аддала Народнаму Сакратарыяту, каторы быў затурбаваны ўстанаўленнем парадку і нармальнага жыцця ў краю. 3 гэтага часу Спаўняючы Камітэт, злучаны з Вайсковай Радай і папоўнены прадстаўнікамі гарадскіх і земскіх установаў, атрымаў найменне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
    У час акупацыі Менску германскімі войскамі, 25 лютага ў памяшканне Народнага Сакратарыяту прыйшоў германскі камендант і збройнай сілай забраў памяшканне Сакратарыяту і скінуў беларускі нацыянальны сцяг. У памяшканні быў зроблены вобыск, забраны грошы і разагнаны служачыя. Народны Сакратарыят зрабіў запытанне гер-' манскім акупацыйным уласцям, на якой падставе ўчыніўся вышэйпамянёны гвалт і якія, наогул, адносіны германскай улады да дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, але адказу не атрымаў.
    24 сакавіка 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выпусціла Устаўную Грамату, у каторай абвяшчала: «Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных звязях Беларусі. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя звязі, якія далі магчымасць чужому ўраду ўкінуць наш край у пажар вайны і падпісаць за Беларусь трактат у Бярэсці, што забівае насмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзіць тую часціну Берасцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.
    Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а ласне: Магілёўшчыну, беларускія часці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі».
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца адзінай законнай і правамоцнай прадстаўніцай беларускага народу і ўсяго яго краю. Папоўненая Статутам 9-га кастрычніка г. г. прадстаўнікамі ад усіх існуючых на Беларусі грамадзянскіх, культурна-прасветных, рэлігійных і прафесіянальных арганізацыяў, яна тым самым стала і правамоцным Краёвым Органам да склікання Беларускага Устаноўчага Сойму. Мы спадзяёмся, што еўрапейскія народы на міравом кангрэсе не будуць перашкаджаць дзяржаўнаму будаўніцтву Беларусі і дапамогуць Беларускаму народу ў яго жаданні культурна-нацыянальнай і дзяржаўнай самабытнасці, страчанай толькі дзякуючы цяжкім гістарычным умовам. Асновы дзяржаўнай самабытнасці глыбока заложаны ў беларускай нацыянальнасці і трымаюцца на моцных падставах — гістарычных, этнаграфічных, лінгвістычных, эканамічных. Гэтыя асаблівасці адзначалі ўсю гісторыю Беларусі, яны прысушчы беларусам і цяпер і крэпка ўнетраны ў народную гушчу. Нахіл да дзяржаўнай самабытнасці, уменне адстаіваць гэтую самабытнасць, жаданне вольнага дэмакратычнага ладу з’яўляюцца аснаўным рысам гістарычнага прамінулага беларускага народу.
    Летапіс жыцця i творчасці
    1883
    6 лістапада (стыль невядомы). У вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.) у сям’і арандатараў кн. Радзівілаў Юрыя і Крысціны Лёсікаў нарадзіўся сын. Ахрышчанае ў Мікалаеўскай царкве дзіця атрымала імя Іосіф.
    1884—1897
    «Як самы малодшы ў сям’і, зразумела, Язэп быў пестуном маці і бацькі, братоў і сёстраў. Маленства Язэпа, значыцца, прайшло для яго добра, бяз усякіх турбот і асаблівых абавязкаў, бо былі старэйшыя браты, якія выконвалі ўсе гаспадарскія справы; нават не застаўлялі Язэпа пасціць гусі, што звычайна ўскладалася на малых. Язэп жыў вольна і праводзіў час як хацеў»*.
    Маленькі хлопчык прагна цягнецца да вучобы, да кніжак, добра канчае два класы Мікалаеўскага народнага вучылішча.
    1897—1902
    У 1897 г. спрабуе паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, але «зразаецца» на іспытах з-за беларускага акцэнту. У 1898 г. паступае ў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, аднак праз год яго адлічваюць адтуль за непакорлівасць без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Адукацыю Я. Лёсік атрымлівае ў Ноўгарад-Северску (Чарнігаўшчына), дзе настаўнічаў яго брат Антон і куды ён пераязджае ў 1901 г. Там будучы вучоны канчае гарадское вучылішча (1902), а затым здае экзамен пры гімназіі на званне настаўніка народнай школы і хатняга настаўніка пачатковай школы.
    1902—1905
    «Язэп пажадаў працаваць на Меншчыне, адкуль ён родам. Яго назначылі за выкладчыка расейскае мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарскую школу. Працаваў ён у Бабруйску толькі адзін год і ў 1903 г. зноў прыехаў