Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
У старога чалавека яшчэ засталіся два глыткі вады ў бутэльцы, і палову глытка ён выпіў пасля таго, як з’еў шрымсы. Човен плыў няблага, уважаючы на ўсе непазбежныя нязручнасці, і стары чалавек кіраваў, трымаючы руку на румпелі. Ен мог бачыць рыбіну і павінен быў адно зірнуць на свае рукі і адчуць, што спіна яго абапёртая аб карму, каб упэўніцца, што гэта сапраўды адбылося, што гэта не сон. Адзін час прыканцы, калі стары чалавек чуўся страшэнна блага, ён вагаўся: ці не сон гэта? Тады, калі ён убачыў, як рыба выходзіць з вады і нерухома вісіць у паветры, перш як упасці, стары чалавек быў упэўнены, што стаўся сведкам якойсьці незвычайнае дзіўнае праявы, і не мог даць ёй веры. Тады ў яго было кепска са зрокам, але цяпер бачыў ён, як заўсёды, добра.
Цяпер ён ведаў, што гэта не сон, як не сон ягоныя рукі і спіна. «Рукі лечацца хутка,— падумаў ён.— Ранкі пакрывавілі колькі трэба, а салёная вада іх загоіць. Цёмная вада праўдзівага затона — найвялікшы з усіх лекараў. Адзіны мой клопат — каб галава была ясная. Рукі зрабілі сваю справу, і мы плывем добра. 3 ягоным завязаным ротам і простым, як свечка, хвастом, мы плывем, як браты». Пасля ў галаве яго трохі памутнела, і ён падумаў: «Ці гэта я вязу рыбіну, ці рыбіна вязе мяне? Калі б я валачыў марліна за сабой, пытанняў не было б. Як і тады, калі б рыбіна была ў чоўне, пазбыўшыся
ўсяе свае годнасці». Але яны плылі разам, бок у бок. I стары чалавек вырашыў: «Хай гэта ён вязе мяне, калі яму прыемна так думаць. Я ўдалейшы за яго толькі праз штукарства, а ён не зычыў мне ліха».
Яны плылі паспяхова, і стары чалавек мачыў рукі ў салёнай вадзе ды стараўся захоўваць галаву яснай. ГІа небе вандравалі высокія кучавыя воблакі, а над тымі ладна было перыстых, і стары чалавек ведаў, што вецер будзе дзьмуць цэлую ноч. Ен увесь час паглядваў на рыбіну, каб пераканацца, што гэта яму не сніцца. Мінула гадзіна, пакуль першая акула сягнула на яе.
Акула не была выпадковасцю. Яна выплыла з нетраў вод, калі цёмнае воблака крыві ўтварылася і рассеялася ў глыбозным, з мілю, моры. Выплыла борзда і без якой-кольвек асцярогі, разламала паверхню блакітнай вады і апынулася пад праменнем сонца. Пасля яна сіганула назад у мора, ухапіла пах і паплыла тым жа курсам, што і човен з рыбінай.
Часам акула губляла пах. Але яна адшуквала той зноў або задавальнялася толькі следам яго і адольвала свой шлях шпарка і настойліва. Гэта была вельмі буйная акула пароды мака, складзеная, створаная плаваць гэтак жа хутка, як сама хуткая рыба ў моры, і ўсё ў яе было файнае, апрача пашчы. Спіна такая ж сіняя, як у меч-рыбы, жывот срэбны, скура гладкая і прыгожая. Яна была гэтак жа складзена, як меч-рыба, але мела велізарную пашчу, інчыльна закрытую цяпер, калі акула імкліва плыла ля самай паверхні, зацята рэжучы ваду высокім спінным плаўніком. Унутры сціснутай цяпер двайной губы ейнай пашчы меліся восем шэрагаў зубоў, нахіленых усярэдзіну. To не былі звычайныя пірамідальнай формы зубы, што мае бальшыня акул. Яны нагадвалі чалавечыя пальцы, загнутыя кіпцюрамі. Амаль што гэткай даўжыні, як пальцы старога чалавека, яны мелі па баках вострыя, што брытва, лёзы. Гэта была рыбіна, створаная жывіцца ўсімі рыбамі ў моры, якія былі занадта хуткія, дужыя і добра ўзброеныя, каб асцерагацца якога іншага ворага. Цяпер яна паддала ходу, учуўшы свяжэйшы пах, і ейны сіні спінны плаўнік расцінаў ваду. Калі стары чалавек убачыў акулу, ён ведаў: гэтая не баіцца анічога і рабіцьме акурат тое, чаго жадае. Ен падрыхтаваў гарпун і прымацаваў вяроўку і пры гэтым сачыў, як акула набліжаец-
ца. Вяроўка была караткаватая, той кавалак, што ён адрэзаў, каб прывязаць рыбіну да лодкі, не пашкодзіў бы.
Галава старога чалавека была цяпер ясная, пачуваўся ён здаровым і поўным рашучасці, але меў мала надзеі. «Гэта было занадта добра, каб не скончыцца»,— падумаў стары чалавек. Ён глянуў на вялізную рыбіну, да якой блізілася акула. Горш не было б, калі б гэта быў сон. «Я не магу ўтрымаць яе ад нападу на мяне, але, мажліва, здолею яе ўлавіць. Dentuso1,— сказаў ён у думках.— Трасца тваёй матары».
Акула імкліва падплыла да кармы, і калі яна ўхапілася за рыбіну, стары чалавек убачыў ейны разяўлены рот і дзіўныя вочы, убачыў, як тая рынулася наперад, і пачуў, як ейныя зубы са шчоўканнем секанулі мяса якраз ля хваста. Акулава галава была над паверхняй мора, і спіна ейная паказвалася з вады, і стары чалавек мог чуць, як акула з трэскам ірвала скуру і мяса марліна, і ён убіў ёй гарпун у галаву, у месцы, дзе лінія паміж вачыма перасякаецца з лініяй, што пачынаецца ад носа. Але такіх ліній у яе не мелася. Была толькі цяжкая завостраная блакітная галава, ды вялікія вочы, ды выпнутыя сківіцы, якія глыталі, шчоўкаючы, усё, што хапалі. Але тут быў мозг, і стары чалавек ударыў па ім. Ён нанёс удар сваімі вільготна-скрываўленымі рукамі, загнаўшы добры гарпун што было змогі. Загнаў яго без надзеі, але з рашучасцю і шчырай злазычнасцю.
Акула перакруцілася, і стары чалавек убачыў, што ейнае вока нежывое. Потым яна перакруцілася яшчэ раз, загортваючы сябе ў дзве вяровачныя пятлі. Стары чалавек ведаў, што акула мёртвая, але тая не жадала з гэтым пагадзіцца. Пасля, лежачы на спіне, лупячы хвастом і шчоўкаючы сківіцамі, акула плужыла ваду, як гэта робіць быстраходная маторная лодка. Вада сталася белая там, дзе яна біла па ёй хвастом, і тры чвэрці тулава выступалі над вадой, ажно вяроўка напнулася, задрыжала і лопнула. Кароткі прамежак часу акула спакойна ляжала на паверхні, а стары чалавек глядзеў на яе. Пасля яна вельмі паволі стала апускацца ўніз...
— Яна забрала фунтаў сорак,— вымавіў стары чалавек,— I яшчэ яна ўзяла мой гарпун і ўсю вяроўку,— падумаў ён,—
1 Зубач (ісп.) — від акулы.
і цяпер мая рыба крывавіць зноў, так што трэба чакаць другіх акул.
Ён не меў ахвоты больш глядзець на рыбіну пасля таго, як яе знявечыла акула. Калі тая ўхапілася за марліна, яму здалося, што напалі на яго.
«Але я забіў акулу, што кінулася на маю рыбіну,— падумаў ён.— I гэта быў сама вялікі зубач, якога я калі бачыў. Бог сведка, што я іх бачыў даволі. Гэта было занадта добра, каб не скончыцца,— падумаў ён.— Я хацеў бы цяпер, каб гэта быў сон, і каб я ніколі не злавіў сваю рыбіну ды ляжаў сабе адзін у ложку на газетах».
— Але чалавек не створаны для паразы,— сказаў ён.— Чалавек можа быць знішчаны, але не пераможаны. I ўсё ж я шкадую, што забіў рыбіну,— падумаў ён.— Благі час надыходзіць, а я не маю нават гарпуна. Dentuso жорсткі, спрытны, дужы і разумны. Аднак я быў разумнейшы за яго. Можа, і не. Магчыма, я быў проста лепей узброены. He затлумлівай галаву думкамі, старэча,— сказаў ён уголас,— Плыві гэтым жа курсам, і хай усё будзе такое, якое будзе.
«Але я мушу думаць,— запярэчыў ён.— Бо гэта адзінае, што я сабе пакінуў. Ды яшчэ бейсбол. Цікава, што сказаў бы вялікі Дзі Маджыа пра тое, як я гваздануў акулу па мазгах? He такі ўжо гэта быў валатоўскі ўчынак,— падумаў ён.— Любы мужчына змог бы такое зрабіць. Як ты лічыш, ці рукі мае былі гэткай жа вялікай перашкодай, як пятачныя шпоры? He магу ведаць. 3 маёй пятой ніколі нічога не здаралася благога, хіба што аднаго разу яе ўджаліў скат-джала1, калі я наступіў на яго падчас плавання, спараліжаваў мне нагу ўнізе, прымусіў папакутаваць».
— Думай пра што-небудзь весялейшае, старэча,— сказаў ён,— Цяпер ты кожную хвіліну ўсё бліжэй да дому. Цяпер табе лягчэй плысці, бо ты страціў сорак фунтаў.
Ён добра ведаў, што, хутчэй за ўсё, адбудзецца, калі ён апынецца ўсярэдзіне плыні. Але не было жаданага выйсця.
— Адну рэч зрабіць можна,— сказаў ён уголас.— Прывязаць нож да дзяржальна вясла.
Ён так і зрабіў, трымаючы руку на румпелі, насзупіўшы на шкот нагой.
1 Скат-дазіяціс (рыба).
—	Ну вось,— сказаў ён.— Вядома, я стары. Але я не бяззбройны.
Дзьмуў свежы вецер, і ён плыў удала. Стары чалавек назіраў толькі за пярэдняй часткай рыбіны, і трохі надзеі да яго вярнулася.
«Неразумна не спадзявацца,— падумаў ён.— Апроч таго, я перакананы, што гэта грэх. He разважай пра грахі,— папракнуў ён сябе,— Цяпер даволі турбацыі і без грахоў. Ды я ў іх і не разбіраюся.
He разбіраюся і не ўпэўнены, што веру ў гэта. Магчыма, грэх быў забіваць рыбіну. Мяркую, так, хоць зрабіў я гэта, каб выжыць самому і накарміць багата людзей. Але што тады не грэх? He думай пра грэх. Запозна, і ёсць людзі, якім плоцяць за тое. Няхай яны маракуюць. Ты нарадзіўся мараком, як рыба нарадзілася рыбай. Сан Педра1 быў рыбак, бацька вялікага Дзі Маджыа таксама».
Але стары чалавек любіў думаць пра ўсё, што падсоўвала яму жыццё, і паколькі тут не было чаго чытаць і ён не меў радыёпрыймача, стары чалавек думаў багата ды ўсё разважаў пра грэх. «Ты забіў марліна не толькі дзеля таго, каб жыць і прадаць яго як харч,— зрабіў ён выснову,— забіць яго шіурхала цябе і твая гордасць, і тое, што ты рыбак. Ты любіў яго, калі той быў жывы, і любіў яго пасля. Калі ты яго любіш, то гэта не грэх — забіць яго. А мо яшчэ болыпы?»
— Занадта шмат думаеш,— сказаў ён услых.— Але ты з ахвотай уходаў dentuso,— згадаў ён,— Той таксама корміцца жывой рыбай, як і ты. Ен не з тых, што жывяцца падлінай, і гэта не проста нейкая бадзяга-ненажэра. Зубач — прыгожы, шляхетны і анічога не баіцца. Я забіў, баронячыся,— сказаў стары чалавек уголас.— I зрабіў гэта як след.
«Апроч таго,— падумаў ён,— на свеце кожная істота нейкім чынам забівае іншую. Я жыву, бо лаўлю рыбу, але рыбацтва гэтаксама і знішчае мяне. Ты жывеш, бо хлопчык цябе ўтрымлівае,— падумаў ён.— He трэба аж так сябе ашукваць».
Стары чалавек перагнуўся цераз борт і з лёгкасцю адарваў ад рыбіны (там, дзе хапанула акула) кавалак мяса.
1 Святы Пётра (ісп.).
ІІажаваўшы, ён адзначыў ягоную высокую якасць і добры смак. Цвёрдае, сакавітае, не жылаватае і не чырвонае ў дадатак. Такое мяса, ведаў ён, найдаражэйшае на рынку. Але мясны пах разыходзіўся ў вадзе, і не было як даць рады, і стары чалавек разумеў, што надыходзіць надта кепскі час.
Вецер дзьмуў устойліва-роўна, толькі трохі адступіў на паўночны ўсход, і стары чалавек ведаў: гэта азначала, што вецер не аслабне.
Стары чалавек паглядзеў наперад, але не змог убачыць жаданых ветразей, ані корпуса карабля, ані дыму з судна. Адно лятучыя рыбы выляталі з мора каля носа ягонай лодкі і вярталіся справа і злева назад у мора, ды жаўцелі лапіны Затоцкіх водарасцей. Ен не бачыў нават птушкі.