Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Адну першага дня. Яшчэ адну другога і дзве трэцяга.
— Вельмі добра.
— Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.
— He. Я няўдачнік. Шанцаванне пакінула мяне.
— Д’ябал з ім, з шанцаваннем,— сказаў хлопчык,— Я прынясу шанцаванне з сабою.
— А што твае скажуць?
— Мяне гэта не абыходзіць. Учора я злавіў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.
— Мы павінны займець добрыя восці, каб выняць дух з любой рыбіны, і хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабіць лязо з рэсорнай планкі старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусіць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломіцца. Мой нож зламаўся.
— Я дастану другі нож і набрусую рэсору. Колькі дзён яшчэ будзе ўладарыць brisa?
— Можа, тры. Можа, болей.
— Я ўсё зраблю найлепшым чынам,— сказаў хлопчык.— A ты, старэча, дагледзь свае рукі.
— Я ведаю, як іх падгаіць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае і адчуў: нешта ў маіх грудзях зламалася.
— Падлячы і гэта,— сказаў хлопчык,— Кладзіся, старэча, a я табе прынясу чыстую кашулю і што-небудзь паесці.
— Прынясі якую газету за тыя дні, калі мяне тут не было,— папрасіў стары чалавек.
— Ты мусіш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмі цяжка?
— Страшэнна,— адказаў стары чалавек.
— Я прынясу ежу і газеты,— сказаў хлопчык.— Адпачні як след, старэча. I яшчэ я зайду ў аптэку па лекі для тваіх рук.
— He забудзься сказаць Недрыку, што галава рыбіны — ягоная.
— He забудуся.
Хлопчык выйшаў з дзвярэй і стаў спускацца па каралавай разбітай дарозе: зноў ён плакаў.
Папаўдні гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на «Тэрасе», і адна кабета, пазіраючы ў ваду, захламленую пустымі бляшанкамі з-пад піва і дохлымі баракудамі, убачыла агромністы доўгі белы хрыбетны слуп з вялізным хвастом на канцы.
Хвост узнімаўся і калыхаўся з прылівам, калі там, за ўваходам у гавань, нястомна і мерна разгойдваў мора ўсходні вятрыска.
— Што там такое? — спыталася яна ў афіцыянта і паказала на доўгую хрыбетніцу велізарнай рыбіны, што была цяпер проста смеццем, якое чакала, калі прыліў змые яго.
— Цібурон1,— сказаў афіцыянт,— эшарка2.— Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.
— Я не ведала, што ў акул гэткія гожыя зграбныя хвасты.
— I я не ведаў,— сказаў ейны спадарожнік.
У халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогі, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ен спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку сніліся львы.
Пераклад з англійскай
Паўла Маршновіча
Бывай, зброя!
Кніга першая
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
У той год познім летам мы стаялі ў вёсцы, у хаціне, адкуль былі відаць рака і раўніна, а за імі горы. Рэчышча ракі выслана галышом і галькай, сухімі і белымі на сонцы, а вада была празрыстая і хуткая і зусім блакітная ў пратоках. ГІа дарозе міма хаціны ішло войска, і пыл, які яно падымала, сядаў на лісце дрэў. Ствалы дрэў таксама былі запылены, і лісце рана пачало падаць у тым годзе, і мы пазіралі, як ідзе па дарозе войска, і ўздымаецца пыл, і падае лісце, падхопленае ветрам, і крочаць салдаты, а пасля толькі лісце застаецца на дарозе, пустой і белай.
Раўніна была ўрадлівая, на ёй было шмат садоў, а горы за раўнінай былі бурыя і голыя. У гарах ішлі баі, і ноччу былі відны сполахі выбухаў. У цемры гэта нагадвала зарніцы; толькі ночы былі халаднаватыя, і ў паветры не адчувалася набліжэння навальніцы.
1 Мясцовая назва акулы.
2 Англійскае слова «шарк» (акула) з іспанскай прыстаўкай.
Часам у цемры мы чулі, як ля нашых вокнаў праходзіць войска і цягачы вязуць міма нас гарматы. Ноччу рух па дарозе ажыўляўся, ішло шмат мулаў са скрынямі боепрыпасаў з абодвух бакоў уючнага сядла, ехалі шэрыя грузавікі, у якіх сядзелі салдаты, і іншыя, з грузам пад брызентавым пакрывалам, якія рухаліся не так шпарка. Днём таксама праязджалі цягачы з цяжкімі гарматамі на прычэпе, доўгія целы гармат былі схаваны пад зялёнымі галінкамі, і паўзверх цягачоў ляжалі зялёныя густыя галіны і вінаградныя лозы. На поўнач ад нас была даліна, а за ёй каштанавы гай і далей яшчэ адна гара, на напіым беразе ракі. Той гарой таксама спрабавалі авалодаць, але без поспеху, і восенню, калі задажджыла, з каштанаў апала ўсё лісце, і галіны сталі голыя, і ствалы ўчарнелі ад дажджу. Вінаграднікі таксама парадзелі і агаліліся, і ўсё навокал было па-восеньску мокрае, і бурае, і мёртвае. Над ракой стаяў туман, і на горы напаўзалі воблакі, і грузавікі распырсквалі гразь на дарозе, і салдаты ішлі брудныя і мокрыя ў сваіх дажджавіках; вінтоўкі ў іх былі мокрыя, і дзве скураныя патронныя сумкі на папрузе, шэрыя скураныя сумкі, цяжкія ад абойм з тонкімі 6,5-міліметровымі патронамі, тырчалі спераду пад дажджавікамі так, што здавалася, нібыта салдаты, якія ішлі па дарозе, былі на шостым месяцы цяжарнасці.
Ехалі маленькія шэрыя легкавікі, якія беглі вельмі хутка; звычайна побач з шафёрам сядзеў афіцэр, афіцэры сядзелі і ззаду. Гэтыя аўтамабілі распырсквалі гразь яшчэ болып, чым грузавікі, і калі адзін з афіцэраў быў малога росту і сядзеў ззаду паміж двух генералаў, і таму, што ён быў такі малы, твару яго не было відно, а толькі верх кепкі і вузкая спіна, і калі машына ехала асабліва хутка,— гэта, відаць, быў кароль. Ён жыў ва Удзіне і амаль штодзённа ездзіў гэтай дарогаю, каб даведацца, як ідуць справы, а справы былі дрэнь.
3 пачаткам зімы пачаліся дажджы, а з дажджамі пачалася халера. Але ёй не далі разгарнуцца, і ў войску за ўвесь час памерла ад яе толькі сем тысяч.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
На наступны год было шмат перамог. Была ўзята гара па той бок даліны і схіл, дзе рос каштанавы гай, і на плато ў паўднёвы бок ад раўніны таксама былі перамогі, і ў жніўні
мы перайшлі раку і размясціліся ў Гарыцыі, у доме, дзе сцены былі аплецены барвовай вістарыяй, і ў садзе з высокай агароджай быў фантан і шмат густых цяністых дрэў. Цяпер баі ішлі ў бліжніх гарах, менш за мілю ад нас. Горад быў вельмі слаўны, а наш дом вельмі прыгожы. Рака цякла за вамі, і горад занялі без асаблівых цяжкасцяў, а вось горы за ім не ўдавалася ўзяць, і я быў вельмі рады, што аўстрыйцы, як бачна, збіраліся калі-небудзь вярнуцца ў горад, калі скончыцца вайна, таму што яны бамбілі яго не так, каб разбурыць, a толькі трохі, для блізіру. Насельніцтва заставалася ў горадзе, і там былі шпіталі, і кавярні, і артылерыя ў завулках, і два публічныя дамы — адзін для салдат, другі для афіцэраў; і калі скончылася лета і ночы сталі халаднаватымі, баі ў бліжніх гарах, пашкуматанае снарадамі жалеза моста, разбураны тунэль ля ракі, на месцы былога боя, дрэвы вакол плошчы і падвойны шэраг дрэў уздоўж вуліцы, якая вяла на плошчу,— усё гэта і тое, што ў горадзе былі дзяўчаты, што кароль праязджаў міма на сваёй шэрай машыне і цяпер можна было бачыць яго твар і маленькую фігуру з доўгай шыяй і сівую бародку пучком, як у казла,— усё гэта, і нечаканая разнасцежанасць дамоў, у якіх снарадам разбурыла сцяну, тынк і друз у садах, а часам і на вуліцы, і тое, што на Карсо справы ішлі добра, моцна адрознівала сёлетнюю восень ад мінулай восені, калі мы стаялі ў вёсцы. Вайна таксама стала іншай.
Дубовы лес на гары за горадам загінуў. Гэты лес быў зялёны летам, калі мы прыйшлі ў горад, але цяпер ад яго засталіся толькі карчы ды пашкуматаныя ствалы, і зямля была ўся ўздыбленая, і аднойчы, прыканцы восені, з той мясціны, дзе раней быў дубовы лес, я ўбачыў воблака, якое насоўвалася з-за гары. Яно рухалася вельмі хутка, і сонца стала цьмяна-жоўтае, а пасля ўсё зрабілася шэрым, і неба пацямнела, і воблака апусцілася на гару, і раптам нас накрыла, і гэта быў снег. Снег падаў коса па ветры, голая зямля схавалася пад ім, толькі карчы дрэў тырчалі, снег ляжаў на гарматах, і ў снезе былі пратаптаны сцежкі да прыбіральняў за траншэямі.
Вечарам, выйшаўшы ў горад, я сядзеў за бутэлькай асці ля акна публічнага дома, таго, які для афіцэраў, у кампаніі сябра і дзвюх шклянак. За акном падаў снег, і, пазіраючы, як ён падае, паволі і цяжка, мы разумелі, што на гэты год
усё скончана. Горы ля вярхоўя ракі мы не адабралі; ніводнай гары за ракой мы таксама не адабралі. Усё гэта засталося на будучы год. Мой сябар убачыў на вуліцы нашага палкавога святара, які асцярожна ступаў па хлюпоце, і пачаў стукаць па шкле, каб звярнуць яго ўвагу. Святар узняў галаву. Ён убачыў нас і ўсміхнуўся. Мой сябар пахітаў яму пальцам, завабліваючы. Святар пакруціў галавой і прайшоў міма. Вечарам у афіцэрскай сталовай, пасля спагеці, якія ўсе елі надта сур’ёзна і паспешліва, уздымаючы іх на відэльцы так, каб канцы віселі ў паветры і іх можна было апусціць у рот, альбо толькі прыпадымалі відэльцам і ўсмоктвалі ў рот без перапынку, a пасля запівалі віном з аплеценай біклагі,— яна хісталася на металічнай стойцы, і трэба было ўказальным пальцам нахіліць гарлавіну біклагі, і віно, празрыста-чырвонае, аскомістае і смачнае, лілося ў шклянку, якую трымалі той жа рукой,— пасля спагеці капітан пачаў дражніць святара.
Святар быў малады і лёгка чырванеў і насіў гэткую ж форму, як і ўсе мы, толькі з крыжам з цёмна-чырвонага аксаміту над левай нагруднай кішэняй шэрага фрэнча. Капітан, спецыяльна для мяне, гаварыў на дрэннай італьянскай мове, чамусьці ён лічыў, што такім чынам я ўсё зразумею лепей і нічога не прапушчу.
— Святар сёння з дзяўчынка,— сказаў капітан, пазіраючы на святара і на мяне. Святар усміхнуўся і пачырванеў і паківаў галавой. Капітан часта пакепліваў з яго.
— А хіба ж? — сказаў капітан.— Я сёння бачыў святар у дзяўчынка.
— Не,— адказаў святар. Іншыя афіцэры пацяшаліся з выскаляння капітана.
— Святар з дзяўчынка не,— працягваў капітан.— Святар з дзяўчынка ніколі,— тлумачыў ён мне. Ён узяў маю шклянку і наліў у яе, увесь час пазіраючы мне ў вочы, але не губляючы з вачэй і святара.
— Святар штоноч сам па сабе.— Усе засмяяліся.— Вы зразумелі? Святар штоноч сам па сабе.— Капітан зрабіў жэст рукой і гучна засмяяўся. Святар успрыняў гэта як жарт.
— Тата хоча, каб вайну выйгралі аўстрыйцы,— сказаў маёр,— Ён любіць Франца-Іосіфа. Вось адкуль у аўстрыйцаў і грошы. Я — атэіст.
— Вы калі-небудзь чыталі «Чорную свінню»? — спытаў лейтэнант,— Я вам дастану. Гэта кніга, якая пахіснула маю веру.