Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
Марлін рабіў трэці абарот, калі ён упершыню ўбачыў яго. Дакладней, убачыў цёмны цень, які праплываў пад лодкай гэтулькі часу, што стары чалавек не даваў веры: няўжо той такі даўжэразны?
— Ды не,— сказаў ён,— He можа ён быць гэткі вялізны.
Але ён быў гэткі вялізны, і прыканцы свайго круга выплыў на паверхню ўсяго за трыццаць ярдаў ад лодкі, і чалавек угледзеў ягоны хвост, што вытыркаўся з вады: вышэйшы за вялікае лязо касы, лавандавага колеру, надта бледнага асабліва над цёмна-сіняй вадой. Той падаўся назад, і калі марлін плыў яшчэ зусім блізка ля паверхні, стары чалавек мог бачыць агромністае тулава, спярэшчанае фіялетавымі палосамі. Спінны плаўнік быў апушчаны ўніз, а велізарныя грудныя плаўнікі — шырока распасцёртыя.
Падчас гэтага кругу стары чалавек нават разгледзеў ягонае вока і ўбачыў дзвюх шэрых рыб-прыліп. Прыліпы то прысмоктваліся да яго, то кідаліся наўцёкі, a то спакойна плавалі ў ягоным цяні. Кожная з іх была ў даўжыню больш за тры футы, і калі яны хутка плылі, то, выгінаючыся, шлёгалі ўсім сваім целам, як вугры.
Стары чалавек цяпер моцна пацеў, але ад нечага яшчэ апрача сонца. 3 кожным спакойным, ціхамірным абаротам, што рабіла рыба, шнур у лодцы доўжыўся, і стары чалавек
быў упэўнены, што пасля двух наступных абаротаў ён займее мажлівасць уторкнуць у марліна гарпун.
«Але я муіпу прысунуць яго бліжэй, бліжэй, бліжэй,— думаў ён,— Я не павінен цаляць у галаву. Трэба лупануць у сэрца».
— Будзь спакойны і моцны, стары дружа,— наказаў ён сабе.
На гэты раз марлінава спіна вылезла з вады, але ён быў крыху далекавата ад лодкі. Падчас другога кругу той па-ранейшаму быў занадта далёка, але болей высунуўся з вады, і стары чалавек не сумняваўся, што калі яшчэ трохі выбярэ шнур, то падцягне марліна да самога борта.
Гарпун ён падрыхтаваў даўно, маток тонкай вяроўкі ляжаў у круглым кошыку, а ейны канец быў прымацаваны да бітэнга на носе.
Робячы свой чарговы круг, паказалася рыбіна, спакойная і прыгожая, варушыўся толькі хвост. Стары чалавек напяў шнур як мог, каб наблізіць яе да лодкі. Усяго на нейкі момант рыбіна злёгку павярнулася на бок. Пасля выпрасталася і распачала новы круг.
— Я зрушыў яго з месца,— сказаў стары чалавек,— Усё-такі я зварухнуў яго!
На старога чалавека зноў наплыла млоснасць, але ён трымаў вялізную рыбіну, напружваючыся што было моцы. «Я зварухнуў яго,— думаў ён.— Магчыма, на гэты раз я адолею. Цягніце, рукі,— падумаў ён.— Трымайце, ногі. Трывай, мая галава. Трывай дзеля мяне. Ты ніколі не адключалася. На гэты раз я перавярну яго».
Але калі стары чалавек задоўга да таго, як марлін зраўняўся з лодкай, намагаючыся з усіх жыл пачаў выцягваць яго, той крыху павярнуўся бокам, потым выпрастаўся і адплыў.
— Рыба,— сказаў стары чалавек.— Рыба, усё роўна цяпер ты памрэш. Дык табе трэба забіць мяне таксама?
«Гэтым нічога не дасягнеш»,— падумаў ён. Ягоны рот занадта перасох, каб гаварыць, але цяпер ён не мог дацягнуцца да вады. «На гэты раз неабходна прыцягнуць яго да борта,— падумаў стары чалавек.— На шмат абаротаў мяне ўжо не хопіць. He, цябе хопіць. Цябе хапацьме заўжды».
Падчас наступнага абарота ён ледзь не займеў яго. Але зноўку рыбіна выпрасталася і паволі паплыла сабе.
«Ты знішчаеш мяне, рыба,— падумаў стары чалавек.— Але ты маеш на гэта права. Я ніколі не бачыў велічэзнейшай ці прыгажэйшай, ці спакайнейшай або шляхетнейшай істоты за цябе, браце. Давай! Канчай са мной, рыба. Мне ўсё адно, хто каго заб’е.
Нешта нядобрае робіцца з тваёй галавой,— падумаў ён.— A яна павінна быць ясная. Май ясную галаву і ўмей цярпець, як мужчына. Ці як рыба»,— падумаў ён.
— Ясней, мая галава,— сказаў ён голасам, які ледзьве пачуў сам,— Ясней.
Яшчэ двойчы марлінавы абароты заканчваліся гэтак жа.
«Не ведаю,— думаў стары чалавек,— ці што ў мяне атрымаецца,— Кожны раз ён траха не страчваў прытомнасці.— He ведаю. Але яшчэ раз паспрабую».
Стары чалавек паспрабаваў яшчэ раз і адчуў, што яго апаноўвае млоснасць, калі ён павярнуў рыбіну на бок. Тая выпрасталася і зноў паволі адплыла, пайгойдваючы вялізным хвастом у паветры.
«Я паспрабую яшчэ»,— паабяцаў стары чалавек, хоць ягоныя рукі зрабіліся ліпкія, а вочы замгліліся і толькі ў мігі праяснення бачылі добра.
Ён паспрабаваў зноўку, і зноўку той жа вынік. «Значыцца,— падумаў ён, а млосць ужо наплывала,— я паспрабую яшчэ раз».
Ён уклаў увесь боль і тое, што засталося ад ягонае дужасці і даўно страчанае гордасці, у свой высілак, каб скончыць са змагарскай агоніяй рыбіны, і тая перавярнулася на бок і слухмяна паплыла, траха не датыкаючыся дзюбай да дошак чоўна, і мінала лодку, доўгая, моцная, шырокая, срэбная, спярэшчаная фіялетавымі палосамі і несканчоная ў вадзе.
Стары чалавек выпусціў шнур і прыціснуў нагой, пасля падняў гарпун, а ў гэтую хвіліну ён сабраў і новыя сілы, увагнаў рыбіне ў бок, якраз за вялізным грудным плаўнікам, які ўзнімаўся высака ў паветры на ўзроўні рабаковых грудзей. Ён адчуў, як сталь уваходзіць у мяса марліна, і ён успёрся на яе і ўвагнаў глыбей, а тады налёг на гарпун усім цяжарам свайго цела.
Але рыба ажыла, хоць ужо трымала ў сабе смерць, і шуганула з вады, паказваючы ўсю сваю даўжыню і шырыню,
і магутнасць, і красу. Здавалася, яна павісла ў паветры над старым чалавекам у чоўне. Пасля яна з грукам упала ў ваду, пырскамі заліўшы старога чалавека і ўвесь ягоны човен.
Старога чалавека адольвала млоснасць і слабасць, ды і бачыў ён кепска. Але ён разблытваў шнур гарпуна сваімі паабдзіранымі рукамі, павольна прапускаючы той цераз пальцы, пакуль, калі зрок ягоны паяснеў, не ўгледзеў рыбіны, што пагойдвалася на спіне срэбным жыватом угору. Страла гарпуна тырчала наўскос з пляча рыбіны, і мора чырванела ад крыві, што цякла з сэрца марліна.
Спачатку здавалася, што гэта ў сіняй вадзе глыбінёю больш за мілю цямнее меліна. Пасля пляма расплылася, як рассейваецца воблака. Рыбіна ільснілася срэбрам, калыхаючыся, застылая, разам з хвалямі.
Зрок у старога чалавека на момант палепшыўся, і ён уважліва ўгледзеўся ў гэты малюнак. Пасля двойчы абкруціў вяроўкай гарпуна бітэнг на носе лодкі і паклаў галаву на рукі.
—	He здавайся, галава,— сказаў ён, прыхіліўшыся да дошак носа.— Я стомлены стары чалавек. Але я забіў гэтага марліна, свайго брата, і мушу яшчэ багата паваждацца.
«Цяпер я павінен падрыхтаваць вяроўку і петлі, каб прыладзіць яго да борта,— падумаў ён.— Нават калі б мы былі ўдвух і залілі лодку, уцягнуўшы ў яе рыбіну, а пасля вычарпалі ваду, човен нізашто не вытрымаў бы ягонага цяжару. Я павінен усё падрыхтаваць, пасля прысунуць яго да борта, як след прывязаць, паставіць мачту, узняць ветразь і рушыць дадому».
Стары чалавек стаў падцягваць рыбіну да борта, каб займець магчымасць прасунуць вяроўку праз ейныя шчэлепы, выцягнуўшы пасля з рота, і прымацаваць галаву да носа лодкі. «Я хачу бачыць яго,— падумаў ён,— і кранацца, і адчуваць яго. Гэта мой скарб,— падумаў ён.— Але не таму я жадаю адчуваць яго каля сябе. Мне здаецца, я пачуў ягонае сэрца,— падумаў ён.— Калі штурхаў стралу гарпуна другі раз. Падцягні яго зараз ды прымацуй, ды схапі пятлёю хвост, а другою — тулава, каб як след прывязаць яго да чоўна».
—	Закасвай рукавы, старэча,— сказаў ён і глытнуў трошачкі вады,— Цяпер, па змаганні, на цябе чакае процьма рабскае працы.
Ён зірнуў угору на неба, тады ў ваду на рыбіну. Пасля ўважна паглядзеў на сонца. «Цяпер яшчэ толькі трохі папаўдні,— падумаў ён,— I пасат узнімаецца. Такой бяды ўсе гэтыя шнуры. Мы з хлопчыкам зросцім іх удома».
— Ідзі сюды, рыба,— сказаў ён.— Але марлін не падышоў. Ен калыхаўся сабе ў хвалях, і стары чалавек сам пакіраваў лодку да яго.
Калі стары чалавек зраўняўся з рыбінай і ейная галава датыкалася да носа лодкі, то ён не мог паверыць у памер гэтага марліна. Але ён адвязаў вяроўку гарпуна ад бітэнга, прасунуў яе праз шчэлепы і дастаў са сківіц, абхапіў ёю меч, потым прасунуў вяроўку праз шчэлепы з другога боку, яшчэ раз схапіў ёю глюгу і, зрабіўшы вузел на двайной вяроўцы, прымацаваў яе да бітэнга на носе. Пасля перарэзаў вяроўку і пайшоў на карму ўзяць пятлёю хвост. 3 фіялетава-срэбнай рыба зрабілася цалкам срэбная, а палосы мелі цяпер гэткі ж бледна-ліловы колер, што і хвост. Палосы былі шырэйшыя за чалавечую руку 3 растапыранымі пальцамі, а рыбіна вока глядзела гэтак жа адасоблена, як люстры ў перыскопе або як святы на выяве ў працэсіі.
— Гэта быў адзіны спосаб, якім яго можна было зрабіць,— сказаў стары чалавек. Ен чуўся лепей, выпіўшы вады, і ведаў, што не страціць прытомнасці, і галава была ясная.— У такім выглядзе марлін заважыў бы больш за паўтары тысячы фунтаў,— меркаваў стары чалавек.— А магчыма, і нашмат болей. Калі разабраць і прадаць дзве траціны гэтага па трыццаць цэнтаў фунт? Га?
— Каб падлічыць, мне патрэбны аловак,— сказаў ён.— Галава мая не нагэтулькі ясная. Але, думаю, вялікі Дзі Маджыа сёння мною ганарыўся б. Я ніколі не меў пятачных шпораў. Але мае рукі і спіна напраўду баляць. Цікава, што за яна — пятачная шпора? Магчыма, янія ў нас бываюць, а мы пра тое нават не здагадваемся.
Стары чалавек прымацаваў марліна да носа кармы і да сярэдняй лаўкі. Той быў такі вялікі, як быццам гэта прывязалі да борта яшчэ адзін, нашмат большы човен. Ен адрэзаў кавалак шнура ды падвязаў ніжнюю сківіцу рыбіны да глюгі, каб рот не разяўляўся і яны плылі як найбольш плаўна. Тады ён паставіў мачту і з палкай, якая служыла гафелем, і з асна-
шчаным гікам, пад латаным ветразем, што напоўніўся ветрам, пакіраваў, паўлежачы на карме, сваю лодку на паўднёвы захад.
Яму не патрэбны быў компас, каб вызначыць, дзе паўднёвы захад. Стары чалавек павінен быў толькі адчуваць пасат, куды той дзьме, і як ветразь яго забірае. Варта было б закінуць маленькі шнур з блешняй на ім, можа, удалося б што злавіць ды з’есці і змачыць губы. Але ён не змог знайсці блешні, а ягоныя сардзіны пагнілі. Тады ён падчапіў бусаком, плывучы, жмут жоўтых Затоцкіх водарасцей і трасянуў імі. Малыя шрымсы, што былі там, пападалі на дошкі чоўна. Болып за тузін шрымсаў скакала і перабірала ножкамі, як пясчаныя блохі. Стары чалавек адшчыкваў іхнія галовы вялікім і ўказальным пальцамі і еў, перажоўваючы шкарлупкі і хвосцікі. Шрымсы былі малюпасенькія, але, ведаў ён, спажыўныя, ды і смак яны мелі прыемны.