• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    * Антон Лёсік. 3 жыцьця Язэпа Лёсіка. Новы Шлях. Менск, 1944, №№ 4—6. (Далей па тэксце проста — Антон Лёсік.)
    да мяне ў Ноўгарад-Северск і выказаў жаданне працаваць у НоўгарадСеверскім павеце. Яго назначылі за настаўніка ў добрую школу ў мястэчку Грамяч... Язэп хутка наблізіўся да народў, зрабіўся для яго вялікім аўтарытэтам і цалкам увайшоў у грамадскае жыцьцё Грамяча» (Антон Лёсік).
    1905
    «У Расеі сталі падымацца хвалі пратэстаў супроць царскага самаўладства. Язэп... вельмі захапіўся палітычнымі справамі і стаў знаёміць з палітычнымі пытаньнямі грамяцкіх сялян. Сяляне зьбіраліся ў школу, дзе Язэп чытаў ім газэты. Зразумела, што гэтыя зборышчы сталіся ведамымі паліцыі» (Антон Лёсік). Пасля публічнага прачытання 19 снежня (ст. ст.) 1905 г. на сельскім сходзе складзенага самім жа Я. Лёсікам «прлговора, в котором заключалмсь требованвя о созыве учреднтельного собрання, наделенмя землёй лншь техь, кто в состоянлм обрабатывать её собственным трудом» яго арыштоўваюць і саджаюць у Старадубскую турму.
    1906—1907
    Павінен быў адбыцца суд над свавольным настаўнікам, але Язэп Лёсік уцякае ў родную Мікалаеўшчыну, дзе жыве нелегальна, употайкі і спрабуе перабрацца за мяжу. На радзіме ён шмат чытае, разам з настаўнікамі вядзе арганізаваную дзейнасць. Настаўніцкі з’езд у Мікалаеўшчыне і ідэя Беларускага вучыцельскага хаўрусу — гэта шмат у чым ініцыятыва Язэпа Лёсіка. Менавіта ў гэты гіерыяд паміж ім і Якубам Коласам узнікае шчырае сяброўства аднадумцаў і калегаў.
    Усё болей зацягваецца пятля: паліцыя натрапіла на след і ўпарта шукае ўцекача. Я. Лёсік пакідае Мікалаеўшчыну, пакідае старэнькіх бацькоў, сваіх братоў і сёстраў, пакідае назаўсёды...
    Наперадзе спачатку Пецярбург, дзе Язэп Лёсік набывае шмат кніг, а потым перахоўвае ў старэйшага брата Міхася, начальніка чыгуначнай станцыі Красноўка каля Луганска. Так праходзіць год. Чыгуначны жандар пачаў звяртаць увагу на маладога чалавека без пэўных заняткаў. Значыць, трэба ўцякаць ізноў. У канцы 1907 г. Я. Лёсік прыязджае ў Ноўгарад-Северск да брата Антося. Ён ведаў, што нельга было так рабіць, але іншага выйсця не было — без добрага пашпарту і грошай цяжка схавацца ад вока паліцыі.
    Яго арыштоўваюць другі раз. Зноў знаёмыя сцены Старадубскай турмы.
    1908—1917
    18 лютага 1908 г. (ст. ст.) «Особое Прнсутствне» Кіеўскай судовай палаты выносіць прысуд: «На основанлн 1 л 2 п. I ч. 129, 17 н 62 ст. Угол. Улож. крестьяннна села Ннкольскаго. Мннскаго уезда. РІосмфа Георгмева Лоснка, 21 года, сослать на поселенне в местностн, ддя того предназначенныя, с праволкшенлямн н последствмямн, указаннымн в 23, 25, 28—31, 34 н 35 Угол. Улож».
    15 сакавіка 1908 г. абвешчаны прысуд уваходзіць у законную моц. Бестэрміновая высылка ў Сібір са стратаю правоў на маёмасць, атрыманне
    спадчыны, стратаю грамадзянскіх правоў і магчымасці знаходзіцца на дзяржаўнай, саслоўнай, земскай, гарадской ці грамадскай службе. А самае галоўнае, што неўзабаве абернецца рэальнасцю галоднай смерці страта правоў настаўнічаць.
    У пачатку ліпеня 1908 г. вязень «в наручннках» адпраўляецца ў Іркуцкую губ., а ўжо 31 ліпеня загадам турэмнага аддзялення Іркуцкага губернскага праўлення Лёсік прыпісваецца ў сяло Караткоўскае Мартынаўскай воласці Кірэнскага павета. Але стала там не жыве. У пошуках працы па білету ссыльнапасяленца вандруе па сёлах Кірэнскага пав. 3 1912 па 1914 гг. жыве ў Мельнічным выселку, дзе знаёміцца з Алесем Гаруном. А пасля таго, як Іркуцкая казённая палата запісала Лёсіка з 1 чэрвеня 1914 г. у сяляне Мартынаўскай воласці, ён перабіраецца ў Бадайбо, дзе працуе (успаміны Ванды Лёсік) памочнікам пісара ў канторы залатых капальняў да 1917 г.
    Першая вядомая карэспандэнцыя Лёсіка была надрукаваная «Нашай Нівай» 23 лют. (ст. стылю) 1912 г.
    Першы вядомы літаратурны твор «Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю» ўбачыў свет 19 ліпеня (ст. ст.) 1912 г. у «Нашай Ніве».
    У 1914 г. у Вільні ў друкарні Марціна Кухты асобнай кніжачкай выходзіць «Не ўсе ж разам, ягамосці!..».
    1917—1920
    Я. Лёсік вяртаецца з Сібіры на Беларусь у красавіку 1917 г. і стала жыве ў Менску. Грамадскае і палітычнае жыццё хутка мяняецца, а ў сувязі з гэтым мяняюцца ўлады, умовы працы. 3 вялікім энтузіязмам уключаецца Лёсік у беларускі нацыянальны рух. Рэдагуе газеты «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», выдае кніжкі. Уступае ў БСГ і вядзе актыўную палітычную дзейнасць спачатку як «аўтанаміст», а потым як «незалежнік». Заняты і грамадскімі справамі — аднаўляе Беларускі настаўніцкі саюз, арганізуе і чытае лекцыі, працуе ў Школьнай радзе. Акрамя гэтага,укладае для беларускіх школ хрэстаматыі прыгожага пісьменства «Наша Крыніца» (II — III і IV ступені), складае «Практычную граматыку беларускай мовы», перакладае з паляшуцкай гаворкі «Пінскую шляхту» і «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, заняты разборам архіву Каруся Каганца.
    Хто ведаў тады Я. Лёсіка — дзівіўся яго працаздольнасці. Днём курсы, рэдактарскія і выдавецкія справы, увечары — пасяджэнні, перамовы, справы грамадскія, а ўночы — праца за кнігаю ці над чарговым артыкулам. Шмат у чым дапамагае яму Ванда Лявіцкая, з якой Лёсік бярэ шлюб ў канцы 1917 г.
    1920—1930 гады
    3 прыходам савецкай улады ў ліпені 1920 г. працягвае жыць у Менску па Старажоўскай вуліцы ў доме Русецкіх. Ізаляваны ад палітычнага жыцця, Я. Лёсік вымушаны заняцца амаль выключна толькі педагагічнай і навуковай дзейнасцю. Вядзе працу над падручнікамі, а з ліпеня 1921 г. чытае курс беларускай мовы ў БДУ і на 9-месячных беларускіх лектарскіх курсах. I ўсё ж 10 верасня 1921 г. ЧК па падазрэнні ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі арыштоўвае Лёсіка і толькі па хадайніцтве У. Ігнатоўскага вызваляе 23 верасня.
    «Жыву як мыш пад мятлою» — прызнаваўся Язэп брату Антону.
    3 1922 г. з’яўляецца сапраўдным членам Інбелкульту, працуе ў Тэрміналагічнай камісіі і чытае лекцыі ў Белпедтэхнікуме. Адзін з галоўных дакладчыкаў на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). У 1928 г. перасяляецца ва ўласны дом па вул. Шпітальнай (цяпер на тым месцы парк імя Горкага). Паводле пастановы СНК БССР ад 26.ХІІ.І928 г. зацверджаны правадзейным членам Беларускай Акадэміі Навук, з’яўляецца дырэктарам Інстытута навуковай мовы. У пачатку 1930 г. прызначаецца старшынёй Тэрміналагічнай камісіі.
    У 1920—1929 гг. піша граматыкі для беларускіх школ і тэхнікумаў, па якіх вучылася ўся БССР. Для школ Я. Лёсікам была складзена «Школьная граматыка», для тэхнікумаў напісаны «Фанетыка», «Марфалогія» і «Сінтакс».
    Апроч гэтага, у перыядычным друку з’яўляюцца ягоныя публіцыстычныя артыкулы, пераклады, папулярна выкладзеныя навуковыя працы, даклады і апавяданні. Спадчына была б большай, каб не цэнзура.
    1930—1938
    20 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Я. Лёсіка арыштоўваюць у Мацэсце, дзе ён лячыўся ад хваробаў, набытых у царскай ссылцы. У адпаведнасці з прысудам калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высылаецца на 5 гадоў у г. Камышын на Волзе. Та.м працы не знаходзіць, таму жыве ў г. Нікалаеўскім, выкладае ў педтэхнікуме. Летам 1933 г. да яго пераязджае сям’я. У лістападзе 1934 г. амнісціраваны і ўлетку 1935 г. просіць дазволу на вяртанне калі не ў Менск, то хаця б у Беларусь. Атрымаўшы катэгарычную адмову, пераязджае з сям’ёй на Браншчыну. Год працуе настаўнікам у Малавышкаўскай школе (ст. Злынка). Летам 1936 г. перасяляецца ў Дубаўку Саратаўскай вобл., дзе выкладае ў школе. Але толькі год, бо яму зноў адмаўляюць у працы. Восенню 1937 г. уся сям’я пераязджае ў г. Аткарск Саратаўскай вобл., дзе Я. Лёсік выкладае ў педтэхнікуме рускую мову і літаратуру. Тут ён піша сваю апошнюю працу — «Сннтакснс русского языка».
    1938—1940
    25 чэрвеня 1938 г. Лёсіка арыштоўваюць зноў. Спачатку знаходзіцца ў Аткарскай турме, потым пераводзіцца ў Саратаўскую № 2 (па іншых звестках № 1). У канцы ліпеня сям’я атрымлівае ад яго вестачку. Гэта была паштоўка, напісаная 16 ліпеня 1938 г., у якой Я. Лёсік развітваецца з блізкімі.
    31 сакавіка 1940 г. пастановай «Особого Совеіцанвя прн НКВД СССР» засуджаны на 5 гадоў 14ТЛ «по обвнненню в антнсоветской агнтацнн протнв руководнтелей ВКП(б) н Советского правнтельства».
    Дакладнае месца, дата і абставіны смерці невядомыя. Афіцыйная версія паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў выканаўчага камітэту Саратаўскага абласнога савета народных дэпутатаў (ф. 109, воп. 1, справа 63) такая: «Леснк Носнф Юрьевнч, находясь под следствнем в тюрьме № 1 г. Саратава, 13 марта 1940 года поступнл на нзлеченне в больнвцу прн тюрьме, где н умер 1 апреля 1940 года от вторячного туберкулеза легкнх (ніколі не хварэў на сухоты.— А. Ж.), что подтверж-
    дается медмцннскнм заключеннем. Захоронен Леснк М. Ю. на Воскресенском кладбтце г. Саратова. Могнла в настояіцее время не сохраннлась».
    Справа абвінавачвання 1938 г. спынена Саратаўскім абласным судом 18 лістапада 1958 г.
    Справа 1931 г. спынена судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11 ліпеня 1988 г.
    Пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 мая 1990 г. за № 123 Язэп Лёсік адноўлены ў званні акадэміка Беларускай Акадэміі Навук.
    Каментарыі
    Усе творы Язэпа Лёсіка размешчаны ў храналагічным парадку па двух вялікіх раздзелах: літаратурным і публіцыстычным. У каментарыях дзеля спрашчэння падачы крыніц публіцыстыка 1917—1918 гг. разбіта па гадах на падраздзелы. Гэта дазволіла пры ўказанні перыёдыкі апускаць год выдання, бо ён супадае з годам дадзенага падраздзела. Дадаткова V спасылках 1917—1918 гг. назва газеты «Вольная Беларусь» падаецца абрэвіатурай «ВБ». Акрамя таго, укладанне публіцыстыкі 1917— 1918 гг. праводзілася па тых крыніцах, што пазначаны ў каментарыях без дадатковай на тое адзнакі.
    Пададзены таксама вядомыя пазнейшыя перавыданні.
    Пры складанні заўваг была выкарыстана наступная літаратура:
    1.	БелСЭ;
    2.	Энцыклапедыя «Літаратура і Мастацтва». Мн., 1984 г.;
    3.	Украінська Радянська Енцнклопедія. Кпев, 1977 г.;
    4.	Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1986 г.;
    5.	Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1988 г.;
    6.	Насовіч 1. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1982 г.;
    7.	Народная лексіка. Мн., 1977 г.;
    8.	3 народнага слоўніка. Мн., 1975 г.