• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    27 студзеня вярнулася ў Мінск беларуская дэлегацыя, што пасылалася ў Брэст на мірную карферэнцыю. Троцкі сказаў, што ён беларускай дэлегацыі не знае і загадаў нікога не пускаць у Брэст без яго пасведчання. Такім чынам, доля Беларусі вырашаецца без беларусаў.
    * Езавітаў Кастусь (1893—1946) — настаўнік, вучоны, вайсковы і палітычны дзеяч.
    ** Захарка Васіль (1877—1943) —адзін з лідэраў Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады, удзельнік абвешчання БНР.
    Родная мова і яе значэнне
    Хто ездзіў па чужых краях, той напэўна прыкмеціў, што там усе людзі гавораць адною моваю. Няма там розніцы ў гаворцы. Сяляне і работнікі, папы і чыноўнікі, паны і купцы ў крамах — усе гавораць аднака: у Францыі — пафранцузску, у Англіі — па-ангельску, у Нямеччыне — панямецку, у Польшчы — па-польску. Толькі ў нас, на Беларусі, гавораць не аднака: сяляне адною моваю, беларускаю, або, як кажуць, простаю, а паны і чыноўнікі — іншаю мовай, расійскаю або польскаю, нібыта «па-панску».
    Чаму гэта так? Чаму ў іншых народаў адна мова ў паноў і работнікаў, а ў нашым краю дзве мовы: нібыта панская і простая, сялянская. Ці ж гэта праўда, што беларуская мова простая? Хіба беларуская мова горшая ці няздатна да нічога, што паны на ёй не гавораць, а некаторыя сяляне саромеюцца і, патураючы панам, намагаюцца гаварыць па-панску, або «па-благароднаму?»
    He, не горшая нашая мова за іншыя, а можа, яшчэ і лепшая, і гаворыць на ёй цэлых 10 мільёнаў людзей, каторыя ўсе разам складаюць адзін Беларускі народ, меўшы калісь сваю слаўную і магутную дзяржаву.
    А толькі паны да іншыя з простых сялянскіх людзей, атрымаўшы дурную адукацыю ў царскіх школах, і зрабіўшыся праз тое нібыта панамі, цураюцца свайго роднага і гавораць не нашаю, беларускаю, моваю, а маскоўскаю ці польскаю. Гэтаксама і няграматны хлопец з вёскі, трапіўшы на даработкі ў горад ці куды-небудзь на Маскоўшчынў, вярнуўшыся дадому, пачынаў ламаць сваю гаворку па-чужому і пакепліваць са свайго роднага, беларускага. Ніводзін народ гэтага не робіць — ні француз, ні паляк, ні расіец, а толькі гэтак было ў нас ды яшчэ на Украіне.
    А пачалося ў нас гэтае двуязычча цераз тое, што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем: спярша пад Польшчаю, а потым пад маскоўскаю ўладаю. I толькі калісьці Беларусь была вольнаю, ні ад каго незалежнаю і жыла сваім уласным дзяржаўным жыццем. Але суджана ёй было страціць сваю незалежнасць, папасці пад уладу чужынцаў і перажыць горкую долю — долю здзеку, паняверкі і нялюдскага гвалту.
    Мала якому народу на свеце даводзілася перажываць трагічнейшую, няшчаснейшую долю, як тая, што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі. Выступіўшы на гістарычную арэну са свежымі маладымі сіламі, ён вытва-
    рыў быў арыгінальны палітычны лад, паявіў пачаткі ўласнай культуры, даў зароды багатага пісьменства. Калі б была добрая змога вырабляць ды гадаваць усё тое, што ў даўнюю даўніну народ наш меў у багатых і пекных зародах, то цяпер быў бы ён, можа б, адным з найкультурнейшых народаў у свеце, дастойным таварышам у суполцы культурных нацый. Ось жа не так яно склалася. Беларускі народ, што і цяпер вызначаецца сваёю, скажу так, патэнцыяльнаю здатнасцю да культуры, сваім розумам і далікатнасцю — гэты народ цяпер цёмны, заштурханы, бедны. Няма яму прастору, каб выявілася яго прыродная здатнасць і здольнасць; яго зямля родзіць не яму, як не яму служаць і здабыткі сучаснай культуры... Ён стаў і да гэтага часу астаецца толькі гноем, каб на ём маглі вырастаць пышныя кветкі чужой культуры, выпіваючы з яго ўласнага грунту ўсе сокі жывучыя і за гэта амаль што нічога назад не звяртаючы. «Што ж гэта за фатальная доля такая? Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча?»
    Гэтак пісаў і пытаўся ўкраінскі пісьменнік С. Яфрэмаў, маючы на ўвазе сваю бацькаўшчыну Украіну, а далей адказваў, што многа прычын было для такога заняпаду. I найпершая, можа, прычына — геаграфічнае становішча нашага краю — на тым раздарожжы, дзе пастаянна адбываліся ваенныя споркі суседніх народаў. Як той гарох пры дарозе — так і жыў беларускі народ. Уціснуты паміж іншых народаў, не маючы ніякага ад прыроды затулку, ён быў сходным фарпостам Еўропы, яго край — месцам крывавых падзеяў суседзяў. Народ наш мусіў прымаць на свае грудзі першыя і найцяжэйшыя ўдары ад тых народаў, што сходзіліся на нашай зямлі канчаць свае споркі агнём і жалезам. Найбольш гэтыя войны на нашай зямлі і канчаліся, а народ наш, прымаючы на сябе гэтыя ваенныя ўдары, страціў многа, вельмі многа. Страціў ён, на самы перад, адпорную сілу і ў той самы час, калі за яго спіной і моцным затулкам суседзі мелі магчымасць складаць моцныя палітычныя арганізацыі, ён і тыя здабыткі пагубіў, што надбаў быў у папярэднія часы коштам вялізарнай напругі сваіх нацыянальных сіл. А пагубіўшы свае нацыянальныя здабыткі, ён мусіў зрабіцца аб’ектам палітычных экперыментаў для тых самых суседзяў, мусіў стаць гноем, на якім яны свае культурныя здабыткі гадавалі і развіналі.
    I ось сталася тое, што сталася. Усё пагубіў беларускі народ на доўгім і цяжкім гістарычным шляху сваім да цяперашняга становішча: палітычную незалежнасць і эка-
    намічныя дастаткі, сваё права і асвету, свае законы і суд, сваю школу і інтэлігенцыю ды нават імя сваё страціў у безупынным змаганні з нядоляй сваёю, у барацьбе за сваю нацыянальную індывідуальнасць. Ён зрабіўся нацыяй без прозвішча, нацыяй проста «людзей», шчэ горш — нацыяй «тутэйшых дзядзькоў»... «Цудны наш народ,— дзівіцца ўкраінскі пісьменнік В. Віннічэнка пра народ украінскі,— дужы і сумны... Меў герояў — і ніхто іх не знае... Усё жыццё любіў волю — і ўсё жыццё жыў рабом... Утварыў багацтва песні — і сам яе не знае...» I толькі адзін застаўся яму, гэтаму народу-пакутніку, скарб ад далёкіх прадзедаў. Гэта — родная мова і роднае пісьменства, гэтаю моваю пісанае; абое — як выраз яго духоўнай істоты, як сімвал яго асобнасці нацыянальнай і як пачатак самасвядомасці, як памятка ад прамінулага і надзея на будучыну.
    Ось так і звык народ наш жыць пад чужою ўладаю, жыў, хоць на роднай, але не на сваёй зямлі, як выславіўся вялікі ўкраінскі пісьменнік Тарас Шаўчэнка. Ды яшчэ наліха нашая доля судзіла нам быць пад уладаю не саўсім чужых народаў, як, прымерам сказаць, балгарам і сербам пад Турэччынай, а чэхам пад Нямеччынай. Над намі панавалі славяне, нібыта браты нашыя — велікарусы і палякі. Але гэтае «брацкае» панаванне было для нас яшчэ горшае за чужынскае, бо чужыя народы, як немцы і туркі, глядзелі на падуладныя ім славянскія народы як на чужых: іншая мова, іншая вера, звычаі — усё іншае. А на Беларусь і Польшча і Масква глядзелі заўсёды як на свой уласны народ і ўсімі сіламі намагаліся давесці і ўпэўніць усіх людзей, што Беларусі няма, а ёсць толькі Польшча і Расія. Гэтак рабіла польскае правіцельства, як яна была пад яго рукою, і палякі казалі, што Беларусі няма, а ёсць толькі пагранічныя польскія землі (крэсы), дзе людзі гавораць папсаванаю маскоўскім уплывам польскаю моваю. Яны стараліся выгнаць нашую мову з ужытку ў школах, судах, у грамадзянскіх інстытуцыях — адным словам адусюль, адкуль толькі можна было. Гэтаксама рабіла і расійскае правіцельства на працягу 120 гадоў, даводзячы, мабыць, назадор палякам, што беларускай мовы няма, ёсць толькі папсаваная польскім уплывам велікаруская гаворка.
    He так тыя ворагі, як добрыя людзі — кажа прыказка. I многа ліха зазнала Беларусь не ад чужых, а ад сваіх братоў-славян. За часоў польскага панавання, усе беларускія шляхецкія станы перафарбаваліся на палякаў. Яны адцураліся ад Беларусі і, жывучы на беларускай зямлі.
    стараліся ганьбіць і бэсціць усё беларускае, стараліся забыцца, што бацькі іх і дзяды былі беларусы і сваю кроў пралівалі за волю і права сваёй бацькаўшчыны Беларусі. Гэтаксама робяць цяпер нашыя паны і папы, чыноўнікі і настаўнікі, што па царскаму загаду, праз царскія школы парабіліся расійцамі. Яны не толькі адракліся ад усяго роднага беларускага, а яшчэ топчуць нагамі і плююць на тое, што іх дзяды і прадзеды, як святое, шанавалі. Патомкі тых слаўных беларусаў, каторыя некалі мелі сваё магутнае гасударства, чыя мова горда і смела зычэла на ўсім свеце і карысталася вялікаю павагаю і пашанаю — цяпер кажуць, што народ наш не хоча сваёй мовы, не хоча сваіх школ, што народ беларускі не разумее тае мовы, на каторай гаворыць, што быццам бы ахвотней чытае і лепш разумее па-расійску, або, лепей сказаць, па-велікаруску.
    Народ... НІто значыць народ? Народ цёмны, некультурны, яго трэба навучыць. Як ён можа захацець сваёй беларускай школы, калі ён яе ніколі ў вочы не бачыў? Як ён можа захацець вучыцца на сваёй мове, калі за яе яго лаялі, бэсцілі, крыўдзілі і за людзей не лічылі? Калі ён пастаянна бачыў, што калі хто гаворыць па-беларуску, той бедны, цёмны, галодны, а хто гаворыць іначай, той багаты, асвечаны і сыты? Народ трэба навучыць, яму трэба паказаць, што покі не запануе ў краю яго наша родная беларуская мова, да таго часу ён будзе бедны, цёмны і галодны. Толькі дэмагог і палітычны шарлатан можа пасылацца на народную цемнату і карыстаць з яе дзеля сваіх поглядаў або інтарэсаў. Дзіўная гэта прывычка ў іншых людзей пасылацца на народ там, дзе гэта саўсім недарэчы. Калі хто хоча пабудаваць дом, зрабіць якую машыну ці правесці жалезную дарогу, дык ён звычайна звяртаецца да спецыяліста, да тых, хто знаецца на гэтых справах; толькі ў палітыцы ды ў культурнай працы чамусь звыклі радзіцца з такім знаўцам, як цёмны, неасвечны народ...
    Кепска рабілі нашыя паны—патомкі шляхецкіх станаў, але яшчэ горш робяць тыя, хто выйшаў з народу — з вёскі ці мястэчка — ды зрабіўся падпанкам. Мабыць, недарма кажуць: «Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства». Парабіўшыся расійцамі, яны ўсіх сіл дакладаюць для таго, каб пашкодзіць Беларусі. Яны сваёю ахвотаю шыліся у шпігі, у даносчыкі, падглядалі, падслухвалі, а чаго недачўвалі ці недабачылі, тое падбрэхвалі і тым падслужваліся сваім панам. Яны брахалі на шчырых, святлейшых сыноў Беларусі, каторыя стараліся вывесці народ свой з цемры і несвя-
    домасці на шырокі шлях усялюдскага знання, волі і свету. Брэшучы на беларусаў, гэтыя здраднікі і перакінчыкі палохалі несвядомы народ тым, што беларусы-адраджэнцы намагаюцца прылучыць нашую старонку да Польшчы.