• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Вы цяжка паранены? — спытаў ён. Гэта быў высокі чалавек, у стальных акулярах.
    — Абедзве нагі.
    — Спадзяюся, несур’ёзна. Хочаце цыгарэту?
    — Дзякуй.
    — Я чуў, што вы страцілі двух шафёраў?
    — Так. Адзін забіты, другі — той, хто прывёў вас.
    — Справа дрэнь. Мо нам узяць іхнія машыны?
    — Я якраз хацеў папрасіць вас пра гэта.
    — Яны будуць у нас у парадку, а пасля мы іх вам аддамо. Вы ж з дзвесце шостага?
    — Ага.
    — Добрае там у вас месца. Я вас бачыў у горадзе. Мне сказалі, што вы амерыканец.
    — Так, амерыканец.
    — А я англічанін.
    — Няўжо?
    — ГІраўда, англічанін. А вы думалі — італьянец? У нас у адным атрадзе ёсць італьянцы.
    — Вельмі добра, што вы возьмеце нашы машыны.
    — Мы аддамо іх у поўным парадку,— Ён выпрастаўся.— Ваш шафёр вельмі прасіў мяне дамовіцца з вамі.— Ен паляпаў Гардзіні па плячы. Гардзіні здрыгануўся і ўсміхнуўся. Англічанін свабодна і лёгка пачаў гаварыць па-італьянску.
    — Ну, усё добра, я дамовіўся з тваім tenente. Мы бяром абедзве вашы машыны. Зараз табе не трэба хвалявацца,— Ён перапыніў сябе.— Трэба яшчэ дабіцца, каб вас выцягнулі адсюль. Я зараз пагавару з дактарамі. Мы возьмем вас з сабой, калі паедзем.
    Ён накіраваўся да ўвахода, асцярожна ступаючы паміж параненымі. Я ўбачыў як паднялася коўдра, якой быў завешаны ўваход, стала бачна святло, і ён увайшоў туды.
    — Ён паклапоціцца пра вас, tenente,— сказаў Гардзіні.
    — Як вы сябе адчуваеце, Франка?
    — Нічога.
    Ён сеў побач са мной. У гэты час коўдра, якой быў завешаны ўваход на пункт, адхінулася, і адтуль выйшлі два санітары і з імі высокі англічанін. Ён падвёў іх да мяне.
    — Вось амерыканскі tenente,— сказаў ён па-італьянску.
    — Я магу пачакаць,— сказаў я.— Тут ёсць больш цяжкія параненыя. Мне не так блага.
    — Ну, ну, добра,— сказаў ён,— не трэба строіць з сябе героя.— Затым па-італьянску: — Падымайце асцярожна, асабліва ногі. Яму вельмі баліць. Гэта законны сын прэзідэнта Вільсана.
    Яны паднялі мяне і ўнеслі ў памяшканне пункта. На ўсіх сталах ішлі аперацыі. Маленькі галоўны доктар сурова азірнуўся на нас. Ён пазнаў мяне і памахаў мне шчыпцамі:
    — Са va bien?1
    1 Ну як, нічога? (франц.)
    Ca va1.
    — Гэта я яго прынёс,— сказаў высокі англічанін паітальянску,— Адзіны сын амерыканскага пасла. Ён паляжыць тут, пакуль вы ім зоймецеся. А пасля я першым рэйсам адвязу яго.— Ён схіліўся да мяне.— Я пагляджу, каб вам выправілі дакументы, тады справа пойдзе хутчэй,— Ён нагнуўся, каб прайсці ў дзвярах, і выйшаў. Галоўны доктар развёў шчыпцы і кінуў іх у таз. Я назіраў за яго рухамі. ІДяпер ён накладаў павязку. Пасля санітары знялі параненага са стала.
    — Давайце мне амерыканскага tenente,— сказаў адзін з дактароў.
    Мяне паднялі і паклалі на стол. Ён быў цвёрды і слізкі. Вакол было мноства моцных пахаў, пахі лекаў і салодкі пах крыві. 3 мяне знялі штаны, і доктар пачаў дыктаваць фельчару-асістэнту, працягваючы працу:
    — Шматлікія паверхневыя раненні левага і правага сцягна, левага і правага калена, правай ступні. Глыбокія раненні правага калена і ступні. Рваныя раны на галаве (ён уставіў зонд: «Балюча?» — «О-о-о, д’ябал! Баліць!») з магчымай трэшчынай чарапной косці. Паранены на баявым пасту.— Так, ва ўсялякім выпадку, вас не аддадуць пад ваенна-палявы суд за знарочыстае членашкодніцтва,— сказаў ён.— Хочаце глыток каньяку? Як гэта вам наагул собіла? Захацелася скончыць жыццё самагубствам? Дайце мне супрацьслупняковую сываратку і адзначце на картачцы крыжыкам абедзве нагі. Так, дзякуй. Зараз я крыху вычышчу, прамыю і зраблю вам перавязку. У вас добра згортваецца кроў.
    Асістэнт, падымаючы вочы ад карткі:
    — Чым прычыненыя раненні?
    Доктар:
    — Чым гэта вас?
    Я, з заплюшчанымі вачыма:
    — Мінай.
    Доктар, нешта робячы, што прычыняе востры боль, і разразаючы тканкі:
    — Вы ўпэўнены?
    1 Нічога (франй,.).
    Я, стараючыся ляжаць спакойна і адчуваючы, як у жываце ў мяне нешта дрыжыць, калі скальпель уразаецца ў цела:
    — Здаецца, так.
    Доктар убачыў нешта, што яго зацікавіла:
    — Асколкі непрыяцельскай міны. Калі хочаце, я яшчэ прайду зондам з гэтага боку, але ў гэтым няма патрэбы. Зараз я змажу тут і... Што, пячэ? Ну, гэта дробязь у параўнанні з тым, што будзе пасля. Боль яшчэ не пачаўся. Прынясіце яму кілішак каньяку. Шок прытупляе адчуванне болю. Аднак баяцца вам не трэба, калі толькі не будзе заражэння, а гэта цяпер здараецца рэдка. Як ваша галава?
    — О, Божа! — сказаў я.
    — Тады лепш не піце шмат каньяку. Калі ёсць трэшчына, можа пачацца запаленне, а гэта нам не патрэбна. Што, вось тут — баліць?
    Я ўспацеў.
    — О, Божа! — сказаў я.
    — Відаць, усё-ткі ёсць трэшчына. Я зараз забінтую, а вы не круціце галавой.
    Ен пачаў перавязваць, рукі яго рухаліся вельмі хутка, і перавязка атрымлівалася тугая і моцная.
    — Ну вось, шчаслівай дарогі, і Vive la France!1
    — Ен амерыканец,— сказаў другі доктар.
    — А мне здалося, што вы сказалі: француз. Ен гаворыць па-французску,— сказаў доктар.— Я ведаў яго і раней. Я заўсёды думаў, што ён француз,— Ен выпіў паўкілішка каньяку.— Ну, давайце што-небудзь больш сур’ёзнае. I падрыхтуйце яшчэ супрацьслупняковую сываратку.— Ен памахаў мне рукой. Мяне паднялі і панеслі; коўдра, якая служыла занавескай, мазнула мне па твары. Калі мяне паклалі, фельчар-асістэнт стаў каля мяне на калені.
    — Прозвішча? — спытаў ён амаль шэптам,— Імя? Узрост? Чын? Месца нараджэння? Якая часць? Які корпус? — і гэтак далей.— Непрыемна, што вам і галаву зачапіла, tenente. Але цяпер вам, відаць, ужо лягчэй. Я адпраўлю вас на англійскай санітарнай машыне.
    — Мне добра,— сказаў я.— Я вельмі вам удзячны.
    1 Няхай жыве Францыя! (франц.)
    Боль, пра які казаў доктар, пачаўся, і ўсё, што адбывалася навокал, страціла сэнс і значэнне. Неўзабаве пад’ехала англійская машына, мяне паклалі на насілкі, затым паднялі насілкі на ўзровень кузава і засунулі ўнутр. Побач былі яшчэ насілкі, і на іх ляжаў чалавек, увесь твар якога быў забінтаваны, толькі нос, зусім васковы, тырчаў з бінтоў. Ен цяжка дыхаў. Яшчэ двое насілак паднялі і прасунулі ў раменныя лямкі зверху. Высокі шафёр-англічанін падышоў і зазірнуў унутр,— Я паеду паціху,— сказаў ён.— Пастараюся вас не турбаваць,— Я адчуваў, як завялі матор, адчуваў, як шафёр залез на пярэдняе сядзенне, адчуваў, як ён выключыў тормаз і даў хуткасць. Затым мы паехалі. Я ляжаў нерухома і не супраціўляўся болю.
    Калі пачаўся пад’ём, машына збавіла хуткасць, часам яна спынялася, часам давала задні ход на павароце, нарэшце даволі хутка паехала ўгару. Я адчуў, як нешта капае зверху. Спачатку капалі рэдкія кроплі, затым пацёк струменьчык. Я паклікаў шафера. Ен спыніў машыну і павярнуўся да акенца.
    — Што здарылася?
    — У параненага нада мной крывацёк.
    — Да перавала засталося нядоўга. Я адзін не дастану насілкі.
    Машына паехала зноў. Струменьчык усё цёк. У цемры я не бачыў, дзе ён сачыўся цераз брызент. Я паспрабаваў адсунуцца ўбок, каб не трапляла на мяне. Там, дзе мне нацякло на сарочку, было цёпла і ліпка. Я змёрз, і нага балела так моцна, што мяне ванітавала. Крыху пазней струменьчык пацёк павольней, пасля зноў сталі капаць кроплі, і я пачуў і адчуў, як брызент насілак пачаў варушыцца, нібыта чалавек там хацеў легчы ямчэй.
    — Ну, як там? — спытаў англічанін, павярнуўшыся.— Мы ўжо даехалі.
    — Мне здаецца, ён памёр,— сказаў я.
    Кроплі падалі вельмі рэдка, як падае вада з ледзяша пасля захаду сонца. Было холадна ноччу ў машыне, якая ехала ўгару. На пасту санітары дасталі насілкі і замянілі на іншыя, і мы паехалі далей.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ
    У палаце палявога шпіталя мне сказалі, што па абедзе да мяне зойдзе наведвальнік. Дзень быў гарачы, і ў пакоі было шмат мух. Мой веставы нарэзаў папяровых палос і, прывязаўшы іх да палкі, махаў, адганяючы мух. Я назіраў, як яны сядалі на столь. Калі ён перастаў махаць і заснуў, яны ўсе зляцелі ўніз, і я здзьмухваў іх, і ўрэшце затуліў твар рукамі, і таксама заснуў. Было вельмі горача, і калі я прачнуўся, у мяне свярбелі ногі. Я пабудзіў веставога, і ён паліў мне на павязкі мінеральнай вадой. Пасцель стала сырой і не такой гарачай. Тыя з нас, хто не спаў, перагаворваліся цераз усю палату. Час па абедзе быў самы спакойны. Раніцай тры санітары і доктар падыходзілі да кожнага ложка па чарзе, падымалі ляжачага на ёй і адносілі ў перавязачную, каб можна было паправіць пасцель, пакуль яму рабілі перавязку. Падарожжа ў перавязачную было не надта прыемным, але я тады не ведаў, што можна паправіць пасцель, не падымаючы чалавека. Мой веставы выліў усю ваду, і пасцель стала халаднаватай і прыемнай, і я якраз казаў яму, у якім месцы пачухаць мне падэшвы, каб зняць сверб, калі адзін з дактароў прывёў у палату Рынальдзі. Ен увайшоў вельмі хутка і нахіліўся над ложкам і пацалаваў мяне. Я заўважыў, што ён у пальчатках.
    — Ну, як справы, бэбі? Як вы пачуваецеся? Вось вам...— Ён трымаў у руках бутэльку каньяку. Веставы прынёс яму стул, і ён сеў— I яшчэ прыемная навіна. Вы прадстаўлены да ўзнагароды. Разлічвайце на срэбны медаль, але, магчыма, атрымаецца толькі бронзавы.
    — За што?
    — Вы ж сур’ёзна паранены. Кажуць так: калі вы дакажаце, што здзейснілі подзвіг, атрымаеце срэбны. А калі не, будзе бронзавы. Раскажыце мне падрабязна, што адбылося. Здзейснілі подзвіг?
    — Не,— сказаў я.— Калі разарвалася міна, я еў сыр.
    — He дурыце. He можа быць, каб вы не здзейснілі які-небудзь подзвіг альбо да таго, альбо пасля. Добра падумайце.
    — Нічога не здзяйсняў.
    — Нікога не пераносілі на плячах, калі ўжо былі паранены? Гардзіні кажа, што вы перанеслі на плячах некалькі чала-
    век, але галоўны доктар першага паста заявіў, што гэта немагчыма. А падпісаць прадстаўленне да ўзнагароды павінен ён.
    — Нікога я не насіў. Я не мог варушыцца.
    — Гэта няважна,— сказаў Рынальдзі. Ён зняў пальчаткі.
    — Усё-ткі мы, відаць, даб’емся срэбнага. Мо вы адмовіліся прыняць медыцынскую дапамогу раней за іншых?
    — He надта рашуча.
    — Гэта няважна. А ваша раненне? А мужнасць, якую вы праявілі? Вы ж увесь час прасіліся на перадавую. Да таго ж аперацыя закончылася паспяхова.
    — Значыць, раку ўдалося фарсіраваць?
    — Яшчэ як удалося! Захоплена каля тысячы палонных. Так сказана ў бюлетэні. Вы бачылі яго?
    He.
    — Я вам прынясу. Гэта выдатны coup de main1.
    — А як там у вас?