Гэта трэба заўважыць наогул, што рабіць перашкоды таму ці іншаму вымаўленню слова або ўхіляцца ад розных слоў, азначаючых адно і тое разуменне (чарга — чарод, яха — рэха, маланка — бліскавіца і інш.), безумоўна не дапусціма. Нам ужо прыходзілася пісаць у стацці «Граматыка і родная мова» (гл. № 17 «В. Б.» за 1917 г.), што «мова — гэта арганізм жывы... З’явішчы мовы родзяцца, жывуць і канаюць, як кожная жывая істота... Працэс утварэння мовы ніколі не прыпыняецца... Цяперашняе становішча нашай мовы не апошняе: быў свой пачатак, ёсць сваё жыццё, будзе і свой пэўны канец. Мова пастаянна пасуваецца ўперад, асабліва калі маецца добры грунт на яе ўзрост і поступ. Гэтак жыве кожная мова, гэтак будзе жыць і нашая мова... Літаратурная мова — гэта мёд, які збіраецца пчоламі з розных кветак і раслін. Чым болыв сокаў з усялякіх кветак уваходзіць у склад мёду, тым ён прыемнейшы, салодшы і смачнейшы. Літаратурная мова павінна, цвёрда трымаючыся нацыянальнага грунту, лучыць да сябе ўсе тыпічныя, характарныя словы, прыслоўі, выразы і іншыя асобнасці гаворак таго народу, моваю каторага яна ёсць. Расійцы зрабілі вялікую памылку, згадзіўшыся на тым, што тыпічнай мовай іх языка ёсць падмова маскоўская. Гэта іх памылка, што яны, прыняўшы адну гаворку, смяюцца з другіх уласных гаворак, як з брыдкіх павета- лізмаў. I не дзіва, што просты селянін-расіец, не гледзячы на тое, што іх мова пануе ўсюды, бадай што саўсім не разумее тае мовы, на якой пішуцца ў іх кніжкі і друкуюцца газеты... Заўважыўшы гэта, мы павінны далажыць усіх сіл, усіх заходаў, каб ухіліцца ад гэтага сумнага з’явішча. Мова — гэта душа чалавек.а, яго краса і аздоба. Мова, як чалавек, павінна шанавацца, паважацца і прыбірацца з кожным разам у лепшыя, багацейшыя і зграбнейшыя ўбранні. Кожнае адметнае слова, кожны асабісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны страчаць з пашанаю і — з вялікай любасцю, як надзвычайную вартасць, далучаць у агульную скарбніцу нашай літаратурнай мовы, а не хавацца за паветалізм, не цурацца і не казаць неразумна, што ў нас гэтак не гавораць... Усё гэта разам злучанае і разумна ўжытае дадае багацця, красы, гучнай ёмкасці і далікатнасці ў літаратуры і людскай размове. Апарт таго, мова так узгадаваная, усімі гаворкамі выпешчаная, робіцца здатнай, сардэчнай, усім любай і лёгка зразумелай кожнаму, хто хоць крошку падвучыцца». Устанаўленне асноўных прынцыпаў так званага «акання», аб каторых аўтар гаворыць,— рэч добрая, калі гэта тычыцца граматыкі, але будаваць правапіс на зыках шырокіх і вузкіх, быццам выплываючых з прынцыпу «акання» — непрактычна і рызыкоўна. Мы кажам рызыкоўна, бо маем на ўвазе школу, дзе правапіс не павінен займаць многа часу і дарэмна марудзіць дзяціныя голавы. Перасцярогаю няхай нам будзе велікарускі правапіс, каштаваўшы нам столькі гора, слёз і пакуты. Хіба ж ужо велікарусы не мелі жаднага аснавання, калі пісалі «to і заводзілі гібель іншых выкрутасаў у сваім правапісе? Разумеецца, яны ўсё гэта абасновывалі, мелі свае этымалагічныя довады і т. д.,— недарма ж панапісвана імі гэтулькі кніг. А дзеля чаго, каму і якая ад гэтага была карысць? Нікому, апроч ласне тых міністраў, што ўхілялі дзяціныя голавы ад «палітычнай заразы». Калі п. А. Луцкевіч кажа, што трэба пісаць: дзержава, а не дзяржава, вылажэна, а не вылажана, бо гэта нібыта вымагаецца вузкім е, выцякаючым з правіла акання, дык мімаволі паўстае пытанне: дзеля чаго гэта? Нашто ў правапісе такая хітрая ўстанова? Кожны беларус, незнаёмы з велікарускім этымалагічным правапісам, ніколі не напіша «вылажэна ці дзержава», бо ён павінен пісаць так, як чуе. Гэта аснаўны прынцып нашага правапісу, і мудрыць тут няма чаго. Гэтасамае трэба сказаць і датычна напісання такіх слоў, як: перад, прэд, цераз, ні і іншых. Покі вучань скамбінуе, дзе трэба пісаць а, дзе е, то напэўна памыліцца і напіша а там, дзе трэба было б паставіць э. Дык дзеля чаго гэта? Ці не дзеля таго, каб адмеціць граматных ад няграматных, як жартавалі расійцы, лаючы праклятую літару t? Зноў — нашто прыкметнікі множнай лічбы канчаць на е, калі нашае аканне вымагае ставіць у гэтакіх выпадках я? Вучань ніколі не напіша: новые сталы, а змушан будзе скарыцца перад аканнем і напісаць тут я. Дзеля гэтага ўсе прыкметнікі множнай лічбы павінны канчацца на я: новыя сталы, новыя кнігі і т. д... Далей, п. А. Луцкевіч кажа, што паміж мяккіх падвойных сугалосных літар трэба ставіць ь і, разумеецца, пасваему абасновывае. Мы згаджаемся з гэтым абаснаваннем і ніколі спрачацца не будзем, як не будзем спрачацца з расійцамі аб тым, дзе трэба ўжываць «і» або «н». Але запытаем: нашто гэта? Каму гэта патрэбна? Нашто пісаць мяккі знак там, дзе ён саўсім лішні, дзе і без таго вымаўляецца ясна? Дзеля гэтага пішам: зданне, пытанне, жыццё, а не — зданьне, пытаньне, жыцьцё, бо, калі тут ставіць мяккі знак, дык чаму не ўжыць часам цвёрдага знаку, каб падкрэсліць цвёрдую вымову таго ці іншага зыку. I дзеля практычнасці, дзеля нашага зычнага акання мы ўсе кароткія чыннікі пасля шыпячых і літары р канчаем на «: пійіа, рэжа, гавора,— а не піійэ, рэжэ, брэшэ*, гаворэ, але ўзяўшы пад увагу, што чыннікі з мяккім кароткім канчаткам (качарам) маюць нахіл да зыку е (ідзе, нясе, пяе, дае, вядзе), дык дзеля аднароднасці іх трэба канчаць на «е»: чытае, гуляе і так далей. Што ж тычыцца ўвагі шаноўнага аўтара, што я, пішучы аб правапісу, зрабіў вялікі пераскок ад асноўнага прынцыпу, то мушу зазначыць, што няма там памылкі, дзе ясна гаворыцца: «пішы так, як чуеш, як адчуваецца слова вухам... Але тая ці іншая рожнасць гаворак і не аднакае вымаўленне слоў, а таксама бажанне ўхіліцца ад памылковага, a то і своекарыснага (у законах), талкавання напісанага, перашкаджае захаванню гэтага прынцыпу да канца». * Пісаць і гаварыць м о ро, г о р о — натуральна, а вот б р э ш э, чэшэ, рэжэ — ніхто нідзе не гаворыць. (Заўвага Я. Лёсіка.) Беларусь і Украіна Нас заўсёды злучала з Украінай пачуццё брацкай салідарнасці. Найбліжэйшы да беларусаў моваю, культурай і супольнасцю гістарычных традыцый, народ украінскі быў для нас тым блізкім народам, каторы разумее нас і каторага разумеем мы, з каторым можна гаварыць аб усём, што набалела на сэрцы і што патрабуе суседскай парады і брацкай развагі. У іх і ў нас была адна мэта, адно заданне, адзін шлях паратунку. Іх радасць была нашаю радасцю, іх гора было нашым горам. Нас не толькі яднала гістарычная супольнасць у мінуўшчыне, а і аднакая доля ў сучаснасці. Мы разам пакутавалі пад ігам Маскоўшчыны, разам змагаліся колісь з польскім панаваннем, разам нас душылі, разам панявералі і зводзілі са свету — разам жа мы выступілі і на цяжкі шлях вызвалення. Дзяржаўнае будаўніцтва ў межах этнаграфічнага рассялення было нашым заданнем, і здавалася, што на дарозе да гэтай мэты нас не стрэнуць непаразуменні, і мы згодна, без перашкод, адны адным дапамагаючы, дойдзем да лепшай долі, да светлай нацыянальнай будучыні. А вот сталася ж — сталася так, што этнаграфічна беларускія землі, як Мозыр, Рэчыца, Гомель, наша Чарнігаўшчына далучаюцца да Украіны... Хочацца думаць, што гэта не так, што гэтага не будзе і не можа быць, бо і быць не павінна. Няўжо й самі ўкраінцы не адчуваюць гэтага? Няўжо не разумеюць таго, што ўчынілася? Няўжо яны свядома далучаюцца да гэтага? Мабыць, так, але не ўсе. Прынамсі, «Нова Рада», орган незалежнай грамадзянскай думкі, звяртае ўвагу грамадзянства ўкраінскага на гэты ненармальны стан рэчы. Яна зазначае, што «адносіны нашы да беларускай справы наогул і спецыяльна да тых паўднёвых беларускіх зямель, каторыя нібыта маюць адысці да Украіны, павінны паслужыць пробаю сапраўднасці нашага дэмакратызму і вернасці — свяшчэнным прынцыпам павагі да чужых праў. Мы не павінны забываць, што нацыянальнасць — рэч неўмірушчая; калі яна часова прыдушана вагою цяжкіх варункаў гістарычнай долі, дык яе час надыдзе і адродзіцца яна, счакаўшы. Дык няхай жа не спадзе тагды на нас пляма, што і мы былі сярод тых, хто, карыстаючыся з цяжкага стану нацыі, пасягнуў на яе жывую частку. След нашаму грамадзянству, нашай прэсе звярнуць большую ўвагу на долю братняга народу, каб не кінулі на нас таго самага дакору, які мы раней рабілі братам-суседам: што нас не ведалі і не хацелі з намі пазнаёміцца. Праўдзівая, салідная ўзаемная інфармацыя — пачатак добрага ўзаемнага паразумення». Справядліва «Нова Рада» кажа, што народ беларускі перажывае цяпер вялікую трагедыю, падобную да той, якую перажывалі яны ў другой палове XVII веку, калі Украіну разарвалі на дзве часткі, раздзеленыя між сабою Дняпром, і за кожную з гэтых частак змагаліся паміж сабою суседзі — Масква, Польшча і Турэччына, уцягаючы да сваіх спорак яшчэ і другія дзяржавы. Цяпер дзеліцца Беларусь, але не на дзве, а на чатыры часткі, па ліку сваіх суседзяў. На Беларусь квапяцца ўсе яе суседзі — Польшча, Масква і Літва, не спынілася перад гэтым і Украіна. He спынілася... але павінна спыніцца і адысціся назад, бо што падчас забываецца і даруецца чужым, таго няможна забыць і дараваць сваякам. Мы разумеем, што шмат з таго, што цяпер дзеецца, не заўсёды выцякае з добрай волі дзеяча, і толькі гэтым хочам тлумачыць сабе факт прылучэння этнаграфічна беларускіх зямель на поўдні да Украіны. I тут, як і ўсюды, праўдзівая інфармацыя павінна стаць на дапамозе. Беларус павінен упэўніцца, што тут прычыны не хатнія, а надворныя, што час выраўнуе тое, што парыта вайною, і прымусова нарушанае права нацыі будзе выпраўлена. Мы павінны дасведчыцца і цвёрда ўпэўніцца, што калі гістарычны лёс судзіў паўднёвым часткам зямлі беларускай быць далучанымі да суседкі-прыяцелькі, то станецца гэта часова і беларушчына будзе там забяспечана, як належыцца. Так мусіць быць, калі мы шануем добрасуседскія адносіны! Бо хто мае вушы слухаць, той чуе, як нарастаюць варожыя пачуцці ў беларускага насельніка да таго, што да гэтага часу разглядаў ён як нешта роднае, блізкае і спагадаючае. Цяпер не дзіва дачуцца, як знявераюцца людзі і як то там то тут выбухаюць выгукі: мы ніколі не былі пад «хахлом» і быць не будзем! Беларусь уладала Украінай, а не Украіна Беларуссю! Хто мае вушы слухаць, няхай слухае... I калі «Нова Рада» кажа, што перш за ўсё павінны прамовіць сваё слова самі беларусы, а ўкраінцы паслухаюць, то мусім зазначыць, што цяпер перш за ўсё павінны зрабіць гэта ўкраінцы, а ўжо беларусы іх паслухаюць. «Праўдзівая, салідная ўзаемная інфармацыя — пачатак добрага ўзаемнага паразумення». Яшчэ немаведама, як вырашыцца нарэшце доля