• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы Апавяданні. Казкі. Артыкулы. Язэп Лёсік

    Творы

    Апавяданні. Казкі. Артыкулы.
    Язэп Лёсік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1994
    116.03 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Усе ў адзін голас кажуць, што Беларусь самы бедны край, а народ наш самы цёмны пасярод народаў Расіі, але ніхто даладне не расказаў, чаму гэта так, чаму Беларусь, колісь складаўшая магутнае Літоўска-Рускае гасударства, не ведаўшая татаршчыны, дыктаваўшая сваю волю Маскве, прылучыўшая да сябе ўсю багатую Украіну,— чаму цяпер дайшла да такога заняпаду? Беларусь наша бедна, а народ наш цёмны не за тым, што ён горшы за другіх або не мае здатнасці да навукі і прасветы. Нядоля наша ў тым, што мы, страціўшы сваю незалежнасць, па цяжкіх умовах гісторыі, не здолелі адстаяць сваю нацыянальную самабытнасць і сталі папасам для суседзяў, спажыткоўнаю ніваю для чужынцаў. Яны высмоктвалі з нас апошнія сокі, адбіралі ў нас нашых лепшых людзей (Міцкевіч, Касцюшка, Дастаеўскі) і зруйнавалі краіну нашу да сучаснага становішча. Але гэта мінулася, недарма настала свабода. Мы павінны дабіцца сабе аўтаноміі і стварыць у сябе свае ўласныя беларускія парадкі і зажыць сваім уласным беларускім жыццём. Годзе быць пашаю для чужынцаў, годзе карміць чужынцаў сабе на згубу і пастаянную пакуту. Аўтаномія для нас — пытанне жыцця і смерці. Калі мы любім свой край, калі жадаем сабе лепшай долі, калі абрыдзела нам парабецтва, калі мы не страцілі дашчэнту свайго нацыянальнага гонару і не рашыліся чалавечнай вартасці, дык мы павінны стаць на ўласныя ногі. Мы павінны дамагацца самакіравання, бо цэнтралізм маскоўскі і ўплыў польскі заесць нас дазвання. Цэлыя соткі год нас апалячвалі, больш як сто год нас амаскалівалі, але ні
    паланізм, ні русіцызм не крануўся народу нашага анізвання. Народ у істоце сваёй застаўся непарушаным. У гэтым наша сіла, наша збавенне і залог светлай будучыны.
    IV
    Утварыўшы аўтаномны лад на Беларусі, мы станем паўнамоцнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і атрымаем поўную магчымасць павярнуць усе скарбы нашага краю на карысць свайго народу, на свае нацыянальныя патрэбы, дзеля развіцця культуры і гаспадарскага дабрабыту. Тагды беларускія працоўныя масы, каторыя на працягу цэлых вякоў абдзіраліся і выкарыстоўваліся дзеля росту і панавання багатых станаў, чужых ім як па нацыянальнасці, так і па культуры, і дзеля развіцця гэтай чужой культуры дастануць змогу выйсці на вольны шлях эканамічнага і культурнага развіцця і збавяцца ад свайго заняпаду матэрыяльнымі і духоўнымі скарбамі свае зямлі. Тагды можна будзе ўжыць усіх багатых заходаў дзеля развіцця ўсёй паўнаты беларускага культурнага і палітычнага жыцця, далучыўшы да гэтага шырокія народныя масы, увесь працоўны народ, коштам каторага да гэтага часу вырасталі толькі чужакультурныя станы і іх эканамічныя і палітычныя ўплывы.
    3 эканамічнага боку вельмі важна, каб дастаткі беларускай зямлі і людская сіла нашага краю не марнаваліся дарэмна ды не перацягваліся наўмысля на чужы бок рознымі штучнымі і прыватнымі эканамічнымі рахункамі з вялікаю шкодаю для краю і дарэмнаю стратаю для ўсяго нашага народу, а каб ужываліся мудра, маючы на ўвазе інтарэсы свайго краю і дабрабыт свайго народу. Беларусь уяўляе з сябе асобную краіну са сваім уласным выразным тварам і жыццёвым укладам. Яна як трэба абдарована ўсялякімі прыроднымі ўмовамі для эканамічнага развіцця і поступу. Яна мае свае рэчкі, горы, радзючы грунт, многа лугоў для гадоўлі гавяды, вялікія запасы лесу, a — перш за ўсё і важней за ўсё — народ працавіты, старанны, крэпкі, здольны і цямушчы, што пры самых цяжкіх умовах сваёй гістарычнай далі здолеў паставіць сваё земляробства вышэй за ўсіх у Расіі. He гледзячы на свой пясчаны грунт, зямля наша родзіць добра, і дзякуючы разумнай працавітасці народу нашага, Беларусь не бачыла павальнай галадоўлі — гісторыя не ведае такога здарэння, каб дзяржаўная
    казна прыходзіла да нас на дапамогу сваімі коштамі, як гэта рабілася на Маскоўшчыне і па іншых кутках Расіі. Зямля там бадай што і лепшая, ураджайнейшая за нашу, але народ маскоўскі (велікарусы) да таго некультурны, нядбалы і няўмелы, што галадаў амаль не кожнае пакаленне. Пры самых цяжкіх варунках беларус не траціў датэнпнасці і быў гаспадаром свайго становішча. Адньгм словам — Беларусь мае ўсё патрэбнае, каб зрабіцца краем цвітучым і багатым, а не такім заняпалым і занядбаным, якім стаўся ён пад загадам маскоўскай дзяржаўнасці. I мы усе грамадзяне зямлі беларускай, павінны далажыць усіх сіл, каб скінуць з сябе апякунства чужынцаў і збавіць край наш ад кіраўніцтва маскоўцаў. Гэта мы павінны зрабіць, бо грубае, некультурнае ўладарства Масквы знішчыць край наш дашчэнту і прывядзе да загібелі, як яно вынішчыла і загубіла Дзяржаву Расійскую. Нам трэба дабіцца, каб кіраўніцтва эканамічнымі і грамадзянскімі справамі належала да самога краю, да яго аўтаномнага краёвага Сойму. Тагды Краёвая Рада, кіруючыся інтарэсамі і дабрабытам свайго народу, не дазволіць, каб цэнтральны ўрад рознымі тарыфнымі штукамі і мытнай палітыкай калечыў развіццё нашай прамысловасці і гандлю; тагды краёвы ўрад не папусціцца, каб нашу эканамічную энергію і сыровы прадукт перацягвалі штучна да розных пазакраёвых фабрычна-прамысловых раёнаў; тагды не будзе таго, каб цэлы край, заселены народам са светлай і вялікай гісторыяй, пазбаўлен быў вышэйшых навучных інстытуцый і праз соткі год не мог вярнуць таго, што ў яго адабралі гвалтоўна (Віленскі універсітэт). Дзеля ўсяго гэтага нам патрэбна аўтаномія. Нам патрэбна аўтаномія, каб запэўніць беларускаму хлебаробу як найбольшы прыбытак, а беларускаму пралетарыю — як найвышэйшы заработак, каб даць сваім людзям работу дома, на месцы, на грунце ўласнай беларускай прамысловасці, і каб нашы людзі не вандравалі, шукаючы заработкаў, у свет на чужыну, дзе і сам работнік і яго рабочая сіла прападалі для нашага краю. I мала таго, што наш работнік, трапіўшы ў чужы край, пераймаўся чужыншчынаю і навекі гінуў для роднага краю, але, апарт таго, вярнуўшыся дадому, ён нарабляў шмат нжоды, пашыраючы дэнацыяналізатарскую заразу.
    3 погляду на культурнае становішча нашага краю становіцца ясна, што толькі пры аўтаномным ладзе пачне расці і квітнець культура, навука, літаратура і ўмеласць здольнага і багата абдарованага нашага народу. Толькі пад
    загадам аўтаномнага ладу народ наш, з прышчэпу да агульнадзяржаўнага будаўніцтва, вырасце ў магутную асобную расліну — заваюе сабе пачэснае месца ў свеце, стаўшы поплеч з народамі Еўропы. Узгадаваўшы культуру багатую, моцную і арыгінальную, разгарнуўшы ўсю сваю вялікую здольнасць, народ наш стане цэнтрам у сваём краю і сваёю літаратураю, навукаю і мастацтвам звяжа шчыраю любоўю ўсе народнасці Беларусі, каторыя, у сваю чаргу, аддадуць усе свае сілы і розум на карысць супольнай айчыны, на дабро і пыху роднага краю. Усё гэта так важна, проста і ясна, што сапраўды трэба ўлажыць усю сваю душу, аддаць усе свае сілы, каб утварыць светлую будучыну сваёй бацькаўшчыны, здабыўшы шырокую нацыянальнатэрытарыяльную аўтаномію для Беларусі. «Падумайце,— піша праф. Грушэўскі*,— якая гэта будзе эканомія часу і энергіі, колькі адпадзе дарэмных турботаў... Адпадзе ўся барацьба за нацыянальнае права, якая пастаянна валтузіла і затрымоўвала эканамічны і палітычны поступ... He трэ будзе пакладаць свае здольнасці і энергію на заходы каля палагоджання сваіх нацыянальных і краёвых спраў у агульнадзяржаўным парламенце, не патрэбны будуць хітрыя партыйныя камбінацыі, каб правесці сваю справу, не трэ будзе «абрабляць» расійскае ліберальнае грамадзянстства і іншыя расійскія партыі, каб прыхіліць іх да сваіх нацыянальных і краёвых патрэбаў. Даволі гэтага! Даволі мы мелі гэтага пры змарлым рэжыме і добра ведаем, як прыемна стасавацца да расійскага грамадзянства! Няхай яно жыве здарова, як само хоча, а нам трэба свае справы разважаць у сябе дома, у сваём краёвым сойме, і толькі тое невялічкае, што датычыцца ўсяе дзяржавы, мы разважым супольна на агульным прадстаўніцтве Расійскай федэратыўнай рэспублікі».
    Але не досыць атрымаць аўтаномію хоць бы і самую поўную. Трэба яшчэ падбаць аб тым, каб сама дзяржава, у склад каторай Беларусь мае ўвайсці, была пабудавана на цвёрдым федэрацыйным грунце, каб гэта была дзяржава дэмакратычная і федэратыўная. Чаму ж гэта важна і дзеля чаго гэта трэба?
    «Рэч простая,—піша вышэйпамянёны праф. Грушэўскі ў сваёй брашуры «Якой мы хочам аўтаноміі і федэра-
    * Грушэўскі Міхаіл Сяргеевіч (1866—1934) —украінскі гісторык, адзін са стваральнікаў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Цэнтральнай Рады.
    цыі»,— калі мець нават шырокую палітычную аўтаномію сваёй нацыянальнай тэрыторыі, але калі дзяржава, з каторай яна будзе злучана, застанецца дзяржавай цэнтралізаванаю, дык хоць бы аўтаномія была забяспечана на моцы канстытуцыйнай хартыі, тым часам становішча яе не будзе пэўнае і адносіны яе да дзяржавы не будуць добрыя. Наша старая гетманская Украіна,— чытаем мы далей,— мела шырокую аўтаномію, была праўдзіваю дзяржаваю, а як звязалася з цэнтралістычнаю Маскоўскаю дзяржаваю, дык яе аўтаномія стала на дрыгвяную плошчу. Да таго часу тая аўтаномія трывала, покі маскоўскі ўрад (Пятра I) не пачуў сябе дужым ды не наважыўся зламаць свой «трактат з Багданам Хмяльніцкім». I зламаў». Гэтаксама было і з Беларуссю. На моцы Люблінскай уніі (1569 г.) яна злучылася з Полылчай у адну Рэч Паспалітую (дзяржаву) як роўная з роўнай і вольная з вольнай, а тым часам стрэў яе аднакі лёс з гістарычнай доляй Украіны. Тое самае мы бачым і на прыкладзе Фінляндзіі. Яна мела сваю канстытуцыю, покі расійскі ўрад не скасаваў. Нават Кацярына II, прылучаючы прымусам Беларусь да Маскоўшчыны, дакляравала захаваць яе вольнасці і права павэдлуг старых звычаяў і прывілеяў «на вечныя часы», але ўсім нам ведама, колькі трывалі гэтыя «вечные времена». Скончылася тым, што.паступовая русіфікацыя Беларусі, аб якой Кацярына II пісала графу Разумоўскаму, была ўквечана страшэнным у свеце гвалтоўствам — забаронаю ўжываць беларускую мову.
    На моцы гэтага гістарычнага і палітычнага даследу мы павінны дамагацца, каб усе часткі Расійскай Рэспублікі былі не толькі аўтаномнымі правінцыямі, а і дзяржавамі, злучанымі паміж сабою федэрацыйным (хаўрусным) перавяслам на грунце агульнага інтарэсу, супольнай патрэбы і ўзаемнай дапамогі. I толькі тагды становішча Беларусі будзе забяспечана і адносіны яе да Расійскай Рэспублікі будуць шчырыя і пэўныя, калі гэта станецца або калі справы аўтаномнага жыцця злучаць усе народы Расіі ў адзін вольны дзяржаўны хаўрус — федэрацыю. А гэта будзе, бо яно вымагаецца і жыццём, і гістарычным поступам народаў Еўропы. Так, гэта будзе, бо павінна быць, калі хоча таго жыццё, калі ў гэтым — прагрэс і культура ўсяго чалавецтва.