Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
1 Ваенная зона (італ.).
трын Барклі. Мне хацелася, каб яна цяпер была тут са мной. Мне хацелася, каб мы разам былі ў Мілане. Добра было б павячэраць у «Кова» і пасля душным вечарам прайсціся па Віа-Манцоні, і перайсці цераз мост, і пайсці ўздоўж канала, і зайсці ў гатэль з Кэтрын Барклі. Мо яна пайшла б. Мо яна ўявіла б сабе, што я — той афіцэр, якога забілі на Соме, і вось мы ўваходзім у галоўны пад’езд і швейцар здымае фуражку і я спыняюся ля канторкі парцье спытаць ключ і яна чакае ля ліфта і пасля мы ўваходзім у кабіну ліфта і ён паўзе ўгару вельмі марудна пазвоньваючы на кожным паверсе а затым і наш паверх і хлапчук-ліфцёр адчыняе дзверы і яна выходзіць і выходжу я і мы ідзем па калідоры і я ключом адмыкаю дзверы і ўваходжу і пасля здымаю слухаўку тэлефона і прашу каб прыняслі бутэльку капры б’янка ў срэбным вядзерцы поўным лёду і чуваць як лёд звініць у вядзерцы ўсё бліжэй па калідоры і хлапчук стукаецца і я кажу: пастаўце калі ласка ля дзвярэй. Бо мы ўсё з сябе скінулі бо вельмі горача і акно разнасцежана і ластаўкі лятаюць над стрэхамі дамоў і калі ўжо зусім сцямнее і падыдзеш да акна маленькія кажаны носяцца над дамамі і над вершалінамі дрэў і мы п’ем капры і дзверы замкнёныя і так горача і толькі прасціна і цэлая ноч і мы ўсю ноч кахаем адно аднаго гарачай ноччу ў Мілане. Я хутка павячэраю і пайду да Кэтрын Барклі.
За сталом было занадта шмат размоў, і я піў віно, бо сёння вечарам мы не былі б братамі, калі б я крыху не выпіў, і я размаўляў са святаром пра архіепіскапа Айрленда, відаць, вельмі дастойнага чалавека, пра яго несправядлівы лёс, пра несправядлівасці ў адносінах да яго, у якіх я, як амерыканец, быў часткова вінаваты, і пра якія я наагул нічога не ведаў, але рабіў выгляд, што мне ўсё гэта выдатна вядома. Было б няветліва нічога пра гэта не ведаць, выслухаўшы гэткае бліскучае вытлумачэнне сутнасці ўсёй справы, урэшце, відаць, заснаванага на непаразуменні. Я знайшоў, што ў яго вельмі прыгожае імя, і да таго ж ён быў родам з Мінесоты, такім чынам імя атрымлівалася насамрэч выдатнае: Айрленд Мінесоцкі, Айрленд Віскансінскі, Айрленд Мічыганскі. He, рэч не ў тым. Тут усё значна глыбей. Так, ойча мой. Праўда, ойча мой. Магчыма, ойча мой. He, ойча мой. Ну, што ж, можа быць, і так, ойча мой. Вам лепей ведаць, ойча мой. Святар быў
добры, але занудлівы. Афіцэры былі нядобрыя, але занудлівыя. Кароль быў добры, але занудлівы. Віно было дрэннае, але не занудлівае. Яно здымала з зубоў эмаль і пакідала яе на паднябенні.
— I святара пасадзілі за краты,— гаварыў Рока,— бо мы знайшлі ў яго трохпрацэнтныя паперы. Гэта было ў Францыі, вядома. Тут бы яго ніколі не арыштавалі. Ен сцвярджаў, што рашуча нічога не ведае пра пяціпрацэнтныя. Гэта ўсё здарылася ў Безье. Я якраз быў там і, калі прачытаў у газетах, накіраваўся ў турму і папрасіў, каб мяне дапусцілі да святара. Было відавочна, што паперы ён скраў.
— He веру ніводнаму слову,— сказаў Рынальдзі.
— Гэта як вам хочацца,— сказаў Рока,— Але я расказваю пра гэта для нашага святара. Гісторыя вельмі павучальная. Ён святар, ён здолее яе ацаніць.
Святар усміхнуўся.
— Працягвайце,— сказаў ён.— Я слухаю.
— Вядома, частку папер так і не знайшлі, але ўсе трохпрацэнтныя аказаліся ў святара, і яшчэ аблігацыі нейкіх мясцовых пазык, не памятаю якіх. Такім чынам, я прыйшоў у турму,— вось тут і пачынаецца самае цікавае,— і стаю ля яго камеры і кажу, нібыта на споведзі: «Блаславіце мяне, ойча, бо вы саграшылі».
Усе гучна засмяяліся.
— I што ж ён адказаў? — спытаў святар.
Рока не звярнуў на яго ўвагу і пачаў талкаваць мне сэнс жарту:
— Разумееце, у чым тут соль? — Відаць, гэта быў вельмі дасціпны жарт, калі яго правільна зразумець. Мне падлілі яшчэ віна, і я расказаў анекдот пра англійскага радавога, якога паставілі пад душ. Затым маёр расказаў анекдот пра адзінаццаць чэхаславакаў і венгерскага капрала. Я зноў выпіў віна і расказаў анекдот пра жакея, які знайшоў пені. Маёр сказаў, што ёсць займальны італьянскі анекдот пра герцагіню, якой не спалася па начах. Тут святар пайшоў, і я расказаў анекдот пра коміваяжора, які прыехаў у Марсель у пяць гадзін раніцы, калі дзьмуў містраль. Маёр сказаў, што да яго дайшлі чуткі, што я ўмею піць. Я адмаўляў гэта. Ен сказаў, што гэта праўда і што, Бахус сведка, ён праверыць,
ці так гэта. Толькі не Бахус, сказаў я. He Бахус. Так, Бахус, сказаў ён. Я мушу піць на вытрымку з Басі Філіпа Вінчэнца. Басі сказаў жа, што гэта несправядліва, бо ён ужо выпіў удвая больш, чым я. Я сказаў, што гэта брыдкая хлусня, Бахус ці не Бахус, Філіпа Вінчэнца Басі, ці Басі Філіпа Вінчэнца, ні кроплі не глынуў за цэлы вечар, і як яго, уласна, зваць? Ён спытаў, а як зваць мяне — Энрыка Федэрыка ці Федэрыка Энрыка? Я сказаў, Бахуса да д’ябла, а хто дужэйшы, той і пераможа, і маёр даў нам старт кубкамі чырвонага віна. Выпіўшы палову кубка, я не захацеў працягваць. Я ўспомніў, куды іду.
— Басі перамог,— сказаў я.— Ен дужэйшы. Мне пара ісці.
— Праўда, яму пара,— сказаў Рынальдзі,— У яго спатканне. Я гэта ведаю.
— Мне пара ісці.
— Да сустрэчы іншым разам,— сказаў Басі,— Да сустрэчы іншым разам, калі ў вас будзе больш сілы.
Ён паляпаў мяне па плячы. На стале гарэлі свечкі. Усе афіцэры былі надта вясёлыя.
— Дабранач, панове,— сказаў я.
Рынальдзі выйшаў разам са мной. Мы спыніліся ля пад’езда, і ён сказаў:
— Вы лепей не хадзілі б туды п’яным.
— Я не п’яны, Рынін. Слова гонару.
— Вы хоць пажавалі б зерне кавы.
— Глупства.
— Я вам зараз прынясу, бэбі. Пагуляйце пакуль тут.— Ён вярнуўся са жменяй смажаных зярнят кавы,— Пажуйце, бэбі, і хай дапаможа вам Бог.
— Бахус,— сказаў я.
— Я правяду вас.
— Ды я нармальна пачуваюся.
Мы ішлі ўдвух па горадзе, і я жаваў зерне кавы. Ля ўезду ў алею, якая вяла да вілы англічан, Рынальдзі пажадаў мне добрай ночы.
— Дабранач,— сказаў я.— А чаму б не зайсці і вам?
Ён пакруціў галавой.
— Не,— сказаў ён,— Я аддаю перавагу больш звыклым уцехам.
— Дзякуй за зерне кавы.
— He варта, бэбі. He варта.
Я пайшоў па алеі. Абрысы кіпарысаў па баках былі выразныя. Я азірнуўся і ўбачыў, што І’ынальдзі стаіць і пазірае мне ўслед, і я памахаў яму рукой.
Я сядзеў у прыёмным пакоі вілы, чакаў Кэтрын Барклі. Нехта ўвайшоў у вестыбюль. Я ўстаў, але гэта была не Кэтрын. Гэта была міс Фергюсон.
— Хэло,— сказала яна.— Кэтрын прасіла мяне перадаць вам, што, на жаль, яна сёння не можа з вамі сустрэцца.
— Шкада. Спадзяюся, яна не хворая?
— Яна не зусім здаровая.
— Скажыце ёй, калі ласка, што я вельмі занепакоены.
— Скажу.
— А мо мне зайсці заўтра раніцай?
— Зайдзіце.
— Вельмі ўдзячны вам,— сказаў я.— Дабранач.
Я выйшаў з прыёмнай, і мне раптам стала сумна і няўтульна. Я вельмі абыякава ставіўся да спаткання з Кэтрын, я напіўся і ледзь не забыўся прыйсці, але калі выявілася, што я не ўбачу яе, мне стала сумна і я адчуў сябе адзінока.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Наступным днём мы даведаліся, што ноччу ў вярхоўях ракі будзе атака і мы павінны выехаць туды з чатырма машынамі. Ніхто нічога толкам не ведаў, хоць усе гаварылі з вялікай пыхай, паказваючы свае стратэгічныя пазнанні. Я сядзеў у першай машыне, і калі мы праязджалі міма варот англійскага шпіталя, я загадаў шафёру спыніцца. Іншыя машыны затармазілі. Я выйшаў і загадаў шафёрам ехаць далей і чакаць нас на скрыжаванні ля Кармонскай дарогі, калі мы не дагонім іх раней. Я шпарка прайшоў па алеі і, увайшоўшы ў прыёмную, папрасіў выклікаць міс Барклі.
— Яна дзяжурыць.
— Ці нельга мне ўбачыць яе на хвілінку?
Паслалі санітара, і ён вярнуўся разам з ёй.
— Я зайшоў даведацца пра ваша здароўе. Мне сказалі, што вы на дзяжурстве, і я папрасіў выклікаць вас.
— Я зусім здаровая,— сказала яна.— Відаць, гэта ад гарачыні.
— Мне трэба ісці.
— Я на хвілінку выйду з вамі.
— Вы сябе зусім добра адчуваеце? — спытаў я, калі мы выйшлі.
— Так, мілы. Вы сёння прыйдзеце?
— He, я зараз ад’язджаю — сёння забава на Плаве.
— Забава?
— Наўрад ці будзе нешта сур’ёзнае.
— А калі вы вернецеся?
— Заўтра.
Яна нешта расшпіліла і зняла з шыі. Яна ўклала гэта мне ў руку.
— Гэта святы Антоній,— сказала яна.— А заўтра вечарам прыходзьце.
— Хіба вы каталічка?
— He. Але святы Антоній, кажуць, вельмі дапамагае.
— Буду шанаваць яго дзеля вас. Бывайце.
— Не,— сказала яна,— He бывайце.
— Слухаюся.
— Будзьце разумны і шануйце сябе. He, тут нельга цалавацца, нельга.
— Слухаюся.
Я азірнуўся і ўбачыў, што яна стаіць на прыступках. Яна памахала мне рукой, і я паслаў ёй паветраны пацалунак. Яна яшчэ памахала рукой, і пасля алея скончылася, і я ўжо ўсаджваўся ў машыну, і мы паехалі. Святы Антоній быў у маленькім медальёне з белага металу. Я адчыніў медальён і вытрас яго на далонь.
— Святы Антоній? — спытаў шафёр.
— Так.
— У мяне таксама ёсць.— Яго правая рука адпусціла стырно, расшпіліла гузік і дастала з-пад сарочкі гэткі ж медальён,— Бачыце?
Я паклаў святога Антонія назад у медальён, сабраў у камяк тоненькі залаты ланцужок і ўсё разам схаваў у бакавую кішэню.
— Вы не надзенеце яго на шыю?
He.
— Лепш надзеньце. А інакш навошта ён?
— Добра,— сказаў я. Я расшпіліў замок залатога ланцужка, надзеў яго на шыю і зноў зашпіліў замок. Святы павіс на маім форменным фрэнчы, і я расшпіліў каўнер сарочкі і апусціў святога Антонія пад сарочку. Седзячы ў машыне, я адчуваў на грудзях яго металічны футарал. Хутка я забыўся на яго. Пасля свайго ранення я болып не бачыў яго. Відаць, нехта зняў на перавязачным пункце.
Перабраўшыся цераз мост, мы паехалі хутчэй, і неўзабаве спераду на дарозе мы ўбачылі пыл ад іншых машын. Дарога зрабіла пятлю, і мы ўбачылі ўсе тры машыны; яны здаваліся зусім маленькімі, пыл валіў з-пад колаў і ўздымаўся аж да дрэваў. Мы параўняліся з імі, абагналі іх і збочылі на іншую дарогу, якая ішла ўгару. Ехаць у калоне зусім няблага, калі знаходзішся ў галаўной машыне, і я сеў ямчэй і пачаў глядзець па баках. Мы ехалі па перадгор’і з боку ракі, і калі дарога ўзабралася вышэй, на поўначы паказаліся высокія горы, на якіх ужо ляжаў снег. Я азірнуўся і ўбачыў, як астатнія тры машыны ўздымаюцца ўгару, аддзеленыя адна ад адной клубамі пылу. Мы мінулі доўгі караван наўючаных мулаў; побач з муламі ішлі паганятыя ў чырвоных фесках. Гэта былі берсальеры.