Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
Дзесяць машын выстраіліся ў шэраг пад доўгім навесам. Гэта былі тупарылыя, з вялізным кузавам, санітарныя аўтамабілі, пафарбаваныя ў шэрае, падобныя на мэблевыя фургоны. На двары ля гэткай жа машыны калупаліся механікі. Яшчэ тры знаходзіліся ў гарах, ля перавязачных пунктаў.
— Гэтая батарэя трапляе пад абстрэл? — спытаў я ў аднаго з механікаў.
— He, signor tenente1. Яна пад аховай пагорка.
— Як справы ў вас?
— Так сабе. Вось гэта машына нікуды не вартая, а іншыя ўсе спраўныя.— Ен перапыніў работу і ўсміхнуўся,— Вы былі ў адпачынку?
— Быў.
Ен выцер рукі аб свой швэдар і ўсміхнуўся.
— Добра правялі час?
Яго калегі таксама ўсміхнуліся.
— Няблага,— сказаў я.— А што з гэтай машынай?
— Нічога яна не вартая. To адно, то другое.
— А цяпер што?
— Поршневыя колцы трэба мяняць.
Я пакінуў іх ля машыны, якая здавалася абабранай і зганьбаванай, бо матор быў адкрыты і дэталі выкладзены на падножку, а сам пайшоў пад навес і адну за адной агледзеў усе машыны. Я знайшоў іх адносна чыстымі, некаторыя былі толькі што вымытыя, іншыя крыху запыліліся. Я ўважліва агледзеў шыны ў пошуках парэзаў альбо драпін ад камянёў. Здавалася, усё ў поўным парадку. Нічога, відаць, не мянялася праз тое, ці тут я, ці за ўсім гэтым назіраю я сам альбо не. Я ўяўляў, што стан машын, магчымасць дастаць тыя ці іншыя запчасткі, няспынная эвакуацыя параненых і хворых з перавязачных пунктаў у гарах, дастаўка іх на размеркавальны пункт і затым размяшчэнне ў шпіталях, указаных у дакументах, у значнай ступені залежаць ад мяне. Але, відаць, мая прысутнасць тут альбо адсутнасць не мела значэння.
— Ці былі нейкія цяжкасці з дэталямі? — спытаў я ў старшага механіка.
He.
1 Пан лейтэнант (італ.).
— Дзе цяпер склад паліва?
— Усё там жа.
— Цудоўна,— сказаў я, вярнуўся ў памяшканне і выпіў яшчэ адзін кубак кавы ў афіцэрскай сталовай. Кава была светла-шэрага колеру, салодкая ад згушчонкі. За акном быў цудоўны вясенні ранак. Ужо з’явілася тое адчуванне сухасці ў носе, якое абяцае, што дзень будзе гарачы. Тым днём я аб’язджаў пасты ў гарах і вярнуўся ў горад ужо адвячоркам.
Справы, як бачна, за час маёй адсутнасці паправіліся. Я чуў, што хутка чакаецца пераход у наступ. Дывізія, якую мы абслугоўвалі, павінна была ісці ў атаку ў вярхоўі ракі, і маёр сказаў мне, каб я паклапаціўся пра пасты на час атакі. Атакуючыя часці павінны былі перайсці раку вышэй цясніны і рассыпацца па горным схіле. Пасты для машын трэба было выбраць як мага бліжэй да ракі і трымаць пад прыкрыццём. Вызначыць для іх месцы павінна была, вядома, пяхота, але лічылася, што план распрацоўваем мы. Гэта была адна з тых умоўнасцяў, якія ствараюць у вас ілюзію ваеннай дзейнасці.
Я быў увесь у гразі і пыле і пайшоў у свой пакой, каб памыцца. Рынальдзі сядзеў на ложку з англійскай граматыкай Хюга ў руках. Ен быў у поўнай форме, на ім былі чорныя чаравікі, і валасы яго блішчалі.
— Цудоўна,— сказаў ён, калі ўбачыў мяне,— Вы пойдзеце са мной у госці да міс Барклі.
He.
— Так. Вы пойдзеце, бо я вас прашу, і глядзіце, каб вы ёй спадабаліся.
— Ну, добра. Дайце толькі трохі пагаліцца.
— Памыйцеся і ідзіце як ёсць.
Я памыўся, прыгладзіў валасы, і мы сабраліся ісці.
— Пачакайце,— сказаў Рынальдзі,— напэўна, не зашкодзіць выпіць.— Ен адчыніў свой куфэрак і дастаў бутэльку.
— Толькі не стрэга,— сказаў я.
— He. Грапа.
— Добра.
Ен наліў дзве шклянкі, і мы чаркнуліся, адтапырыўшы ўказальныя пальцы. Грапа была вельмі моцная.
— Яшчэ па адным?
— Давай,— сказаў я. Мы выпілі другую шклянку грапы. Рынальдзі схаваў бутэльку, і мы спусціліся ўніз. Было горача ісці па горадзе, але сонца ўжо заходзіла, і было прыемна. Англійскі шпіталь знаходзіўся ў вялікай віле, збудаванай нейкім немцам перад вайной. Міс Барклі была ў садзе. 3 ёй была яшчэ адна сястра. Мы ўбачылі за дрэвамі іхнія белыя форменныя ўборы і пайшлі проста да іх. Рынальдзі па-вайсковаму прывітаў іх. Я таксама, але больш стрымана.
— Дзень добры,— сказала міс Барклі,— Вы, здаецца, не італьянец?
He.
Рынальдзі размаўляў з другой сястрой. Яны смяяліся.
— Як дзіўна — служыць у італьянскім войску.
— Уласна, гэта не войска. Гэта толькі санітарны атрад.
— Усё адно дзіўна. Навошта вы гэта зрабілі?
— He ведаю,— адказаў я.— Ёсць рэчы, якія нельга вытлумачыць.
— Хіба? А мяне заўсёды вучылі, што такіх рэчаў няма.
— Гэта вельмі цікава.
— Мы абавязкова мусім весці такую гаворку?
— Не,— сказаў я.
— Дзякуй богу.
— Што гэта ў вас за кіёк? — спытаў я.
Міс Барклі была даволі высокая. Яна была ў белай сукенцы, якую я палічыў за форму міласэрнай сястры, бландзінка з залацістай скурай і шэрымі вачыма. Яна здавалася мне вельмі прыгожай. У руках яна трымала тонкі ратангавы кіёк, нешта накшталт цацачнага стэка.
— Гэта — аднаго афіцэра, ён быў забіты летась.
— Даруйце...
— Ён быў вельмі слаўны. Я павінна была выйсці за яго замуж, а яго забілі на Соме.
— Там была сапраўдная разня.
— Вы там былі?
He.
— Мне расказвалі,— сказала яна,— Тут вайна зусім іншая. Мне даслалі гэты кіёчак. Яго маці даслала. Яго аддалі разам з ягонымі рэчамі.
— Вы доўга былі заручаныя?
— Восем гадоў. Мы разам выраслі.
— Чаму ж вы не выйшлі за яго раней?
— Сама не ведаю,— сказала яна.— Вельмі неразумна. Гэта я, у кожным разе, магла для яго зрабіць. Але я думала, што так яму будзе горай.
— Разумею.
— Вы каго-небудзь кахалі?
— Не,— сказаў я.
Мы селі на лаўку, і я паглядзеў на яе.
— У вас прыгожыя валасы,— сказаў я.
— Вам падабаюцца?
— Вельмі.
— Я хацела іх адрэзаць, калі ён памёр.
— Што вы!
— Мне хацелася што-небудзь зрабіць дзеля яго. Я не надавала ўвагі гэткім рэчам; калі б ён захацеў, ён мог атрымаць усё. Ён мог бы атрымаць усё, што захацеў бы, калі б я толькі разумела. Я выйшла б за яго замуж альбо проста так. Цяпер я ўсё гэта разумею. Але тады ён збіраўся на вайну, а я нічога не разумела.
Я маўчаў.
— Я тады наагул нічога не разумела. Я думала, што так для яго будзе горай. Я думала, мо ён не здолее перажыць гэта. A пасля яго забілі, і цяпер усё скончана.
— Хто ведае.
— Так, праўда,— сказала яна.— Цяпер усё скончана.
Мы азірнуліся на Рынальдзі, які размаўляў з другой сястрой.
— Як яе зваць?
— Фергюсон. Элен Фергюсон. Ваш сябар, здаецца, доктар?
— Так, ён добры доктар.
— Гэта вельмі прыемна. Так рэдка сустрэнеш добрага доктара ў прыфрантавой паласе. Гэта ж прыфрантавая паласа, праўда?
— Вядома.
— Бязглузды фронт,— сказала яна.— Але іуг вельмі прыгожа. А наступ будзе?
— Так.
— Тады ў нас будзе работа. Цяпер ніякай работы няма.
— Вы даўно працуеце сястрой?
— 3 канца пятнаццатага года. Я пайшла разам з ім. Помню, я была захоплена неразумнай думкай, што ён трапіць у той шпіталь, дзе я працавала. Паранены табельным ударам, з павязкай вакол галавы. Альбо з прастрэленым плячом. Нешта рамантычнае.
— Тут самы рамантычны фронт,— сказаў я.
— Так,— сказала яна,— Людзі не ўяўляюць, што такое вайна ў Францыі. Калі б яны ўяўлялі, гэта не магло б працягвацца. Ён не быў паранены табельным ударам. Яго разарвала на кавалкі.
Я маўчаў.
— Вы мяркуеце, гэта будзе доўжыцца вечна?
He.
— А што адбудзецца?
— Дзе-небудзь сарвецца.
— Мы сарвемся. Мы сарвемся ў Францыі. Нельга наладжваць такія рэчы, як на Соме, і не сарвацца.
— Тут не сарвецца,— сказаў я.
— Вы мяркуеце?
— Так. Мінулым летам усё ішло ўдала.
— Можа сарвацца,— сказала яна,— Усюды можа сарвацца.
— I ў немцаў таксама.
— Не,— сказала яна.— He думаю.
Мы падышлі да Рынальдзі і міс Фергюсон.
— Вы любіце Італію? — пытаўся Рынальдзі ў міс Фергюсон па-англійску.
— Тут няблага.
— He разумею,— Рынальдзі паківаў галавой.
— Abbastanza bene1,— пераклаў я. Ён паківаў галавой.
— Гэта нядобра. Вы любіце Англію?
— He вельмі. Я шатландка.
Рынальдзі запытальна зірнуў на мяне.
— Яна шатландка, і таму больш за Англію любіць Шатландыю,сказаў я па-італьянску.
— Але ж Шатландыя — Англія.
Я пераклаў яго словы міс Фергюсон.
1 Няблага (італ.).
— Pas encore1,— сказала міс Фергюсон.
— Яшчэ не?
— I ніколі не будзе. Мы не любім англічан.
— He любіце англічан? He любіце міс Барклі?
— Ну, гэта зусім іншае. Нельга разумець так літаральна.
Крыху пачакаўшы, мы развіталіся і разышліся. Па дарозе дамоў Рынальдзі сказаў:
— Вы спадабаліся міс Барклі болып, чым я. Гэта ясна, як дзень. Але тая шатландка таксама нічога.
— Так,— сказаў я. Я не звярнуў на яе ўвагі,— Яна вам падабаецца?
— Не,— сказаў Рынальдзі.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Наступным днём я зноў пайшоў да міс Барклі. Яе не было ў садзе, і я збочыў да таго ўваходу на вілу, куды пад’язджалі санітарныя машыны. Калі ўвайшоў, я ўбачыў старшую сястру шпіталя, якая сказала мне, што міс Барклі на дзяжурстве.
— Вайна...
Я сказаў, што ведаю.
— Вы той самы амерыканец, які служыць у італьянскай арміі? — спытала яна.
— Так, мэм.
— Як гэта здарылася? Чаму вы не пайшлі да вас?
— Сам не ведаю,— сказаў я.— А можна мне цяпер перайсці да вас?
— Баюся, што цяпер нельга. Скажыце, чаму вы пайшлі ў італьянскую армію?
— Я жыў у Італіі,— сказаў я,— і я гавару па-італьянску.
— О! — сказала яна,— Я вывучаю італьянскую мову. Вельмі прыгожая мова.
— Кажуць, што яе можна вывучыць за два тыдні.
— Не-е, я не вывучу за два тыдні. Я займаюся ўжо некалькі месяцаў. Калі хочаце яе ўбачыць, можаце зайсці пасля сёмай гадзіны. Яе тады заменяць. Але не прыводзьце з сабой розных італьянцаў.
1 Яшчэ не (італ.).
—	Нягледзячы на прыгожую мову?
—	Так. Нягледзячы нават на прыгожыя мундзіры.
—	Да сустрэчы,— сказаў я.
—	A rividerci, tenente1.
—	A rividerla.— Я казырнуў i выйшаў. Нельга казыраць чужаземцам так, як гэта робяць у Італіі, і не адчуваць разгубленасці. Італьянская манера казыраць, відаць, не разлічана на экспарт.
Дзень быў гарачы. Ранкам я ездзіў у вярхоўе ракі, да перадмаставога ўмацавання ля Плавы. Адтуль павінны пачацца наступ. Летась прасоўвацца тым берагам было немагчыма, бо толькі адна дарога вяла ад перавалу да пантоннага моста і яна амаль цэлую мілю была адкрыта для кулямётнага і гарматнага агню. Апрача таго, яна была недастаткова шырокая, каб увабраць увесь неабходны для наступу транспарт, і аўстрыйцы маглі наладзіць там сапраўдную разню. Але італьянцы перайшлі раку і прасунуліся берагам у абодва бакі, такім чынам яны ўтрымлівалі цяпер на аўстрыйскім беразе ракі паласу на паўтары мілі. Гэта давала ім небяспечную перавагу, і аўстрыйцам нельга было дапускаць, каб яны замацаваліся там. Я думаю, тут выяўлялася агульная цярпімасць, бо другое перадмаставое ўмацаванне, якое ніжэй па рацэ, усё яшчэ заставалася ў руках аўстрыйцаў. Аўстрыйскія акопы былі ніжэй, на схіле гары, толькі за некалькі ярдаў ад італьянскіх пазіцый. Раней на беразе быў гарадок, але яго размалаціла на трэскі. Крыху далей былі руіны чыгуначнай станцыі і разбураны мост, які нельга было адрамантаваць і скарыстоўваць, бо за ім можна было назіраць з усіх бакоў.