• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Такім чынам, ад быўшай Дзяржавы Расійскай засталася толькі Вялікаросія — быўшае Княства Маскоўскае, або Ма-
    сковія. Цяпер Вялікаросія, як і даўней, зусім адсунута ад Заходняй Еўропы і зноў апынулася на паграніччы з Азіяй. 3 утратаю Надбалтыйскіх правінцый, зачынілася акно ў Еўропу, прарубленае Пятром Вялікім, і згінула праца цароў маскоўскіх. А калі дадаць сюды аднаўленне гандлёвага трактату 1904 г. са зменамі на карысць Германіі, то трэба сказаць, што Вялікаросія пастаўлена ў нязмерна цяжкае эканамічнае становішча. 1 трудна сказаць, дзе канец тым няшчасцям, якія валяцца з усіх бакоў на быўшую Дзяржаву Расійскую, калі ўзяць яшчэ на ўвагу пасованне японцаў у Сібіры...
    Цяжкае становішча і нашай старонкі, Беларусі. На міравыя перагаворы беларусаў не пусцілі. Імя Беларусі ні разу не ўспаміналася ў Берасці, калі абмінуць увагу фон Гофмана аб разгоне «ўсебеларускага кангрэсу». Умовы паміж Вялікаросіей і цэнтральнымі панствамі ясна гавораць, што заходняя частка Беларусі — Віленшчына, Гродзеншчына і частка Міншчыны — адарваны назаўсёды, і лёс іх маюць устанавіць германцы ў паразуменні з насяленнем. Заходняя частка Беларусі акупавана нямецкімі войскамі, і германцы гатовы ачысціць яе ад свайго войска пасля агульнаеўрапейскага міру і аддаць яе Вялікаросіі ўжо, мабыць, без ўсялякага паразумення з насяленнем. I вось так Беларусь падзелена на дзве часткі з тым, каб заходняя частка яе заставалася ў залозе да ўтварэння агульнага міру. Далейшы лёс нашай старонкі залежыць ад таго, як скончыцца ваенная справа немцаў з ангельцамі і французамі.
    Тым часам, немаведама калі скончыцца вайна на Захадзе. Мір Вялікаросіі з цэнтральнымі дзяржавамі не зрабіў ніякіх перамен у палажэнні Беларусі. Беларусь як была расцята, так і застаецца. I цяпер справа ў тым, каб за той час, які аддзяляе нас ад агульнага міру, умацавалася на Беларусі пажаданне нашай нацыянальнай незалежнасці і каб утварылася немагчымасць раздзелу нашай спакутаванай айчыны.
    Трэба выкарыстаць утворанае палажэнне і далажыць усіх сіл і заходаў, каб злучыць наш край у адзін цэлакупны, нацыянальна незалежны арганізм.
    3 кім нам быць — з Усходам ці Азіяй? — гэтае пытанне павінна быць вырашана без вагання. Звязак са спустошанаю, эканамічна заняпалаю, зруйнаванаю і адсунутаю ад мора Вялікаросіяй пагражае нам эканамічным, грамадзянскім і нацыянальным заняпадам і не забеспячае нас ад но-
    вай ваеннай патолі, бо трудна спадзявацца, каб акрыяўшая Масква не пажадала сабе рэваншу.
    Беларусы павінны дабіцца прадстаўніцтва на агульнаеўрапейскім міравым кангрэсе.
    Памятка беларусам маскоўскай прыхільнасці
    Калі ў Расіі панаваў цар, дык нам казалі, што ў нацыянальным уціску вінаваты не народ велікарускі, а толькі яго цар, хоць трудна было зразумець, хто забараняў велікарускай інтэлігенцыі адстаіваць, напрыклад, нацыяналізацыы школ.
    Потым, як скінулі ў Расіі цара, а тым часам нацыянальнай палёгкі не прыйшло, дык гэта тлумачылі тым, што кіраўніцтва ў дзяржаве захапіла буржуазія дый не час, моў, займацца нацыянальным пытаннем. Вось прыйдуць сацыялісты, дык тыя ўжо зробяць і кожнаму ўнаровяць.
    Прыйшоў сацыяліст — міністр А. Керанскі і, не вагаючыся, абвясціў, што «не отдасть достоянія революціонной Рассін м будеть зашніцать яго кровью н железомь». Так пагражаў ён Украіне і Фінляндыі, калі тыя паверылі слову велікарускай дэмакратыі ды сталі «самоопределяться». Прыхільнікі маскоўскай арыентацыі занепакоіліся, але іх усцешылі тым, што Керанскі падупаў буржуазнаму ўплыву, а вось хутка прыйдзе настаяшчая сацыялістычная дэмакратыя, тады... тады народы Расіі атрымаюць поўную магчымасць самаадзначэння і нават мецімуць падтрыманне.
    Сталі чакаць і дачакаліся. Прыйшоў бальшавізм, і запанавалі на Беларусі т. званыя «народные комнсары Зап. Областн». Настаў час сапраўднага ўладарства маскоўскай дэмакратыі. Заварушылася і Беларусь. Сабраўся Першы Усебеларускі З’езд. А велікаруская дэмакратыя праз сваіх кіраўнічых стала дапамагаць беларускаму нацыянальнаму вызваленню такім абычаем: «Телеграмма. Западофронт, Полукорову. Сообіцнте товаршцам-ь, чтобы на сьезде белорусов Рады онй промзвелй переворот умов, раскол й выяснйлй буржуазность ея. Это требуется. Главкозап Мяснйков».
    Гэта — спрыянне беларускаму адраджэнню, а вот дапамога: «Комйссарйят Внутренных Дел Западной Областн.
    17-го декабря 1917 г. № 1425. Товарйіцу Резаусскому. Предпнсывается, ммея в своем распоряженнм достаточно вооруженную снлу, оцепнть зданне, где пронсходмт заседанне Белорусского Сьезда, арестовать презвдіум Сьезда, а равно нзбранный нм орган краевой властя; отозвать co Сьезда т. т. большевнков н стояіцйх на точке зрення Советской властн, а самый Сьезд обьявнть распуіценным. Комйссар к. Ландер*. Секретарь (подпіс нечытэльна напісаны)».
    Вось гэтакія і шмат іншых, не менш цікавых «памятак для беларусаў маскоўскай прыхільнасці» было знойдзена ў паперах «народных камісараў» пасля таго, як яны паўцякалі з Мінска перад прыходам немцаў.
    Гэта трэба запамятаць і заўсёды трымаць на ўвазе прыказку слаўных нашых продкаў: «3 маскалём дружы, а камень за пазухай дзяржы».
    «Паўночныя Балканы»
    Пад гэткаю назваю з’явілася ў загранічным друку стацця французскага публіцыста Вільяма Мартэна. Віленская беларуская газета «Гоман» у № 19 ад 5 сакавіка, знаёмячы са зместам памянёнай стацці, разважае пытанне, ці мае слушнасць увага Мартэна, калі ён перасцерагае вялікія дзяржавы ад ўтварэння дробных дзяржаваў паміж Нямеччынай і Расіяй — «паўночных Балканаў».
    Тлумачачы прычыну безупынных сварак і змагання паміж балканскімі народамі, Вільям Мартэн бачыць паўтарэнне абмылак 1872 г. у цяперашняй палітыцы Нямеччыны. Нямецкія дэлегаты прызналі правы народаў: Курляндыя, Літва, Эстляндыя, Ліфляндыя, Польшча, Беларусь, Украіна жадаюць незалежнасці. Тым часам усе гэтыя народы так перамешаны між сабою і маюць такія супрэчныя інтарэсы, што спаўненне іх пажаданняў будзе непакоіць усю Еўропу. Толькі Полылчу аўтар адгэтуль вылучае.
    «Няхай так,— піша «Гоман»,— можам смела сказаць, што, апроч непамерных апетытаў яе (Польшчы) на нашу
    * Ландэр Карл Іванавіч (1883—1937)—савецкі палітычны дзеяч. У 1917 г.— старшыня Мінскага савета рабочых дэпутатаў, з 26.11.1917 г.— старшыня СНК Заходняй вобласці і фронту.
    зямлю, нас з Польшчай нішто не злучае». Запраўды: павэдлуг нацыянальнага складу, Польшча рэзка аддзяляецца ад усіх суседзяў; эканамічных інтарэсаў, супольных з Польшчай, мы зусім у нас не бачым, а старыя ўспаміны аб калішнім супольным дзяржаўным жыцці з ёю ў нас такія горкія, што і супольнасць гістарычных традыцый адпадае. Мы звернемся затое да рэшты народаў, якія жывуць між Расіяй і цэнтральнымі дзяржавамі.
    На першым плане стаяць два народы: беларускі і літоўскі, каторыя звяртаюць на сябе ўвагу тым, што нацыянальныя і жыццёвыя інтарэсы і гістарычныя традыцыі не раздзяляюць, а злучаюць іх у адно. Нацыянальныя — бо маюць яны тых самых ворагаў, з каторымі ўжо даўно змагаюцца за свой быт, бо цэнтр нацыянальнага жыцця ў іх супольны — Вільня, каторая, лежучы на этнаграфічным беларускім абшары, была супольнай сталіцай абодвух народаў з таго часу, як тут залажылася Беларуска-Літоўская дзяржава пад імем Вялікага Княства Літоўскага. Жыццёвыя — бо беларускія і літоўскія абшары складаюць адну вялізарную гаспадарку, жывуць адным эканамічным жыццём, у каторым з’яднала іх ад вякоў цягаценне да Балтыцкага мора і цяпер звязвае дапасаваная да гэтага сістэма дарог — чыгунак, шасэ, а таксама супольныя водныя дарогі-рэкі... Дый тое трэба адзначыць, што дзеля развіцця прамысловасці на этнаграфічна літоўскім абшары і дзеля збыту іх Літве патрэбны багатыя сыр’ём Беларускія землі, для каторых ізноў важна мець фабрыкаты літоўскія, дастаўленыя без аплаты мыт. Урэшце, гістарычныя традыцыі ў беларусаў і літвінаў — тыя ж самыя: яны супольна стварылі сваю, некалі незалежную, дзяржаву.
    Вось жа развязка пытання аб незалежнасці Беларусі і Літвы напрошваецца сама сабой: утварэнне дуалістычнай дзяржавы, зложанай з дзвюх аўтаномных нацыянальных тэрыторый з адной найвышэйшай цэнтральнай уласцю. Гэтак справа робіцца шмат прасцейшай.
    Далей, возьмем суседзяў Беларуска-Літоўскага краю. Для нацыянальных спорак між беларусамі і літвінамі — з аднаго боку, украінцамі і латышамі — з другога ніякага грунту няма: ніводзін з гэтых народаў ніколі не выяўляў жадання панаваць над другімі; кожны мае зусім выразную нацыянальную тэрыторыю; эканамічныя інтарэсы іх не раздзяляюць, а злучаюць, прымушаючы шукаць саюзаў і ўкладаць канвенцыі аб прывозе вытвораў адной стараны чыгункамі другой, аб абмене прадуктамі і т. д. Мы бачым,
    што між Украінай і Беларуссю ўжо некалькі месяцаў ідзе супольная работа ў беларуска-ўкраінскай эканамічнай камісіі ў Кіеве. Мы ведаем, што Курляндзія — пры беспасрэднай граніцы нашага краю як з Расіяй, так і Нямеччынай, у такой жа меры мае карысць з беларуска-літоўскага транзіту па чыгунках яе, як мы — з доступу да латышскага ўзбярэжжа мора.
    Гэтак не кажучы аб Польшчы, дзеля неспакойства п. Вільям’а Мартэн’а ніякага грунту няма. Мы сказалі: «не кажучы аб Польшчы», бо запраўды, толькі з яе стараны мы бачым захватныя апетыты на чужыя землі, выплываючыя не са злой волі польскага народу, а з нешчаслівага геаграфічнага палажэння Польшчы. I тут перад Еўропай уздьь маецца бясспорна труднае пытанне: як супакоіць Польшчу?
    Мы не прабуем развязваць гэтага пытання, няхай над ім папрацуюць вялікія дзяржавы. Але адно можам сказаць наперад: калі дамаганні палякаў маюць быць здаволены коштам таго ці іншага з суседніх народаў між Расіяй і Нямеччынай, каторыя жадаюць поўнай свабоды кожны для сябе, дык утворыцца ніколі не зажываючая рана, каторая і дасць аснову дзеля «паўночных Балканаў».»
    Так, дзеля добрага суседскага нацыянальнага жыцця Літвы і Беларусі перашкод няма, а дамаганні Польшчы крыюць у сабе цяжкія скуткі і для самой Польшчы. Згоды ў Беларусі з Польшчай быць не можа — аб гэтым парупілася «палітыка на крэсах». Ненавісць да ўсяго, што польскае — вот плён працы гэтай палітыкі і заплата беларускага народу за векавы здзек і паняверку. Hi Польшчы, ні Маскоўшчыны — Беларусь мае ўласны шлях і з яго не збочыць...
    Гісторыя