А. Луцкевіч і Я. Станкевіч. Беларускі правапіс (Рэцэнзія) А. Луцкевіч і Я. Станкевіч. Беларускі правапіс. Выданне Беларуск. Камітэту. Вільня. 1918 г. Стар. 32. In 16. Гэта ўжо другая спроба даць практычны падручнік беларускага правапісу для пачатковых школ. Першаю спробаю была праца аднаго з першых аўтараў — А. Луцкепча «Як правільна пісаць па-беларуску», устаноўленыя аторым правілы «акання» праведзены ў правапісе і гэтай хніжачкі. На ўстанаўленні правіл «акання», уласна кажучы, і палягае ўвесь беларускі правапіс. Правапіс сугалосных зыкаў спрэчак не выклікае. Няясныя сугалосныя Зоікі выяўляюцца цераз пастаноўку пасля іх зыкаў галосных. Але калі звернешся да праведзеных аўтарамі правілаў «акання», дык адразу натыкаешся на непаразуменне: дзеля чаго аўтары захавалі гэтае дваякае напісанне не, ня, перад, перэд і т. д.? Мы не думаем, каб тыя дзеці, для каторых назначаюць аўтары сваю працу, падзякавалі ім за гэта. За хітравумнае тлумачэнне такога правапісу п. А. Луцкевіч заспугуе пахвалы, але для практычнага ўжытку гэта не на; аецца. Гэта трэба зазначыць цвёрда, каб надалей ухіліцда ад падобных хітрыкаў у правапісе. Далей, саўсім незразумелым з’яўляецца для нас напісанне прыкметнікаў множнай лічбы з канчарам на е, а не на я. Беларус любіць «акаць», дык дзеля чаго ж пісаць е, калі тут ясна чуецца я? Ясна, што камусь не да густу нашае зычнае і ёмкае аканне. Але густ ні з жыццёвай практычнасцю, ні з наву- каю нічога агульнага не мае, а таму на ём грунтавацца не след. Зазначыўшы гэта, мы мусім сказаць, што такія спробы практычнага правапісу нам канечне патрэбны, і аўтары добра зрабілі, што не пашкадавалі для гэтага часу. Шкода толькі, што не ўсе правілы яны залічылі патрэбным умацаваць прыкладамі для навучання. У кожным выпадку гэтую кніжачку, за хібнасцю покі што лепшых, можна смела пусціць у пачатковыя школы. Мінчанам не шкодзіла б, дзешто выправіўшы, перадрукаваць яе кірыліцай і пусціць у свае пачатковыя школы. М. Гарэцкі, Г. Гарэцкі. Руска-Беларускі Слоўнік (Рэцэнзія) Руска-Беларускі Слоўнік. Бршпы М. і Г. Гарэцкія. Смаленск. 1918 г. Стар. 108; цана 2 рб. «Прыражоная пашана і любоў да роднае мовы», гаворыцца ў прадмове да слоўніка, а таксама пачуццё павіннасці перад сваім народам паднялі аўтараў на тое, што яны, «ні маючы эдукацыі філолёгічнай, ля якой на Беларусі дажэ унівэрсітэту німа, адно — слухаючы свайго вуха і не зважаючы натта на тое, ці хто ўхваліць а ці пашкеліць і ганіць будзе, выкладалі жменю цікавейшых слоў ку патрэбі а на добрае ўжыванне маладым адраджоным братом, што памаскоўску чытаць-пісаць умеюць, а па-беларуску няцца хочуць». Патрэба ў такой працы адчувалася даўно, як толькі пачалося адраджэнне беларускага народу і паўстала пытанне аб звароце да народу тых яго сыноў, якія, прайшоўшы маскоўскую або польскую адукацыю, адышлі ад ужывання сваёй роднай мовы. Ведама, мацярынскай мовы не маглі яны саўсім забыцца, але, дзякуючы навучэнню і ўжыванню ў практычным жыцці чужынскай мовы, лексікон сваёй роднай мовы значна расцярушыўся. Гэта патрэба ў аднаўленні забытых праз неўжыванне слоў роднай мовы і нахіляла людзей да ўлажэння слоўніка, падобнага да слоўніка М. і Г. Гарэцкіх. Слоўнічак іх маленькі і змяшчае не больш 3000 pa- сійскіх слоў з тлумачэннем па-беларуску са значным уплывам мясцовай (Мсціслаўскай) гаворкі. Няма тут ні эканамічных, ні тэхнічных, ні іншых, падобных да іх, тэрмінаў, за каторыя найбольш і спатыкаюцца людзі, ідучыя з чужыны дадому. Ёсць хібы і з другога боку. Аўтары стараюцца кожнае расійскае слова вытлумачыць адным словам беларускім. Для практыкі можа гэта і найбольш пажаданы спосаб, але нельга сказаць, каб ён заўсёды быў трапным. Само тлумачэнне не заўсёды ўдатнае. Напрыклад, забор не толькі тын, але і плот; везді — усюды, ані абыгдзе,— скрозь; жердь — саўсім не рубель а жэрдка, желёзы — залозы,— і процьма слоў іншых,саўсім няўдала вытлумачаных. Найбольшая вартасць слоўніка п. п. Гарэцкіх у тым, што яны прыводзяць шмат слоў арыгінальна беларускіх чыста мясцовага, мсціслаўскага характару. Асаблівыя словы розных беларускіх гаворак павінны цешыцца ў нас вялікаю пашанаю. Гэта надасць нашай літаратурнай мове багацця, паспалітай зразумеласці і зробіць яе для ўсіх аднака блізкай і мілай. Е. Ф. Карскі. Белорусская Речь (Рэцэнзія) Е. Ф. Карскі. Белорусская Речь. Очерк народного языка с йсторйческйм освеіценіем. Петроград. 1918 г. Стар. 60; цана 2 рб. 50 коп. Кніжка гэта цікавая; шмат прынясе карысці кожнаму інтэлігентнаму беларусу, але, чытаючы яе, трэба памятаць, што аўтар усё яшчэ глядзіць на беларускую мову, як падмову маскоўскага языка. Ён, напрыклад, ахвотна згаджаецца і навучна вам давядзе, што сербская, польская і чэская мовы асобныя, але беларуская і ўкраінская—гэта ўжо маленькія галінкі мовы велікарускай (маскоўскай). Ён яшчэ да гэтага часу разглядае беларускую мову, як некага блуднага сына, адшчапенца, каторы доўгі час бадзяўся на чужыне і папсаваў сваю мову. Праф. Е. Ф. Карскі — з навукі прыхільнік маскоўскага цэнтралізму. Гэтакіх людзей многа выгадавала маскоўская палітыка. Паважаючы іх за іх працу, мы не павінны хаваць аб іх праўды. Памятка Беларусь складае вялікі край. Тэрыторыя яго займае 258.000 квадр. кіламетраў, куды ўваходзяць блізу цалкам: Віленшчына, Віцебшчына, Горадзеншчына, Меншчына, Магілёўшчына і са значнымі часткамі — Смаленшчына, Чарнігаўшчына, Сувальшчына, Курляндыя — з насяленнем чыста беларусім у 12.000.000, не лічучы чужаплямённага насялення, як жыды, татары, латышы, ліцвіны, велікарусы-стараверы, украінцы і палякі — каля 4.000.000. Зямля, на якой жывуць беларусы, гранічыць з краем латышскім, Літвою і Польшчай на захадзе, на поўдні — з Украінай, на ўсходзе і поўначы — з Маскоўшчынай. Найдаўжэйшая граніца — гэта граніца з Украінай: яна складае трэцюю часць усяе пагранічнай лініі; найкарацейшая — з Польшчай. Паўднёвая граніца Беларусі праходзіць на поўнач ад Бярэсця, удоўж балот Прыпяці аж да Чарнігава; ад гэтага места простаю ліняю на поўнач аж да Ржэва і на поўнач ад Ржэва крывою ліняй да Рэжыцы і ломанаю ліняй праз Дзвінск аж да Бярэсця. Беларусь ляжыць у такой мясцовасці, каторая, як гадаюць вучоныя, з’яўляецца прародзінай калі не ўсіх славян, то, прынамсі, бліжэйшых сваіх славянскіх суседзяў. Беларусы — адзінае славянскае племя, з выключэннем хіба палякаў, каторае спакон веку жыве ў сваём краю, ні адкуль сюды не прыйшло, але й не ўвабрала ў сябе чужых гэтаму племю элементаў. Дзеля гэтага беларусы па гістарычных і этнаграфічных асаблівасцях у найбольш чыстым кшталце захавалі славянскі тып і ў гэтым сэнсе заслугуюць асабліва антрапалагічнага, этнаграфічнага і лінгвістычнага бадання. Беларусы вядуць свой род ад старажытных плямён Крывічоў і Дрыгвічоў, каторыя, павэдлуг гістарычных даследзін, першыя палажылі пачатак дзяржаўнасці сярод славянскіх плямён, што рассяліліся па ўсходняй Еўропе і першыя дасталі найменне рускіх. Часам наіўна сумлеваюцца, што Беларускай Дзяржавы не было. Гэта праўда — пад такім найменнем дзяржавы не было, як не было да часу ўтварэння дзяржавы Італьянскай, Бельгійскай, Украінскай і г. п. Але беларуская нацыянальнасць складала моцную дзяржаву з плямён Літоўскай Русі, г. зн. тае часткі Русі, каторая была злучана разам з літоўцамі пад назваю Вялікага Княства Літоўска-Рускага, або Беларускага. Беларусь, як гэта ўгледзім ніжэй, параўнаўча толькі нядаўна страціла характар свае дзяржаўнасці — моцнай і трывалай, каторая адмячаецца такімі рысамі развіцця, якімі мы можам толькі гардзіцца і аднаўлення якіх мы павінны дамагацца. Пачаткам беларускай дзяржаўнасці было княства Полацкае, аб князёх каторага скандынаўскія сагі (песні) успамінаюць ужо ў VI веку. Адгэтуль далейшае дзяржаўнае будаўніцтва сярод усходніх славян пашыралася гэтакім шляхам: Полацак-Пскоў-Ноўгарад-Кіеў-Масква, па дарозе «нзь варягь вь грекн» і назад на захад (Масковія). Пусціўшы расткі ў зазначаным кірунку, беларуская дзяржаўнасць моцна трымалася Балтыйскага мора і прымушана была пасувацца па іншаму шляху, у бок Літвы і Курляндыі. Такім чынам, князі полацкага роду даводзіліся старэйшымі ўсім іншым князём у зазначаных палітычных гуртаваннях, як іх роданачальнікі. Праўдзівей за ўсё, што, як думаюць вучоныя, Русью ў пачатку зваўся гурток кіруючых людзей, маўляў, «белая костка», «лепшыя людзі», князі. Адгэтуль відаць, што назва Белая Русь азначае Русь старэйшую, кіруючую, маючую права на першынство. За гэтае дзяржаўнае першынство, новапаўстаўшае ў IX веку, Кіеўскае княства вяло даўгалетныя і ўпорныя войны з Полацкім княствам. I толькі дзякуючы таму, што полацкія князі былі роданачальнікамі іншым князям, потым і маскоўскія князі, умацаваўшыся, сталі прад’яўляць свае правы на беларускія землі, лічачы іх таксама сваімі «вотчынамі». I цікава адзначыць, што ў сваіх дамаганнях маскоўскія князі ніколі не спіраліся з тым, што каралі беларускія «літоўскага роду». Каб гэта было так, то ў ваенных спорках за «вотчыны» яны, напэўна, выкарысталі б гэта, адмаўляючы ім права на валоданне славянскімі землямі, як чужынцам. Тым часам гэтага не было, і споркі адбываліся ўвесь час як двух правамоцных прэтэндэнтаў на законную рэч. Сваё права яны грунтавалі на даўнейшых беларускіх летапісах, каторыя потым маскоўскі цар, Іван Грозны, захапіўшы Полацак, забраў у Маскву і, мабыць, знішчыў*. Войны з кіеўскімі князямі адбываліся з страшэннай заўзятасцю і з вялікім праліццём крыві на працягу IX— XIII сталеццяў. Гэтая гіганцкая барацьба скончылася тым, што Полацкае княства было абяссілена і ў XIII сталецці цэнтр беларускай дзяржаўнасці перанёсся на тэрыторыю з мешаным насяленнем — беларускім і літоўскім. Князі полацкага роду, баронячыся ад нападаў князёў кіеўскіх (украінскіх) або не маючы прытулку ў сябе дома, як ізгоі — шукалі сабе падмогі і новае, лепшае долі ў свежых сілах, сярод дзікага і паганскага племя ліцвіноў. Дзеля ўдачнага збірання новых сілаў, яны прымалі літоўскія найменні і часта адпраўлялі паганскія звычаі, так што літоўскі народ мог смела прымаць іх за сваіх аднаверцаў. Тым часам, усе яны былі хрысціянскай веры, побач з паганскімі літоўскімі найменнямі насілі хрысціянскія іменні і гаварылі толькі па-беларуску (Мінгайла — Міхайла, Ягайла — Якуб, Альгерд— Аляксандр, Вітаўт — Аляксандр).